Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Я запаліў свечку і паглядзеў на цела. Яно ляжала ў тым-жа стане, у якім Бой звычайна спаў і сядзеў: падкурчыўшы ногі і скрыжаваўшы рукі. Пры жыцці Боя Ульсан заўсёды лаяў яго і дрэнна адзываўся аб ім, цяпер-жа ён вельмі расчуліўся і стаў гаварыць пра бога і пра выкананне волі яго. He маючы на тое ніякіх падстаў, мы абодва гаварылі вельмі ціха, як быццам баючыся разбудзіць памёршага.
Калі я выказаў Ульсану свой даўнішні намер, а іменна: распілаваць чэрап Боя і захаваць мозг для даследавання, Ульсан зусім асалавеў і лісліва ўпрошваў мяне не рабіць гэтага. На маю бяду выявілася, што ў мяне няма шкляной банкі, дастатковай для цэлага мозгу.
Чакаючы кожную хвіліну, што могуць з’явіцца туземцы, і, бадай, з сур’ёзнымі намерамі, я адмовіўся, не без жалю, ад жадання захаваць мозг палінезійца,
Пара было накіраваць труп Боя ў яго вільготную магілу, але з вялікай асцярожнасцю і каб суседзі нашы нічога не ведалі.
He буду апісваць падрабязна, як мы ўлажылі нябожчыка ў два вялікія мяшкі, як зашнуравалі іх, пакінуўшы адтуліну для камення; як у цемнаце неслі яго ўніз да шлюпкі; як, спускаючыся да мора, з прычыны той-жа цемнаты, Ульсан спатыкнуўся і ўпаў, нябожчык на яго, a за нябожчыкам і я; як мы не змаглі адразу адшукаць сваю ношу, бо яна скацілася больш удала, чым мы, проста на пясок. Знайшоўшы труп, мы апусцілі яго, нарэшце, у шлюпку і паклалі ў мяшок пуды два камення. Рабіць усё гэта ў цемнаце было вельмі нязручна: быў адліў, як на бяду. Нам каштавала вялікіх намаганняў, каб сцягнуць па каменнях цяжкую шлюпку ў ваду.
He паспелі мы ўзяцца за вёслы, як перад намі, у чвэрці мілі, з-за мыса Габіна мільгануў адзін, затым другі, трэці... дзесяты агеньчык. Гэта былі адзінаццаць пірог, якія прасоўваліся ў наш бок. Туземцы абавязкова заедуць да нас або, убачыўшы шлюпку, пад’едуць блізка да яе. Іх ярка палаючыя факелы асветляць доўгі мяшок, які выкліча іх цікаўнасць. Адным словам, тое, чаго я не хацеў, гэта значыць, каб туземцы даведаліся аб смерці Боя, здавалася, зараз адбудзецца.
— Ці нельга Боя схаваць у лесе? — прапанаваў Ульсан. Але цяпер, з каменнямі і целам, мяшок быў вельмі цяжкім для таго, каб цягнуць яго паміж дрэвамі, і, апрача таго, туземцы неўзабаве будуць тут.
— Будзем веславаць мацней, — адказаў я,— магчыма ўцячэм.
Зрабілі два-тры моцныя ўзмахі вёсламі, але што гэта? Шлюпка не рухаецца: мы на рыфе або на мелі. Папуасы ўсё бліжэй.
Мы з усіх сіл пачалі адштурхоўвацца вёсламі, але беспаспяхова. Наша недарэчнае становішча было для мяне надзвычай прыкрым: не гледзячы нават на шматлікіх акул, я гатовы быў саскочыць у ваду, каб зрушыць шлюпку з мелі.
Нарэшце мне прышла ў галаву шчаслівая думка — агледзець наш борт; тады мая рука адразу наткнулася на нерашкоду. Аказалася, што ў спешцы і ў цемнаце аддадзены, але не выбраны канец, якім шлюпка з кармы прымацоўвалася да берага, засеў паміж каменнямі і заблытаўся паміж ламаччам, якое валялася на беразе, і што іменна ён і не пускае нас. 3 вялікім задавальненнем схапіў я нож і, перарэзаўшы вяроўку, вызваліў шлюпку.
М.ы зноў узяліся за вёслы і пачалі шпарка веславаць. Туземцы выехалі лавіць рыбу, як і ўчора; іх агні блішчэлі ўсё бліжэй і бліжэй. Ужо можна было пачуць галасы.
Я накіраваў шлюпку ўпоперак іх шляху, і мы стараліся як мага цішэй апускаць вёслы ў ваду, каб не прыцягнуць увагі туземцаў.
— Калі яны ўбачаць Боя, яны скажуць, што мы забілі яго, і, чаго добрага, заб’юць нас, — заўважыў Ульсан.
Я напалову падзяляў думку Ульсана і не асабліва жадаў сустрэцца ў гэтую хвіліну з туземцамі. Усіх туземцаў на пірогах было трыццаць тры: па тры чалавекі на пірозе. Яны былі добра ўзброены стрэламі і коп’ямі і, усведамляючы перавагу сваіх сіл, маглі добра выкарыстаць акалічнасці. Але і ў нас былі шансы: два рэвальверы маглі прымусіць уцякаць увесь натоўп.
Мы веславалі, і адсутнасць агню на шлюпцы была, відаць, прычынай таго, што нас не заўважылі, бо факелы на пірогах ярка асвятлялі толькі бліжэйшыя да іх прадметы. Туземцы былі цалкам заняты рыбнай лоўляй. Ноч была ціхая і вельмі цёмная. Ад агнёў на пірогах рассцілаліся доўгія слупы святла на спакойнай паверхні мора. Пры кожным узмаху вяслом вада свяцілася тысячамі іскраў.
Калі мора спакойнае, паверхневыя слаі яго поўны багатым і рознастайным жыццём. Я пашкадаваў.што не было чым зачэрпаць вады, каб паглядзець заўтра, ці няма чаго новага паміж гэтымі жывёлінамі, і зусім забыў аб прысутнасці нябожчыка ў шлюпцы і аб неабходнасці пахаваць яго.
Любуючыся карцінай, я думаў аб тым, як хутка ў чалавеку адно пачуццё змяняецца другім.
Ульсан перарваў мае думкі, радасна заўважыўшы, што пірогі аддаляюцца і што ніхто нас не бачыў. Мы спакойна прадаўжалі шлях і, адышоўшы, нарэшце, прыблізна на мілю ад мыска Габіна, апусцілі мяшок з трупам за борт.. Ен хутка пайшоў на дно, але я ўпэўнены, што дзесяткі акул знішчаць яго, напэўна, у гэтую-ж ноч.
Мы вярнуліся дадому, вяслуючы гэты раз вельмі павольна. 3 прычыны цемнаты і адліву давялося зноў доўга важдацца са шлюпкай. У кухоннай будцы знайшоўся агонь, і Ульсан пачаў гатаваць чай, які цяпер, здаецца, гатоў і які я з прыемнасцю вып’ю, дапісаўшы гэтае апошняе слова.
Устаўшы, я з-агадаў Ульсану пакінуць усё ў яго аддзяленні хаціны так, як было пры Бою, і ў выпадку прыходу туземцаў нават не заікацца аб яго смерці. Туй не прымусіў сябе доўга чакаць і з‘явіўся з двума другімі, якіх я не ведаў; адзін з іх надумаў падняцца на першую ступеньку лесвіцы, але калі я яму ўказаў, што яго месца -— пляцоўка перад домам, а не лесвіца, ён адразу-ж саскочыў з яе і сеў на пляцоўцы.
Туй зноў загаварыў пра Боя і з азартам пачаў тлумачыць, што калі я адпушчу Боя ў Гумбу, то чалавек, які з ім прышоў, абавязкова яго вылечыць. Я яму адказаў адмовай.
Каб адцягнуць іх думкі ад Боя, я ўздумаў зрабіць дослед над іх уражлівасцю.
Я ўзяў сподачак з-пад шклянкі для чаю, выцер яго насуха, наліў туды крыху спірту, паставіў сподачак на веранду і паклікаў сваіх гасцей.
Узяўшы затым шклянку з вадой, я надпіў трохі сам, і даў паспытаць аднаму з туземцаў, які ўпэўніўся, што гэта была вада.
Прысутныя з велізарнай цікавасцю сачылі за кожным маім рухам.
Я даліў да спірту на сподачку некалькі кропель вады і запаліў спірт. Туземцы адкрылі рот і, са свістам уцягнуўшы паветра, паднялі бровы і адступілі крокі на два. Я пырснуў тады са сподачка палаючым спіртам на лесвіцу і на зямлю. Туземцы адскочылі, баючыся, што я і на іх пырсну агнём, і, здавалася, былі так уражаны, што ўцяклі неадкладна, быццам баючыся ўбачыць што-небудзь яшчэ больш страшнае.
Але мінут праз дзесяць яны з’явіліся зноў і гэты раз ужо цэлым натоўпам. Гэта былі жыхары Бонгу, Білі-Білі і вострава Кар-Кар. Натоўп быў вельмі цікавы, таму што быў прадстаўлены людзьмі ўсіх узростаў; на ўсіх было святочнае ўбранне і шматлікія ўпрыгожанні, зробленыя з таго або іншага матэрыялу, у залежнасці ад месца іх жыхарства. Так, мае суседзі, якія мала займаюцца рыбнай лоўляй, былі ўпрыгожаны пераважна кветкамі, лісцем і насеннем, між тым на жыхарах Білі-Білі і Кар-Кара, якія жывуць ля адкрытага мора і займаюцца лоўляй марскіх
жывёлін, былі начэплены ўпрыгожанні з ракавін, касцей рыб, шчытоў чарапах і да т. п.
Жыхары Кар-Кара мелі яшчэ адну асаблівасць: усё цела іх, пераважна галава, было вымазана чорнай зямлёй так грунтоўна, што пры першым поглядзе можна было палічыць, што колер іх скуры сапраўды чорны; аднак, паглядзеўшы на тых, у Ka­ro афарбавана адна толькі галава, лёгка можна пераканацца, што і ў першых чорны колер штучны і
што цела жыхароў вострава Как-Кар у сапраўднасці
толькі крыху цямней за цела жыхароў берага.
Жыхары Бонгу, быццам для кантрасту сваім чорным
госцям, вымазаны сёння чырвонай охрай; і ў валасах, і за
перавязямі рук, і пад каленямі ў іх заткнуты чырвоныя кветкі кітайскай ружы.
Усіх прышоўшых было не менш сарака чалавек, і трычатыры паміж імі вылучаліся даволі прыгожымі тварамі. Прычоска кожнага чым-небудзь адрознівалася ад прычоскі астатніх. Валасы былі афарбаваны самым розным чынам, — то чорнай, то чырвонай фарбай, — і ў іх былі ўваткнуты грабяні, упрыгожаныя каляровымі пер’ямі розных папугаяў, казуараў, галубоў і белых пеўняў. У многіх гасней з Кар-Кара мочка вуха была адцягнута ў выглядзе вялікай пятлі, як на астравах Нова-Гебрыдскіх і Саламо-
навых.
Госці былі ў мяне больш двух гадзін. Прышоўшыя ведалі ад Туя аб вадзе, якая гарыць, і ўсім хацелася бачыць яе. Туй упрошваў мяне паказаць усім, «як вада гарыць».
Калі я выканаў яго просьбу, эфект атрымаўся невыказны: большасць кінулася ўцякаць, просячы мяне «не запаліць мора». Многія засталіся на месцы, такія збянтэжаныя і, здаецца, напалоханыя, што ногі, магчыма, здрадзілі-б ім, калі-б яны крануліся з месца. Яны стаялі, як укапаныя, азіраючыся вакол з выглядам гранічнага здзіўлення.
Адыходзячы, усе наперабой запрашалі мяне да сябе, — хто ў Іўар-Кар, хто ў Сегу, у Рыо і ў Білі-Білі, і мы рассталіся сябрамі.
He пайшлі толькі некалькі туземцаў з Кар-Кара і БіліБілі; яны прасілі «гарэ» (скуру), каб пакрыць раны, гной ад якіх прыцягваў цэлую чараду мух; мухі ляталі за імі, вядома, дакучалі ім і мучылі іх, абляпляючы раны, як толькі пацыент пераставаў іх адганяць. Я не мог дапамагчы ім сур’ёзна, але ўсё-ж аблегчыў ім пакуты, абліўшы раны карболавай вадой, перавязаўшы і тым самым збавіўшы іх, хоць-бы часова, ад мух. 3 адной раны я выняў сотні лічынак і, зразумела, гэты туземец меў падставы быць мне вельмі ўдзячным. Я асабліва старанна абмыў і перавязаў раны на назе ў дзіцяці гадоў пяці, якое прынёс бацька. Бацька так расчуліўся, што, жадаючы выказаць мне сваю ўдзячнасць, зняў з шыі пацеркі з ракавін і хацеў абавязкова надзець іх мне.
15 снежня
Зноў хворыя з Білі-Білі. Адзін пакутуе цяжкай ліхаманкай. Я хацеў даць яму хіны, вядома, не ў час параксізму, і паказаў яму, што прыду пасля і дам выпіць «онім» (гэта значыць лякарства), але ён моцна замахаў галавой, прыгаварваючы, што памрэ ад майго лякарства. Прымаць што-небудзь унутр туземцы баяцца, хоць вельмі цэняць знадворныя сродкі.
Пасля Боя засталася бутэлька з какосавым маслам, настоеным на нейкіх пахучых травах. Адзін туземец з Білі-Білі вельмі скардзіўся на боль у спіне і плячах (відаць, рэўматызм). Я яму прапанаваў гэтыю бутэльку з маслам, растлумачыўшы, як трэба ім націрацца, чым ён адразу і заняўся. Спачатку ён націраў сябе маслам з відавочным задавальненнем, але раптам спыніўся, нібы ўспамінаючы нешта, а затым, вераемна, падумаўшы, што, ужываючы незнаёмы «онім», ён, магчыма, памрэ, моцна захваляваўся, кінуўся на свайго суседа і пачаў старанна церці