Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
зусім натуральным. Гэта-ж іх край, іх вёска, іх лес, яны не запрашалі да сябе Міклуха-Маклая.
«Мне самому стала неяк няёмка, — запісвае Маклай у дзённіку: — чаго прыходжу я турбаваць гэтых людзей?»
3 упэўненасцю можна сказаць, што Стэнлі ды іншыя падарожнікі не адчувалі такой няёмкасці.
Папуасы заліва «Астралябіі» былі людзьмі каменнага веку, Міклуха-Маклай — адным з перадавых вучоных сучаснай цывілізацыі. Але вучоны не быў схільны пагардліва адносіцца да папуаса на той падставе, што апошні сячэ дрэва нязграбнай каменнай сякерай, есць не лыжкай, а нейкай там ракавінай, не ведае сахі і плуга і разрыхляе зямлю амаль голымі рукамі. Наадварот, ён з захапленнем адзываецца аб працавітых людзях, якія дабіліся выдатнай апрацоўкі зямлі, не гледзячы на беднасць і прымітыўнасць сваіх земляробчых прылад, якія ўмеюць звычайнай косткай выканаць складаны мастацкі арнамент і рэзаць косткай мяса не горш, чым стальным нажом, Адукаваны вучоны не пагрэбаваў вымазаць сабе лоб чорнай фарбай — на папуаскі лад — у адзнаку жалобы па адной з туземных жанчын, жадаючы гэтым выказаць сваё спачуванне мужу нябожчыцы; і да таго часу, пакуль ён не заслужыў гюўнага давер’я папуасаў і пакуль яны самі не захацелі пазнаёміць з ім сваіх жонак, дачок і сясцёр, ён здалёку папярэджваў свістам аб сваім набліжэнні: няхай жанчыны хаваюцца, калі ў іх такі звычай. Яго далікатнасць хочаода назваць чэхаўскай — настолькі яна высокай пробы. Так, відаць, паводзіў-бы сябе самы далікатны чалавек на зямлі — Антон Паўлавіч Чэхаў, — калі-б ён апынуўся «адзін сярод людаедаў»... Але побач з далікатнасцю і дабратой, прымушаўшай Міклуха-Маклая, хворага, пакутуючага ад ліхаманкі і ран на нагах, спяшацца праз непраходны лес у вёску на дапамогу якомунебудзь хвораму туземцу, побач з рысамі мяккасці, дабраты, далікатнасці дзённік Міклуха-Маклая адкрывае ў аўтары яшчэ адну рысу — бясстрашша ў літаральным сэнсе гэтага слова: гэта значыць, поўная адсутнасць страху. У спалучэнні з мяккасцю і дабратой гэтая рыса здзіўляе. Яму гавораць, што яго будучыя суседзі — людаеды, што яны вераломныя, хітрыя, бязлітасныя і ненавідзяць белых. Клапатлівы капітан карабля настойліва раіць яму ўзяць узброеную варту. Але вось карвет адплыў, схаваўся за гарызонтам. Міклуха-Маклай адзін накіроўваецца ў
папуаскую вёску. Ён ведае, становішча яго і сапраўды небяспечнае, што сапраўды на гэтым востраве ён можа загінуць. Нездарма напярэдадні адыходу «Віцязя» ён паказаў маракам тое дрэва, пад якім ён закапае ўвесь сабраны ім навуковы матэрыял, калі адчуе, што яму «не ўцалець». I тым не менш, накіроўваючыся ў вёску туземцаў, ён не бярэ з сабой ні стрэльбы, ні рэвальвера: адну толькі запісную кніжку і аловак. Туземцы непрыязна сустрэлі няпрошанага госця. Некалькі стрэл праляцела каля яго галавы. Чым-жа ён адказаў на стрэлы? Папуаскай мовы тады ён яшчэ не ведаў. Як растлумачыць гэтым людзям, што ў яго добрыя намеры? Падарожнік рассцілае на зямлі цыноўку і сярод узброеных людзей, якія толькі што пагражалі яму смерцю, кладзецца спаць. «Я вас не баюся; я прышоў да вас без зброі і веру, што і вы не пакрыўдзіце мяне», — вось што сказаў ён гэтым простым учынкам. Учынак бяспрыкладны па знаходлівасці і мужнасці. Самым-жа цікавым з’яўляецца тое, што Міклуха-Маклай не толькі адважыўся легчы спаць сярод людзей, якія мінуту назад цэліліся ў яго, але і заснуў! «Я праспаў дзве гадзіны з лішкам», запісвае ён у дзённіку. Для гэтага двухгадзіннага сну патрэбна было не толькі быць стомленым, на што, з уласцівай яму сціпласцю, спасылаецца ён сам, але і зусім не адчуваць страху, аб чым ён замоўчвае.
Папуасы былі здзіўлены мужнасцю незвычайнага чалавека. He ведаючы, як растлумачыць сабе смеласць, якую заўсёды праяўляў гэты хударлявы чалавек з бледным, стомленым тварам і ціхім голасам, яны нарэшце палічылі, што ён бессмяротны — таму і не баіцца іх коп’яў і стрэл.
•— Скажы, Маклай, ці можаш ты памерці? — запыталі яны яго аднойчы.
Маклай на мінуту задумаўся. Потым узяў кап’ё—«тоўстае і добра завостранае», як з педантычнай дакладнасцю паведамляе ён у дзённіку, «цяжкае і вострае, якое можа прынесці немінучую смерць», — падаў яго папуасу, адышоў на некалькі крокаў і спыніўся насупраць яго.
«Я зняў капялюш, шырокія палі якога закрывалі мне твар; я хацеў, каб туземцы маглі бачыць па выражэнню майго твару, што Маклай не жартуе і не змаргне, што-б ні здарылася», — запісвае ён.
Ен падаў туземцу кап’ё і сказаў:
— Паглядзі, ці можа Маклай памерці.
Аднак не трэба думаць, што мужнасць Міклуха-Маклая насіла адценне пакорлівасці. Тамдзе было неабходна, ён умеў пусціць у ход і рэвальвер. Падарожнік не любіў карыстацца зброяй, але ён не задумаўся сілай зброі прывесці да паслухмянасці чалавека, які быў галоўным віноўнікам разні, распачатай папуасамі берага Папуа-Кавіяй у час яго нядоўгай адлучкі.
«Я схапіў Сасі за горла і прыставіў яму рэвальвер да рота».
Гэты ўчынак таксама патрабаваў вялікай прысутнасці духу: начальнік вострава Мавара, Сасі, якога арыштаваў падарожнік, быў велізарны дзяцюк, утрая дужэйшы за Маклая, і карыстаўся на ўзбярэжжы заслужанай славай рабаўніка і забойцы.
4
Аб усім, што здаралася з ім у час вандраванняў, Міклуха-Маклай апавядае такім роўным, спакойным тонам, што чытачу мімаволі пачынае здавацца, быццам і на самай справе ў яго жыцці на Новай Гвінеі не было нічога асаблівага. Хадзіў па лесе, бачыў вялікія грыбы; потым пайшоў у тую вёску, дзе, як паведамлялі сябры, яго хацелі забіць і абрабаваць, — і застаўся там начаваць; потым зноў хадзіў па лесе, падстрэліў і адпрапараваў птушку, варыў боб, потым хворы, з павышанай тэмпературай, пачаў узбірацца на высокую гару па непраходнай сцежцы; сарваўся і дзве гадзіны праляжаў непрытомным уніз галавой; устаўшы, узабраўся ўсё-ж на самую вяршышо і зрабіў неабходныя вымярэнні; потым зноў варыў боб; потым прапанаваў цапуасам праверыць з дапамогай кап’я, ці можа ён памерці... Усё гэта расказана спакойна, без усякіх клічнікаў і пауз, нават крыху манатонна: пра боб тым-жа голасам, што і аб прагулцы над бяздоннем.
Усякае, не толькі ўзвышанае, але і нават крыху прыўзнятае, гучнае слова было арганічна чужым Маклаю, і слоў «абавязак вучонага» мы не сустрэнем у яго дзённіку, таксама як не сустрэнем слова «мужнасць» або «храбрасць»„
Аднак кожнаму, хто задумаецца над жыццёвым шляхам гэтага чалавека, хто гляне на яго з боку, стане яснаг што, хоць ён нідзе не ўпамінае пра абавязак вучонага».
самае высокае ўяўленне аб гэтым абавязку было ўласціва яму; і хоць ён нідзе не гаворыць аб абавязках цывілізаванага еўрапейца перад людзьмі, якія стаяць на нізкай ступені развіцця, тым не менш ён заўсёды выконваў іх.
Калі-б гэта было не так, калі-б навука не валодала ўсімі помысламі яго, ці-ж здолеў-бы ён дзень за днём, тыдзень за тыднем, не даючы сабе адпачынку нават у час хваробы і гэтым гадоў на дваццаць скараціўшы свой век,— цэлымі гадамі хадзіць па балоце і гарах, вымяраць, аглядаць, накопліваць матэрыял, запісваць, супастаўляць? Ён усё жыццё мала спаў, дрэнна еў; заўсёды яму здавалася, што ён не паспее як належыць выканаць узятых на сябе абавязацельстваў. Высокародная прага да пазнання свету гнала яго па непраходных лясах. «Я шкадую, што ў мяне не сто вачэй», пісаў ён у сваім дзённіку. Здаецца, гэта адзіная скарга, якую мы знойдзем у яго запісах. Вельмі злаваў яго боб: ён варыўся незвычайна доўга, ён адымаў час... У першы свой прыезд у заліў «Астралябіі» ён пражыў на беразе пятнаццаць месяцаў, гэта значыць больш года, і заі гэтых пятнаццаць месяцаў не знайшоў часу зрабіць сабе зручную пасцель: галава ляжала ніжэй за ногі. «А варта было-б падкласці толькі два брускі пад ніжэйшую карзіну!» — з некаторым здзіўленнем, задуменна піша ён. Алечасу, каб падкласці брускі, нехапіла. Навакольны свет, нябачаны яшчэ нікім з еўрапейцаў, толькі што прыняты Маклаем пад высокую руку навукі, патрабаваў распазнавання і ўліку. У гэтым новым свеце ўсё неабходна было разгледзець, апісаць, захаваць. Нават у час лютага прыступу ліхаманкі ён не спыняў метэаралагічных вымярэнняў: калі не было сілы стаяць і хадзіць, ён дабіраўся да сваіх прыбораў паўзком. Hi адзін лісток велічных дрэў, стаяўшых нібы на падпорках на дугападобных паветраных карэннях, не павінен быў прапасці для батанікі, ні адна мігцеючая ў чарнаце начнога акіяна медуза — для заалогіі, ні адна песня, зляцеўшая з губ папуасаў, — для этнаграфіі. Трэба было вымяраць папуаскія галовы, вымяраць тэмпературу глебы і тэмпературу вады, вымяраць вышыню гор, прэпараваць птушак, вызначаць віды раслін, збіраць рэчы, валасы, упрыгожванні і зброю туземцаў; трэба было ўбачыць папуаскае пахаванне і папуаскае вяселле і паглядзець, як папуасы гатуюць «кеу», і даведацца, чаму ні ў аднаго чэрапа няма ніжняй сківіцы, — дзе-ж тут думаць пра ложак!
У чым-жа быў сэнс тых навуковых праблем, рашэнню якіх Міклуха-Маклай аддаваў свае сілы?
У заалогіі Міклуха-Маклай, як і настаўнік ягоГекель, быў паслядоўнікам Дарвіна; ён займаўся вывучэннем ніжэйшых жывёл, імкнучыся паказаць, што эвалюцыя іх відаў залежыць ад змянення асяроддзя. Гэтай мэце служылі вандраванні вучонага на Канарскія астравы, у Сіцылію і на берагі Чырвонага мора; з гэтай мэтай ён старанна прапагандаваў арганізацыю марскіх заалагічных станцый, дзе заолагі маглі-б вывучаць жывёл не ў музеях, а ў акружаючым іх прыродным асяроддзі; з гэтай мэтай збіраў на каралавых рыфах Новай Гвінеі малюскаў і медуз. I не толькі ніжэйшыя жывёлы займалі Маклая. У праграму заалагічных работ, якія ён хацеў правесці на Новай Гвінеі, уваходзіла ў якасці агульнай задачы «прасачыць змяненні і залежнасць жывёльных арганізмаў ад розных знешніх фактараў прыроды, а потым анатомію і гісторыю развіцця гэтых арганізмаў». У антрапалогіі-ж Міклуха-Маклай глыбока цікавіўся цэнтральным пытаннем, узнятым тады навукай аб чалавеку, — пытаннем аб адзінстве паходжання ўсіх чалавечых плямёнаў.
«У той час, — пісаў прафесар А. Б. Піатроўскі, — адбывалася жорсткая барацьба паміж «манагеністамі», якія сцвярджалі, што ўсе чалавечыя расы паходзяць ад аднаго ствала, і «палігеністамі», якія спрабавалі даказаць, што чалавечыя расы паходзяць ад некалькіх, не залежачых адзін ад другога, ствалоў. Белы чалавек і чорны чалавек, — сцвярджалі палігеністы, — складаюць дзве розныя пароды, настолькі-ж непадобныя паміж сабой, як сава і арол.