Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Для дзікуноў жанчыны больш неабходны, чым у нашым цывілізаваным свеце. У дзікуноў жанчыны працуюць на мужчын, у нас — наадварот; вось чаму паміж дзікунамі няма незамужніх жанчын. Тут кожная дзяўчына ведае, што будзе мець мужа і таму адносна мала дбае пра свой знешні выгляд.
Вярнуўшыся дадому, я вымушан быў праляжаць увесь дзень.
22 лютага
Сёння я зрабіў цікавае адкрыццё. Праходзячы каля хаціны аднаго туземца, я звярнуў увагу на тое, чым ён займаецца. Перад ім стаялі міскі з вялікага какосавага арэха; дно адной міскі, з адтулінай пасярэдзіне, было пакрыта слоем тонкай травы.
Паставіўшы другую міску — з адтулінай — на першую, туземец наліў у яе з трэцяй міскі нейкай цёмназялёнай густой вадкасці, якая праз траву прафільтравалася ў ніжнюю міску. Калі я запытаў, што гэта такое, ён мне адказаў, падаючы кусок кораня: «Кеу!» — і паказаў, што выпіўшы гэтую вадкасць, ён засне.
Хоць я і не бачыў лісцяў гэтага «кеу»але я думаю, што гэта не што іншае, як палінезійская «кава». Накольк-і
! К е у — ап’яняючы напітак, прыгатаваны з лісцяў, сцябла і кораня адной перачнай расліны. Пазней Міклуха-Маклай устанавіў, што папуасы вырабляюць кеу так: размолваюць корань каменнямі, разжоўваюць яго зубамі (часта запрашагочы для жавання юнакоў, якім ужыванне кеу яшчэ забаронена); затым прапускаюць разжаваную масу праз фільтр, разбаўляюць яе вадой і п’юць. У кожнага дарослага туземца захоўваецца асобы размаляваны разьбой кубак спецыяльна для кеу. Яго ніколі не мыюць, і таму ў сярэдзіне ён пакрыты зеленавата-шэрым налётам.
я ведаю, ужыванне кавы туземцамі Новай Гвінеі да гэтага часу было невядома.
24 лютага
He знайшоўшы Туя ў Гарэнду, я накіраваўся на плантацыі, думаючы сустрэць яго там, — і не памыліўся. Ён сядзеў, не гледзячы на пякучае сонца, каля працуючых членаў сям’і.
Адаслаўшы яго ў вёску, я застаўся на некаторы час на плантацыі паглядзець на спосаб апрацоўкі зямлі.
Я ўжо гаварыў, што плантацыі папуасаў вельмі добра апрацаваны і што круглыя высокія клумбы робяцца з зямлі старанна раздробненай. Усё гэта дасягаецца, як я ўбачыў, вельмі проста, але з вялікай цяжкасцю, з дапамогай двух самых прымітыўных прылад: простага завостранага кала, звыш двух метраў даўжыні, называемага туземцамі «удзя», і вузкай рыдлёўкі ў адзін метр.даўжыні.
Вось у чым заключаецца працэс апрацоўкі: двое, трое ці больш мужчын становяцца ў рад і разам адначасова ўтыкаюць свае калы, як мага глыбей, у зямлю; потым, таксама разам, падымаюць прадаўгаватую глыбу зямлі; затым ідуць далей і выварачваюць цэлыя рады такіх глыб. Некалькі чалавек, таксама з дапамогай калоў, разбіваюць гэтыя глыбы на болып дробныя; за імі ідуць жанчыны, узброеныя вузкімі рыдлёўкамі «удзясаб», разбіваюць вялікія камкі зямлі, робяць клумбы і нават расціраюць зямлю рукамі.
26 лютага
Дастаў у Гумбу яшчэ адзін чэрап, і на гэты раз з ніжняй сківіцай.
Бачыў некалькіх жыхароў Коліку-Мана, якія запрашалі мяне прыйсці да іх; з імі была маладая жанчына, параўналыіа з іншымі вельмі прыгожая.
27 лютага
Устаў на досвітку. Узяў запас харчоў — варанага бобу і таро — на цэлы дзень і накіраваўся ў Гарэнду, дзе па дамоўленасці я павінен быў сустрэць Банема і Дзігу, якія згадзіліся суправаджаць мяне.
Перавязаўшы рану Туя, якому значна лепш, я спытаў пра Банема. Адказ — «пайшоў у Тэньгум-Мана».
— Дзе Дзігу?
— Пайшоў з Банемам.
— Тамо борле, — сказаў я.
Мне было тым болып прыкра, што я не ведаў дарогі ў Коліку-Мана. Напрамак я ведаў па компасу, але сцежкі тут такія капрызныя, што, жадаючы трапіць на поўдзень часам ідзеш на поўнач, і толькі пасля, ідучы звілінамі то на захад, то на ўсход, знаходзіш, нарэшце, сапраўдны напрамак. Здараюцца таксама такія аказіі: сцежка нечакана скончылася, перад табой адкрыўся вузкі, але глыбокі яр, унізе ручай — на другім баку суцэльная сцяна зелені. Куды ісці, каб натрапіць на дарогу? Сцежка добра пратаптана, шмат людзей прайшло па ёй, але тут ёй канец. Што-ж аказваецца? Ухапіўшыся за навіслае над ярам дрэва, трэба спусціцца да ручая, там знайсці другое дрэва, узлезці на адзін сук, амаль што схаваны ў зелені, перайсці яшчэ на адно дрэва і затым, мінуўшы вядомы паварот, саскочыць на пень, ужо на другі бок яру, дзе сцежка прадаўжаецца. Бывае, што трэба падняцца або спусціцца па цячэнню ручая, ідучы ў вадзе крокаў сто або дзвесце, каб выйсці зноў на сцежку. Падобныя загадкі, якія сустракаюцца на дарогах, прымусілі мяне яшчэ больш злаваць на здраднікаў.
He жадаючы, аднак, паказаць, што мяне можна вадзіць за нос, я аб’явіў, што сам знайду дарогу, і выняў компас. Туземцы адступілі крокі на два, але ўсё-ж маглі заўважыць рухомую стрэлку. Я паглядзеў на компас больш для эфекту, вельмі самаўпэўнена выбраў шлях, на вялікае здзіўленне папуасаў, і накіраваўся. Я надумаў ісці ў Бонгу і там адшукаць сабе спадарожніка.
Прайшоўшы ўжо з поўдарогі, я пачуў за сабой знаёмыя галасы, якія клікалі мяне. Жыхары Гарэнду адумаліся, пабаяліся раззлаваць мяне і прыслалі двух чалавек. Але гэтыя людзі прышлі болын для таго, каб угаварыць мяне не ісці ў Коліку-Мана, чым для таго, каб паказаць дарогу. Пасля доўгіх размоў яны вярнуліся ў Гарэнду, а я пайшоў уперад.
Зноў пачуліся крокі. Гэта быў Лако, узброены кап’ём і сякерай; ён сказаў мне, што пойдзе са мной у КолікуМана.
Больш я нічога не жадаў і весела накіраваўся па сцежцы. Часта зварочваў я ў бок. Лако, які ішоў за мной (папуасы такія недаверлівыя, што не дапускаюць, каб я
ішоў ззаду іх) паказваў мне сапраўдную сцежку. Калі-б я быў адзін, я ўжо не раз збіўся-б з дарогі.
3 лесу вышлі мы, нарэшце, да абрывістага марскога берага. Унізе, футаў на трыццаць або на сорак ніжэй, была добрая бухтачка. Трэба было сыйсці ўніз. Калі-б я ішоў адзін, гэтая бухтачка з’явілася-б для мяне задачай, падобнай да вышэйапісаных. Сцежка, падышоўшы да абрыву, зварочвала і ішла на поўдзень, у глыб лесу, a мне трэба было ісці на поўднёвы захад.
Лако падышоў да дрэва і махнуў рукой, каб я ішоў за ім. Калі я наблізіўся, ён указаў мне напрамак і сам шпарка, але асцярожна пачаў спускацца па карэннях дрэва да марскога берага. Я рушыў за ім па гэтай паветранай лесвіцы, якая хоць і здавалася галаваломнай, але ў сапраўднасці была не асабліва цяжкай. Давялося, зразумела, трымацца на руках і, павіснуўшы ў^паветры, шукаць нагамі наступную апору; калі-б я сарваўся, я, вераемна, раздрабіў-бы сабе чэрап.
Унізе, прайшоўшы мінут пяць па беразе, мы зноў увайшлі ў лес. Здалёку зноў пачуўся крык. Гэта былі тыя-ж людзі з Гарэнду. Мы пачакалі крыху, пакуль яны далучыліся да нас, заявіўшы, што пойдуць са мной у Коліку-Мана.
Сцежка вялаі ўсё ўгару і амаль увесь час лесам. Ля апошняга дрэва Лако паказаў мне першыя хаціны Коліку-Мана. Рад адкрытых узгоркаў цягнуўся да галоўнага хрыбта. Па іх у некаторых месцах можна было ўбачыць чорную лінію сцежкі, якая вяла вышэй і вышэй. Сцежка аказалася крутой і слізкай ад нядаўніх дажджоў. Сонца моцна прыпякала, але віды з абодвух бакоў былі вельмі цудоўныя.
Мы прайшлі ўздоўж агарожы вялізнай плантацыі, раскінутай на схіле ўзгорка. Можна было падзівіцца прадпрыймальнасці і працавітасці туземцаў, стараннай апрацоўцы зямлі.
Каля агарожы расло цукровае трысцё, і маім спадарожнікам захацелася пазабаўляцца. Мы спыніліся. Суправаджаўшыя мяне туземцы пракрычалі нешта; ім адказаў жаночы голас, які хутка набліжаўся. Тады мае спадарожнікі сталі перада мной на ўзвышаным краі сцежкі і зусім закрылі мяне.
3-за трысця я хутка ўбачыў падыходзіўшую маладую жанчыну. Калі яна падышла да агарожы, туземцы адра-
зу расступіліся, і перад ёю стаяў я. Невыказны жах з’явіўся на твары па пуаскі, ніколі яшчэ не бачыўшай белага. По>адкрыты рот выдаў працяглае ўздыханне, вочы шырока расплюшчыліся і пасля рэзка і канвульсіўна заморгалі, рукі сударгава ўхапіліся за трысцё, а ногі адмаўляліся служыць. Спадарожнікі мае, зада-
воленыя эфектам ад свай-
го жарту, пачалі тлумачыць ёй, хто я. Кінуўшы ёй кавалак чырвонай матэрыі, я накіраваўся далей.
Сцежка станавілася ўсё круцейшай. Нарэшце паказалася першая какосавая пальма, а затым страха туземнай хаціны. Мінуты праз дзве я быў на пляцоўцы, акружанай шасцю або сямю хацінамі. Мяне прынялі двое мужчын і хлопчык, да якога далучылася старая, вельмі непрыгожая жанчына. Mae спадарожнікі вельмі стараліся, каб жыхары Коліку-Мана атрымалі добрае ўражанне ад мяне. Наколькі я мог зразумець, яны расхвальвалі мае якасці: гаварылі аб вылячэнні Туя, аб розных дзівосных рэчах у маім «таль» і г. д.
Адпачыўшы і раздаўшы мужчынам тытунь, а жанчынам кавалкі тканіны, я пачаў разглядваць акружаючую мясцовасць і хаціны.
Пляцоўка, на якой мы размясціліся, з’яўлялася вяршыняй аднаго з узвышшаў хрыбта і была акружана густой расліннасцю і дзесяткам какосавых пальм, і таму толькі ў двух або трох месцах можна было бачыць навакольную мясцовасць.
Хаціны па свайму характару не асабліва адрозніваліся ад хацін берагавых вёсак; яны былі, аднак, меншыя,— відаць, з той прычыны, што месца на вяршыні мала ды і пераносіць сюды будаўнічы матэрыял нялёгка.
Туземцы, якія сабраліся вакол мяне, не адрозніваліся ад берагавога насельніцтва; па знешняму выгляду яны адрозніваліся тым, што насілі значна менш упрыгожанняў.
Усе туземцы былі вельмі ўважлівымі, і калі я сабраўся ісці, гаспадыні вынеслі з кожнай хаціны па некалькі «аян», якія былі пакладзены каля маіх ног.
Адыходзячы, я запрасіў туземцаў у Гарагасі.
28 лютага
Накіраваўся ў Гумбу, спадзеючыся знайсці там яшчэ некалькі чарапоў. Я не спяшаўся, адчуваючы яшчэ некаторую стомленасць ад учарашняй прагулкі.
Дабраўшыся да сцежкі, якая вяла ў вёску, я прысеў адпачыць і палюбавацца морам. Мой роздум быў парушаны з’яўленнем туземца, які бег па беразе. Трымаючы над галавой у левай руцэ лук і стрэлы, з каменнай сякерай, вісеўшай на плячы, ён бег вельмі хутка і часам рабіў нейкія знакі правай рукой. Вышаўшыя мне насустрач жыхары вёскі жвава загаварылі аб нечым, калі ўбачылі бегшага чалавека і яшчэ больш усхваляваліся, калі за першым паказаўся другі, а затым трэці, чацвёрты. Усе беглі шпарка, роўна і, здавалася, з важнымі весткамі. Цяжка было не залюбавацца імі: так лёгка, свабодна яны рухаліся.
Я сядзеў на сваім месцы; першы, не спыняючыся, прабег міма нас, проста ў вёску. Хоць ён і не спыніўся, але выразнай мімікай паспеў паведаміць нам навіну, якую нёс. Параўнаўшыся з намі, ён ударыў правай рукой сябе ў грудзі, адкінуў на боц галаву, высунуў крыху язык (жэст, якім папуасы выказваюць звычайна смерць, забойства або што-небудзь падобнае), і крыкнуў: