Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Пасля пяці гадзін накіроўваюся ў лес пагуляць да абеду, які падае мне Бой каля шасці гадзін і які складаецца з талеркі варанага чылійскага бобу з невялікім кавалкам «чаркі» 3 і адной або двух шклянак чаю. Талер-
1 Эвапарометр, або выпаральнік — прыбор, пры дапамозе якога вымяраюць колькасць вады, якая выпарылася з паверхні вадаёмаў, глебы і расліннасці. Прасдейшы выпаральнік складаецца з цыліндрычнага сасуда з дзяленнямі, нанесенымі на сценкі.
2 К э р ы — вострая кансерваваная прыправа.
3 Ч а р к і — чылійская назва сушанай гавядзіны.
ка рысу раніцай, талерка бобу вечарам, некалькі шклянак чаю ў дзень — вось мая штодзённая ежа. Прывезеныя мной некалькі банак мясных і рыбных кансерваў я цалкам перадаў сваім слугам. Сам выгляд іх мне непрыемны.
Час пасля абеду я аддаю розным хатнім работам: чыстцы стрэльбаў, прыбіранню свайго пакоя, а затым, змяніўшы гарнітур, зроблены з баваўнянай матэрыі, на фланелевы, калі пачынае цямнець, саджуся на пень ля берага, сачу за прылівам і адлівам, разглядаю далёкі гарызонт, воблакі і г. д. Іншы раз кладуся зноў у гамак і прыслухоўваюся, як разносяцца навакол у лесе крыкі птушак і траскатня рознагалосых цыкад.
У 8 гадзін іду ў пакой і, запаліўшы сваю невялічкую лямпачку (больш падобную да начніка, чым да сапраўднай лямпы), запісваю падзеі дня ў дзённік.
У 8 — 9 гадзін зноў метэаралагічныя назіранні, і, нарэшце, перадапошні акт дня — абіраю какосавы арэх і выпіваю яго прахаладжальны сок.
Вярнуўшыся ў пакой, аглядаю зараджаныя стрэльбы і кладуся на жорсткую пасцель, якая складаецца з двух карзін, пакрытых коўдрай замест сенніка і прасціны — засынаю звычайна вельмі хутка.
Візіты туземцаў і захворванне Ульсана і Боя парушаюць крыху ход гэтага з выгляду аднастайнага, але ў сапраўднасці вельмі цікавага для мяне жыцця.
23 кастрычніка
Прыходзіў Туй з двума другімі туземцамі. Усе былі ўзброены коп’ямі, лукамі са стрэламі, і ў кожнага было па сякеры на плячы. Я выказаў жаданне, каб госці паказалі мне, як страляюць з лука, што яны адразу-ж і выканалі. Страла праляцела каля шасцідзесяці пяці крокаў, але пры гэтым было прыкметна, што нават лёгкі вецер аказвае ўплыў на яе палёт. На такой адлегласці яна наўрад ці магла-б нанесці сур’ёзную рану: крокаў на 20 або на 30 — іншая справа, і 1 уй, магчыма, не памыляецца, паказваючы, што страла можа прабіць руку навылет.
Затым Туй паказаў цэлы манеўр бою: трымаючы лук і стрэлы на левым плячы, а кап’ё ў правай руцэ, ён адбег крокаў дзесяць, кідаючыся ў розныя бакі, суправаджаючы кожны рух кароткім рэзкім крыкам. Вн то нацягваў цеціву лука і пускаў стралу, то наступаў з кап'ём, быццам стараючыся раніць непрыяцеля, то хаваўся за дрэвамі, часам нагінаўся або хутка адскокваў у бок, унікаючы ўяўляемай стралы. Другі туземец, спакушаны прыкладам Туя, далучыўся да яго і пачаў прадстаўляць праціўніка; гэты турнір быў цікавым і даволі характэрным.
24 кастрычніка
Сёння раніцай я быў здзіўлены нечаканым з’яўленнем грыбоў розных форм, якіх я раней не бачыў. Яны выраслі літаральна ўсюды: на ствалах дрэў, на зямлі, на каменнях і нават на поручнях маёй веранды. Учора вечарам іх не было. Відавочна, яны выраслі за ноч. Чым растлумачыць гэтае з’яўленне — не ведаю. 3 гэтага поваду мне прышло на памяць раптоўнае і цяжка тлумачальнае ўзнікненне розных эпідэмічных хвароб, якія таксама, напэўна, вынікаюць ад раптоўнага развіцця мікраскапічных грыбкоў і да таго падобных арганізмаў.
Адзін з найбольш сур’ёзных экземпляраў, які вырас на працягу некалькіх гадзін і здзівіў мяне сваёй велічынёй і формай, я старанна зарысаваў.
25 кастрычніка
Ляжанне ў гамаку не прайшло для мяне дарэмна. Ноччу я адчуваў дрыготку і прачнуўся ўвесь успацелы і
нейкі расслаблены. Усю раніцу адчуваў такую ленасць, што амаль нічога не рабіў. He хацелася нават і чытаць, бо трымаць кнігу, лежачы ў гамаку, здалося для мяне вельмі стамляючым. Пасля абеду рысаваў, але хутка сцямнела, — не ўправіўся скончыць. Зноў ідзе дождж; прыходзіцца пераносіць рэчы з аднаго месца на другое. Бой усё яшчэ ляжыць. Ульсан ледзь-ледзь рухаецца.
Добры ў мяне характар: жыву і гляджу на ўсё навакольнае, быццам нішто мяне не датычыць. Часам, праўда, бываю вымушаны выходзіць з гэтага сузіральнага стану, як, напрыклад, у дадзены момант, калі страха працякае, на галаву падаюць буйныя кроплі халоднага дажджу і калі ўсе паперы, рысункі і кнігі на стале, перад якім я сяджу, могуць намокнуць.
26 кастрычніка
Я і Ульсан працавалі ўвесь дзень у лесе, а затым у хаціне, стараючыся паправіць страху. Бой, які ўсё яшчэ пакутуе ад сваёй пухліны, вохкае, або, дакладней, мычыць, як цяля. Гэты канцэрт быў такі нязносны, што выгнаў мяне з дому. Даўшы хвораму невялікі прыём морфія, я вышаў на пляцоўку. Ноч была цудоўная, і далятаўшыя да мяне стогны хворага былі рэзкай процілегласцю невыказнай чароўнасці прыроды.
27 кастрычніка
Стогны Боя прадаўжалісяўсю ноч, часта будзілі мяне, і з гэтай прычыны я прачнуўся канчаткова толькі тады, калі ўжо зусім развіднела і калі Ульсан прынёс мне на веранду снеданне, сказаўшы пры гэтым, што Туй ужо даўно сядзіць у кухні.
Выпіўшы чаю, я накіраваўся ў кухню (у шалаш) і сапраўды ўбачыў там папуаса, але зусім мне незнаёмага.
Я пачаў разглядаць яго, але ўсё-ж такі не мог прыпомніць, дзе і калі я яго бачыў. Я падумаў, што незнаёмы пр-ышоў разам з Туем, а Туй паспеў выйсці. Як-жа я здзівіўся, калі Ульсан запытаў мяне: яяўжо я не пазнаю Туя? Я зноў зірнуў на туземца. Усміхаючыся, ён паказваў на асколкі шкла і на сваю верхнюю губу. Тут я заўважыў, што ён выбрыў вусы і частку барады. Гэта так змяніла твар майго старога знаёмага, што я яго спачатку не пазнаў. Губы і падбародак былі добра выбрыты; ён так памайстэрску выканаў гэтую аперацыю, што нідзе не было
ні аднаго парэзу. Адкрыццё, што шклом зручна брыцца (на астравах Палінезіі такі спосаб вельмі пашыраны), да якога Туй дайшоў зусім самастойна, значна павысіць каштоўнасць разбітых бутэлек. У гэтым я пераканаўся адразу-ж, бачачы, з якім задавальненнем Туй прыняў у падарунак ад Ульсана некалькі асколкаў шкла. Падабенства разбітага шкла да адбітых асколкаў крэмня або кавалачкаў разбітых ракавін — інструменты, ужываемыя папуасамі для рэзання, — лёгка растлумачвае адкрыцдё Туя, але разам з тым яно даказвае і назіральнасць і жаданне туземцаў знаёміцца на практыцы з новымі для іх прадметамі.
Увайшоўшы на сваю веранду, я зрабіў непрыемнае адкрыццё: страха, над якой я працаваў гадзін пяць, зноў працякае, чаго я ніяк не мог чакаць, накладваючы сплеценае какосавае лісце вельмі густа. Абдумваючы прычыну працякання, я прышоў да вываду, што ўся віна не ў матэрыялах і не ў кладцы лісцяў, а ў вельмі малой пакатасці страхі. Такім чынам тлумачыцца вышыня стрэх хацш на астравах Ціхага акіяна: гэтая-ж вышыня і круцізна галоўным чынам і робяць стрэхі непрамакальнымі.
Адчуваючы сябе дрэнна, я прыняў хіны, і добра зрабіў, таму што ля першан гадзіны я адчуў набліжэнне ліхаманкі, але дзякуючы прыёму хіны папярэдзіў параксізм. Ульсан таксама ў дрэнным стане: ходзіць і гаворыць, як хворы. Бой не ўстае. Зноў лазарэт! Ьываю ў хаце толькі па вечарах і ноччу. Цэлы дзень на пляцоўцы каля дома і часта на верандзе. Вымушан запальваць лямпу ў палавіне сёмай гадзшы.
He праходзіць вечара або ночы без аддаленага грому і вельмі яркай маланкі. Сёння зноў навальніца, зноў цячэ на стол, на кнігі... Усюды мокра.
28 кастрычніка
Прыходзіў зноў Туй, зноў я яго спачатку не пазнаў — так змянілася выражэнне яго твару. Раней мне здавалася, што яго фізіяномія адрозшваецда ад іншых сваёй сімпатычнасцю, цяпер яна робіць на мяне непрыемнае ўражанне. Прычына гэтаму — выражэнне рота. Лінія рота наогул моцна ўплывае на выражэнне твару, але такога здзіўляючага доказу правільнасці гэтай заувагі я яшчэ не сустракаў. Вусы і барада сапраўды добрая маска.
Зноў гадзіны ля другой удалечыні паказаліся парусныя пірогі. Я думаў, што прыдуць госці, але ніхто не з’явіўся.
Бой стогне жудасным, страшэнным голасам; даў яму невялікую дозу морфію, які яго хутка супакоіў. У 8 гадзін пайшоў дождж. У 9 гадзін, скончыўшы свае метэаралагічныя назіранні, я ўжо хацеў быў легчы спаць — раптам зноў чую стогны. Што такое? У Ульсана зноў параксізм.
Вельмі шкадую, што пасяліўся пад адной страхой з другімі. Гэта будзе апошні раз.
29 кастрычніка
He гледзячы на стогны Ульсана, я заснуў. Але не праcnav і поўгадзіны, якзноў быў разбуджаны нейкім дзіўным выццём, якое, здавалася, то набліжалася, то зноў аддалялася. Спрасонку я не мог зразумець, што гэта можа быць. Я вышаў на веранду. Дождж перастаў, і было не зусім цёмна. Я апрануўся, вышаў, накіраваўся да ручая, і v мяне Ўзнікла фантазія пайсці па сцяжынцы ў Гарэнду і паслухаць зблізку спевы папуасаў, бо гэтае выццё не магло быць нічым іншым, як іх спевамі.
Трэба было сказаць Ульсану, што я іду. Яму мая фантазія не спадабалася. Ен запэўніваў мяне, што калі папуасы раптам прыдуць, то абавязкова заб’юць яго і Боя, бо абодва яны хворыя і абараняцца не могуць. Для заспакаення я паставіў каля яго ложка дубальтоўку і запэЎніў яго, што пры першым стрэле вярнуся неадкладна ў Гарагасі.
Хоць дождж і перастаў, але было пахмурна. Аднак дзякуючы ўзышоўшаму, хоць і схаванаму воблакамі, месяцу я мог ісці асцярожна па сцежцы. Спевы чуліся ўсё гучней, па меры таго, як я набліжаўся да Гарэнду.
Стаміўшыся ад гэтай прагулкі ў поўзмроку, я сеў на пень і пачаў прыслухоўвацца. Спевьт або выццё, якое ляцела мне насустрач, было вельмі простым, і напеў пастаянна паўтараўся. Няправільныя хвалі гэтай прымітыўнай мелодыі то ўзнімаліся і апускаліся, то нечакана абрываліся зусім, каб пачацца праз поўмінуты зноў. Час-адчасу чуліся гукі барума’.
1 Б а р у м — сігнальны барабан, тоўсты, выдаўблены ствол, па якому б’юць палкамі.
Часам той-жа напеў, пачынаючыся павольна, ціха, працяжна, паступова рос, рабіўся ўсё гучней і гучней; такт усё пачашчаўся; нарэшце спеў пераходзіў у нейкі, амаль што нечалавечы крык, які, раптоўна абрываючыся, заміраў.
Седзячы на пні, я разы са два ледзь не зваліўся. Мне здавалася, што я бачу нейкі страшны сон. Ачнуўшыся другі раз і адчуваючы моцнае жаданне спаць, я змяніў свой намер: замест таго, каб пайсці ўперад, я пайшоў назад; я не памятаю, як дабраўся да сваёй хаціны і адразу-ж лёг, нават не распранаючыся. Некалькі разоў спрасонку чуў урыўкі папуаскага канцэрта.