Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
нуты ўпоперак той часткі рукава, дзе плынь была асабліва імклівай.
Я ўвайшоў у раку, трымаючыся адной рукой за лінь. Вада здалася мне халоднай, хоць тэрмометр паказваў 22° Ц; яна была мне вышэй грудзей, а ў адным месцы даходзіла да плеч. Каменні бамбардыравалі ногі, але плынь магла несці толькі невялікую гальку, якая не магла збіць чалавека з ног. Я пераканаўся, што і без ліня можна было перайсці раку, прасоўваючыся наўскасяк, што я і зрабіў пры пераходзе праз наступныя тры рукавы. Галоўная нязручнасць заключалася ў няроўным, камяністым дне і ў каламутнасці вады, якая не дазваляла разгледзець дно.
Перайшоўшы на другі бераг, я ўжо хацеў апрануцца, калі мне сказалі, што нам прыдзецца перайсці яшчэ цераз адзін рукаў. Я застаўся ў сваім лёгкім, хоць і не зусім зручным гарнітуры. Сонца вельмі пякло мае голыя і мокрыя ногі. Замест таго каб узабрацца на правы бераг, мы пайшлі ўверх па рэчышчу ракі, вада якой была ў многіх месцах вышэй пояса,
Мы ішлі такім чынам каля двух гадзін пад пякучым сонцам, і, каб папярэдзіць магчымасць параксізму ліхаманкі, я прыняў хіну.
Абодва берагі ракі высокія, пакрытыя лесам і ў некаторых месцах абрывістыя, прычым можна разгледзець залягаючыя пласты шзра-чорнага гліністага сланца.
Ля вялікага ствала сагавай пальмы, прынесенага сюды, відаць, у апошнюю «высокую ваду», Лако сказаў мне, што тут я магу апрануцца, таму што больш па вадзе не прыдзецца ісці. Пакуль я апранаўся, туземцы курылі, жавалі бетэль і разглядалі мае чаравікі, шкарпэткі, капялюш, прычым рабілі насмешлівыя заўвагі.
На пні, дзе мы сядзелі, я заўважыў некалькі фігур, высечаных сякерай і падобных да тых, якія я бачыў у час апошняй экскурсіі да ракі.
Калі мы падышлі да правага берага, мне паказалі там, дзе я менш за ўсё чакаў, вузкую сцяжынку ўверх, — толькі з дапамогаю карэнняў і галін можна было дабрацца да пляцоўкі, адкуль сцяжынка рабілася шырэйшай і больш адлогай. He буду апісваць наш шлях уверх; скажу толькі, што дарога была вельмі дрэнная і крутая, і я некалькі разоў вымушаны быў адпачываць, не маючы сіл ісці без перапынку пад гару.
Акалічнасць гэтая пагаршалася тым, што я ішоў Hane-
радзе і за мною рухаўся цэлы караван, і таму я не мог спыняцца так часта, як калі-б я быў адзін. Ніхто з туземцаў не адважваўся або не хацеў ісці наперадзе мяне.
Нарэшце, прайшоўшы вялікую плантацыю цукровага трысця і бананаў, мы дасягнулі вяршыні. Я думаў, што зараз пакажацца вёска, але памыліўся,—прышлося ісці далей.
У адказ на крык маіх спадарожнікаў пачуліся галасы, а затым, крыху пазней, паказаліся і самі жыхары вёскі; некаторыя, аднак, кінуліся назад, убачыўшы мяне.
Шмат слоў і крыку каштавала маім спадарожнікам вярнуць іх. Баязліва набліжаліся яны зноў, але калі я працягнуў аднаму з іх руку, ён стрымгалоў кінуўся ў кусты. Было смешна бачыць, як гэтыя здаравенныя людзі дрыжэлі, падаючы мне руку, і хутка адступалі назад, не адважваючыся глянуць на мяне і гледзячы ўбок.
Пасля гэтай цырымоніі мы накіраваліся ў вёску: я наперадзе, а за мною адзін за адным чалавек дваццаць пяць. Маё з’яўленне ў вёсцы таксама выклікала панічны страх: мужчыны ўцякалі, жанчыны хутка хаваліся ў хаціну, зачыняючы за сабою дзверы, дзеці крычалі, а сабакі, падтуліўшы хвасты і адскочыўшы ўбок, пачыналі выць.
He звяртаючы ўвагі на ўвесь гэты перапалох, я прысеў, і праз кароткі час амаль усе, хто ўцякаў, зноў пачалі паказвацца адзін за другім з-за вуглоў хацін.
Маё знаёмства з дыялектам Бонгу тут не спатрэбілася, і толькі пры дапамозе перакладчыка я мог растлумачыць што я маю намер застацйа начаваць у вёсцы і каб мне паказалі хаціну, дзе я мог-бы правесці ноч; я дадаў, штожадаў-бы дастаць, у абмен на нажы, па аднаму экземпляру кускуса ' і казуара 2.
Пасля некаторых спрэчак мяне прывялі ў прасторную хаціну, і, пакінуўшы там рэчы, я накіраваўся, у суправаджэнн: натоўпу туземцаў, агледзець вёску.
। Кускус, або, па-туземнаму, «маб»,— жывёла з сямейства сумча ых, якая' лазіць па др-вах; пашырана ў Аўстраліі і на астравах. што ляжаць паблізу. У кускуса густая футра, доўгі чэпкі хвост; жыве ён у лесе, на дрэвах, і добра лазіць; днём ён спіць, а ноччу палюе на дробных жывёлін, паядае лісце і інш.
2 К а з у а р — буйная наземная птушка з ярка афарбаванай высокай голай шыяй; на галаве ў яе рагавы нараст, які мае выгляд шлема; крыллі развіты слаба, затое ногі — моцныя і доўгія. Казуары жывуць у лясных гмйчарах: яны шпарка бегаюць, высока скачуць і, у выпадку патрэбы, добра плаваюць.
Яна была размешчана на самым хрыбце. Пасярэдзіне цягнулася даволі шырокая вуліца; з абодвух бакоў яе стаялі хаціны, за якімі спускаліся ўніз крутыя схілы, пакрытыя густой зеленню. Паміж хацінамі і ззаду іх узнімаліся шматлікія какосавыя пальмы; па схілу ніжэй былі пасаджаны арэкавыя пальмы, якія растуць тут у дастатку, на вялікую зайздрасць усім суседнім вёскам.
Большасць хацін была значна меншых памераў, чым у прыбярэжных вёсках. Усе яны пабудаваны на адзін лад: у іх авальная аснова, і складаюцца яны амаль з адной толькі страхі: сцен па баках амаль не відаць. Перад маленькімі дзвярыма поўкруглая пляцоўка пад такой-жа страхой, якая абапіраецца на дзве падпоркі. На гэтай пляцоўцы сядзелі, елі і працавалі жанчыны, закрытыя страхой ад сонца.
Пакуль я зрысоўваў тэлумы, для нас, гэта значыць для гасцей, гатавалася інгі. Прыбеглі два хлапчукі з паведамленнем, што інгі гатова. За імі ішла працэсія: чатыры туземцы, кожны з табірам: у першым—наструганы какосавы арэх, змочаны какосавай вадой, у трох апошніх—вараны бау. Усе чатыры былі пастаўлены ля маіх ног.
Узяўшы па невялікай порцыі «мункі-ля» і варанага спадарожнікам, якія прагна пачалі есці.
Крыху далей размясціліся жыхары Тэньгум-Мана, і я меў зручны выпадак разгледзець іх фізіяноміі, паколькі яны былі заняты ажыўленымі размовамі з людзьмі Бонгу. Між імі было некалькі такіх фізіяномій, якія цалкам адпавядалі ўяўленню аб дзікунах. Наўрад ці самая ўзнёслая фантазія таленавітага мастака магла-б прыдумаць што-небудзь больш трапнае!
Мне прынеслі некалькі паламаных чарапоў маба, але ні аднаго чэрапа казуара. Па ўсяму было відаць, што тутэйшыя жыхары не займаюцца правільным паляваннем, а забіваюць гэтых жывёл пры выпадку. Mae спадарожнікі між тым нагаварылі так многа страшнага пра мяне — быццам я магу паліць ваду, забіваць агнём, быццам людзі могуць захварэць ад майго позірку і г. д., што, здаецца, жыхарам Тэньгум-Мана зрабілася страшна заставацца ў вёсцы, пакуль я там знаходжуся. Яны сур’ёзна пыталіся ў людзей Бонгу, ці не лепш ім пайсці, пакуль я ў іх у гасцях. Я вельмі абураўся на
маіх спадарожнікаў за такое
застрашванне горных жыхароў мною, не здагадваючыся тады, што гэта было зроблена з мэтаю ўстанавіць маю рэпутацыю як вельмі небяспечнага або вельмі магутнага чалавека. Я зразумеў потым, што яны расказвалі аб маёй магутнасці для сваёй-жа карысці і выставілі мяне сваім прыяцелем і апекуном.
Мне так надакучылі пытанні, ці застануся я ў ТэньгумМана, ці вярнуся дадому, што я паўтарыў сваё рашэнне — застацца, лёг на нары пад поўкруглым навесам хаціны і заснуў. Мая сіеста працягвалася больш гадзіны. Праз сон я чуў развітванне туземцаў Бонгу з жыхарамі ТэньгумМана.
Адпачыўшы пасля ранішняй хадзьбы, я пайшоў прагуляцца па аколіцах вёскі, зразумела, у суправаджэнні цэлай світы туземцаў. Пяць мінут хадзьбы па спяжынцы прывялі нас да ўзвышша, адкуль чуліся галасы. Узбіраючыся туды, я ўбачыў стрэхі, акружаныя какосавымі пальмамі. Гэта была другая пляцоўка; вышэй яе быў яшчэ трэці, самы высокі пункт у Тэньгум-Мана.
Від адтуль павінен быў быць вельмі шырокі, але яго значна закрывала расліннасць. На поўночны ўсход удалечыні расснілалася мора; на ўсходзе, аддзеленая глыбокай далінай, узвышалася Энглам-Мана; на захадзе, за шэрагам узгоркаў, віднелася камяністае рэчышча ракі Колі; на поўднёвым захадзе цягнуўся лабірынт гор.
Распытаўшы пра горы, я пераканаўся, што толькі Энглам-Мана заселеная. што vce астатнія горы, якія відаць былі адсюль, нікім не заселеныя і што туды ніхто не ходзіць і там нідзе няма сцяжынак.
Вяртаючыся, я звярнуў увагу на хац:ны. Перад уваходам у многія з іх віселі косці. пер’і, зламаныя чарапы сабак, кускусаў, у некаторых нават чалавечыя чарапы. але без ніжняй сківіцы. У адным меспы, упоперак пляцоўкі, на нацягнутай паміж двума дрэвамі вяроўцы, віселі пустыя карзіны. якія сведчылі аб падарунках з лругіх вёсак.
Энглам-Мана мае шмат арэкавых пальмаў і кеу. Калі я паставіў столік, сеў на складаную лаўку, дастаў партфель з папертмі і камеру-луцыду туземцы, якія акружалі мяне, спачатку адступіліся, а затым уцяклі. He ведаючы іх дыялекту, я не імкнуўся гаварыць з імі і моўчкі ўзяўся рысаваць адну з хацін. He бачачы і не чуючы нічога дзіўнага, туземцы зноў наблізіліся і зусім супакоіліся, — так што мне ўдалося зрабіць два партрэты: адзін з іх — партрэт таго суб’екта, аб якім я сказаў, што знешні выгляд яго асабліва адхавядае нашаму ўяўленню аб дзікуне. Але паколькі дзікаспь заключаецца не ў рысах твару, а ў выразе, у шпаркай змене аднаго выразу другім і ў рухомасці мускулаў твару, то, перанёсшы на паперу лініі профіля. я атрымаў вельмі нездавальняючую копію арыгінала. Другі туземец меў больш прыемны выгляд: у яго не было такіх выпфаўшых наперад сківіц.
Абед і вячэра, якія мне падалі, складаліся зноў з варанага бау, бананаў і наскрэбенага какосавага арэха. Адзін з туземцаў, які крьтху ведаў дьтялект Бонгу, узяўся быць маім чычэроне (правадніком) і ўвесь час не адыходзіў ад мяне. Заўважыўшы, што прынесены бау такі га-
1	К а м е р а-л у ц ы д a — прыбор, які аблягчае зрысоўванне прадметаў і зарысоўку людзей і жывёл. Пры дапамозе невялікага люстэрка камера-луцыда дазваляе бачынь спраектаваным на ліст паперы той прадмет або той твар, які мы малюем, і адначасова ўласную руку з алоўкам. Застаецца эбвесці алоўкам контуры гэтага твару або гэтага прадмета.
рачы, што я не магу яго есці, ён палічыў сваім абавязкам не асабліва чыстымі рукамі браць кожны кавалак таро і дзьмухаць на яго; таму я паспяшыў узяць табір з-пад яго апекі і прапанаваў яму з’есці тыя кавалкі бау, якія ён падрыхтоўваў для мяне. Гэта, аднак, не перашкодзіла яму сачыць уважліва за ўсімі маімі рухамі. Заўважыўшы валасок на кавалку бау, які я падносіў да рота, туземец паспешліва палез рукой мне пад нос, зняў валасок і, з ура-