Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
Калі я вярнуўся ў вёску, мяне акружылі жанчыны і дзяўчаты, якія толькі што вярнуліся з плантапый. Усе яны галосна выпрошвалі пацеркі і палоскі чырвонай тканіны, якія яны ўбачылі ў старых, атрымаўшых ад мяне падарункі раніцай.
У жанчын упрыгожанняў з ракавін і сабачых зубоў значна больш, чым у вёсках на мацерыку, але затое вопратка іх больш кароткая і лёгкая. У дзяўчынак маладзей трынаццаці год яна абмяжоўваецца зусім невялікім кутасікам спераду і крыху даўжэйшым ззаду. Да пояса, што прытрымлівае кутасікі, з абодвух бакоў прывешаны ўпрыгожанні з ракавін і вялікіх чорных і чырвоных зерняў. Вушы прадзіраўлены ў многіх месцах.
Жанчыны на астраўку Білі-Білі вельмі актыўныя; на іх абавязку ляжыць выраб гаршкоў, якія іх бацькі і мужы развозяць і выменьваюць у берагавых вёсках.
1 Маклай, знаходзячыся на маленькім астраўку, называе Новую Гвінею мацерыком, што і не дзіўна: Новая Гвінея па велічыні з’яўляецца буйнейшым у свеце населеным востравам (790 000 кв. кілометраў).
Перад ад’ездам я захацеў напіцца і папрасіў какосавых арэхаў. Мне прынеслі іх некалькі, называючы іх «нуі».
Я запісаў слоў пятнаццаць або дваццаць з дыялекту Білі-Білі, які значна адрозніваецца ад мовы маіх суседзяў, хоць сустракаюцца і аднолькавыя словы. Многія жыхары Білі-Білі ведаюць, аднак, дыялект Бонгу.
Жартам я сказаў, што, магчыма, пераеду жыць у Білі-Білі. Гэтыя словы былі падхоплены, і жыхары астраўка з захапленнем (хутчэй фальшывым, чым праўдзівым) сталІ паўтараць, што Маклай будзе жыць у БіліБілі, што людзі Білі-Білі лепшыя, чым людзі Бонгу, і г. д. Калі я сабраўся ад’язджаць, пайшоў моцны дождж, і я рашыў застацца начаваць у Білі-Білі, па ўсяму відаць, к задавальненню жыхароў.
Пры захадзе сонца я зрабіў зноў прагулку вакол астраўка. Я ўжо адчуваў сябе ў Білі-Білі як дома і пазнаёміўся з многімі сцежкамі і закуткамі астраўка. Увесь востраў пакрыты лесам, у якім звяртаюць на сябе ўвагу некалькі прыгожых старых дрэў і маляўнічыя групы пальм. Самы край берага, адлогі і пясчаны ля вёскі, тут абрывісты і складзены з прыўзнятага каралавага вапняку; у некаторых месцах — глыбокія пячоры, куды з шумам уліваецца вада.
Від на высокія горы, адкрытае мора, прыгожыя дрэвы навокал і нават аднастайны, супакойваючы гул прыбою мне так спадабаліся, што думка перасяліцца сюды, якую я выказаў туземцам жартам, здалася мне зусім падыходзячай. Я нават адшукаў два куткі, дзе мог-бы паставіць сваю хаціну, і не ведаў, якому з іх аддаць перавагу.
Адна акалічнасць, аднак, перашкаджае: астравок малы, а людзей шмат, — бадай што будзе цесна. Калі я адправіўся гуляць, мне спадабалася, што ніхто з туземцаў не пабег за мной паглядзець, куды я пайду; ніхто не запытаў, куды і чаго я іду. Усе былі заняты сваёй справай. Mae суседзі больш цікаўныя або, магчыма, больш падазроныя. Тут затое людзі больш гаваркія або дапытлівыя. Месцажыхарства туземцаў ■— на невялікім астраўку — аказала значны ўплыў на іх заняткі і характар. He маючы дастаткова месца на востраве для земляробства, яны атрымліваюць усе галоўныя харчовыя прыпасы з суседніх берагавых вёсак, самі-ж займаюцца рамёствамі:
вырабам гаршкоў, драўлянай пасуды, пабудовай пірог і г. д.
Вяртаючыся ў вёску, я быў спынены ля адной хаціны: гаспадар пажадаў паднесці мне падарунак і, схапіўшы нейкага няшчаснага сабаку за заднія ногі, ударыў ім з усяго размаху галавой аб дрэва. Раздрабіўшы яму такім чынам чэрап, ён паклаў яго ля маіх ног. Ён зрабіў гэта так хутка, што я не паспеў яго спыніць. He жадаючы пакрыўдзіць гаспадара, я прыняў падарунак, але папрасіў, каб гаспадар сам прыгатаваў, зварыў або засмажыў сабаку. Калі мне падалі цэлы табір з кавалкамі варанай сабачыны, я раздаў абступіўшым мяне туземцам па кавалачку, пакінуўшы вялікую порцыю Каіну, невялікую Ульсану і маленькую сабе.
Перад тым як пачало цямнець, усё насельніцтва астраўка, мужчынскае і жаночае, было ў наяўнасці. Было таксама шмат дзяцей, многім з якіх бацькі хацелі даць імя Маклай, з чым, аднак, я не згадзіўся.
5 сакавіка
У чаканні ветру я заняўся складаннем слоўніка дыялекту Білі-Білі. На фізіяноміях туземцаў я мог заўважыць жаданне, каб я адпраўляўся хутчэй, — жаданне.. якое яны добра хавалі пад маскай ветлівасці. Пачуццё гэтае я палічыў зусім натуральным, магчыма, у выніку таго, што сам адчуваў яго нярэдка. Гэтыя людзі прывыклі быць адны; усякае наведванне, асабліва такога чужаземнага звера, як я, было для іх хоць спачатку і цікавым, але потым стамляючым, і жаданне пазбавіцца ад яго, адпачыць — зусім натуральным.
Таму, як толькі падзьмуў слабы ветрык, я зрабіў знак, і чалавек трыццаць у момант сцягнулі маю шлюпку ў ваду. Я падняў флаг, які жыхарам вельмі спадабаўся, што яны і выказалі гучным: «Ай!», і павольна пачаў пасоўвацца дадому, суправаджаемы развітальнымі крыкамі жыхароў і абяцаннямі хутка наведаць 'мяне. Справа тут у тым, што дзіця з Кар-Кара, з вялікімі ранамі на нагах, бацьку якога я даў свінцовую мазь, паздаравела; мноства хворых з Білі-Білі прысталі да мяне, просячы дапамагчы і ім, але, не ўзяўшы з сабой ніякіх лякарстваў, я аб’явіў, каб яны прыехалі ў Гарагасі.
Да двух гадзін пасля поўдня мы ўжо бачылі мыс Гарагасі, і я нецярпліва і не без цікаўнасці падняўся ў сваю
хаціну, якую першы раз пакінуў без нагляду. Усё, аднак, аказалася цэлым, і не паспеў я разблытаць вяроўкі ля дзвярэй, як адзін за другім з’явілася чалавек дваццаць ці больш, якія са здзіўленымі фізіяноміямі пыталі, дзе я быў, і на мой^адказ: «у Білі-Білі», сказалі, што думалі, ці не накіраваўся я ў Расію.
Пасля абеду мы выгрузілі падарункі з Білі-Білі; аказалася каля пяцідзесяці какосаў, чатыры галіны добрых бананаў і фунтаў дваццаць саго, — тытунь і цвікі акупіліся.
6 сакавіка
Вышаўшы раніцай на веранду, я ўбачыў на сваім стале змяю, якая павольна і прыгожа выкручвалася. Улавіўшы момант, я схапіў яе за шыю, ля самай галавы, і, апусціўшы ў банку са спіртам, трымаў да таго часу, пакуль яна, наглытаўшыся спірту, не ўпала ў бяссіллі на дно банкі.
З’явіўся Туй, і я меў з ім доўгую гутарку аб Білі-Білі, Кар-Кары, Марагум-Мана і г. д. Між іншым, ён паведаміў мне некалькі назваў прадметаў на дыялектах дзевяці бліжэйшых вёсак.
Паміж какосамі з Білі-Білі было шмат такіх, якія пусцілі ўжо парасткі. Выбраўшы некалькі з іх, я пасадзіў іх перад домам. 3 гэтага выпадку я запытаў Туя аб какосавых пальмах у Гарэнду: належаць пальмы ўсёй вёсцы ці асобным жыхарам? Туй сказаў мне, што ў Гарэнду адны какосавыя пальмы належаць асобным жыхарам, а другія — усёй вёсцы. Таксама і вялікія хаціны: ёсць буамбрамры, якія належаць асобным уласнікам, і другія, што належаць усёй вёсцы
Вечар быў вельмі цёмны і ціхі. Я доўга заставаўся ля берага, седзячы на ствале вялікага, павіснуўшага над вадой дрэва. Паверхня мора была вельмі спакойнай, і, сочачы за рухам тысяч свецячыхся жывёлін, можна было бачыць, што яны рухаюцца самастойна і з рознай хуткасцю. Іншая справа, калі глядзіш на мора ноччу з судна;
1 Сучаснай навуцы вядома, што асноўнай адзінкай грамадскай арганізацыі ў папуасаў быў род; насельніцтва кожнай вёскі складалася з членаў аднаго і таго-ж роду. Іменна род быў уласнікам плантацый, какосавых пальм, грамадскіх хацін. Аднак плантацыі і дрэвы былі ўжо падзелены паміж асобнымі групамі блізкіх сваякоў, якія вялі агульную гаспадарку.
судна рухаецца, і прычынай, па якой розныя марскія жывёліны свецяць, можа быць раздражненне, якое выклікаецца рухам судна.
7 сакавіка
Зноў гаспадарчыя заняткі. Белы боб пачынае псавацца. Прышлося сушыць яго на сонцы, прычым сотні тоўстых чарвей 'выпаўзлі на падкладзенае палатно. Ульсану прышлося адбіраць сапсаваны боб, што прадаўжалася каля двух гадзін.
Вечарам я накіраваўся ў Гарэнду за аянам і застаў Туя зноў у ляжачым стане: не гледзячы на маю забарону, ён шмат хадзіў па сонцы, у выніку чаго ў яго ўзнік за вухам нарыў, які прыносіў яму монны боль. Прышлося вярнуцца за ланцэтам і ўскрыць нарыў, адкуль выцякла шмат гною. Туй вельмі хутка даў мне зразумець, што ад-
чувае вялікае палягчэнне.
Вяртацца прьтшлося ў цемнаце, але я даволі добра прабраўся па сцежцы, дзе і днём часта спатыкаешся аб ліяны і карэнні.
Ператвараюся пакрыху ў папуаса; сёння раніцай, на-
прыклад, калі ў час прагулкі вялікага краба і з’еў яго сырым; справядлівей, з’еў тое, што можна было ў ім з’есці.
14 сакавіка
Устаў з вельмі моцным галаўным болем; нязначны шум быў для мяне нязносным. Раптам на вялікім дрэве, да якога прытулілася мая хаціна, пачуўся гучны, рэзкі, непрыемны крык чорнага какаду, гэтай спецыяльна новагвінейскай птушкі. Я пачакаў некалькі хвілін, спадзеючыся, што ён паляціць. Нарэшце не вытрымаў і вышаў са стрэльбай з хаціны.
Птушка сядзела амаль над самай маёй галавой, на вышыні каля ста футаў.
Стрэльба была зараджана дробным шротам, пры такой вышыні і густой зелені вакол я сумняваўся, што пападу, але ўсё-ж стрэліў, каб, ва ўсякім выпадку, напалохаць птушку і пазбавіцца ад яе нязноснага крыку. Страляў я, амаль не цэлячыся, тым не менш птушка з прарэзлівым крыкам, зрабіўшы некалькі кругоў, звалілася ля самага ствала дрэва. Нечаканая рэдкая здабыча прымусіла мяне на час забыцца пра галаўны боль і ўзяцца за прэпараванне какаду. Адлегласць паміж канцамі расцягнутых крылляў была звыш метра.
Да дванаццаці гадзін галаўны боль так змучыў мяне, што я вымушан быў кінуць работу і праляжаў амаль нерухома, без яды, да наступнай раніцы. Адпрэпараваў 'мозг птушкі і пакінуў мой першы экземпляр чорнага какаду для міялагічных 1 даследаванняў.
15 сакавіка
Вечарам зайшоў у Гарэнду і бачыў на туземцах вынікі пачастунку, які адбываўся ў Бонгу. Туземцы так наеліся, і жываты іх, занадта выпуклыя і нацягнутыя, так нагружаны, што ім цяжка хадзіць. He гледзячы на гэта, кожны нёс на спіне або ў руках значную порцыю ежы, з якою яны мелі намер расправіцца сёння. Поўны страўнік перашкаджаў ім нават гаварыць і, чакаючы прыгатавання вячэры, — што на гэты раз было даручана моладзі, — мужчыны ляжалі, расцягнуўшыся ля кастроў. Я доўга не забуду гэтага відовішча.
16 сакавіка
Людзі з Коліку-Мана прынеслі мне ў падарунак парася, за што атрымалі ўстаноўленую ўжо плату — невялікае люстэрка ў драўлянай рамцы. Паколькі іх прышло чалавек дзесяць, трэба было кожнаму даць што-небудзь; я даў ім па невялікім пачку тытуню, які тут пачаў вельмі разыходзіцца, — пры кожнай сустрэчы ўсе пастаянна прыстаюць да мяне: «Тытунь, тытунь».