Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Размовы аб нападзе з боку Марагум-Мана-тамо прадаўжаюцца. Яны так мне надакучылі, што я проста жадаю, каб людзі гэтыя, нарэшце, сапраўды прышлі.
1 М і я л о г і я—навука аб мышцах; той раздзел анатоміі, які прысвечаны вывучэнню мышачнай сістэмы.
17 сакавіка
Туземцы настолькі прывыклі да мяне і так упэўнены, што я не зраблю ім зла, што я перастаў асцерагацца адносна ўжывання агнястрэльнай зброі. Цяпер я хаджу амаль кожную раніцу ў лес за свежай правізіяй. Я не грэбую пры гэтым нават мясам папугаяў, какаду і іншых. Спрабаваў гэтымі днямі мяса шэрага гругана, шкілет якога быў мною адпрэпараваны.
Туземцы, аднак, вельмі баяцца стрэлаў; некалькі разоў яны прасілі мяне не страляць блізка каля вёсак, але разам з тым вельмі задаволены, калі я ім дару пер’е забітых птушак: яны ўпрыгожваюць гэтым пер’ем свае грабяні.
30 сакавіка
Падрыхтаваў шкілеты шэрага гругана і чырвонага вапугая. Скончыўшы работу, я з абрэзкаў мускулаў зрабіў сабе катлетку, якую сам сасмажыў, бо Ульсан быў заняты мыццём бялізны. Катлетка аказалася вельмі смачнай.
Надвор’е такое-ж добрае, як і ўчора: у цяні не больш 31° Ц, што тут наогул бывае не часта. Калі сцямнела, туземцы з Гарэнду прыехалі лавіць рыбу перад маёй хацінай, на што яны спачатку прышлі папрасіць дазволу. Туй і Бугай засталіся пасядзець і пакурыць каля мяне, выправіўшы моладзь лавіць рыбу. Па іх просьбе Ульсан праспяваў ім шведскую песню, якая ім вельмі спадабалася.
Лоўля рыбы з агнём вельмі маляўнічая, і я доўга любаваўся асвятленнем і сцэнай лоўлі. Усе чатыры канечнасці лаўца пры гэтым заняты: у левай руцэ ён трымае факел, якім размахвае ў паветры, як толькі агонь пачынае гаснуць; правай трымае і кідае юр; на правай назе ён стаіць, а левай час-ад-часу здымае рыбак з юра.
Калі лоўля скончылася, мне прынеслі некалькі рыбак.
К Р A С A В І К
2 красавіка
Каля трох гадзін адчуў сябе кепска — настаў параксізм, — і я павінен быў праляжаць увесь вечар з прычыны мацнейшага галаўнога болю.
Ноччу была надзвычай маляўнічая навальніца. Амаль бесперапынная маланка ярка асвятляла дрэвы, мора і хмары. Навальніца абдымала вельмі вялікую прастору; амаль адначасова чуліся раскаты грому ўдалечыні і грукат яго амаль што над галавой. Частыя маланкі проста асляплялі, і таму самы далёкі гарызонт быў такі ясны, як днёмМяне калаціла моцная ліхаманка; я адчуваў холад ва ўсім целе. Апрача таго, холад і сырасць, якія ўрываліся разам з ветрам у дзверы і шчыліны, вельмі раздражнялі мяне.
Якраз над маёй галавой страха трохі працякала і не паспяваў я крыху супакоіцца, як тонкі струмень або буйная кропля дажджу падала на твар. Кожны парыў ветру мог сарваць тоўстыя сухія ліяны, якія ўсё яшчэ віселі над страхой, і тады абавязкова рухнулі-б цяжкія скрыні, якія ляжалі на гары, нада мною.
Маючы патрэбу ў некалькіх гадзінах сну і не спадзеючыся заснуць пры ўсіх гэтых умовах, я прыняў невялікую дозу морфію і хутка заснуў.
7 красавіка
Тэньгум-Мана, горная вёска, што знаходзіцца за ракой Габенеу, асабліва цікавіць мяне, як адна з самых высокіх вёсак гэтага горнага хрыбта, які мае агульную назву Мана-Боро-Боро. Хоць многіх жыхароў горных вёсак я не раз ужо бачыў у Гарагасі, мне хацелася паглядзець, як яны жывуць дома.
Пакінуўшы Ульсана ў Гарагасі, я ўскінуў на плечы невялікі ранец, з якім, яшчэ будучы студэнтам у Гейдэльбергу і Іене, я абышоў многія часткі Германіі і Швейцарыі.
Захапіўшы з сабой лёгкую коўдру, я накіраваўся ў Бонгу. Па дарозе, аднак, ноша мая аказалася занадта цяжкай; у Гарэнду я адлажыў некаторыя рэчы, скруціў іх у пакет і перадаў Дзігу, які ахвотна згадзіўся несці іх. Прыліў быў яшчэ высокі; прышлося разуцца і ісці па беразе нярэдка па калена ў вадзе.
Сонца заходзіла, калі я ўвайшоў у Бонгу. Жыхары сабраліся на рыбную лоўлю, але з выпадку майго прыходу многія засталіся, каб прыгатаваць мне вячэру. У Бонгу былі госці з Білі-Білі, і мы разам павячэралі.
Зусім сцямнела, але папуасы і не думалі раскладаць другіх кастроў, апрача тых, якія былі неабходны для га158
тавання вячэры, ды і гэтыя не гарэлі, а дагаралі. Людзі сядзелі, елі і хадзілі амаль у поўнай цемнаце. Гэта хоць і здалося мне арыгінальным, але не зусім зручным. Магчыма, недахоп асвятлення тлумачыцца недахопам сухога лесу і тым, што цяжка сеч свежы лес каменнымі сякерамі. Калі трэба было крыху больш святла, папуасы запальвалі пук сухога какосавага лісця, які ярка асвятляў акружаючыя прадметы на мінуту або на дзве.
Туземцы маюць добрую прывычку не гаварыць шмат, асабліва пры ядзе, — працэс, які адбываецца моўчкі.
Мне надакучыла сядзець упоцемках, і я накіраваўся да мора паглядзець на рыбную лоўлю. Адзін з туземцаў запаліў пук какосавых лісцяў, і пры святле гэтага факела мы прышлі на бераг, дзе з тузін яркіх агнёў палаў на пірогах, і водбліскі іх, рухаючыся па вадзе, месцамі асвятлялі пену прыбою.
Увесь поўночны гарызонт быў пакрыты цёмнымі хмарамі. Над Кар-Карам бесперастанку бліскала маланка, і часам чуўся далёкі гром. Я далучыўся да папуасаў, якія сядзелі на беразе на ствале выкінутага прыбоем вялікага дрэва. Пірогі адна за другой пачалі падыходзіць да берага, і рыбакі прыступілі да разборкі здабычы. Хлопчыкі гадоў па восем або дзесяць стаялі ля платформ пірог, трымаючы факелы, між тым як дарослыя раскладалі ў кучкі злоўленую рыбу.
Пры рэзкім асвятленні профіль хлопчыкаў мне здаўся тыповым — больш тыповым, чым профіль дарослых; вусы, бароды і вялікія шавялюры, у кожнага на свой манер, надаюць дарослым індывідуальны адбітак. Хлопчыкі-ж, дзякуючы безвалосай ніжняй частцы твару і выбрытай амаль ва ўсіх галаве, вельмі тыповыя.
Тры асаблівасці кінуліся мне ў вочы: высокі, завостраны назад чэрап з пакатым ілбом; выступаючая ўперад сківіца (прычым верхняя губа больш выдаецца ўперад, чым канец носа) і, па-трэцяе, тонкасць шыі, асабліва верхняй часткі, пад падбародкам.
Кожны рыбалоў прынёс мне па некалькі рыбак, і адзін з іх, калі мы вярнуліся ў вёску, спёк іх для мяне на вугалях. Калі я накіраваўся ў буамбрамру, дзе павінен быў правесці ноч, мяне суправаджалі чалавек пяць туземцаў, якім было цікава паглядзець, як я лягу спаць.
Лако, гаспадар хаціны, сядзеў ля ярка палаючага кастра і займаўся смажаннем злоўленай рыбы. У сярэдзіне
хаціна была даволі прасторнай і пры яркім святле рабіла дзіўнае ўражанне сваёй пустатой. У цэнтры быў раскладзен касцёр, ля правай сцяны стаялі доўгія нары; шырокая палічка цягнулася ўздоўж левай сцяны, на ёй ляжала некалькі какосаў; над нарамі віселі два-тры кап’і, лук і стрэлы. Ад канька страхі спускалася вяроўка, якая мела чатыры канцы, прымацаваныя да чатырох вуглоў невялікай вісячай бамбукавай карзіны, у якой, загорнутыя ў зялёныя лісці, ляжалі вараныя харчовыя прыпасы. Вось і ўсё, што знаходзілася ў хаціне.
Некалькі какосавых арэхаў, трохі печанага аяна і рыбы, два-тры кап’і, лук і стрэлы, некалькі табіраў, тры або чатыры маль 1 складалі адзіную рухомую ўласнасць Лако, як і болыласці папуасаў. Хоць ён яшчэ і не жанаты, але хаціна ў яго ўжо ёсць, між тым як у болыпасці нежанатых туземцаў ханіны няма.
Я падрыхтаваў сабе пасцель, разаслаў коўдру на доўгіх нарах, падлажыў пад галаву ранец і, на вялікае здзіўленне туземцаў, надзьмуў каучукавую падушку, скінуў чаравікі і лёг, укрыўшыся палавінай коўдры, між тым як другую палавіну падаслаў пад сябе. Чалавек шэсць туземцаў сачылі моўчкі, але, відаць, з вялікай цікавасцю, за кожным маім рухам. Калі я заплюшчыў вочы, яны прыселі ля агню і пачалі гаварыць шэптам, каб не перашкаджаць мне. Я вельмі хутка заснуў.
8 красавіка
Прачнуўся ноччу, разбуджаны рухам нараў. Лако, які спаў на супрацьлеглым канцы, саскочыў з іх, каб паправіць агонь, які патухаў; на голае цела яго, відаць, непрыемна дзейнічаў начны ветрык, які пранікаў праз шматлікія шчыліны хаціны. Лако не задаволіўся тым, што раздзьмуў агонь і падлажыў дроў: ён расклаў яшчэ другі пад нарамі, пад тым месцам, дзе ляжаў, так што цёплы дым, праходзячы паміж расколатым бамбукам, саграваў адзін бок яго непрыкрытага цела. Я сам ведаў, што мая лямцавая коўдра была не лішняй патрэбай: ноч была сапраўды халодная. Некалькі разоў праз сон я чуў, як Лако ўставаў, каб паправіць агонь. Часам будзіў мяне таксама плач дзяцей, які даносіўся з бліжэйшых хацін.
1 Ма л ь — набедраная павязка мужчыны або фартух жанчыны; фартух гэты складаецца з пояса і махроў, якія доўгімі пасмамі звісаюць да каленяў. Маль фарбуюць яркачырвонай фарбай.
Крык пеўня і голас Лако, які размаўляў з суседам, канчаткова разбудзілі мяне, таму я ўстаў і апрануўся. He знайшоўшы ні ў. гаспадара, ні ў суседзяў дастаткова вады, каб памыцца, я накіраваўся да ручая. Было яшчэ зусім цёмна, і я з запаленай галавешкай у руках вымушаны быў шукаць дарогу да берага мора, куды ўпадаў ручай.
Над Кар-Карам ляжалі цёмныя масы воблакаў, з якіх бліскала частая маланка; усходні гарызонт толькі што пачынаў блекнуць.
Памыўшыся ля ручая і напоўніўшы прынесены бамбук вадой, я вярнуўся ў вёску і заняўся гатаваннем чаю. Працэс гэты вельмі здзівіў Лако і прышоўшых з ранішнім візітам папуасаў; усе яны пачалі смяяцца, убачыўшы, што я п’ю гарачую ваду і што яна можа быць «інгі» (ежа, яда) для Маклая.
Скончыўшы з чаем і вышаўшы з хаціны, я быў непрыемна здзіўлены тым, што яшчэ цёмна, хоць я ўжо каля гадзіны на нагах. He маючы з сабою гадзінніка, я вырашыў зноў легчы і дачакацца дня. Гэты раз я прачнуўся, калі ўжо зусім світала, і пачаў збірацца ў дарогу. Узнікла перашкода. Людзі Бонгу не жадалі начаваць у Тэньгум-Мана, між тым як я хацеў правесці там ноч. Я рашыў адпусціць людзей Бонгу пасля прыходу ў вёску сёння-ж і вярнуцца заўтра з людзьмі Тэньгум-Мана. Справа ўладзілася, і замест двух са мной накіраваліся сем чалавек.
Перайшоўшы праз берагавы хрыбет (каля чатырохсот футаў), мы спусціліся да ракі Габенеу. Спуск быў вельмі круты; сцяжынка ішла без усякіх зігзагаў, проста ўніз. Я спусціўся паспяхова толькі дзякуючы кап’ю, якое ўзяў у аднаго падарожніка. Наш караван спыніўся ля берага ракі; мутныя воды яе шумна імчаліся, стукаючы каменнямі, што каціліся па дне. Я распрануўся, застаўся толькі ў адной кашулі, у чаравіках і ў капелюшы; размеркаваўшы знятыя рэчы паміж спадарожнікамі, я даў адзін канец ліня туземцу і сказаў другому, даўшы яму другі канец, каб ён пераходзіў праз раку. Плынь значна падштурхоўвала яго наўскасяк, і ён не дасягнуў яшчэ сулроцьлеглага берага, калі выявілася, што мой дваццаціпяцісажнёвы лінь недастаткова доўгі. Тады я загадаў першаму туземцу зайсці ў ваду далей, каб вяроўкі хапіла да супроцьлеглага берага. Такім чынам, лінь быў расцяг-