Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Я заўважыў, што ў розныя перыяды года ў туземцаў у хаду розныя музычныя інструменты і што гэта звязана з характарам ужываемай ежы. Так, напрыклад, «цюмбін» 1 яны ўжываюць, калі ядуць бау, пры аяне ён ляжыць у іх
1 Ц ю м б і н — бамбукавая флейта.
без ужытку; калі-ж ядуць свінню, дык трубяць у вялікія бамбукавыя трубы, б’юць у барум і г. д.
Падыходзячы да Бонгу, я ўбачыў выцягнутую на бераг вялікую пірогу, зусім падобную на тыя, якія будуюцца ў Білі-Білі. Яна належала жыхарам ГадаТада.
Прыезджыя папрасілі мяне пасядзець разам з імі, і хоць яны мяне бачылі ўпершыню, але ўсе ведалі маё імя вельмі цвёрда.
Між імі і жыхарамі Міцебог я сустрэў людзей з вельмі сімпатычнымі фізіяноміямі. Выраз твару некаторых маладых папуасаў быў такі мілы і мяккі, што падобныя фізіяноміі, акрамя колеру скуры, уяўлялі-б выключэнне нават паміж так званымі цывілізаваінымі расамі. Mae суседзі маюць выгляд значна больш суровы, і адносіны іх не такія ветлівыя; наогул яны складаюць пераход паміж астраўлянамі і жыхарамі горных вёсак.
Пакуль у вёсцы для мяне прыгатаўлялі вячэру, я звярнуў увагу на выраб вялікага бамбукавага грэбеня; адзінай прыладай служыла пры гэтым простая ракавіна. Нельга было надзівіцца цярпенню і майстэрству таго, хто працаваў.
Калі госці з астравоў Гада-Гада і Міцебог сабраліся ў дарогу, я заўважыў, што паміж падарункамі вёскі Бонгу, якія складаліся з вялікай колькасці таро ў карзінах, знаходзіліся таксама адна пустая бутэлька і тры цвікі, як вялікія каштоўнасці. Такім чынам, рэчы еўрапейскага паходжання могуць падарожнічаць далёка ад таго месца, куды яны былі завезены непасрэдна, і даваць даследчыкам повад да няправільных меркаванняў.
М А Й
2 мая
Насенне гарбузоў, дадзенае мною туземцам і пасеянае месяцы два ці тры таму назад, прынесла першыя плады. Туй і Лялу раніцой з’явіліся ў Гарагасі запрасіць мяне прыйсці да іх вечарам «паесці гарбузоў». Я быў здзіўлены, што яны запомінілі гэтае слова, і зрабіў вывад, што яно ўвайшло ў агульнае карыстанне.
Туй запрасіў мяне, аказваецца, для таго, каб я паказаў ім, як трэба есці гарбуз: гэта быў першы, які ім давялося бачыць. Я разрэзаў гарбуз і палажыў у гаршчок
з вадой, дзе ён хутка зварыўся. Туземцы абступілі мяне, жадаючы паглядзець, як я яго буду есці. Хоць я не люблю гарбузоў, але рашыў паказаць, што ем яго з апетытам, каб і туземцы паспрабавалі яго без прадузятасці. Аднак, новая ежа ўсё-такі паказалася ім чымсьці асаблівым; яны нарэшце рашылі есці яго разам з наскрэбеіным какосавым арэхам і ў гэтым выглядзе хутка знішчылі ўвесь гарбуз.
4 мая
Удары барума ў Бонгу, якія пачаліся вечарам, прадаўжаліся час-ад-часу ўсю ноч. Каля поўдня прышлі туземцы з запрашэннем ісці з імі паесці свініны і паслухаць іх спяванне. He жадаючы парушаць добрых адносін з туземцамі, я пайшоў.
У вёсцы іне было ніводнага мужчыны — адны жанчыны і дзеці; затое на пляцоўцы, у лесе, я быў сустрэты працяглым завываннем з усіх бакоў, пасля чаго ўсе разам сталі клікаць мяне прысесці да іх. Я выбраў месца крыху ў баку, каб лепш бачыць тое, што адбывалася.
Чалавек дзесяць былі заняты прыгатаваннем ежы; іншыя ўзмоцнена жавалі і працэджвалі кеу, дзеянне якога ўжо відаць было на многіх фізіяноміях; трэція сядзелі, нічога не робячы, і вялі ажыўленую гутарку, прычым я часта чуў імя «Анут» і «тамо Анут». Пра іх мае суседзі расказвалі, быццам яны хочуць напасці на маю хаціну, ведаючы, што ў мяне шмат нажоў, сякер і чырвоных маль, а што нас усяго двое: я і Ульсан. Перакананы, што гэта сапраўды можа здарыцца (і не без згоды маіх знаёмых з Бонгу або Гумбу, якія не будуць мець нічога супроць, каб падзяліць з тымі людзьмі здабычу), я палічыў патрэбным звярнуць усё гэта на жарт і дадаў, што не мне будзе дрэнна, а тым, хто з’явіцца ў Гарагасі, a потым перамяніў размову, спытаўшыся, ці не пойдзе хтоінебудзь са мною ў Энглам-Мана. Мне адказалі, што Бонгу з Энглам-Мана не ў добрых адносінах, што калі яны пойдуць туды, то будуць забітымі, але што жыхарам Гумбу ісці туды можна.
Калі ежа была гатовая і раскладзена па порцыях, адзін з туземцаў пабег у вёску, і мы хутка пачулі ўдары барума. Тады адны закрычалі з усіх сіл, другія пачалі трубіць. Шум быў аглушальны і яўна рабіў прыемнае задавальненне туземцам.
На некаторых дзеянне кеу было ўжо вельмі прыкметным. Язык не слухаўся іх, яны дрэнна стаялі на нагах, а рукі дрыжэлі.
3	выпадку банкету галовы і твары туземцаў былі размаляваны; у аднаго ўся галава намазана чорінай, у другога — чырвонай фарбай; у трэцяга галава чырвоная з чорным бардзюрам, у іншых — чорная з чырвоным бардзюрам; толькі ў старых ні твары, ні галовы не былі расфарбаваны. Наогул старыя ўжываюць адну толькі чорную фарбу для валасоў і твару і амаль не носяць ніякіх упрыгожанняў на шыі.
6 мая
Вечарам быў у Гарэнду. Інго інарысаваў мне ў запісную кнігу фігуры розных жывёл і людзей. Я здзівіўся прамізне ліній і цвёрдасці рукі пры ўжыванні такога зусім новага для яго інструмента, як аловак.
Толькі сёння, гэта значыць у канцы восьмага месяца, я мог даведацца словы «бацька», «маці», «сын» на дыялекце Бонгу.
Я скарыстаў прыход чацвярых туземцаў, каб падняць шлюпку на бераг яшчэ вышэй, чым раней; для гэтага трэба было знесці ўніз тоўстае бервяно і падкласці пад кіль. Я і Ульсан з вялікім намаганнем пранеслі яго крокаў дваццаць, а потым, данёсшы бервяно да берага, я сказаў, што цяпер яго можна каціць па пяску, але туземцы, вельмі здзіўленыя нашай сілай, хацелі паказаць сваю: усе чацвёра ўзяліся за бервяно, паднялі яго з вялікімі цяжкасцямі і, з крыкам і стогнам, амаль бягом данеслі да шлюпкі. Так робяць яны пры кожным выпадку, дзе патрабуецца моцнае напружанне: бяруцца за справу з крыкам і азартам, натхняючы адзін другога воклічамі, і сапраўды паспяваюць зрабіць тое, што наўрад ці здолелі-б зрабіць, дзейнічаючы моўчкі і паволына.
Шмат наведвальнікаў: з Энглам-Мана чалавек пятнаццаць або дваццаць, з Ямбомбы, Туці, Білі-Білі і інш.
14 мая
Нага вельмі баліць. Маленькія ранкі, атрыманыя пры экскурсіі ў Энглам-Мана, зліліся з-за няўважлівага догляду ў некалькі вялікіх, так што я не магу хадзіць.
3	Гарэнду прынеслі мне багатую вячэру: варанае таро,
печаны плод хлебнага дрэва, саго з нацёртым какосавым арэхам.
22 мая
Нарывы на назе яшчэ не прайшлі; я не мог з імі няньчыцца, таму што вымушан штодзённа хадзіць на паляванне, каб іне галадаць. Сёння ў Гарэнду туземцы сур’ёзна папрасілі мяне спыніць дождж. На мой адказ, што зрабіць гэтага я не магу, яны ўсе хорам заявілі, што я магу, але не хачу.
23 мая
Туй расказаў мне. што ён толькі што вярнуўся з Багаці, дзе сабраліся многія жыхары навакольных вёсак з вьтпадку смерці аднаго з іх. Вось чаму, растлумачыў мне Туй, мы чулі многа разоў на працягу ўчарашняга дня ўдары барума. Гэта робіпца, працягваў ён, калі памірае мужчына; калі памірае жанчына,-у барум не б’юпь.
Буа прынёс мне экземпляр маба, і я набыў яго ў абмен на нож. Прэпаруючы шкілет, я аддаў абрэзкі мяса Ульсану, які пасек іх для супу, таму што варанае і печанае мяса маба, араматычнае і прытарнае, мне не падабаецца.
25 мая
Пры ўзыходзе сонца пачуўся ў Гарэнду барум, але не такі моцны і прапяглы, як звычайна. Туй сказаў мне, што барум быў чувапь з выпадку смерці аднаго з жыхаpov Гумбу і што жыхары Гарэнду і Бонгу накіроўваюцца ў Гумбу. Я паспяшыў выпіць каву, каб іспі туды-ж.
Па дарозе я сустрэў цэлую чараду туземцаў, узброеных коп’ямі, лукамі і стрэламі. Калі яны даведаліся, што і я іду ў Гумбу, было прыкметна, што яны адразу не маглі вырашыць: адгаварваць мяне ці не. Пасля агульнай наралы яны палічылі за лепшае маўчаць.
Вышаўшы да мора, мы дагналі цэлы натоўп жанчын; многія ішлі з груднымі дзецьмі ў мяшках або на плячах, гледзячы па ўзросту. Ля ўваходу ў вёску наша група спынілася: мне сказалі, што жанчыны павінны пайсйі наперад; мы прапусцілі іх і хутка пачулі іх плач і выццё, вельмі падобнае на выццё тутэйшых сабак.
Калі я падышоў да першых хацін, адзін са спадарожнікаЎ сказаў мне, каб я аснерагаЎся, таму што ў мяне можа трапіць страла або кап’ё. He разумеючы, у чым справа, я накіраваўся далей. 3 пляцоўкі, абкружаінай
хацінамі, ляцелі крыкі, а часам і гучныя словы. Прыйшоўшыя разам са мною туземцы, трымаючы ў левай руцэ лук і стрэлы, а кап’ё наперавес у правай, беглым крокам паспяшылі на пляцоўку і выстраіліся ў рад супроць першай групы, якая ўжо была там.
Я спыніўся ў такім месцы, адкуль мог бачыць усё тое, што адбывалася, і быць у той-жа час заслоненым ад стрэл.
Паміж абодвума шарэнгамі нападаючых і абараняючыхся, якія стаялі адна супроць другой, выступіў адзін з жыхароў Гумбу, здаецца, сваяк памёршага. Ен аратарстваваў вельмі гучіна, падмацоўваючы свае словы энергічнымі рухамі, кідаючыся ў розныя бакі і пагражаючы наступаўшым сваім кап’ём. Час-ад-часу з другога боку зяўляўся праціўнік і іаксама дзейнічаў больш гартанню і языком, чым лукам і кап’ём. Некаторыя, праўда, пускалі стрэлы, але яўна стараючыся не закрануць нікога. Крык, бегатня і мітусня былі празмернымі.
Туземцы выступалі не разам, а па чарзе; насустрач выходзіў таксама толькі адзін праціўнік. Гледзячы на гэтую ваенную гульню, я не мог не любавацца тым, як прыгожа складзены папуасы і як грацыёзна рухаюцца іх гнуткія целы...
На мяне воіны аглядваліся са здзіўленнем; я быў няпрошаным госцем. Нарэшце, набегаўшыся і накрычаўшыся, яны ўселіся ў некалькі радоў на пляцоўцы; за імі размясціліся жанчыны з дзецьмі. Усе сталі курыць і не так гучна, як звычайна, размаўляць. Некалькі чалавек
заняліся прыгатаваннем «папуаскай труны»: былі прынесены адрэзкі пальмавых лісцяў і сшыты ліянамі так, што ўтварыліся два доўгія кавалкі. Гэтыя кавалкі былі паложаны іна крыж і зноў змацаваны пасярэдзіне; затым канцы загнуты так, што двайная сярэдняя частка ўтварала дно вялікай скрынкі, а загнутыя канцы — сценкі. Каб сценкі не распадаліся, скрынка была абвязана ў некалькіх месцах ліянамі.
Туземцы іне спяшаліся, курылі і размаўлялі ў поўголаса. Выццё ў хаціне памёршага то ўзмацнялася, то сціхала. Крыху ў баку варыўся ў агульным гаршку бау; зусім яшчэ гарачы ён быў паложаны на лісце, звязаны ў пакунак і павешаны на сук дрэва пры хаціне, ля дзвярэй якой вісеў забіты сабака. Мне растлумачылі, што яго потым будуць есці госці, якія прысутнічаюць пры пахаванні.