• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжы

    Падарожжы


    Памер: 353с.
    Мінск 1954
    80.35 МБ
    Тую я растлумачыў, каб ён ляжаў, не хадзіў па сонцу і не здымаў павязку. Бледнасць была прыкметнай, не гледзячы на цёмны колер твару; яна выяўлялася ў больш халодным тоне колеру скуры.
    Калі я адыходзіў, Туй паказаў мне на вялікі скрутак ауся 1 і цукровага трысця, падрыхтаваных для мяне: гэта быў, здаецца, ганарар за лячэнне. Туй не пажадаў узяць тытуню ў абмен на свой скрутак, а я ўсё-ж пакінуў яму тытунь, не жадаючы, каб ён падумаў, быццам я дапамог яму, разлічваючы на ганарар.
    Многія жыхары Гарэнду, якія прыходзілі да мяне вечарам, указвалі на дрэвы вакол майго дома, пагражаючыя падзеннем, і дадавалі, што страха дрэнная, што яна працякае. Яны прапанавалі перасяліцца да іх у Гарэнду, запэўніўшы, што ўсе людзі Гарэнду вельмі хутка пабудуюць мне дом.
    Што страха дрэнная — гэта праўда: у двух месцах я магу бачыць месяц, які прасвечвае праз лісце.
    17 лютага
    Быў у Гарэнду; хацеў перавязаць рану Туя, але на ўсёй вёсцы не знайшоў нікога, за выключэннем трох або чатырох сабак: усе людзі былі на рабоце або ў лесе. Туй, адчуваючы сябе, відаць, лепш, таксама пайшоў.
    18 лютага
    Раніцай, прышоўшы ў Гарэнду, я знайшоў Туя ў значна горшым стане, чым тры дні назад: рана вельмі
    1 А у с ь — трысцёвая расліна, якая выспявае на плантацыях туземцаў у студзені і лютым. Суквецце гэтага трысця («мяцёлку») туземцы ядуць у тушаным або печаным выглядзе, як гародніну, а салодкае сцябло жуюць сырым.
    гнаілася, і над вокам і нават пад ім узнікла вялікая пухліна. Палаяўшы хворага за яго лёгкадумную ўчарашнюю пагулянку, я перавязаў рану, сказаўшы, што ён памрэ, калі будзе хадзіць па сонцу, і дадаў, што ўбачу яго вечарам.
    Толькі сеў абедаць, як прыбег Лялай, малодшы сын Туя, з запрашэннем ад бацькі прыйсці абедаць у Гарэнду; ён сказаў, што для мяне прыгатавана рыба, таро, аусь, какосы і цукровае трысцё.
    Я паабедаў, аднак, дома, а затым накіраваўся з Лялай і Лялу ў вёску. Перайшоўшы ручай, я пачуў раптам крык Лялу. Азірнуўшыся і запытаўшыся, што здарылася, я даведаўся, што Лялу наступіў на змяю, вельмі «борле» (нядобрую), ад укусу якой чалавек памірае.
    Я вярнуўся, і Лялу паказаў мне на зямлю, якая спакойна ляжала ўпоперак сцежкі. Убачыўшы, што я набліжаюся да змяі, абодва туземцы ўзнялі крык:
    — Борле, борле, ака, Маклай моен! (Дрэнна, дрэнна, нядобра, Маклай памрэ!)
    Каб узяць жывёліну, мне прышлося амаль што аддзяліць галаву нажом. Потым, падняўшы змяю за хвост, я паклікаў Ульсана і адправіў маю здабычу дадрму, а сам шпаркім крокам (сонца ўжо заходзіла) накіраваўся ў вёску.
    Як звычайна, свістам я папярэдзіў жыхароў Гарэнду аб маім набліжэнні. Я свіснуў, каб жанчыны мелі час схавацца: суседзі-ж мае не жадаюць паказваць іх мне. Я шмат разоў заўважаў, што туземцам мае паводзіны падабаюцца. Яны пераконваюцца, што я паступаю з імі адкрыта і не хачу бачыць больш, чым яны самі жадаюць мне паказаць. Як толькі я свісну, усе жанчыны, ад малой да старой, заўсёды хаваюцца ў кусты або хаціны. Сёння было тое-ж самае.
    Карыстаючыся апошнімі праменнямі сонца, я перавязаў рану Туя і размясціўся каля хворага, вакол якога сабралася ўжо вялікая група суседзяў, а таксама і жыхароў Бонгу і Гумбу.
    Туй сказаў, што пры маім «кін-кан-кан» (назву такую ён прыдумаў для майго свістка і вымаўляў яе ў нос) усе «нангелі» (жанчыны) паўцякалі, і што гэта вельмі нядобра, таму што Маклай «тамо білен» (чалавек добры). Пры гэтым я пачуў за сабой жаночы голас і, азірнуўшыся, убачыў старую жанчыну, якая добрадушна ўсміхалася,—
    гэта была жонка Туя, старая, вельмі непрыгожая жанчына, з адвіслымі, плоскімі, доўгімі грудзямі, маршчыністым целам, адзетая ў спадніцу з нейкіх брудных жоўта-шэрых валокнаў, якая закрывала яе ад пояса да каленяў. Валасы яе віселі намасленымі пасмамі вакол галавы, спускаючыся на лоб. Яна ўсміхалася так лагодна, што я падышоў да яе і паціснуў ёй руку; ёй і ўсім прысутным гэта вельмі спадабалася. 3-за хацін і кустоў з’явіліся жанчыны розных узростаў і дзяўчынкі. Кожны мужчына знаёміў мяне з сваёй жонкай, а яна падавала мне руку. Толькі маладыя дзяўчаты, у вельмі кароткім адзенні, хіхікалі, штурхаліся і хаваліся адна за другую. Кожная жанчына прынесла мне цукровага трысця і па пучку ауся. Усе, здаецца, былі задаволены знаёмствам, а магчыма і тым, што пазбавіліся, нарэшце, ад неабходнасці хаваць сваіх жонак пры маім прыходзе.
    Мужчыны сядзелі вакол ляжачага Туя, курылі і размаўлялі, бесперапынна звяртаючыся да мяне( я цяпер ужо многае разумею, хоць мала яшчэ гавару). Жанчыны размясціліся на некаторай адлегласці ад нас, каля жонкі Туя, якая абірала таро. Многія з маладых жанчын, як, напрыклад, жонка старэйшага сына Туя, Банема, былі даволі прыгожыя.
    У дзяўчат доўгія спадніцы з махроў заменены двума фартухамі, з якіх адзін закрывае заднюю, а другі — пярэднюю частку цела. Па баках верхнія часткі ног ад пояса застаюцца адкрытымі. Пярэдні фартух карацей задняга. У дзяўчынак маладзей дванаццаці год фартухі маюць выгляд кутасікаў, з якіх задні даўжэй пярэдняга і падобны да хвосціка.
    Падарункаў ад жанчын было так многа, што два туземцы павінны былі аднесці іх у Гарагасі, куды я паспяшыў, бо цемната ўжо надыходзіла. He паспеў я дайсці дадому, як мяне захапіў лівень.
    19 лютага
    Знайшоў рану Туя ў горшым стане таму, што ён не можа ўседзець на адным месцы і шмат ходзіць па сонцу.
    Ен хацеў пачаставаць мяне таро, але касцёр у яго хаціне патух. Лялай быў пасланы за агнём, але, вярнуўшыся мінут праз дзесяць, аб’явіў бацьку, што агню нідзе няма. Паколькі ў вёсцы нікога, апрача нас трох, не было
    і ўсе ха,цІны былі шчыльна заложаны бамбукам, то Туй загадаў сьіну агледзець усе хаціны самому, — ці не знойдзе ён дзе-небудзь агню.
    Прыбеглі некалькі дзяўчынак і разам з Лялаем пачалі аглядаць хаціны, але агню нідзе не аказалася. Тую было вельмі прыкра, што не ўдалося згатаваць таро, a таксама і пакурыць. Ён супакоіў сябе, гаворачы, што людзі, якія вяртаюцца з поля, хутка прынясуць агонь. Я пераканаўся, такім чынам, што ў маіх суседзяў пакуль што яшчэ няма сродкаў здабываць агонь.
    Прышоўшыя жанчыны размясціліся каля нас і з вялікай цікаўнасцю аглядал; мяне і мой гарнітур. Такая цікаўнасць была зусім натуральнай, бо да гэтага часу яны ніколі не бачылі мяне зблізку. Я і сам аглядаў іх уважліва. У некаторых дзяўчынак валасы зусім астрыжаны, ,у многіх змазаны попелам або вапнай: попелам -—для знішчэння насякомых, вапнай — каб зрабіць валасы светлымі. Старыя жанчыны носяць доўгія валасы: іх «гатэсі» (завіткі на патыліцы), густа змазаныя чорнай зямлёй, вісяць вакол усёй галавы. Прыйшоўшыя з плантацыі жанчыны і дзяўчынкі неслі на спінах вялікія мяхі, перавязь ад якіх ахоплівала верхнюю частку ілба. Калі мех быў поўны і цяжкі, яны вел.ьмі нагіналіся, каб захаваць роўнавагу.
    Як і ў мужчын, насавая перагародка ў жанчын прадзіраўлена. Ў вушах, акрамя звычайнай адтуліны для вялікіх завушніц, ёсць і другія, наверсе. Праз верхнюю адтуліну прапускаецца шнурок, сярэдняя частка якога абкручвае галаву якраз ад аднаго вуха да другога, а на абодвух свабодных канцах, якія звісаюць да плеч, нанізаны папарна клыкі сабак.
    Пад страхой, над уваходам у адну хаціну, я заўважыў вялікага жука, які энёргічна стараўся вызваліцца з пятлі, што сціскала яго ўпоперак. Лялай, сямігадовы сын Туя, заявіў, што гэта яго жук, якога ён прынёс, каб з’есці; але калі я хачу, то магу ўзяць яго. Жук аказаўся новым відам і-зусім цэлым, таму я і прыняў прапанову хлопчыка.
    Пакуль я адвязваў жука, Туй паказаў мне вялікага павука і дадаў, што жыхары Гарэнду, Бонгу і Гумбу 'ядуць таксама і «кобум» (гэта значыць павукоў), Такім чынам, да мясной ежы папуасаў трэба прылічыць жукоў, павукоў, лічынак матылёў і г. д'
    Падыходзячы раніцай да хаціны Туя, я здалёк убачыў цэлую сходку мужчын і жанчын. Прысутнасць жанчын асабліва здзівіла мяне, бо звычайна да гэтага часу ўсе жанчыны працуюць на плантацыях.
    Наблізіўшыся да Туя, я здагадаўся, у чым справа: увесь лоб, шчокі і верхняя частка шыі ўтварылі суцэльную падушку; павекі так распухлі, што ён ледзь мог расплюшчваць вочы. Туй ледзь гаварыў. Туземцы мітусіліся каля яго, думаючы, што ён, відаць, памрэ.
    Агледзеўшы хворага і ўстанавіўшы, што ўся маса флюктуіравала1, я рашыў схадзіць у Гарагасі за ўсім неабходным, каб рабіць прыпаркі.
    Захапіўшы з сабой ланцэт, я вярнуўся ў Гарэнду, дзе быў сустрэты ўсімі з відавочнай радасцю. Падрыхтаваўшы прыпаркі з ільнянога насення, я пачаў старанна прыкладваць іх да пухліны, і таму хутка, без надрэзу, значная колькасць вадкасці выцякла праз ранку на скроні. Я рабіў прыпаркі некалькі гадзін, змяняючы іх вельмі добрасумленна. Вялікі натоўп акружыў нас на некаторай адлегласці: усе расселіся і разлягліся ў самых рознастайных позах, апісваць якія пры ўсім жаданні было-б вельмі нялёгка ды і ўсёроўна гэта не дало-б аб іх яснага ўяўлення.
    Я раздаў сёння жанчынам палоскі чырвонай тканіны і бісер, які я мерыў чайнай лыжкай, даючы кожнай па дзве лыжкі. Раздача падарункаў жанчынам праходзіла куды спакайней, чым раздача мужчынам. Кожная атрымлівала сваё і адыходзіла, не просячы дабаўкі, і толькі ўсмешкай і хіхіканнем выказвала сваё задавальненне. Тытунь, здаецца, спадабаўся жанчынам больш, чым усё астатняе.
    Туй хворы, і таму яго жонка і жонка яго сына гатайалі вячэру для сям’і і для мяне2. Сочачы ўважліва за прыгатаваннем, размеркаваннем і паяданнем ежы, я здзівіўся, як многа туземцы ядуць. Аднак не прагнасць, a неабходнасць прымушае людзей есці так шмат у краінах
    1 Гэта значыць, вагалася, зыбалася. Флюктуацыя служыць для медыка, які даследуе пухліну, дакладнай прыметай таго, што пад скурай існуе поласць, напоўненая вадкасцю.
    2 Калі папуасы прымаюць гасцей, ежу ім звычайна гатуюць мужчыны, а не жанчыны.
    з недастатковай жывёльнай ежай. Туземцы, асабліва дзеці, наядаюцца так, што ім нават цяжка паварушыцца.
    21 лютага
    Я адчуваў сябе вельмі кепска, але трывога за здароўе Туя прымусіла мяне накіравацца ў Гарэнду. Дзякуючы ўчарашнім прыпаркам пухліна зрабілася меншай і яшчэ болып паменшылася, калі я паціснуў яе пальцамі, прычым з раны выцякла вялікая колькасць вадкасці.
    Сёння, калі я прышоў у Гарэнду, жанчын не было. Пераканаўшыся, што Тую лепш, яны пайшлі працаваць на плантацыі, куды ідуць звычайна на цэлы дзень.