Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Паснедаўшы, я пачаў прыспешваць туземцаў ісці назад. Чалавек дванаццаць пажадалі ісці са мною: адны, каб несці мае рэчы, другія — свінню, падарунак туземцаў, трэція — для прагулкі. Адзін з іх, стары гадоў пад шэсцьдзесят, старанна абмахваў сабе шыю, спіну і ногі зялёнай галінкай, няспынна нешта нашэптваючы. На маё пытанне: для чаго ён гэта робіць, ён мне растлумачыў, што дарога будзе доўгая, што для яе патрэбны моцныя ногі, і, каб ногі былі моцныя, ён і робіць усё гэта. Аддаўшы галінку аднаму з маіх спадарожнікаў, ён сказаў яму некалькі слоў, пасля чаго і той пачаў рабіць тое-ж самае.
Прынеслі гаршчок з вараным таро. Калі яно было раскладзена ў табіры для маіх праваднікоў з Гумбу і маіх новых спадарожнікаў з Энглам-Мана, адзін з іх узяў галавешку, якая тлела, і, патрымаўшы яе над кожнай міскай, сказаў кароткую прамову, выказаўшы пажаданне, каб мы шчасліва вярнуліся дадому і каб з намі не здарылася якога-небудзь няшчасця.
3-за дажджу дарога стала вельмі нязручнай, аднак спускацца было ўсё-ж лягчэй, чым падымацца. Мы часта спыняліся, каб жанчыны Гумбу, якія вяртаюцца разам з намі з Энглам-Мана, маглі паспець за намі. Акрамя груднога дзіцяці, амаль у кожнай на спіне ляжаў вялікі мяшок з харчамі — падарунак жыхароў Энглам-Мана, мужы-ж іх неслі адну толькі зброю.
Я вярнуўся ў Гарагасі не раней пяці гадзін, пасля больш чым васьмігадзіннай хадзьбы.
Стары Бугай з Гарэнду прышоў у Гарагасі з людзьмі Марагум-Мана, з якімі Гарэнду і суседнія вёскі заключылі мір. Бугай з жывасцю расказваў чатыром прышоў-
шым аб магутнасці маёй страшэннай зброі, празванай туземцамі «табу», і аб тым, як людзі Гарэнду ўжо мелі выпадак упэўніцца ў яе дзеянні.
Пакуль мы гутарылі, ціха прыляцеў вялікі чорны какаду і стаў ласавацца арэхамі кенгара якраз над маёй хацінай. Прагучэў стрэл, птушка звалілася, а мае туземцы пачалі ўцякаць. Трыумфуючы Бугай, і сам нямала напалохаўшыся, вярнуў гасцей, запэўніўшы, што Маклай чалавек добры і ім нічога дрэннага не зробіць.
Какаду паказаўся мне вельмі вялікім; калі я памераў адлегласць паміж канцамі яго крылляў, аказалася 1027 міліметраў. Туземцы, якія вярнуліся, папрасілі схаваць «табу» ў дом, падышлі да птушкі, заахкалі і пачалі вельмі смешна прыцмокваць языкамі.
Я падараваў ім пер’і з хваста какаду, якімі яны засталіся вельмі задаволеныя, і некалькі вялікіх цвікоў; з цвікамі яны не ведалі што рабіць, круцячы іх у руках, стукаючы адзін аб другі і прыслухоўваючыся да гуку, пакуль Бугай не расказаў ім аб той шматбаковай карысці, якую туземцы ўжо навучыліся мець ад жалезных інструментаў. ІІасля гэтых тлумачэнняў Марагум-Мана-тамо загарнулі цвікі ў стары маль.
Прыслухоўваючыся да іх размовы, я не мог нічога зразумець. Дыялект адрозніваўся ад мовы Самбуль і Энглам-Мана.
Я рашыў запрасіць жыхароў Гарэнду да сябе паласавацца свінінай: у Энглам-Мана мне падаравалі свінню. Пакуль мы іх чакалі, Ульсан пачаў прыгатаўляць суп і, накіраваўшыся за вадою, пакінуў на кухні некалькі кавалкаў мяса. Я заўважыў вялікую яшчарку, якая прабіралася з кухоннага шалаша з вялікім кавалкам мяса. Нязначны шорах прымусіў яе кінуць здабычу і схавацца.
Госці прышлі і прасядзелі да пяці гадзін. Яны нават прынеслі з сабою кеу: адным словам, распараджаліся ў мяне ў Гарагасі, як у сябе дома. Мы развіталіся вялікімі сябрамі.
13 чэрвеня
Невялікі кускус, які я набыў некалькі тыдняў таму назад, жыве і расце ў мяне вельмі добра. Есць усё: рыс, аян, бау, какосавыя арэхі, салодкую бульбу і вельмі любіць бананы. На працягу дня ён звычайна спіць, скур-
чыўшыся, але ўсё-такі есць, калі яму дадуць; ноччу-ж неміласэрна грызе дрэва скрынкі, куды я яго саджаю.
14 чэрвеня
Прыходзілі туземцы з просьбай паказаць ім месца, дзе знаходзяцца тры іх вялікія неніры — карзіны для рыбнай лоўлі, якія знесены ў мора, не гледзячы на якары. Яны былі надзвычай расчараваны, пачуўшы, што я не ведаю, дзе іх карзіны.
Зайшоўшы ў Гарэнду, я быў абкружаны жанчынамі, якія прасілі мяне даць імя дзяўчынцы, якая нарадзілася дзень ці два таму назад. Я назваў некалькі еўрапейскіх імён, паміж якімі імя Марыя ім спадабалася больш за ўсё. Усе паўтаралі яго, і мне была паказана маленькая ўласніца гэтага імя.
Вельмі светлы колер скуры здзівіў мяне; валасы таксама яшчэ не кучаравыя.
18 чэрвеня
Сустракаючыся з туземцамі або праходзячы праз вёску, я пастаянна павінен адказваць на пытанні: «Куды ідзеш?», «Што сёння забіў?» і да т. п. Вяртаючыся назад, зноў прыходзіцца адказваць на пытанні: «Дзе быў?», «Што еў?», «У каго?», «Што нясеш?» і г. д. Гэтую цікаўнасць нельга, аднак, лічыць характэрнай для чорнага племені; яна не менш развітая і сярод адукаваных еўрапейцаў, толькі пытанні задаюцца іншага роду.
Ульсан заўсёды скаодзіцца на здаооўе. Работа яго абмяжоўваецца варкай бобу, бау і ядой. Такія суб’екты, як ён, наганяюць сум. Яму сёння нездаровілася. Ен запэўніваў, што адчувае набліжэнне моцнага параксізму. Мне прышлося гатаваць самому, але я лічыў за патрэбнае есці амаль сыры боб і недавараны бау, чым глядзець за агнём і раздзьмухваць яго.
20 чэрвеня
Туземцы пачынаюць збіраць арэхі кенгара. Яны залазяць на дрэва — некалькі чалавек адразу — і скідаюць адтуль галінкі з мноствам арэхаў, папяоэдне ачысціўшы месца пад дрэвам ад дробных кустоў. Жанчыны і дзеці збіраюць скінутыя арэхі.
Чорныя какаду харчуюнпа ў гэты час выключна кенгарам — і вось ужр месдція тры-чатырн д часцяком чую
крыкі папуасаў, якія штодзень прыходзяць пад дрэвы страшыць какаду. Гэтыя рэзкія, нястройныя крыкі часта апошні час парушаюць цішыню лесу.
Устаў з галаўным болем і, не гледзячы на гэта, накіраваўся на паляванне. Параксізм захапіў мяне ў дарозе, і мне прышлося легчы ў лесе, таму што я не быў у стане заставацца на нагах з-за галавакружэння і моцнага галаўнога болю.
Некалькі гадзін праляжаў я ў лесе і, як толькі мне зрабілася крыху лепш, ледзь-ледзь дабраўся дадому. Прышлося легчы, і вельмі моцны галаўны боль прамучыў мяне далёка за поўнач.
26 чэрвеня
Апошнія дні мне няма чаго хадзіць на паляванне: вялікія дрэвы кенгара, якія растуць ля самага дома, пакрыты спелымі эрэхамі, розныя віды галубоў прылятаюць з раніцы — вось і правізія для снедання ці абеду.
Гэтымі днямі прыходзіў да мяне некалькі разоў КадыБаро, брат таго туземца, якога адзін з афіцэраў «Віцязя» празваў дзікім, падобным да чорта. Кады-Баро прыходзіў з настойлівым запрашэннем пераехаць у Багаці, запэўніваючы, што там усяго многа, прапануючы, падобна жыхарам Білі-Білі, пабудаваць мне хаціну. Ен дадаў, што людзі Багаці дадуць мне двух ці трох жонак, што жанчын там значна больш, чым у Бонгу, і г. д. Ен неяк недаверліва паглядзеў на мяне, калі яго прапановы не зрабілі жаданага эфекту.
30 чэрвеня
Забіўшы голуба і какаду на маім дрэве, я дазволіў Дзігу ўзлезці на дрэва за арэхамі.
На высокі, гладкі, тоўсты ствол Дзігу ўзлез таксама, як туземцы ўзлазяць на какосавыя пальмы, гэта значыць пры дапамозе звязанай вяроўкі, якую надзяваюць на ногі.
Дзігу ўзабраўся на самы верх і пачаў кідаць адтуль арэхі. Я. Ульсан і васьмігадовая дачка Буа падбіралі іх. Аказалася, што маленькая дзяўчынка сабрала больш, чым мы абодва разам: настолькі зоркія былі яе вочы і так спрытна, не гледзячы на голае цела, яна пралазіла ўсюды, нават паміж самымі калючымі ліянамі і хмьізняком.
У туземцаў ёсць характэрная рыса: яны вельмі любяць павучаць другіх. Калі вы робіце што-небудзь не так, як яны, — туземцы зараз-жа спыняць вас і пакажуць, як трэба рабіць. Гэтая рыса прыкметна нават у дзецях; многа разоў маленькія дзеці, гадоў шасці або сямі, паказвалі мне, як яны робяць тое ці другое. Вынікае гэта з таго, што бацькі вельмі рана прывучаюць дзяцей да практычнага жыцця. Дзеці яшчэ зусім маленькія, а ўжо прыгледзеліся і нават навучыліся больш ці менш усім рамёствам і дзеянням дарослых, нават і такім, якія зусім не падыходзяць да іх узросту.
Дзеці мала гуляюпь. Гульня хлапчукоу заключаецца ў кіданні палак накшталт коп’яў, у стральбе з лука, і як толькі яны робяць невялікія поспехі, дык адразу-ж прымяняюць іх да практычнага жыцця. Я бачыў хлапчукоў, вельмі невялікіх, якія праводзяць цэлыя галзіны каля мора, імкнучыся папасці з лука ў якую-небудзь рыбу. Тое-ж самае бывае і з дзяўчынкамі, і нават у большай меры, таму што яны раней пачынаюць займацца гаспадаркай і робяіша памочн’памі мапярок.
Надвор’е цудоўнае. Купаюся ў моры некалькі разоў на дзень. Па вечарах не хочапца ісці ў хаціну. Тэмпература, аднак, не перавышае 31°.
Л1П Е Н Ь
1 ліпеня
Памгж шматлікімі птушкамі самым прыкметным пасля чорнага какаду з’яўляецца «нарэнг» 1 не толькі па велічыні і вялікай загнутай дзюбе, але па шуму палёту, які чуваць ужо здалёк. Гэтыя птушкі лятаюць вельмі высока, звычайна папарна, садзяцца на вяршыні самых высокіх дрэў і пры нязначным шуме злятаюць. He гледзячы на ўсе спробы, мне не ўдалося пакуль што заетрэліць ніводнага.
Сёння на працягу амаль трох гадзін я правазіўся з адным з іх. Выстраліўшы ў яго дробным шротам і па-
1 Н а р э н г — птушка-«насапо’'» — названа так за моцную і крута загнутую дзюбу. Жывуць «птушкі-насарогі» на дрэвах, але кормяцца на зямлі — чарапахамі, карэннямі раслін. Лятаюпь яны пяжка, павольна і шумна; шум іх крылляў здалёк напамінае работу паравой машыны. Крык нарэнга — рэзкі і прарэзлівы — падобны на крык асла, а часамі на гудок цягніка.
раніўшы яго, відаць, нязначна, я прасачыў яго далей у лесе. Зноў выстраліў і, відавочна, зноў папаў, таму што нарэнг не паляцеў, а толькі пераляцеў на суседняе, больш высокае дрэва. Заўважыўшы гэтае месца, я вярнуўся паснедаць і зноў пайшоў туды, дзе пакінуў птушку.
Прабіраючыся па лесе, я зайшоў у такі гушчар, што с.ам быў не рады. Дзесяткі тонкіх ліян, гнуткія калючыя хвасты паўзучай пальмы, якія чапляліся за вопратку і драпалі твар, скідвалі капялюш, затрымалі мяне мінут на дзесяць. Гэта было тым больш прыкра, што птушка аказалася ўсё яшчэ на дрэве.
Выбраўшыся, нарэшце, з гушчару, я наблізіўся да дрэва, так што нарэнг убачыў мяне. Ен застаўся на месцы, але пачаў крычаць вельмі гучна, быццам пратэстуючы супроць праследавання, і біць адным крылом; другое вісела без руху. Затым ён паспрабаваў, прадаўжаючы крычаць, узлезці вышэй. Густое лісце схавала яго, але я мог чуць часам яго голас.