Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Гэтая размова, мне здаенпа, тым болыц цікавай, што, па-першае, гэта можа сапраўды здарыцца, а, па-другое, па ўсяму відаць, мае суседзі разважалі аб гэтым нядаўна, інакш Туй не ўзняў-бы цяпер ранейшага пытання аб маім забойстве.
Сумна ад таго, што вечна трэба быць насцярожаным: між іншым, гэта не перашкаджае мне спаць.
Прышлі чалавек восем туземцаў з Гарэнду і Мале. Я быў у добрым настроі і кожнаму госдю з Мале даў па падарунку, хоць самі яны нічога не прынеслі.
Туй і Лалі нечакана запыталі мяне:
— Ці прыдзе калі-небудзь карвет?
Вядома, пэўнага адказу я даць не мог. Сказаць-жа: «Прыдзе, але калі, не ведаю» — я не змог. He ўмею я таксама назваць вялікую лічбу па-папуаску. Думаючы, што знайшоў выпадак паглядзець, як мае суседзі лічапь, я ўзяў некалькі палосак паперы і стаў рэзапь іх упоперак. Нарэзаў, сам не ведаю колькі, і перадаў цэлыя прыгаршчы аднаму туземцу з Мале, сказаўшы, што кожная паперка азначае два дні. Увесь натоўп адразу-ж абступіў яго. Мой папуас пачаў лічыць на палыіах, але, як відаць, збіўся; ва ўсякім разе, папуасы рашылі, што ён не ўмее лічыць, і абрэзкі былі пераданы другому.
Той важна сеў, паклікаў на дапамогу яшчэ аднаго, і яны сталі лічынь. Першы. раскпадваючы кавалачкі паперы на каленях, пры кожным абрэзку паўтараЎ: «нарэ, нарэ» (адзін); другі паўтараў слова «нарэ» і загінаў пры
гэтым адзін палец. Налічыўшы да дзесяці і сагнуўшы ўсе пальцы абодвух рук, туземец апусціў абодва кулакі на калені, прамовіўшы: «дзве рукі», а трэці папуас загнуў адзін палец. 3 другім дзесяткам было зроблена тое-самае, прычым трэці папуас загнуў другі палец; тое-ж самае з трэцім дзесяткам; паперкі, якія засталіся, не склалі чацвёртага і таму былі пакінуты ў баку. Усе, здаецца, былі задаволены. Аднак мне зноў прышлося збянтэжыць іх: узяўшы адзін абрэзак, я паказаў два пальцы, дадаўшы «бум, бум» (дзень, дзень). Зноў пайшлі меркаванні, але парашылі на тым, што загарнулі абрэзкі ў ліст хлебнага дрэва і старанна абвязалі яго, магчыма, для таго, каб пералічыць абрэзкі ў вёсцы.
Уся гэтая працэдура здалася мне вельмі забаўнай.
Недавер’е папуасаў і нейкая баязлівасць перада мной, зразумела, мне вельмі непрыемны. Пакуль яны не будуць давяраць мне, я нічога ад іх не даб’юся. Бой наўрад ці пражыве яшчэ многа дзён. Ульсан такі баязлівец, што пры ім туземцы могуць разграбіць і спаліць дом. Але як толькі вывучу больш мову туземцаў — перастану сядзець дома. Такія-сякія інструменты і пісьмовыя прылады закапаю; думаю, што яны будуць у болынай захаванасці ў зямлі, чым у доме, пад аховай аднаго Ульсана.
8 снежня
Учора вечарам каля майго мыска праязджалі дзве пірогі з агнём. Ноч была ціхая і вельмі цёмная. Мне прышла ў галаву фантазія запаліць фальшфеер Эфект быў вельмі ўдалым і на маіх папуасаў зрабіў, відаць, моцнае ўражанне: усе факелы былі кінуты ў ваду, і калі праз поўмінуты фальшфеер патух, пірогаў і след прастыў.
Прыходзіў Лалай з Білі-Білі, чалавек з вельмі характэрнай фізіяноміяй, з кручкаватым носам і вельмі слаба развітымі ікрамі ног. Было-б, аднак, няправільным надаваць гэтай акалічнасці значэнне расавай прыкметы. У брата гэтага чалавека нос зусім не кручкаваты, зусім падобны да насоў іншых туземцаў; а што ногі ў Лалая такія хударлявыя — дык гэта не дзіва: жыве-ж ён на маленькім востраве, увесь час праводзіць у пірозе, у паездках па вёсках. Затое ў горных жыхароў, як я мог за-
1	Фальшфеер — бенгальскі агонь, якім звычайна карыстаюцца на суднах для сігналізацыі, для папярэджання сутычак у цемваце і інш.
ўважыць, назіраючы прыходзіўшых да мяне туземцаў-горцаў, ікры развіты вельмі добра.
Затым нечакана з’явіўся натоўп людзей з Бонгу з двума хлопчыкамі, гадоў сямі або васьмі. У гэтых хлопчыкаў вельмі ясна праяўляецца афрыканскі тып: шырокі нос, вялікі, які крыху выдаецца ўперад, рот з тоўстымі губамі, кучаравыя чорныя валасы. Жываты ў іх значна выпіраюць уперад і здаюцца туга набітымі. Паміж дзяцей такія негрападобныя асобіны сустракаюцца куды часцей, чым паміж дарослымі.
Бою вельмі дрэнна. Ульсан пачынае пагаварваць, што добра было-б выбрацца адсюль, а я адказваю, што я не прасіў яго ехаць са мною на Новую Гвінею і нават у дзень адыходу «Віцязя» прапанаваў яму вярнуцца на карвет. Ён кожную яоч чакае, што туземцы прыдуць і пераб’юць нас, і ненавідзіць Туя, якога лічыць за шпіёна.
Нядаўна, у пачатку ночы, гадзін у дванаццаць, я быў разбуджан мноствам галасоў, а затым яркім святлом ля самага спуску ад пляцоўкі да мора. Відаць, некалькі пірог набліжаліся або ўжо наблізіліся да нас.
Ульсан закрычаў:
— Ідуць, ідуць!
Я вышаў на бераг і быў сустрэты яркім святлом факелаў і шасцю туземцамі, якія былі ўзброены стрэламі і коп’ямі і ўвесь час клікалі мяне па імені. Я не кранаўся з месца, не разумеючы, чаго гкг ад мяне трэба. Ульсан-жа, узброены стрэльбай, падышоўшы ззаду, падаваў мне дубальтоўку, прыгаварваючы: «Не пускайце іх ісці далей». Я разумеў, што стрэліўшы з аднаго ствала, зараджанага шротам, я прымушу ўцякаць вялікі натоўп туземцаў, не ведаючых яшчэ дзеяння агнястрэльнай зброі •, і таму чакаў спакойна, тым болын, што мне здавалася, нібы я пазнаю знаёмыя галасы.
Сапраўды, калі пасля слова «гена» (ідзі сюды), якім я іх сустрэў, яны высыпалі на пляцоўку перад верандай, аказалася, што кожны з іх, прытрымліваючы левай рукой зброю і факел і выкрыкваючы: «Нікі, Нікі!» працягвае мне правую руку з некалькімі рыбкамі. Я даручыў крыху
1	Я да гэтага часу не страляў з ружжа або з рэвальвера ў прысутнасці туземцаў. Гукі стрэлаў, якія разносяцца ў лесе, калі я забіваю птушак, яны не злучаюць з паняццем аб смертаноснай зброі.— Заўвага Міклуха-Маклая.
прысаромленаму Ульсану сабраць рыбу, якой яму ўжо даўно хацелася паспытаць.
Натоўп узброеных дзікуноў, асветленых яркімі факеламі, прымусіў мяне пашкадаваць, што я не мастак: такі ён быў маляўнічы. Спускаючыся да сваіх пірогаў, яны доўга крычалі мне на развітанне: «Э мэм, э мэм!», а затым хутка схаваліся за мыском.
Рыба аказалася вельмі смачнай.
13 снезюня
He гледзячы на тое, што я вельмі
стаміўся, хачу запісаць падзеі дня яшчэ сёння: апавяданне выйдзе больш рэальным, пакуль адчуванні яшчэ не згладзіліся некалькімі гадзінамі сну.
Цяпер роўна 11 гадзін 50 мінут вечара, я ёмка сяджу ў зялёным крэсле і апісваю пры няроўным святле лямпы сённяшнія падзеі.
Устаўшы раніцай, я палічыў мэтазгодным, у сувязі з маім сучасным становішчам, падрыхтаваць усё, каб закапаць у зямлю, пры першай неабходнасці, мае паперы,— не толькі спісаныя, гэта значыць дзённікі, метэаралагічны журнал, нататкі і рысункі, але і чыстую паперу на выпадак, калі я застануся жывым, а хаціна будзе разбурана або спалена туземцамі. Туй здаваўся мне сёння сапраўды падазроным. Паводзіны яго неяк паходзілі на шпіёнства. Ён абыходзіў нашу хаціну, уважліва пазіраючы навакол, заглядваў з вялікай цікаўнасцю ў пакой Ульсана, прычым некалькі разоў паўтараў: «0, Бой, о, Бой!» Затым, падышоўшы да мяне, ён прычапіўся, каб я адпусціў Боя ў Гумбу, чым мне так надакучыў, што я кінуў яго і пайшоў у хату і гэтым вымусіў яго пайсці прэч.
Ньзадоўга да поўдня я адчуў лёгкі параксізм ліхаманкі, які праявіўся ў нудным пазяханні, адчуванні холаду і паторгванні ва ўсім целе. Я заставаўся на нагах усю раніцу, рашыўшы, што буду класціся толькі ў выпадку самай крайняй неабходнасці.
Прыехалі трое туземцаў з Гарэнду. Адзін з іх, заглянуўшы ў пакой Ульсана і не чуючы стогнаў Боя, спытаў, ці жывы ён, на што я яму адказаў сцвярджальна. Туземцы пачалі зноў настойваць, каб забраць Боя з сабой. Навошта ён ім •— не разумею; баяцца яго як праціўніка ім няма чаго; магчыма, жадаюць знайсці ў ім саюзніка? Цяпер позна ўжо.
Паабедаўшы спакойна, я паказаў Ульсану велізарны ствол, прынесены прылівам, які пагражаў нашай шлюпцы, і паслаў яго зрабіць што-небудзь, каб ствол не прыціснуў яе. Сам-жа я вярнуўся ў хаціну, маючы намер завдцца пісьмовай працай, але стогны Боя прымусілі мяне заглянуць у яго пакой. Няшчасны валяўся на падлозе, скурчыўшыся ад болю. Падышоўшы, я ўзяў яго на рукі, як дзіця, —так ён схуднеў за апошні тыдзень, — і паклаў на ложак. Халодныя, потныя, кашчавыя рукі, ахапіўшыя маю шыю, зусім халоднае дыханне, запаўшыя вочы і пабялеўшыя губы і нос пераканалі мяне, што нядоўга застаецца яму стагнаць. Боль у брушной поласці, які вельмі ўзмацніўся, пацвердзіў маё меркаванне, што да ўсіх іншых хвароб далучылася яшчэ запаленне брушыны...
Я вярнуўся да сваіх заняткаў.
Другі раз нешта звалілася на падлогу, і пачуліся стогны. Я зноў падняў Боя на пасцель; яго халодныя рукі трымалі мае: ён як быццам хацеў мне нешта сказаць, але не мог. Пульс быў слабы, часам перарываўся, і канечнасці прыкметна халадзелі.
Паклаўшы яго зноў, я падышоў да берага, дзе Ульсан корпаўся ля шлюпкі, і сказаў яму, што Бой памрэ гадзіны праз паўтары або дзве. Паведамленне моцна падзейнічала на Ульсана, хоць мы чакалі смерці Боя ўжо тыдні два і не раз гаварылі аб ёй. Мы разам увайшлі ў пакой. Бой кідаўся па падлозе, ломячы сабе рукі. Шкада было глядзець на яго, так ён пакутаваў. Я дастаў з аптэкі бутэлечку з хлараформам і, наліўшы некалькі кропель на вату, паднёс яе да носа паміраючага. .
Мінут праз пяць ён стаў супакойвацца і нават прамармытаў нешта; яму, відаць, было лепш. Я адняў вату. 96
Ульсан стаяў зусім разгублены і пытаў, што цяпер рабіць. Я коратка сказаў яму, што цела мы кінем сёння ноччу ў мора, а цяпер ён павінен набраць каменняў і пакласці іх у шлюпку, і чым больш, тым лепш, для таго каб цела адразу-ж пайшло на дно.
Ульсану гэта даручэнне не вельмі спадабалася, і мне давялося дадаць некалькі довадаў: што нам немагчыма няньчыцца з целам, бо гніенне ў гэтым клімаце пачнецца адразу-ж пасля смерці; што рабіць пахаванне днём, пры туземцах, я не маю намеру і што выкапаць глыбокую яму ў каралавым грунце вельмі цяжка, а магілу недастаткова глыбокую сабакі туземцаў знойдуць і раскапаюць. Апошнія два довады крыху падтрымалі ўпаўшы настрой Ульсана. Каб быць упэўненым, што ўсё будзе зроблена, а галоўнае, што камення будзе дастаткова, я накіраваўся да шлюпкі сам.
Падняўшыся затым у дом, я зайшоў да Боя паглядзець, у якім ён стане. У пакоі было зусім цёмна, стогнаў не было чуваць. Я вобмацкам дабраўся да рукі паміраючага. Пульса больш не было. Нагнуўшыся і прыклаўшы адну руку да сэрца, другую да рота, я не адчуў ні біцця, ні дыхання. Пакуль мы хадзілі да ручая за каменнем, ён памёр так-жа маўкліва, як і ляжаў хворым.