Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
разу не запытаў мяне, ці не хачу я есці, і мне самому давялося загадаць яму скіпяціць для мяне чай
Каля дванаццаці гадзін з’явіліся некалькі чалавек з Бонгу з запрашэннем прыйсці да іх. Адзін з наведвальнікаў сказаў мне, што вельмі хоча есці. Я яму аддаў той самы какос, які ён прынёс мне ў падарунак.
Спачатку сякерай, а пасля данганам ён аддзяліў зялёную шкарлупу арэха і папрасіў у мяне табір (драўляную міску). Табіра ў мяне няма, і я прынёс яму глыбокую талерку. Трымаючы какос у левай руцэ, ён ударыў па ім каменем, пасля чаго арэх трэснуў якраз пасярэдзіне. Прытрымліваючы арэх над талеркай, ён разламаў яго на дзве амаль роўныя часткі, і вада вылілася ў талерку. Да яго падсеў другі, і абодва, дастаўшы з сваіх торбачак па яруру (па ракавіне), сталі выскрабаць імі свежае ядро арэха і апускаць гэтую масу, якая цягнулася доўгімі стружачкамі, у какосавую ваду. Хутка ўся талерка напоўнілася белай кашай; начыста выскабленыя палавінкі шкарлупы ператварыліся ў кубкі, а тыя-ж яруры — у лыжкі. Страва гэтая была прыгатавана так ахайна, і інструменты былі такія простыя і зручныя, што я павінен аддаць перавагу гэтаму спосабу ачысткі і прыгатавання какосавага арэха перад усімі другімі, бачанымі мною. Туземцы называюць гэтую страву «мункі-ля», і яна адыгрывае значную ролю пры частаванні.
He гледзячы на тое, што накрапваў дождж, я прыняў запрашэнне туземцаў Бонгу прыйсці да іх. Я разлічваў агледзець вёску больш грунтоўна, спадзеючыся, што мае веды ў мове ўжо рушылі наперад так, што я змагу зразумець тлумачэнне многіх рэчаў, якія мне яшчэ невядомы.
Я рашыў накіравацца ў Бонгу ў шлюпцы. Бераг каля Бонгу зусім адкрыты, і пры значным прыбоі было рызыкоўна пакідаць шлюпку не выцягнутай з вады, таму што быў прыліў і яе адразу-б выкінула на бераг. Знайшлося,
1	Запісы, зробленыя Маклаем пад датамі 7, 8, 9, 10 студзеня і частка запісаў за 11 студзеня, упершыню апублікаваны на рускай мове ў 1947 годзе. Гэтыя старонкі, прапушчаныя па невядомай прычыне самім Маклаем з асноўнага тэксту дзённіка, былі выяўлены англійскім біёграфам Маклая Ф. Грынапам у бібліятэцы Каралеўскага гістарычнага таварыства Аўстраліі і апублікаваны ім у кнізе «Той, хто падарожнічае адзін» («Сідней», 1944). Можна меркаваць, што Міклуха-Маклай, рыхтуючы I том сваіх запісаў да друку, выключыў гэтыя старонкі з прычыны ўласцівай яму сціпласці — не жадаючы падрабязна апісваць пра свае пакуты ў час хваробы.
аднак, вялікае, звісаўшае над вадой дрэва, называемае туземцамі «субары», да якога мы прымацавалі шлюпку. Падплываючы да дрэва, я кінуў з кармы вялікі камень, які замяняў якар; затым, прывязаўшы нос шлюпкі да дрэва і, такім чынам, пакінуўшы яе ў поўнай бяспецы, я мог спакойна пайсці ў вёску.
Некалькі туземцаў, якія стаялі па пояс у вадзе, чакалі мяне ля барта, каб перанесці на бераг. Калі я сабраўся ісці ў вёску, адзін з хлапчукоў пабег туды папярэдзіць, што я набліжаюся. За мной ішлі чалавек дваццаць пяць туземцаў. Ад пясчанага берага ішла даволі добра ўтаптаная сцежка да вёскі, якой з мора не было відаць. Крокаў за пяць да першых хацін прыкмет жылога месца яшчэ не было відаць і чуваць, і толькі ля крутога павароту я ўбачыў страху першай хаціны, якая стаяла каля самай сцежкі. Мінуўшы яе, я вышаў на пляцоўку, акружаную дзесяткам хацін.
У пачатку дзённіка я ўжо апісаў у агульных рысах хаціны папуасаў. Яны цалкам складаюцца з адной страхі, у іх вельмі нізкія сцены і невялікія дзверы. Паколькі вокнаў у іх няма, унутры цёмна. Адзінай іх мэбляй з’яўляюцца нары. Але, апрача жылых прыватных хацін, у якіх жывуць асобныя сем’і, у вёсках сустракаюцца яшчэ і іншыя будынкі — для грамадскіх мэт. Гэта вялікія, падобныя на павеці будынкі, значна большыя і вышэйшыя, чым астатнія У іх звычайна няма пярэдняй і задняй сцяны,
1 Так званыя буамбрамры.
а часам i бакавых сцен, і нярэдка яны сжладаюцца з адной толькі высокай страхі, якая ляжыць на слупах і даходзіць амаль да зямлі. Пад гэтай страхой на адным баку пабудаваны нары для сядзення або спання. Тут-жа захоўваецца пасуда для грамадскіх свят
Такіх грамадскіх будынкаў, — нешта накшталт клубаў, даступных толькі для мужчын, аб чым я даведаўся пазней, — у Бонгу пяць або шэсць, па аднаму амаль на кожную пляцоўку.
Спачатку мяне павялі да першага з іх, а затым па чарзе да ўсіх астатніх. У кожным чакала. мяне група папуасаў, і ў кожным я пакідаў па некалькі кавалкаў тытуню і цвікоў для мужчын і палоскі чырвонай баваўнянай матэрыі для жанчын, якіх нават і сёння туземцы недзе схавалі: ва ўсякім разе, я не бачыў ні адной.
Вёска Бонгу буйней, чым Гарэнду; разы ў тры, прынамсі, болыпая за тую. Як у Гарэнду, так і тут хаціны стаяць пад какосавымі пальмамі і бананамі і размешчаны вакол невялікіх пляцовак, злучаных адна з другой кароткімі сцежкамі.
Абышоўшы, нарэшце, усю вёску і раздаўшы ўсе мае падарункі, я сеў на нарах вялікай барлы 2, вакол мяне сабралася каля сарака чалавек туземцаў. Страха ўсяго на адзін фут не даходзіць да зямлі і падтрымліваецца пасярэдзіне трыма моцнымі слупамі. Па баках таксама ўкапаны слупы, да якіх прымацавана страха і на якія абапіраюцца кроквы. Страха крыху выгнута знадворку і зроблена капітальна, уяўляючы сабой знутры шчыльную, старанна звязаную рашотку. Можна быць упэўненым, што яна ўстоіць супроць любога ліўня і пратрымаецца гадоў дзесяць. Над нарамі падвешана рознага роду зброя; пасуда, гліняная і драўляная, стаіць на палічках; старыя какосавыя арэхі складзены ў кучу пад нарамі. Усё здаецца салідным і зручным.
Адпачыўшы крыху, агледзеўшы ўсё навакол і распытаўшы, наколькі мог, аб тым, чаго не разумеў, я накіра-
1 У буамбрамрах захоўваюцца таксама і музычныя інструменты «ай»; уздоўж сцен развешаны сківіцы свіней і чарапы рыб на ўспамін аб тым святочным баляванні, калі гэтыя свінні і рыбы былі з’едзены.
2 Тут аўтар ужывае гэтае слова, якое звычайна абазначае «памост», у значэнні слова «хаціна».
ваўся далей, каб пашукаць, ці не знайду чаго-небудзь •цікавага.
Я пакінуў Ульсана і аднаго з папуасаў прымаць за мяне падарункі туземцаў, якія яны ў адказ на мае паступова зносілі з сваіх хацін у барлу і перадавалі Ульсану. Гэта былі: салодкая бульба, бананы, какосы, печаная і вэнджаная рыба, цукровае трысцё і г. д.
Ля адной барлы верхняя частка задняй сценкі, зробленая з нейкай кары, была размалявана белай, чорнай і чырвонай фарбай. На няшчасце, ішоў дождж, і я не мог зрысаваць гэтых першабытных малюнкаў рыб, сонца, зорак, — здаецца, і людзей.
У адной барле я знайшоў, нарэшце, тое, чаго шукаў ужо даўно, а іменна — некалькі фігур, выразаных з дрэва: самая вялікая з іх (звыш двух метраў) стаяла пасярэ-дзіне барлы, каля нар, другая (метра паўтара) — каля ўваходу, трэцяя, як вельмі старая, непрыгодная, валялася на зямлі. Я распачаў рысаваць і зрабіў копіі з усіх трох, размаўляючы з туземцамі, якія пыталі, ці ёсць такія «тэлумы» 1 ў Расіі і як іх там называюць.
У другой барле вісела бервяно. выразанае ў выглядзе ■шэрагу чалавекападобных фігур. Яно было прымацавана даволі высока, і таму я не мог яго разгледзець. Гэтая барла была такая-ж, як і іншыя, і, апрача тэлумаў, у ёй не былб нічога такога, што давала-б падставу лічыць гэтую пабудову за храм.
Мне захацелася набыць адзін з бачаных тэлумаў. Я выняў нож і паказаў, што дам іх два або тры за невяЛікі тэлум. Мне адразу-ж прынеслі нейкі абгарэлы і зла-маны, якога я, аднак, не ўзяў, чакаючы, што атрымаю Лёпшы.
Сонца ўжо было нізка, калі я накіраваўся да шлюпкі, абменьваючыся поціскам рукі пад гучныя воклічы «э мэм».
І '-1 Тэлум — выразаная з дрэва або вылепленая з гліны фігура чалавека. Міклуха-Маклай сабраў і прывёз у дар Акадэміі навук вялікую калекцыю нова-гвінейскіх тэлумаў. «Значэння гэтых драўляных статуй я не мог поўнасшо высветліііь, — пісаў ён у адной з сваіх навуковых работ. — Відавочна, яны знаходзяцца ў некаторай сувязі з рэлігійнымі ўяўленнямі папуасаў». Падарожнік меркаваў. што тэлумы —гэта папуаскія ідалы. Ен памыляўся, хоць і быў не далёка ад праўды: тэлумы, як устаноўлена сучаснай навукай, паказваюдь не багоў, а памершых членаў роду; але культ продкаў сапраўды адыгрывае ў рэлігіі папуасаў вялікую ролю.
Калі мы вярнуліся дадому і выбралі са шлюпкі ўсе падарункі, аказалася, што Ульсан вельмі расчара* ваны паездкай.	і
— Мала даюць: какосы старыя, рыба цвёрдая, як дрэва, бананы зялёныя, ды і ні адной жанчыны яшчэ не бачылі, — мармытаў ён, накіроўваючыся ў кухню даварваць боб на абед.
15 студзеня
Ноччу была навальніца і поўднёва-заходні вецер, парывісты і вельмі моцны. Лес навакол стагнаў пад яго напорам; часам чуўся трэск падаючых дрэваў, і я разы два думаў, што наша страха зляціць у мора. Такімі начамі спіцца асабліва добра: амаль няма камароў, і адчуваецца халадок.
Каля першай гадзіны я быў разбуджаны страшэнным трэскам і
цяжкім падзеннем, пасля якога нешта пасыпалася на нашу страху. Я выглянуў за дзверы, але цемната была такая, што абсалютна нельга было нічога разгледзець; я лёг зноў і хутка заснуў. Аднак шум моцнага прыбою рана разбудзіў мяне.
Было пяць гадзін. Пачынала толькі што світаць, і ў поўзмроку я разгледзеў, што пляцоўка перад ганкам пакрыта чорнай масай вышэй чалавечага росту: аказалася, вецер зламаў ноччу вялікае дрэва, і яно ўпала перад самай хацінай. Калі тут падае дрэва, яно не валіцца адно, а цягне за сабой шмат ліян і іншых паразітных раслін, ломіць часам бліжэйшыя дрэвы або, у крайнім выпадку, галлё іх, пераблытанае ліянамі ўпаўшага дрэва. Каб прабрацца да ручая, неабходна было сякерай расчысціць сабе шлях праз зелень.
Увесь дзень прайшоў у пустых, але патрэбных работах: у Ульсана была ліхаманка, і ён не мог падняцца. Прышлося мне самому ісці за вадой, раскласці касцёр і згатаваць чай, потым крыху ачысціць пляцоўку ад паламаных галін, каб можна было свабодна хадзіць каля дома.
Запісаўшы метэаралагічныя назіранні і даўшы лякарства Ульсану, я стаў свабодным гадзіны на дзве і мог
узяцца за сякія-такія анатамічныя работы. У дзесяць гадзін я вымушан быў, аднак, спыніць іх, успомніўшы, што няма дроў для прыгатавання снедання і абеду.
Нарыхтаваўшы дастаткова дроў, я накіраваўся да ручая памыць рыс, які затым зварыў, і спёк у той-жа час у прысаку салодкую бульбу.