Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Пасля снедання я прылёг адпачыць, але мая сіеста 1 была перарвана прыходам некалькіх туземцаў, якія дакучалі мне да трох гадзін. Адзін з іх паказаў мне на глыбока асеўшую шлюпку; у ёй было поўна вады — дождж заліў яе. Пакінуць яе да наступнага дня ў гэтым становішчы нельга, бо ноччу можа зноў пайсці. дождж і тады шлюпка патоне. Я нехаця напалову распрануўся, дабраўся да шлюпкі і вычарпаў не менш дваццаці трох вёдзер вады — работа з непрывычкі вельмі цяжкая.
Скінуўшы мокрае адзенне, я паглядзеў на гадзіннік. Было каля пяці гадзін. Давялося зноў ісці на кухню і гатаваць абед; варыць боб, вядома, і не падумаў, бо на яго варку патрабуецца каля чатырох гадзін. Прыгатаваў зноў рыс і кэры, спёк бульбы і зрабіў чай. Праваждаўся з гэтым гатаваннем, якое наводзіць на мяне сум, да шасці гадзін. Паабедаў, ды і то не спакойна: давялося ісці зняць бялізну, якая сушылася, бо пачаў крапаць дождж, падрыхтаваць лямпу і г. д.
Нават піццё чаю не абыходзіцца без работы; цукру няма ўжо некалькі месяцаў, а без яго мне чай не падабаецца; я прыдумаў піць яго з цу-
1 С і е с т a — адпачынак (іспанск.).
кровым трысцём. Узброіўшыся нажом, я абіраю кару трысця, рэжу яго на дробныя пласцінкі, кусаю іх і паступова высасваю салодкі сок, запіваючы чаем.
Каля васьмі гадзін я ўзяўся за дзённік. У дзевяпь запішу тэмпературу паветра, схаджу да мора, запішу тэмпературу вады ручая і мора, пагляджу на вышыню прыліву, адзначу напрамак ветру, запішу ўсё гэта ў журнал і з прыемнасйю засну.
Я апісаў сённяшні дзень, як прыклад многіх іншых, на той выпадак, калі, забыўшы падвабязнасці свайго жыцпя тут, буду думаць з прыкрасцю на сябе, што мала зрабіў у навуковых адносінах на Новай Гвінеі.
17 студзеня
Надумаў адпоавіцца ў Бонгу дакончыць рысункі тэлумаў і размалёвак на сцяне адной барлы. Сустрэўшы Туя, які ішоў да мяне, я прапанаваў яму ісці са мной. Ен згадзіўся. Калі мы праходзілі праз Гарэнду, да нас далучыліся Банем і Дзігу.
Вышаўшы з лесу да мора. мы пайшлі па адхоннаму пясчанаму берагу. Быў прыліў, і хвалі набягалі на беоаг выптэй лініі прыліву, дзе лес утварыў густую спяну зелені. He жадаючы замачыць абутак, я павінен быў выбіраць моманты, калі хвалі аддаляліся, і перабягаць з аднаго меспа на другое.
Туземцы вельмі ўзоадаваліся выпадку пабегаць або, магчыма, захацелі даведатіца, ці ўмею бегаць я, і кінуліся за мною науздагон. Жадаючы сам параунапь нашы сілы. я стау побач з імі, і мы пусціліся бегчы. Туземцы адразу-ж зразумелі, у чым справа, і мала адставалі, але, на маё здзіуленне, мае ногі аказаліся мацнейшыя, — я апярэдзіў усіх. Іх было чалавек пяць, усе яны былі зда« ровыя, маладыя і, апрача пояеа, зусім голыя; на мне-ж, апрача звычайнага адзення, былі надзеты чаравікі і галошы.
Прышоўшы ў Бонгу, я накіраваўся проста да баолы здымаць рысункі, якія знаходзіліся на франтоне яе. Скончыўшы рысаваць, я раздаў туземцам некалькі кускоу тытуню, які ім усё болып і болып падабаецца, і накіраваўся пахадзіць па вёсцы. Хоць мая прысутнасць была вядома ўсім у вёспы, але на гэты раз (здаецца, першы) жанчыны не уцякалі ў лес, а толькі хаваліся ў хаціны пры маім набліжэнні. Твараў іх я не мог разгледзець,
фігуры-ж іх падобны да мужчынскіх. Вопратка адрозніваецца ад вопраткі мужчыны тым, што замест пояса спераду і ззаду на іх матляюцца нейкія фартухі.
Калі я сабраўся адыходзіць, мне прынеслі некалькі бананаў і два кавалкі мяса, вераемна, спечаныя на вугалях і акуратна зашчэмленыя паміж расшчэпленымі палачкамі, адзіц з гэтых кавалкаў, прызначаны для мяне, быў свінінай, а другі—сабачым мясам, якое прасілі перадаць Ульсану.
Вярнуўшыся. дадому і адчуўшы добры апетыт, я перадаў. свініну Ульсану, а сам прыняўся за сабачае мяса, пакінуўшы яму палавіну; яно аказалася вельмі цёмным, валакністым, але прыгодным для ежы. Ульсан спачатку жахнуўся, калі я прапанаваў яму сабачыны, але скончыў тым, што з’еў і яе. Новагвінейскі сабака, відаць, не такі смачны, як палінезійскі, аб якім Кук сведчыць, што ягр мяса лепш за свіное. .
25 студзеня
Дзён шэсць я пакутаваў ад ліхаманкі; адзін параксізм змяняўся другім. Шмат разоў ішоў дождж.
Я накіраваўся ў Гарэнду за цукровым трысцём. Пакуль туземцы хадзілі за ім на плантацыі, я зрабіў некалькі рысункаў хацін і першы раз убачыў, якім чынам туземцы захоўваюць ваду: аказалася, што ў вялікіх бам-
буках, як гэта робіцца ва многіх месцах Малайскага архіпелага.
Даведаўся толькі сёння, гэта значыць на пяты месяй свайго жыцця тут, пра папуаскія словы, якія азначаюць: «раніца», «вечар»; азначэння слова «ноч» яшчэ не дабіўся. Смешна і прыкра прызнацца, што толькі сёння мне ўдалося даведацца, як перадаць па-папуаску слова «добра» або «добрае». Да гэтага часу я ўжо два разы памыляўся, лічачы, што ведаю гэтае слова, і, вядома, ужываў яго. Відавочна, папуасы не разумелі, што я гэтым словам хачу сказаць «добра». Вельмі цяжка прымусіць іх зразумейь цябе, калі слова, якое хочаш сказаць, не проста назва прадмета. Напрыклад, як растлумачыць, што жадаеш ведаць слова «добра»?
Туземец, які стаіць перад табой, разумее, што ты хочаш ведаць нейкае слова. Бярэш прадмет, аб якім табе вядома, што ён падабаецца туземцу, а затым у другую руку бярэш другі, які, на тваю думку, не мае для яго ніякай цаны; затым паказваеш яму першы поадмет і гаворыш «добра», стаоаючыся пры гэтым зрабіць задаволеную (Ьізіяномію. Туземец ведае, што, пачуўшы pvcKae слова, ён павінен сказаць сваё, і гавопыць якое-н^будзь. Потым паказваеш другі прадмет, робіш кіслую фізіяномію і зняважліва кідаеш яго. На слова «дрэнна» туземец таксама адказвае сваім словам. Прабуеш некалькі разоў з рознымі туземцамі—словы атрымліваюцца розныя.
Нарэшпе, пасля многіх спроб і сумненняў я натрапіў на туземпа, які, наколькі я быў упэўнены, мяне зразумеў. Аказалася, што слова «добра» па-напуаску—«казь». Я яго запісаў, завучыў і ўжываў месяцы два, называючы што-небудзь «казь», і меў прыемнасць бачыць, як, пачуўшы гэтае слова, туземцы рабілі задаволеную фізіяномію і паўтаралі: «казь, казь».
Аднак я заўважыў, што нібы не ўсе разумеюць, калі я хачу сказаць «добра». Гэта здарылася толькі на трэці месяц. Тады я пачаў шукаць выпадку праверыпь гэтае слова. Я сустрэў у Бонгу, як мне здалося, вельмі кемлівага чалавека, які паведаміў мне ўжо шмат мудропых слоў. Перад намі, каля хаціны, стаяў добры гаршчок, і воддаль валяліся чарапкі другога. Я ўзяў гаршчок і чарапкі і паўтарыў усю апісаную вышэй працэдуру. Туземец, здаецца, зразумеў мяне, ён падумаў крыху і сказаў два словы. Я пачаў правяраць, паказваючы на розныя
прадметы: на цэлы і разадраны чаравік, на плод, прыгодны для ежы, і на другі, непрыгодны, і пытаю: «Ваб?» (слова, якое ён мне сказаў). Ен паЎтараў «ваб» кожны раз. Нарэшце, думаю, даведаўся. Зноў ужываў слова «ваб» з месяц і зноў заЎважыў, што гэтае слова непрыгодна, і нават адкрыў, што «казь» — туземная назва тытуню. а «ваб» азначае вялікі гаршчок... Да таго-ж у дзікуноў наогул прывычка паўтараць вашы словы. Вы, напрыклад, гаворыйе. паказваючы на добпы прадмет, «казь» — туземец паўтарае за вамі: «казь». I вы думаеце, што ён зразумеў вас, а папуасы, у сваю чаргу, думаюйь, што вы гаворыце на сваёй мове і стараюцца запамінаць, што вы гэтую рэч называейе «казь».
Знойдзенае цяпер, здаецца канчаткова, слова для «добра» — «ауе» — я набыў вакольнымі шляхамі, на што патраціў роўна дзесяць дзён. Убачыўшы. што першы спосаб не мае асновы, я пачаў прыслухоўвацца да размовы папуасаў паміж сабой і, каб даведацца пра слова «добра», стаў дабівацца значэння «дрэнна», ведаючы, што чалавек мае схільнасць часпей ужываць слова «дрэнна», чым «добра». Мне гэта ўдалося, але ўсё-ж я не быў цалкам упэўнены ў сваёй удачы і пайшоў на хітрасць, якая і дапамагла: я стаў даваць туземцам каштаваць розныя салёныя, горкія, кіслыя вяшчэствы, прыслухоўваючыся да таго, што гавораць паспытаўшыя сваім сябрам. Такім спосабам я даведаўся, што «дрэнна», «кепска», — адным словам «нядобра», выражаецца словам «борле». 3 дапамогай слова «борле», якое аказалася зразумелым для ўсіх, я даведаўся ад Туя значэнне пропілеглага, гэта значыць «ауе».
Яшчэ больш смехатворнай была гісторыя слова «кірынга». Туземцы ў размове са мной ужывалі яго вельмі часта, і я лічыў, што яно азначае «жанчына». Толькі гэтымі днямі, гэта значыць праз чатыры месяцы, я ўстанавіў, што гэтае слова не папуаскае, а Туй і іншыя туземцы пераканаліся, што яно не рускае, за якое яны яго лічылі. Як яно з’явілася і якім чынам адбылося гэтае непаразуменне — я не ведаю.
Вось чаму мой лексікон папуаскіх слоў так цяжка папаўняецца і наўрад ці акажацца калі-небудзь значным.
Зубы пачынаюць балець ад жавання і сасання цукровага трысця, а без яго чай нясмачны. Дзіўна: адчуваю часам нейкую патрэбу з’есці што-небудзь салодкае.
л ю т ы
Па ўгавору зайшоў да мяне Туй гадзін у шэсць, каб разам ісці ў Бонгу. Туй рашыў сёння з’есці талерку варанага рысу, і мы пайшлі.
Ад Гарэнду ў Бонгу трэба ісці ля самага берага, і ў час прыліву, як я ўжо ўпамінаў, вада абдае ногі.
У Бонгу я выявіў яшчэ адзін. вялікі тэлум, які адразу.-ж і зарысаваў. У левай руцэ вялікі.трымаў. маленькага, зробленага з гліны і вельмі няўмелай работы. Я набыў яго за тры кавалкі тытуню.
Я дамагаўся, каб мне прынеслі чарапы, але туземцы запэўнівалі мяне, што рускія забралі ўсё, паказваючы розны хлам, які яны атрымалі ў абмен. Адзін з туземцаў паказаў мне, нарэшце, куст, пад якім паві-
нен быў знаходзіцца чэрап. Але ні ён і ніхто з іншых туземцаў не пажадалі дастаць яго. Тады я
сам накіраваўся да куста і адшукаў чэрап, які ляжаў-на зямлі разам з касцямі сабак і свіней. Туземцы адступілі на некалькі крокаў, кажучы, што гэта нядобра і каб я выкінуў яго. Гэты выпадак, як і тая акалічнасць, што туземцы за розныя дробязі гатовы расстацца з чарапамі сваіх землякоў, паказалі мне, што чарапы ў іх не ў-асаблівай пашане. Я падумаў, што набыты мной чэрап належыць якому-небудзь ворагу, і таму яго так мала шануюць, але, спытаўшы аб гэтым туземцаў, са здзіўленнем пачуў у адказ, што гэта чэрап «тамо Бонгу»1. -
Затым я прыступіў да закупкі харчовых прыпасаў. Рыбы дастаў шмат, потым выменяў галінку даспяваючых бананаў, якую ўзваліў сабе на -плечы. Нарэшце з абодвума тэлумамі ў кішэнях і з чэрапам у руках я накіраваўся дадому. Ад цяжару і хуткай хадзьбы-мне-етала вельмі горача, але затым, калі высокая вада стала