Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
Адну з пірог я ўзяў на буксір, і мы накіраваліся да «Віцязя».
На поўдарозе, аднак, і больш смелыя перадумалі ехаць: яны знакамі паказалі мне, што не жадаюць ехаць далей, і спрабавалі аддаць буксір, між тым як другая свабодная пірога хутка вярнулася да берага. Адзін з папуасаў, што сядзеў у шрозе, якую мы цягнулі за сабой, спрабаваў нават сваёй каменнай сякерай перасекчы буксірны канец.
He без цяжкасцей удалося ўсцягнуць іх на палубу. Ульсан і Бой амаль што гвалтам паднялі іх на трап. Яны ад страху дрыжэлі ўсім целам і не маглі без маёй падтрымкі стаяць на нагах, думаючы, мабыць, што іх заб’юць. Між тым зусім сцямнела, пад ют быў прынесен ліхтар, і дзікуны патроху супакоіліся, нават павесялелі, калі афіцэры карвета падаравалі ім розныя рэчы і пачаставалі чаем, які яны адразу выпілі. Аднак, не гледзячы на такі ветлівы прыём, яны з відавочным задавальненнем і з вя-
лікай паспешлівасцю спусціліся па трапу ў сваю пірогу І шпарка сталі веславаць да берага.
На карвеце мне сказалі, што ў час маёй адсутнасці зноў паказаліся туземцы і прынеслі з сабой двух сабак, якіх тут-жа забілі, а трупы іх, у выглядзе падарунка, пакінулі на беразе.
21 верасня
Пасля снедання я зноў накіраваўся ў вёску, у якой быў учора вечарам. Мой першы знаёмы, папуас Туй, і некалькі іншых вышлі мне насустрач.
У гэты дзень на карвеце павінен быў адбыцца малебен і прызначаны гарматны салют з выпадку дня нараджэння вялікага князя Канстанціна Нікалаевіча; я рашыў застацца ў вёсцы, каб сваёй прысутнасцю крыху аслабіць страх, які стральба магла-б выклікаць сярод туземцаў.
Часу да салюта заставалася яшчэ дастаткова, і я накіраваўся пашукаць месца для маёй будучай хаціны. Мне не хацелася пасяляцца ў самой вёсцы і нават блізка каля яе, — па-першае, таму, што я не ведаў ні характару, ні нораваў маіх будучых суседзяў; па-другое, няведанне мовы пазбаўляла мяне магчымасці папрасіць на гэта іх згоды, навязваць-жа сваю прысутнасць я лічу бястактным; па-трэцяе, я вельмі не люблю шуму і баюся, што блізка каля вёскі будуць непакоіць і раздражняць крыкі дарослых, плач дзяцей і выццё сабак.
Я накіраваўся з вёскі па сцежцы і праз мінут дзесяць падышоў да маленькага мыска, каля якога працякаў ру~ чай і расла група вялікіх дрэў. Месца гэтае здалося мне зусім зручным: адасобленае, размешчанае недалёка ад ручая, яно знаходзілася, у той-жа час, амаль што на самай сцежцы, злучаўшай суседнія вёскі.
Вызначыўшы, такім чынам, месца свайго будучага паселішча, я пастараўся хутчэй вярнуцца ў вёску, але прышоў ужо ў час салюту. Гарматныя стрэлы, здавалася, прыводзілі туземцаў больш у здзіўленне, чым палохалі. Пры кожным новым стрэле яны то імкнуліся ўцякаць, то прысядалі, то клаліся на зямлю, затыкалі сабе вушы і дрыжэлі ўсім целам, нібы ў ліхаманцы.
Я быў у вельмі недарэчным становішчы: пры ўсім жаданні заспакоіць іх і быць сур’ёзным, я не мог стрымацца ад смеху; але атрымалася, што мой смех аказаўся самым дзейсным сродкам супроць страху туземцаў, і паколькі
смех наогул перадаецца, то я заўважыў хутка, што і папуасы, па майму прыкладу, пачалі ўхмыляцца, гледзячы адзін на другога.
Задаволены тым, што ўсё абышлося добра, я вярнуўся на карвет. Капітан Назімаў выказаў жаданне разам са мной някіравацца на бераг для канчатковага выбару месца пабудовы хаціны. Да нас далучыліся старшы афіцэр і доктар. Хоць, уласна кажучы, выбар мной быў ужо зроблены, але паглядзець яшчэ і іншыя месцы, якія маглі аказацца лепшымі, было не лішнім. 3 трох агледжаных намі месц адно нам найбольш спадабалася. Шырокі ручай упадаў тут у адкрытае мора. Аднак, мяркуючы па многіх прыметах, што туземцы прыходзяць сюды часта, пакідаюць тут свае пірогі, а недалёка адгэтуль апрацоўваюць свае плантацыі, я аб’явіў камандзіру сваё рашэнне пасяліцца на першым, выбраным самім мною месцы.
Гадзіны ў тры пасланыя з карвета людзі заняліся ачысткай месца ад кустоў і невялікіх дрэў, а цесляры — пабудовай хаціны, пачаўшы яе з забіўкі паляў пад ценем двух агромністых дрэў кенгара
22, 23, 24, 25 верасня
Усе гэтыя дні я быў заняты пабудовай хаціны. Гадзін ля шасці раніцы штодзённа я ездзіў з цеслярамі на бераг і заставаўся там да спуску сцяга.
Мая хаціна мае 7 футаў шырыні і 14 даўжыні і падзелена папалам перагародкай з брызенту. Адну палавіну я прызначыў для сябе, а другую — для слуг. Дошак, узятых з Таіці 2, не хапіла, і таму сцены прышлося рабіць з дрэва толькі ў ніжняй іх частцы, а для верхняй, таксама як і для двух дзвярэй, быў скарыстаны брызент, які можна скручваць. Для страхі нарыхтаваны былі сплеценыя з лісцяў какосавай пальмы цыноўкі; гэтую работу я даручыў Бою. Падлога, палавіна сцен і стойкі на кутках зроблены з лесу, купленага на Таіці і падрыхтаванага яшчэ на карвеце. Палі, верхнія мацаванні, кроквы прышлося высякаць і прыганяць ужо тут; але дзякуючы паслужлівасці камандзіра карвета рук было шмат і пабудова ажыццяўлялася паспяхова.
1 К е н г а р — дрэва агромністай вышыні І таўшчыні, 3 плоскімі паверхневымі карэннямі, падобнымі да дошак.
а Т а і ц і — самы буйны з астравоў Таварыства.
Туземцы, відавочна, напалоханыя стралянінай 21-га дня і прысутнасцю значнай колькасці людзей з карвета, мала паказваліся: два-тры чалавекі і то рэдка.
25-га дня Бой пачаў накрываць страху, таму што заўтра апошні дзень прабывання тут карвета. Між тым прыходзіў мой зычлівец Туй і сваёй выразнай мімікай стараўся растлумачыць мне, што калі адплыве карвет (ён паказаў на карвет, а потым на далёкі гарызонт) і мы застанемся тут утраіх (ён паказаў на мяне, Ульсана і Боя, а потым на зямлю), прыдуць з суседніх вёсак туземцы (паказаў на лес і пералічыў назвы вёсак), разбураць хаціну (тут ён падышоў да паляў, робячы выгляд быццам сячэ іх) і заб’юць нас коп’ямі (тут ён выпрастаўся, адставіў адну нагу назад і, закінуўшы правую руку над галавой, зрабіў выгляд чалавека, кідаючага кап’ё; затым падышоў да мяне, ткнуў мяне некалькі разоў у грудзі пальцам і, нарэшце, напалавіну заплюшчыўшы вочы, разявіўшы крыху рот і высунуўшы канец языка, паказаў чалавека, падаючага на зямлю; тыя-ж мімічныя рухі ён прарабіў, паказваючы па чарзе на Ульсана і Боя).
Вельмі добра разумеючы перасцярогу Туя, я зрабіў, аднак, выгляд, што не зразумеў яго.
Тады ён зноў пачаў называць імёны вёсак: Бонгу, Гарэнду, Гумбу, і паказваць, што ссякае палі; на ўсё гэта я толькі махнуў рукой і падараваў яму цвік.
Вярнуўшыся на карвет, я ў кают-кампаніі расказваў аб бачанай мной пантаміме. Адзін з афіцэраў, лейтэнант Чырыкаў, які загадваў на «Віцязі» артылерыйскай часткай, прапанаваў мне падрыхтаваць некалькі мін і размясціць іх вакол майго дома.
Я не адмовіўся ад такого сродку абароны на выпадак крайняй неабходнасці, калі-б туземцы сапраўды надума38
лі з'явіцца з тымі намерамі, якія стараўся растлумачыць мне Туй.
26 верасня
Лёг учора ў 11 гадзін вечара, устаў сёння ў 2 гадзіны раніцы. Усю раніцу прысвяціў карэспандэнцыі ў Еўропу і зборам. Неабходна было ўпарадкаваць рэчы; частку я пакідаю на Гвінеі, а другую пасылаю назад з карветам у Японію.
Накіроўваючыся на Новую Гвінею не з мэтай кароткатэрміновага падарожжа, а з мэтай працяглага, шматгадовага жыцця, я ўжо даўно рашыў, што мне трэба быць незалежным ад еўрапейскай ежы. Я ведаў, што плантацыі ў папуасаў не бедныя, і свінні ў іх таксама ёсць; галоўным-жа чынам паляванне магло заўсёды даваць мне сродкі харчаваіння.
Пасля многіх месяцаў жыцця на судне, у моры, дзе кансервы мне вельмі надакучылі, я зусім абыякава аднёсся да забеспячэння сябе харчамі ў апошнім порце. Я ўзяў сёе-тое, але так мала, што Павел Нікалаевіч Назімаў вельмі здзівіўся і незвычайна ветліва прапанаваў выдзеліць мне частку сваіх харчоў, якую я прыняў з удзячнасцю: яна спатрэбіцца мне ў выпадку хваробы. Ен пакінуў мне таксама самую меншую шлюпку карвета, іменна чацвёрку, з якой у крайнім выпадку можа ўправіцца і адзін чалавек. Мець шлюпку ў сваім распараджэнні для мяне надзвычай важна, бо пры яе дапамозе я змагу азнаёміцца з іншымі берагавымі вёскамі, а ў тым выпадку, калі мне не ўдасца ўвайсці ў давер'е туземцаў, шлюпка дасць мне магчымасць перасяліцца ў іншую, больш гасцінную мясцовасць.
Скончыўшы разборку рэчаў на карвеце, я пасля снедання пачаў перабірацца. Невялікае маё памяшканне хутка перапоўнілася рэчамі; значную колькасць скрынак прышлося паставіць пад домам, каб засцерагчы іх ад дажджу, сонца і раскрадання.
Між тым яшчэ з раніцы лейтэнант Чырыкаў быў заняты ўстаноўкай мін, размясціўшы іх поўкругам для абароны пры нападзе дзікуноў з боку лесу, а чалавек 30 матросаў займаліся расчысткай месца каля дома; такім чынам атрымалася пляцоўка ў 70 метраў даўжыні і 70 метраў шырыні, акружаная з аднаго боку морам, а з трох — густым лесам. Павел Нікалаевіч Назімаў так-
сама прабыў некаторы час каля хаціны і дапамог мне сваімі парадамі.
Я паказаў, між іншым, камандзіру і афіцэрам месца, дзе, у выпадку неабходнасці (сур‘ёзнай хваробы, небяспекі з боку туземцаў і г. д.), я закапаю свае дзённікі і запісы *. Месца гэтаезнаходзілася пад вялікім дрэвам, недалёка ад хаціны; каб лягчэй было знайсці яго, кара на адпаведным баку ствала была знята прыблізна на 1 фут у квадраце і на ствале выразана страла, накіраваная ўніз.
Каля трох гадзін порт Канстанціна (імя, дадзенае невялікай бухтачцы, ля якой стаяла мая хаціна) меў вельмі ажыўлены выгляд. Перавозілі апошнія дровы на карвет у маленькім паравым баркасе, шнырылі ўзад і ўперад шлюпкі і вельботы, шасцёрка перавозіла мае рэчы, некалькі разоў накіроўваючыся на карвет і вяртаючыся да берага. Каля майго жылля работа кіпела таксама: дабудоўвалі хаціну, капалі ямы для мін, высякалі кусты, рабілі больш зручным спуск ад пляцоўкі да пясчанага берага мора ля вусця ручая і г. д.
На жаль, я не мог сам наглядаць за ўсімі гэтымі ра,ботамі — мне прышлося вяртацца на карвет, паколькі яшчэ не ўсе мае рэчы былі ўкладзены.
Празмерная стомленасць, клопаты апошніх дзён і асабліва другая бяссонная ноч прывялі мяне ў такі нервовы стан, што я амаль не мог трымацца на нагах, гаварыў і рабіў усё зусім машынальна, як у сне. А першай гадзіне ночы я скончыў укладку на карвеце; заставалася яшчэ перавезці апошнія рэчы на бераг і напісаць некалькі пісем.