Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
У гэтых жанчын на плячах і грудзях, апускаючыся да сярэдняй лініі цела, быў выпален шэраг плям, якія адрозніваліся сваім больш светлым колерам ад астатняй скуры. Між іншым і гэты род татуіроўкі сустракаецца далёка не ва ўсіх жанчын.
1	Сучаснай навуцы вядома, з чым звязана гэтая забарона. Справа ў тым, што, па звычаю папуасаў, усе хлопчыкі паміж дванаццаццю і чатырнаццаццю гадамі павінны прайсці праз нёкаторыя абрады — так званыя абрады «ініцыяцыі», толькі пасля выкайання якіх яны робяцца поўнапраўнымі членамі грамадства: атрымліваюць права насіць зброю, прымаць удзел у паляванні, жаніцца і. . інш. «Ай», апісаны Маклаем ніжэй, — гэта адно з абрадавых свят, але Маклай не падазраваў аб гэтым. Усё, што звязана з абрадам «ініцыяцыі», праводзіцца ў самай строгай тайне ад дзяцей і жанчын, a паколькі ігра на музычных інструментах — частка гэтага абраду, то дзецям і жанчынам, пад страхам смерці, забаронена бачыць музычныя інструменты.
20 красавіка
Зайшоўшы ў Гарэнду, я сядзеў і чакаў вячэры на барле. Ад бяздзейнасці ўзяў у рукі стралу, якая ляжала на зямлі, і, заўважыўшы абламаны канец, дастаў нож, каб завастрыць стралу, таму што для туземцаў гэтая аперацыя не вельмі лёгкая і забірае шмат часу: яны робяць яе крэменем. Вангум, які стаяў каля мяне, растлумачыў, што страла зламалася, калі была пушчана ў маба. На маё пытанне, цгзабіты маб, ён адказаў, што не, што маб у суседняй хаціне. Я накіраваўся або, дакладней, улез у хаціну (настолькі высокія парогі і настолькі малыя дзверы), і ў поўзмроку ўбачыў пад столлю нешта белае—гэта быў маб. Хаціна была ў два паверхі, і жывёла вісела галавой уніз, моцна прывязаная за хвост.
Жадаючы разгледзець маба бліжэй, я сказаў, каб яго вынеслі з хаціны. Вангум ракавінай перарэзаў ліяну, прывязаную да хваста маба; тады той ухапіўся пярэднімі лапамі за бамбук з такой сілай, што Вангум, трымаючы яго за хвост абодвума рукамі, не мог сцягнуць яго з месца; маб усадзіў свае моцныя вострыя кіпцюры ў дрэва.
Вангум з сілай ударыў тоўстай палкай па пярэдніх нагах маба; ад болю жывёла вымушана была ўступіць, і яе, нарэшце, сцягнулі ўніз. Трымаючы маба за хвост, каб не быць укушаным, Вангум выкінуў яго з хаціны вон. Я пайшоў за ім. Раненая жывёла сярдзіта разяўляла рот і пры кожным маім руху паказвала свае доўгія ніжнія разцы і
шэра-чырванаваты язык, але ўцячы не спрабавала. Маб быў пяцідзесяці сантыметраў даўжыні, шэравата-белага колеру. Футра ў яго мяккая і густая, але шэрсць не доўгая. Тлустае
цела не магло трымацца на кароткіх нагах, надзеленых доўгімі сагнутымі кіпцюрамі.
Калі, сабраўшыся з сіламі, маб уздумаў уцякаць, то на роўнай зямлі гэта яму не ўдалося. Ён зрабіў некалькі нязграбных рухаў, спыніўся і прылёг; магчыма, ён не прышоў яшчэ ў сябе ад моцнага ўдару палкай па пярэдніх нагах або ад раны стралой.
Жадаючы набыць маба, я спытаўся, чый ён, і зараз-жа прапанаваў у абмен нож. Аказалася, што сапраўднага гаспадара ў маба няма, таму што злоўлены ён наступным чынам. Раніцай два туземцы ў адзін і той-жа час заўважылі звера, які спускаўся з дрэва амаль ля самай вёскі. Калі яны кінуліся лавіць яго, напалоханы маб, не бачачы другога выратавання, хутка ўзлез на асобна стаяўшую пальму, пасля чаго ў лоўлі прыняло ўдзел поўвёскі: адзін выстраліў з лука, злёгку параніўшы маба ў шыю, другі ўзлез на дрэва і скінуў яго, астатнія злавілі яго ўжо ўнізе. Было вырашана з’есці яго агулам, і ўжо прыгатавалі касцёр, каб асмаліць яго густую шэрсць.
Мая прапанова вельмі азадачыла туземцаў. Кожнаму хацелася атрымаць нож, але ніхто не адважыўся сказаць: «маб мой». Мне адказвалі, што дзеці ў Гарэнду будуць плакаць, калі ім не дадуць паесці мяса маба. Я вельмі добра ведаў, што калі я вазьму жывёлу і занясу яе дадому, ніхто з жыхароў Гарэнду не адважыцца супраціўляцца гэтаму. Але мне не хацелася быць несправядлівым і сілаю завалодаць чужою ўласнасцю.
Таму я аб’явіў туземцам, якія стаялі ў чаканні майгс рашэння, што няхай людзі Гарэнду з’ядуць маба, але што галаву яго я бяру сабе. Узрадаваныя так;м паваротам справы, некалькі чалавек кінуліся дапамагаць мне. Тупым нажом, паколькі не было другога, перапілаваў я шыю няшчаснай жывёліне, якая ў час варварскай аперацыі не падала ніводнага гуку.
Калі я мыў пакрытыя крывей рукі, я ўспомніў, што належала адрэзаць пярэднюю і заднюю ногі, але маб быў 174
ужо на кастры, і я павінен быў задаволіцца напоўабвугленымі канечнасцямі. Я паспеў выратаваць яшчэ частку чэпкага голага хваста, які вельмі падобны да доўгага пальца і пакрыты ў розных месцах рагавымі бародаўкамі.
21 красавіка
Зрысаваў морду, ногі і хвост маба і адпрэпараваў чэрап, які аказаўся адрозным ад чарапоў, атрыманых у Тэньгум-Мана; футра ў той рознавіднасці таксама была іншая—чорная з жаўтаватымі плямамі. Дастаў мозг, зрысаваў яго і зрабіў некалькі разрэзаў.
Калі я займаўся гэтым, пачуўся лёгкі шоргат. Вялікая яшчарка, ва ўсякім разе, метра паўтара даўжынёй, збірала пад верандай абрэзкі мускулаў маба, якія я выкінуў, прэпаруючы чэрап.
Пакуль я схапіў заражанае ружжо, яшчарка, шпарка перабегшы пляцоўку перад домам, схавалася ў лесе, я зрабіў некалькі крокаў і быў спынены дзіўным гукам над галавой.
Высока ў зелені я заўважыў прыгожы грэбень чорнага какаду. Ен, відаць, убачыўшы мяне, з крыкам паляцеў у лес.
У той-жа час я пачуў падзенне арэха кенгара. Абышоўшы дрэва, я ўбачыў другога какаду, які сядзеў яшчэ вышэй і раскусваў цвёрдую шкарлупіну арэха. Я рызыкнуў выстраліць, і вялікая птушка, махаючы адным крылом (другое было прастрэлена), упала ўніз. Некалькі шрацінак прабіла чэрап, вока было наліта крывёю. Какаду біўся здаровым крылом і рыў дзюбай зямлю. Бамбукавая палка ў тры сантыметры ў дыяметры, схопленая дзюбай, была згрызена ў шчэпкі.
Птушка ўпала, нарэшце, на спіну, шырока адкрыла дзюбу і моцна дыхала. Надыхаўшыся, яна магла закрыць мясістым языком усю адтуліну рота, хоць дзюба была раскрытай. Язык, прыціснуты да нёба, як добра прыладжаны клапан, зусім затыкае рот. Здольнасць закрываць рот пры адкрытай дзюбе сустракаецца, відаць, і ў іншых птушад і, несумненна, мае значэнне пры палёце.
Какаду не доўга прымусіў сябе чакапь, і я хутка мог пачаць прэпараваць яго шкілет. Я змерыў адлегласць паміж канцамі крылляў, асцярожна адпрэпараваў прыгожы чуб і вырваў з хваста вялікія пер’і, якімі туземцы
ўпрыгожваюць свае грабяні. Яны сапраўды прыгожыя — чорна-.матавага колеру з блакітным пералівам.
He гледзячы на параксізм ліхаманкі, я добра адпрэпараваў шкілет, прычым вага зрэзаных мускулаў была прыблізна роўная двум фунтам; вага-ж усёй птушкі была каля чатырох з палавінай фунтаў. Мускулы какаду далі нам па місцы (зробленай з какосавай шкарлупы) добрага бульёну.
Пасуда наша пакрыху замянілася больш прымітыўнай, якая не так б’евда, як фарфор або фаянс. Я нарабіў з дзесятак місак са шкарлупы какосавых арэхаў, і яны занялі паступова месца разбітых талерак і сподкаў.
26 красавіка
Учора ў Бонгу прышла 'ПІрога з Білі-Білі. Сёння з раніцы натоўп маіх знаёмых размясціўся перад хацінай; паміж прышоўшымі былі таксама чатыры чалавекі з вёскі Рай. Гэтая вёска ляжыць на поўднёва-ўсходнім баку заліва, за ракой, і я ўпершыню ўбачыў перад сабой жыхароў з таго берага. Знешнасцю і ўпрыгожаннямі яны неадрозніваюцца ад тутэйшых.
Каін прасіў навастрыць яму маленькую сякеру. Я яму неяк раней даў абломак жалеза ад зломленай скрынкі. Ен вельмі акуратна зрабіў ручку сякеры па ўзору звычайных ручак каменных сякер, але замест каменя ўлажыў кавалак жалеза, які я яму даў, і прымацаваў яго да ручкі зусім так, як туземцы прымацоўваюць камень. Ен спрабаваў абвастрыць жалеза на камені, але гэта яму не ўдалося, таму ён і прынёс сваю новую сякеру ў Гарагасі.
Гэты і многія іншыя падобныя прыклады даказваюць, што туземцы з радасцю прымуць і будуць ужываць еўрапейскія прылады пры першым зручным выпадку.
Mae госці сядзелі доўга, і, нарэшце, перад адыходам людзі Білі-Білі, якія шмат чулі ў Бонгу і Гарэнду аб маіх «табу», што забіваюць птушак на высокіх дрэвах, а таксама могуць забіваць і людзей, папрасілі мяне паказаць ім «табу» і выстраліць. Людзі з Рай-Мана вельмі баяліся і прасілі не страляць. Другія, аднак, прысаромілі іх, так што ўсе пачалі ўпрошваць мяне задаволіць іх цікаўнасць, і я згадзіўся.
Калі я вынес ружжо, мае папуасы цесна прыціснуліся адзін да другога. Многія абхапілі суседзяў рукой у чаканні страшнага здарэння
Калі грымнуў стрэл, яны ўсе разам, як снапы, паваліліся на зямлю; ногі ў іх так дрыжэлі, што яны нават не маглі ўседзець на кукішках.
Я ўжо даўно апусціў ружжо і разглядаў ляжачых, калі некаторыя асмеліліся, нарэшце, глянуць у мой бок, прыпадымаючы галаву і адымаючы рукі ад вушэй (вушы яны заткнулі, як толькі грымнуў стрэл). Было цікава назіраць выраз страху на іх тварах; раты поўадкрытыя, язык не можа выразна сказаць слова, вочы таксама расплюшчаны больш звычайнага. Дрыжачымі рукамі многія рабілі мне знакі, каб я схаваў страшную зброю.
Вышаўшы зноў з хаціны, я застаў туземцаў у ажыўленай размове. Яны перадавалі адзін другому свае ўражанні і, відаць, імкнуліся хутчэй пайсці. Я заспакоіў іх, кажучы, што ружжо маё можа быць небяспечным толькі для небяспечных людзей, а для добрых, такіх як яны, у мяне ёсць тытунь, цвікі і г. д. Калі-б я не бачыў сам, то 'з цяжкасцю мог бы сабе ўявіць, што моцныя, здаровыя, дарослыя людзі так спалохаюцца ружэйнага стрэлу. У той-жа час я заўважыў, што страх туземцаў не працяглы.
Калі яны пайшлі, я накіраваўся з ружжом у лес, дзе наткнуўся на трох туземцаў. Адзін іграў на папуаскай флейце, якая складалася з простай бамбукавай трубкі, закрытай з двух канцоў, але з двума адтулінамі па баках — унізе і ўверсе; два другіх былі заняты каля тоўстага гнілога пня, які яны старанна секлі каменнымі сякерамі; рыхлае гніллё так і ляцела ў розныя бакі. 3 гэтай масы вывальваліся белыя тлустыя лічынкі; яны сотнямі прадзіраўлівалі ляжачы ствол.
Пасекшы некаторы час, папуасы пакідалі сякеры і з вялікім апетытам жавалі і глыталі тоўстыя лічынкі, часам абодвума рукамі кладучы іх у рот. Паеўшы даволі, папуасы зноў прымаліся за флейту і сякеры. Яны мелі вельмі вясёлы выгляд, то ласуючыся, то зноў прымаючыся за музыку.