Падарожжы
Памер: 353с.
Мінск 1954
30 кастрычніка
Сёння раніцай ішоў упершыню ў гэты час дня дождж. Ці не надыходзіць дажджлівая пара года?
Калі дождж перастаў, я, седзячы на пні ля свайго флагштока, быў сведкай арыгінальнай лоўлі рыбы.
Быў адліў. Дробная рыба, як відаць, праследуемая акуламі, якіх тут шмат, кідалася ва ўсе бакі, выскокваючы часам з вады. 3-за дрэў ля берага вышаў Туй і сачыў за рухамі рыб. Рыбы, відаць, упарта праследуемыя ворагам, раптам кінуліся да берага. У некалькі скачкоў Туй апынуўся каля іх. Вада там была крыху ніжэй калена, і дно, зразумела, было добра відаць. Раптам Туй зрабіў энергічны скачок, і адна з рыбак была злоўлена. Туй лавіў іх нагой. Ен спачатку прыціснуў рыбу ступнёй, потым падняў, захапіўшы паміж вялікім і другім пальцам нагі. Сагнуўшы калена, ён працягнуў руку і, вызваліўшы здабычу, паклаў рыбку ў торбу. Пасля гэтага, хутка нагнуўшыся і схапіўшы камень, Туй з сілай кінуў яго ў ваду; потым, падышоўшы да таго месца, куды быў кінуты камень, ён, стоячы на адной назе, падняў другую забітую камнем рыбку.
Усё было зроблена не толькі надзвычай умела, але нават і вельмі грацыёзна. А Туй, аднак-жа, чалавек даволі немалады; мне ён здаецца гадоў каля сарака пяці, калі не больш.
Убачыўшы мяне на сваім мыску, ён прышоў у Гарагасі. Я кінуў на зямлю чвэртку ліста паперы і сказаў, каб ён падняў яе нагой. Я хацеў ведаць, ці можа ён так шчыльна прыціснуць вялікі палец да другога, каб утрымаць паперку. Папера была мігам паднята і, перайшоўшы ў яго за
спіной у руку, перададзена мне. Ен зрабіў тое-ж з вялікім каменем: падняў яго з зямлі, не затрымліваючыся ні секунды.
Кожны дзень бачу новых матылькоў, але мала прыходзіцца іх лавіць, не ўмею я, і прытым з двух бакоў мора, а з другіх двух — лес, свабоднага месца вакол дома недастаткова. Сёння бачыў асабліва шмат вялікіх і прыгожых матылькоў, але зла-
віў толькі аднаго.
He магу сказаць, што зусім здаровы; галава вельмі цяжкая, спіна баліць і ногі слабыя. Ноччу Бою было значна лепш, бо я яму амаль сілай прарэзаў вялікі нарыў — гэта было неабходна. Я загадаў Ульсану трымаць яго, і ў адзін міг усё было зроблена.
Ноччу, прачнуўшыся каля адзінаццаці гадзін, чую зноў стогны: у Ульсана параксізм. Ходзіць, трасучыся, са шклянымі вачамі і змарнелым тварам.
Стан Боя пачынае мяне турбаваць; ліхаманка, відаць, прайшла, але ўсё-ж тэмпература значна вышэй нармальнай; кашаль, які, паводле яго слоў, непакоіць яго ўжо некалькі год, здаецца, стаў мацнейшы за апошнія тыдні з прычыны пухліны, якая скончылася нарывам. Вось ужо тыдні два, як ён ляжыць і амаль нічога не есць: не есць ён часткова ў выніку падання, што хвораму трэба есці вельмі мала.
31 кастрычніка
Прыходзілі жыхары Бонгу са сваімі гасцямі з бліжэйшых гор, якія адрозніваюцца ад берагавых папуасаў больш неахайнай прычоскай і, бадай што, крыху больш светлым колерам скуры.
Л tCTA П А Д
1 лістапада
Удалечыні паказаліся дзве парусныя пірогі, якія ішлі ад вёскі Багацім. Здаецца, яны накіроўваюцца сюды.
Я не памыліўся: дзве партыі туземцаў, чалавек каля дваццаці, прыходзілі да мяне. Паколькі я жадаў хутчэй ад іх пазбавіцца, то прамаўчаў амаль увесь час, не перастаючы назіраць за сваімі гасцямі, якія размясціліся вакол майго крэсла.
Я не адкрыў пакуль што ў папуасаў якой-небудзь любімай позы; яны часта мяняюць становішча: то сядзяць на кукішках, то, апускаючыся на калені, сядзяць на ікрах, то, амаль не мяняючы гэтага становішча, рассоўваюць ногі так, што ступіні іх застаюцца па абодва бакі ягадзіц. Часам яны кладуцца, падпіраючы падбародак рукой, і прадаўжаюць, мяняючы становішча, гаварыць або есці.
Ульсан прынёс свой гармонік і стаў іграць; пры першых гуках папуасы ўскочылі ўсе разам і адсунуліся назад. Праз некалькі часу некаторыя з іх пачалі нерашуча падыходзіць. Наогул музыка, якая раздзірала мне вушы (Ульсан іграў нейкую матроскую песню), вельмі спадабалася гасцям; яны выказвалі сваё здзіўленне і адабрэнне лёгкім свістам і пагойдваннем з боку ў бок.
Каб пазбавіцца ад гасцей, я раздаў кожнаму па палосцы чырвонай матэрыі, якой яны абвязалі сабе галовы. Наогул маладыя людзі тут вельмі падкія да рознастайных упрыгожанняў. Для паўнаты туалету папуаскага дэндзі патрабуецца, відаць, нямала часу.
У папуасаў не іонуе звычаю вітацца або развітвацца з бліжэйшымі суседзямі; яны робяць гэта толькі ў выключных выпадках. Туй, які наведвае Гарагасі часцей за
другіх, прыходзіць і адходзіць, не гаворачы ні слова і не робячы ніякага жэ-
сту.
2 лістапада
Ноччу рашыў, што накіруюся адзін у шлюпцы паглядзець, якразмешчаны бліжэйшыя ўзгоркі.
Устаўшы яшчэ да світання і выпіўшы халодната чаю (снедання чакаць мне не хацелася), я накіра-
ваўся ў шлюпцы спачатку да мыска Габіна, а затым уздоўж берага, у напрамку да вёскі Мале.
За прыбярэжным лесам узнімаліся ўзгоркі футаў у трыста вышынёй, схілы якіх былі не ўсюды лясістыя і пакрыты высокай травой. У некалькіх месцах у гарах, якія ўзвышаліся над узгоркамі, віліся дымкі кастроў. Відавочна, там размешчаны вёскі.
У гэтую-ж раніцу я заняўся лоўляй жывёлін на паверхіні мора, і хутка мая бляшанка напоўнілася некалькімі невялічкімі медузамі сіфонафорамі1 і мноствам ракападобных. Ва ўсякім разе, сённешняя экскурсія паказала мне багацце тутэйшай марской фауны.
Вельмі стаміўшыся, галодны, я вярнуўся ў Гарагасі да снедання, пасля якога правёў некалькі гадзін за мікраскопам, разглядаючы болып уважліва сваю здабычу.
Пасля дзённай працы я ляжаў спакойна ў гамаку на верандзе. Хойь яшчэ не было позна (усяго 6 гадзін 45 мінут), але было ўжо вельмі цёмна. Цёмныя воблакі надыходзячай навальніпы насоўваліся ўсё болып і больш. Я спакойна любаваўся маланкай, нечакана асвятляўшай воблакі, як раптам адчуў, што мой гамак закалыхаўся, затым адбыўся другі штуршок, але на гэты раз ускалыхінуўся і захадзіў не толькі гамак, а разам з ім і страха, і спены, і слупы майго дома... Прыбегшы з кухні Ульсан пачаў у мяне настойліва пытань: ці будзе яшчэ землетрасенне і ці будзе яно больш моцным ці не?
Гадзіны праз дзве я сядзеў у хаціне і толькі ўзяўся адлічваць дзяленні анероіда 2, як адчуў, што зямля зноў завагалася, гэтым разам больш моціна і даўжэй ранейшага.
Запісаўшы аб здарэнні ў метэаралагічны журнал, я лёг спаць, папрасіўшы Ульсана разбудзіць мяне, калі ён пачуе ноччу што-небудзь падобнае. Я баяўся праспаць
Сіфонафоры — марскія жывёлы, плаваючыя ў тоўшчы вады. Гэта калоніі ніжэйшых жывёл, якія складаюіша з доўгага ствала з прыдаткамі. Іх празрыстыя, далікатна афарбаваныя цельцы нагадваюць па знешняму выгляду гірлянды жывых кветак.
2Анероід — прыбор, пры дапамозе якога вымяраюць б.араметрычны ціск; па знешняму выгляду анероід нагадвае гадзіннік. ён складаецца з металічнай скрыначкі, з якой выпампавана паветра, і стрэлкі, якая ходзіць па кругу з дзяленнямі. Пры павелічэнні знешняга атмасфернага ціску дно скрыначкі ўціскаецца, пры памяншэнні — выгінаецца; рычажны механізм перадае гэтыя ваганні стрэлцы.
землетрасенне, як гэта ўжо здарылася са мной аднойчы ў Месіне ў 1869 годзе, калі я спакойна спаў усю ноч і даведаўся толькі на другую раніцу, што жыхары не маглі заплюшчыць вачэй.
Сапраўды, ноччу я быў разбуджан: ложак і падлога пада мною вагаліся. Усё ўжо супакоілася, калі я пачуў голас Ульсана, клікаўшага мяне.
Навальніца, якая збіралася ўсю ноч, зусім рассеялася да раніцы, і пры ўзыходзе сонца неба было амаль зусім бязвоблачным.
3 лістапада
Спатрэбілася мне ссячы ў лесе некалькі тычак; толькі што я вярнуўся дадому — Ульсан прышоў з паведамленнем, што зямля ўсё яшчэ не супакоілася.
— Як гэта? — запытаў я.
Ульсан вельмі здзівіўся, што я нічога не заўважыў. Запэўніваў, нібы шмат разоў ён адчуваў нязначныя штуршкі.
— Гэта не зямля дрыжыць, а вашы калені, — сказаў я Ульсану, — і гэта значыць, што гадзіны праз паўтары ў вас будзе зноў прыступ ліхаманкі.
Адказам маім Ульсан застаўся вельмі незадаволены, настойваючы, што не памыляецца. Ен гаварыў праўду: на працягу наступнай гадзіны я і сам адчуў два або тры яўныя, хоць і нязначныя ваганні.
Аднак Ульсан сапраўды вымушан быў легчы з выпадку ліхаманкі.
Барометр, які ўвесь месяц не падымаўся вышэй 410 дзяленняў, абодва гэтыя дні стаяў вельмі высока і падняўся да 464.
Пасля абеду прышоў Туй. Ен выбрыў сабе яшчэ частку барады і бровы. Я доўга і ўважліва разглядаў яго валасы. Цела яго мала пакрыта, валасамі; на руках і зусім непрыкметна, на грудзях і спіне іх таксама мала, але нідзе няма і знаку размяшчэння валасоў пучкамі.
4 лістапада
Вось ужо хутка 6 тыдняў, як я пазнаёміўся з папуасамі, а яны не бачылі яшчэ ў мяне ніякай зброі. Дома яна ў мяне, зразумела, ёсць, але нават ідучы ў лес, я рэдка бяру з сабой рэвальвер; накіроўваючыся-жу туземныя вёскі, не бяру яго прынцыпова ніколі.
Гэтая абяззброенасць здаецца туземцам надзвычай
дзіўнай. Яны ўжо не раз стараліся даведацца, ці не маю я ў сябе дома, кап’я, лука або стралы. Прапанавалі нават узяць зброю ў іх, але на гэта я адказаў толькі смехам і адсунуў ад сябе іх коп‘і і стрэлы, паказаўшы зняважлівым жэстам, што я не маю патрэбы ў іх.
Туземцаў было чалавек дваццаць, і ўсе ўзброеныя. Мой учынак іх вельмі азадачыў; яны паглядзелі на сваю зброю, на дом, на мяне і доўга гутарылі між сабой.
Я пакідаю іх у няведанні, дакуль гэта магчыма.
5 лістапада
Камары і мурашкі не давалі мне спакою. Спаў я дрэнна. Каля другой гадзіны раніцы дом зноў захадзіў і закалыхаўся. Землетрасенне прадаўжалася не больш поўмінуты, але яно было мацнейшым, чым два дні назад. Калі зямля пад табой вагаецца, узнікае нейкая цікаўнасць; мімаволі пытаеш сябе: «Што будзе далей?» Я доўга не мог заснуць, чакаючы прадаўжэння. Барометр падымаецца вышэй і вышэй; ноччу, у час землетрасення, падняўся да 515. He ведаю, чым растлумачыць гэта. Раніцай быў дождж, але пасля праяснілася.
6 лістапада
Ноччу была надзвычай моцная навальніца. Цяжка, не пабыўшы на месцы, уявіць сабе тыя раскаты грому і амаль бесперапынную маланку, якія на працягу трох ці чатырох гадзін аглушалі і асляплялі нас. Дождж не падаў кроплямі, а ліў тонкімі струменьчыкамі.
Пасля такой ночы раніца была свежая, паветра празрыстае. Дзень прастаяў цудоўны, і я без доўгіх пошукаў налавіў шмат насякомых, якія пасля дажджу павыпаўзалі прасушыцца. Удалося мне таксама злавіць доўгахвостую яшчарку.