Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
1	У н а н — жорсткая густая трава вышэй чалавечага росту.
Крыкі маіх праваднікоў былі пачуты жыхарамі Энглам-Мана, якія, убачыўшы мяне, адразу-ж зменшылі хуткасць крокаў і не без страху падышлі да нас. Пасля звычайных прывітанняў, жавання бетэля і курэння мы рушылі далей.
Сцяжынка зрабілася лесвіцай, якая складалася з каменняў і карэнняў; месцамі яна была такой крутою, што нават туземцы палічылі патрэбным забіць паміж каменнямі калы, каб даць назе магчымасць знайсці апору. У месцах, дзе зусім нельга было прайсці, былі пабудаваны з бамбуку вузкія мосцікі. Узбіраючыся ўздоўж абрывістай сцяны, трэба было перастаўляць адну нагу за другой, каб не зваліцца. Разбурыўшы нямногія штучныя прыстасаванні, вёску з гэтага боку можна за поўгадзіны зрабіць цяжкапрыступнай.
Я быў рады дабрацца, нарэшце, да вёскі. Ногі адчувалі дзесяцігадзінную хадзьбу. Прышоўшы ў вёску, я адразу патрабаваў малады какосавы арэх, каб прагнаць смагу. На маё няшчасце, там аказаліся толькі старыя арэхі, ваду з якіх піць нельга. Затое мяне старанна частавалі бетэлем, прапанавалі зрабіць кеу і г. д.
Адпачыўшы крыху, я накіраваўся ў суправаджэнні цэлай працэсіі па вёсцы ці па кварталах яе, якіх аказалася тры. Хаціны тут былі таксама малыя, як у Тэньгум і Коліку-Мана, і вёска гэтая, як і іншыя горныя, бруднейшая за прыбярэжныя. Ведаючы, што я цікаўлюся тэлумамі, мяне запрашалі ў многія хаціны, і я здзіўляўся мноству тэлумаў, параўнаўча з лікам іх у прыбярэжных вёсках. Некаторыя я зрысаваў. Усюды, дзе толькі я спыняўся, мне прыносілі арэхі арэкавай пальмы, якіх
у дастатку ў Тэньгум і Энглам-Мана. Вярнуўшыся да хаціны, у якой я пакінуў рэчы, я ўбачыў, што для мяне гатуюць вячэру.
Сонца ўжо заходзіла. Я выбраў месца паблізу агню і ўзяўся за вячэру. Хутка ўсё мужчынскае насельніцтва Энглам-Мана сабралася каля мяне і маіх спадарожнікаў. Спадарожнікі мае шмат расказвалі людзям Энглам-Мана пра мяне; расказвалі нават такія пустыя дробязі, пра якія я сам даўно забыў і прыпомніў толькі цяпер, слухаючы туземцаў. Зразумела, усё было вельмі перайначана, пераўвялічана, прайшоўшы цэлы шэраг расказчыкаў і пераказчыкаў. Слухаючы, што пра мяне гаварылі туземцы (упамінанні і аб месяцы, і аб вадзе, якую я мог прымушаць гарэць, і аб выстралах, і аб птушках, якіх я забіваю ў лесе), я пераканаўся, што тут мяне лічаць ісютай зусім незвычайнай.
31 мая
Пасрэдна праспаўшы ноч, я прачнуўся рана, яшчэ перад світаннем, і стаў прыдумваць, як-бы зрабіць патрэбныя назіранні, не напалохаўшы туземцаў.
Устаючы, я пачаў крахтаць і паціраць сабе нагу і, калі туземцы спыталіся ў мяне, што са мною, я адказаў, што нага вельмі баліць. Mae ўчарашнія спадарожнікі пачалі таксама охаць і паўтараць: «самба борле» (нага баліць). Я пасядзеў, як-бы нешта абдумваючы; затым устаў, кажучы: «У Маклая ёсць добрая вада: пацерці нагу — усё пройдзе».
Туземцы падняліся з нар паглядзець, што будзе.
Я дастаў свой гіпсатэрмометр \ наліў з прынесенай шкляной банкі вады, запаліў лямпачку, прыладзіў на пэўнай вышыні тэрмометр, зрабіў неабходнае назіранне і запісаў тэмпературу. Затым я аб’явіў, што мне трэба яшчэ вады, зрабіў зноў назіранне і, зноў запісаўшы тэмпера-
1	Гіпсатэрмометр — прыбор для вымярэння вышыні месца над узроўнем мора, які складаецца са спіртовай гарэлкі, пасудзіны з дыстыляванай вадой і тэрмометра. Дзеянне прыбора заснавана на тым, што пругкасць пары кіпячай вады роўна знешняму ціску паветра. Вызначыўшы тэмпературу вады, знаходзяць па спецыяльных табліцах пругкасць пары пры гэтай тэмпературы і тым самым ціск паветра і адпаведную яму вышыню месца.
туру, зліў рэшту вады ў банку і ўлажыў увесь апарат у мяшок. Бачачы, што публікі сабралася вельмі многа, я зняў шкарпэтку і старанна пачаў націраць сабе нагу, паліваючы яе вадой; затым я зноў улёгся, аб’явіўшы, што хутка боль у назе пройдзе. Усе прыселі, каб паглядзець на цуда вылячэння, і ціха сталі гаварыць аб ім.
Мінут праз дзесяць я пачаў варушыць нагой, паспрабаваў ступіць на яе і, спачатку кульгаючы, улажыў рэчы, а затым вышаў з хаціны ўжо зусім здаровы, на вялікае здзіўленне туземцаў, якія ўбачылі цуда і накіраваліся расказваць аб ім па вёсцы. Гэта хутка прывяло да мяне розных хворых, якія чакалі хуткага выздараўлення ад маёй вады. Я паказаў ім пустую банку і сказаў, што вады больш няма, але што ў Гарагасі я магу знайсці для іх лякарства.
Прыгатаванне чаю, новыя рэчы і нябачаная працэдура адцягнулі ўвагу натоўпу. Я мог спакойна зрысаваць своеасаблівую хаціну, у якой правёў ноч. Яна стаяла ззаду другіх на невялікім узвышшы, на голай скале, не адрозніваючыся па архітэктуры ад іншых. Страха па баках спускалася да самай зямлі. Сваімі памерамі хаціна была нават меншая за многія іншыя; затое па абодвух баках вузкіх і нізкіх дзвярэй, падобных болыіі на акно, стаялі тэлумы. Некаторыя з іх былі ў рост чалавека.
Над дзвярамі віселі косці казуара, чарапах, сабак, свіней, пер’і птушак, скура яшчарак, зубы розных жывёл і да т. п. Усё гэта разам з тэлумамі, разам з шэрай, старой страхой, абросшай травой, надавала хаціне своеасаблівы характар.
Паміж чатырма тэлумамі адзін звяртаў на сябе асаблівую ўвагу: ён быў самы вялікі; і хоць фізіяноміяй ён мала адрозніваўся ад астатніх, але трымаў абодвума рукамі перад грудзьмі доўгую дошку, пакрытую няправільнымі нарэзамі, падобнымі на нейкія іерогліфы, якія амаль страцілі, між іншым, ад старасці выразнасць абрысаў.
Унутры над нарамі быў зроблены насціл з расшчэпленага бамбуку; там хаваліся розныя музычныя інструменты, якія выкарыстоўваліся толькі ў час «ай». 3 таямнічасцю, гаворачы шэптам, мне паказалі драўляную маску з выразанымі адтулінамі для вачэй і рота, якая надзявалася ў час спецыяльных баляванняў; яе назва тут «аін», і гэта была першая, якую мне давялося бачыць.
Задні бок хаціны быў заняты трыма вялікімі барумамі; вялікія гаршкі і агромністыя табіры 1 стаялі на паліцах ля сцен, побач з трыма тэлумамі; пад страхой віселі нанізаныя радамі, пачарнелыя ад дыму косці чарапах, птушак, рыб, сківіцы кускуса, свінні і да т. п.; усё гэта былі ўспаміны аб частаваннях, якія адбываліся ў гэтай хаціне.
He паспеў я скончыць эскіз хаціны і напіцца чаю, як пайшоў дождж, які паступова так узмацніўся, што ісці сёння дадому аказалася немагчыма. Прышлося вярнуцца пад страху. Часу было дастаткова, і я зрабіў з-дапамогай камеры-луцыды партрэт аднаго з туземцаў з вельмі тыповай фізіяноміяй.
Жыхары аказаліся тут вельмі рознага росту, колерам святлейшыя за прыбярэжных, але затое паміж імі часцей сустракаюцца непрыгожыя твары, чым сярод берагавых папуасаў. Аб жанчынах і гаварыць няма чаг.о: адразу-ж пасля першага дзіцяці яны тут усе робяцца аднолькава непрыгожымі. Затое паміж дзяўчынкамі чатырнаццаціпятнаццаці гадоў сустракаюцца некаторыя з прыемнымі тварамі.
Я даведаўся, што жыхары суседняй вёскі, якая называецца Самбуль-Мана, атрымаўшы вестку аб маім прыходзе сюды, прыдуць пазнаёміццэ са мною.
Сапраўды, калі дождж перастаў, на пляцоўцы паявіліся людзі з Самбуль-Мана. Я вышаў да іх, паціснуў ім рукі і паказаў кожнаму месца ля сябе. Калі я прыглядаўся да каго-небудзь, той хутка адварочваўся і глядзеў у бок да таго часу, пакуль я не пераводзіў вачэй на другі твар або на другі прадмет. Тады ён, у сваю чаргу, пачынаў разглядаць мяне, аглядваючы з ног да галавы.
Дыялект Энглам-Мана крыху адрозніваецца ад дыялекту Самбуль і Тэньгум-Мана. Я запісаў некаторыя словы ўсіх трох дыялектаў. Пасля кароткай сіесты я зрабіў прагулку ў лес; пераканаўся, што сцяжынкі ў горшым выглядзе, чым учора, заўважыў некалькі новых для мяне птушак, якія не сустракаюцца на ўзбярэжжы. Пасля дажджу ў лесе чуваць было нямала птушыных галасоў;
1 Табіры складаюць галоўчае багацце ў хатняй гаспадарцы папуасаў, высока цэняцца пры абмене і пераходзяць у спадчыну ад пакалення да пакалення. Унутры і знадворку яны афарбаваны ў чорны колер, а па краях упрыгожаны разьбой. На прыгатаванне аднаго табіра патрабуецца некалькі гадоў.
13 Падарожжы
амаль усе былі мне незнаёмыя. Я перакананы, што арніталагічная фауна 1 гор значна адрозніваецца ад берагавой.
Голад вярнуў мяне ў вёску. Адзін з першых туземцаў, які трапіў мне насустрач, спытаўся ў мяне, ці ем я курэй. Я адказаў станоўча. Тады прынеслі двух курэй і пры мне разбілі ім галовы аб дрэва; затым замест абскубвання абсмалілі ці спалілі пер’е; потым прынеслі некалькі звязак таро і сталі яго чысціць. Усё гэта былі прынашэнні паасобных людзей: уся вёска частавала мяне.
Адзін з туземцаў, які чысціў таро, папрасіў у мяне нож, але ён дзейнічаў ім не толькі горш і павольней, чым сваім, заразаючы вельмі глыбока, але пад канец нават парэзаўся, пасля чаго двое туземцаў узяліся за выраб бамбукавых нажоў.
Быў прынесены кавалак старога бамбуку, каменнай сякерай адсечаны абодва канцы і расколаты на тонкія доўгія пласцінкі. Калі іх нагрэлі на вугалях, яны набылі такую цвёрдасць, што імі можна было рэзаць не толькі мяккае таро і ямс, але таксама мяса і нават валасы. Прыклад гэтага я ўбачыў тут-жа: адзін туземец, выпадкова трапіўшы нагою ў лужыну, апырскаў гразёю валасы другога; тады першы ўзяў бамбукавы нож і стаў адрэзваць вялікія пасмы валасоў, апырсканыя гразёю. Справа не абышлася без грымас таго, што сядзеў, але-ж не ўсякім нажом можна адрэзаць столькі валасоў зараз, як гэтай бамбукавай пласцінкай.
Тут-жа я ўбачыў, як такой-жа бамбукавай брытвай брылі галаву невялікай дзяўчынцы. Гэта было зроблена па-майстэрску і паспяхова, без усякага болю для пацыенткі.
Туземцы хадзілі за мною па пятах, цэлым натоўпам суправаджалі мяне ўсюды, дагодліва ўсміхаючыся, калі я глядзеў на каго-небудзь з іх, або без аглядкі ўцякаючы пры першым маім позірку.
Такая світа вельмі стамляла, асабліва калі не можаш гаварыць з людзьмі і растлумачыць ім ветліва, што пастаянная іх прысутнасць надакучае.
3	выпадку дажджу ўсе ў вёсцы рана ляглі спаць, і я магу пісаць гэтыя нататкі, седзячы адзін ля кастра.
1 Арніталогія — навука, якая вывучае птушак; арніталагі“ная фауна — птушкі, якія жывуць у данай мясцовасці.
ЧЭРВЕНЬ
1 чэрвеня
Устаўшы на досвітку, я адзін накіраваўся хадзіць па вёсцы і яе аколіцах, каб знайсці зручнае месца з шырокім відам на горы навакол. Высокія ланцугі іх, адзін вышэй за другі, пакрытыя зеленню да вяршынь, вабілі мяне да сябе. Калі-б там былі вёскі, я хутка накіраваўся-б туды, пераходзячы з адной у другую, усё вышэй і вышэй. Але высокія горы не населеныя, я спачатку не верыў гэтаму, а сёння пераканаўся, што гэта сапраўды так: нідзе ў гарах вышэй Энглам-Мана няма і адзнак жылля.