Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
— Марагум — Гарэнду!
Другі пабег за ім.
Акружаўшыя мяне туземцы таксама пабеглі ў вёску; туды-ж накіраваўся і я сам.
He дайшоўшы да першых хацін, мы пачулі паскораныя ўдары барума; гэтыя ўдары былі іншага тэмпу, чым звычайна \
3 хацін была вынесена вялікая колькасць рознага роду зброі.
He разумеючы, у чым справа, але бачачы агульную раагубленасць, я амаль сілай спыніў аднаго з бегшых у Гумбу туземцаў і даведаўся ад яго пра такую навіну: людзі
1 Ударамі рознага тэмпу адна папуаская вёска апавяшчае другую аб якой-небудзь важнай падзеі: аб нападзе непрыяцеля, або аб чыёй небудзь смерці, або аб пачатку святочнай урачыстасці. ■ ■
Марагум напалі на Гарэнду, забілі некалькіх, у тым ліку і Банема, затым накіраваліся на Бонгу, але прыдуць, відавочна, і ў Гумбу, і ў «таль Маклай».
Марагум-Мана — вялікая вёска, з якой суседзі ўжо даўно ў непрыязных адносінах. Я ўспомніў, што ў Гарэнду ўжо некалькі тыдняў каля хацін пастаянна ляжала напагатове куча стрэл і коп’яў, бо жыхары чакалі нападу горцаў.
На Гумбу напаў агульны перапалох, які мімаволі падзейнічаў і на мяне. Мужчыны гучна размаўлялі з вялікім запалам, другія рыхтавалі зброю; жанчыны, дзеці і сабакі крычалі і вылі.
Я накіраваўся хуткім крокам дадому, пра сябе лаючы трывогу і дурных людзей, якія перашкаджаюць майму спакойнаму жыццю. Некалькі слоў аб здарэнні, сказаных Ульсану, вельмі напалохалі яго. Ен папрасіў падрыхтаваць шлюпку на выпадак, калі-б Марагум-Манатамо аказаліся вельмі шматлікімі, і дадаў, што калі нам не ўдасца адстаяць хаціну, мы можам перабрацца ў Білі-Білі.
Каб супакоіць яго, я згадзіўся, але сказаў, што пераносіць рэчы ў шлюпку яшчэ занадта рана: першы стрэл так азадачыць туземцаў, што наўрад ці сунуцца яны блізка, каб паспрабаваць дзеянне шроту.
Я, аднак, зарадзіў свае стрэльбы і рашыў чакаць прыходу туземцаў, спакойна разлёгшыся на ложку. Хутка я заснуў, добра ведаючы, што моцна ўзрушаны Ульсан не праспіць прыходу гасцей. Заснуў я вельмі моцна і спаў добра. Разбудзілі мяне крыкі і шум у лесе. Пры гэтым я пачуў голас Ульсана:
— Вось яны! Няхай пан цяпер загадвае, я ўсё буду рабіць, што ён скажа, а то я не буду ведаць, што рабіць,— гаварыў ён на сваёй ламанай шведска-нямецкай мове.
Я загадаў яму загарадзіць скрынямі дзверы, самому-ж заставацца ў доме і зараджаць стрэльбы і рэвальверы, якія я буду яму перадаваць па меры патрэбы, — потым пастарацца, каб рукі ў яго не так дрыжэлі.
Пакуль мы прыводзілі ўсё ў асаднае становішча, кр’лкі і шум у лесе набліжаліся. Я вышаў на веранду, палажыўшы перад сабою два рэвальверы і ружжо-рэвальвер. Дубальтоўку, зараджаную дробным шротам, я трымаў у руках. Паміж дрэвамі, за ручаём, паказаліся галовы.
Але што гэта? Замест коп’яў і стрэл я бачу какосы і
бананы ў руках падыходзячых. Гэта не могуць быць людзі з Марагума.
Сапраўды, то былі жыхары з Бонгу, якія прышлі мне сказаць, каб я не турбаваўся наконт Марагум-тамо, і расказалі мне аб прычыне трывогі. Сёння раніцай жанчыны Бонгу, якія вышлі на працу далёка ў поле, заўважылі на ўзгорках некалькіх незнаёмых узброеных людзей. Ім здалося, што гэтыя людзі стараюцца акружыць іх, і некаторым з жанчын здалося, быццам узброеныя людзі накіроўваюцца ў іх бок. Яны з крыкам кінуліся ўцякаць; тыя, што былі ўперадзе, пачуўшы за сабой крокі ўцякаўшых, падумалі, што за імі гоняцца, сталі яшчэ больш крычаць і накіраваліся да плантацыі, дзе працавалі мужчыны. Мужчыны, убачыўшы, аднак, што ўсё гэта была памылковая трывога, пачалі біць сваіх жонак, каб прымусіць іх замоўкнуць, але дасягнулі адваротнага. Жонкі і дочкі ўзнялі такі гвалт, што людзі Гумбу, якія праходзілі ўводдалі, не маглі больш сумнявацца: людзі Марагум-Мана б’юць і забіваюць жыхароў Гарэнду! Таму яны кінуліся бегчы ў Гумбу, дзе і расказалі чутую ўжо мною вестку аб нападзе на Гарэнду, смерці Банема і г. д. Туземцы, аднак, дадалі, што людзі, якіх бачылі жанчыны Бонгу, маглі быць сапраўды жыхарамі МарагумМана, і таму яны ўсё-ж асцерагаюцца нападу.
Маім суседзям вельмі спадабалася, што і я падрыхтаваўся сустрэць ворага як след, і яны прасілі ў мяне дазволу прыслаць сваіх жанчын пад маю абарону, калі будуць чакаць нападу горцаў. Я падумаў, што гэта зручны момант пазнаёміць іх з агнястрэльнай зброяй. Да апошняга часу я гэтага не рабіў, не жадаючы яшчэ больш узбуджаць падазронасць і недавер’е туземцаў; цяпер-жа я мог ім паказаць, што маю магчымасць сапраўды абараніць сябе і тых, каго вазьму пад сваё заступніцтва.
Я загадаў Ульсану прынесці стрэльбу і выстраліў. Туземцы схапіліся за вушы, аглушаныя стрэлам, кінуліся былі ўцякаць, але спыніліся, просячы хутчэй схаваць стрэльбу ў дом і страляць толькі тады, калі прыдуць Марагум-тамо.
Стрэльбу туземцы назвалі сёння «табу» з прычыны таго, здаецца, што з першага дня майго знаходжання тут усё недазволенае, усё, да чаго я не хацеў, каб туземцы дакраналіся, я называў «табу», ужываючы палінезійскае слова, якое такім чынам пачало бытаваць і тут.
C A К A В1 К
1 сакавіка
Прыходзілі людзі з Гумбу прасіць мяне ісці з імі і жыхарамі Гарэнду і Бонгу на Марагум, заяўляючы, што будуць рабіць усё, што я загадаю. «Пачуўшы аб набліжэнні Маклая, — гаварылі яны, — жыхары вёскі Марагум паўцякаюць у горы».
Прышлі таксама людзі з Коліку-Мана, а з імі Туй і Лялу. Усе гаварылі пра Марагум і хорам дадавалі, што цяпер, калі Маклай будзе з імі, Марагум-тамо будзе дрэнна.
Высокая думка аб маёй магутнасці, якая пашырылася сярод туземцаў, для мяне вельмі непрыемная. Чаго добрага, прыдзецца ўмяшацца ў чужыя справы; апрача ўсяго, такія справы парушаюць маё спакойнае жыццё лішнім шумам і трывогай.
Дождж, які пайшоў вечарам, прымусіў мяне зноў адлажыць паездку ў Білі-Білі.
Седзячы ў шалашы ля кастра, я пёк на вугалях аусь і бананы сабе на вячэру і любаваўся цішынёй ночы, як раптам мой слых быў патрывожаны моцнымі і частымі ўдарамі барума ў Гарэнду. Адна і тая-ж думка мільгаяула ў галаве ў мяне і ў Ульсана: «Людзі Марагум нападаюць на жыхароў Бонгу і Гарэнду». Аднак неўзабаве адтуль пачалі даносіцца працяглыя, нястройныя гукі нейкіх інструментаў. Падумаўшы, што бяссонніцай справе не дапаможаш, я лёг спакойна спаць і не прыслухоўваўся болып да фантастычных гукаў, далятаўшых з вёскі.
2 сакавіка
Ноччу праз сон некалькі разоў чуў гукі барума, гукі іншых музычных інструментаў і завыванне туземцаў. Каля паловы пятай гадзіны раніцы пачуў праз сон, што нехта кліча мяне. Я вышаў на веранду і разгледзеў у поўзмроку Бангума з Гарэнду, які прышоў паклікаць мяне ад імя ўсіх туземцаў, жыхароў Гарэнду і Гумбу, на іх начное свята. Я, вядома, згадзіўся, адзеўся на скорую руку, і мы пайшлі, часта спатыкаючыся ў цемнаце аб карэнне і ліяны.
На першай пляцоўцы Гарэнду я быў сустрэты Туем, вельмі бледным ад бяссоннай ночы. Ен папрасіў пера-
вязаць яму рану, якая ўсё яшчэ моцна непакоіла яго. Калі я скончыў, ён паказаў на сцежку, якая ішла паміж дрэў да мора, і дадаў:
— Выпі кеу і паспрабуй аяна і буам
Па сцежцы дайшоў я да пляцоўкі, акружана.й векавымі дрэвамі, на якой размясціліся чалавек пяцьдзесят туземцаў.
Карціна, якая адкрылася перад маімі вачамі, была не толькі характэрнай для гэтай краіны і жыхароў, але і ў вышэйшай ступені эфектнай. Было, як я сказаў, каля пяці гадзін раніцы. Пачынала світаць, але лес яшчэ быў у гўстым змроку. Пляцоўка была з трох бакоў акружана лесам, а сцераду абрывалася да марскога берага; але і з боку мора была не зусім адкрытай. Ствалы двух велізарных дрэў вырысоўваліся на светлай паверхні мора. Дробная расліннасць і ніжчія сукі дрэў былі ссечаны, таму прагаліны паміж імі здаваліся трыма вялікімі вокнамі велізарнейшай зялёнай альтанкі сярод лесу.
На першым плане, каля раду кастроў, вакол вялікіх табіраў, размясціліся на цыноўках і на голай зямлі туземцы ў самых рознастайных позах. Некаторыя, закінуўшы галаву назад, стоячы дапівалі з невялікіх кубкаў апошнія кроплі кеу; другія, ужо атуманеныя, але яшчэ не зусім ап’янелыя, сядзелі і поўляжалі з вылупленымі, нерухомымі і мутнымі вачыма і глыталі зялёны напітак; трэція ўжо спалі ў рознастайнейшых позах—на жываце, на спіне з раскінутымі рукамі і нагамі або поўседзячы і нізка схіліўшы галаву на грудзі. Іншых ужо зусім перамагла бяссонная ноч і кеу; другія, седзячы вакол табіраў з аянам і буамам, яшчз весела балбаталі. Былі і такія, што завіхаліся каля вялікіх гаршкоў, у якіх варылася страва. Некалькі заўзятых аматараў папуаскай музыкі, узяўшы высока над галавой або прыхіліўшы да дрэў свае бамбукавыя трубы, больш чым у два метры даўжыні, пасылалі працяжныя, з завываннем гукі; другія дзьмулі ў прадаўгаваты, пракручаны зверху і збоку арэх і вытваралі рэзкі свіст. Навокал да ствалоў дрэў былі прыстаўлены коп’і; лукі і стрэлы тырчэлі з-за кустоў.
1 Буам — страва, прыгатаваная з асяродка сагавай пальмы. Паколькі сагавая пальма на Новай Гвінеі расце не ў дастатку. буам падаецца толькі на банкетах у якасці далікатнай стравы.
Карціна была ў вышэйшай ступені своеасаблівай, паказваючай сцэну з жыцця дзікуноў ва ўсёй яго першабытнасці, — адну з тых сцэн, якія ўзнагароджваюць падарожніка за многія цяжкасці і нягоды. Але і для мастака карціна гэтая магла-б быць вельмі цікавай: так рознастайнымі былі позы і выражэнні твараў туземцаў, так незвычайным было спалучэнне святла першых праменняў сонца, якія ўжо залацілі верхнія галіны зялёных шатаў, з чырвоным водбліскам кастроў.
Узмоцненыя завыванні бамбукавых труб апавясцілі, што снеданне гатова, прычым я адчуў усю непрыемнасць гэтых рэжучых вуха гукаў.
Хутка сабраліся жыхары трох вёсак — Бонгу, Гарэнду і Гумбу. Яны накінуліся на стравы, прынесеныя ў табірах надзвычай вялікага памеру. 3 аднаго табіра мне было паложана ў свежаадколатую палавіну какосавай шкарлупы крыху жаўтавата-белай масы, пададзенай са словамі, што гэта вельмі смачна. Гэта быў буам (саго) з наскобленым какосавым арэхам. Гэтая папуаская ежа мела сапраўды прыемны смак. Затым мяне пачаставалі добра звараным аянам, які сёння трэба было есці, дадаючы так званы арлан, але гэты кіслы соус меў такі востры
пах, што я адмовіўся ад яго Абрусам служылі бананавыя лісты, пасудай, гэта значыць талеркамі і кубкамі, — шкарлупа какосавых арэхаў, відэльцамі — абточаныя бамбукавыя палачкі і завостраныя косці; многія-ж пускалі ў ход і свае грабяні (на папуаскай мове відэлец і грэбень — сінонімы); лыжкамі служылі яруры (ракавіны). Было цікава бачыць рознастайнасць інструментаў, ужываемых тут у час яды.