Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
чыстасцю паказаўшы яго мне, кінуў.
Чыстатою тутэйшыя папуасы, параўнальна з берагавымі, не могуць пахваліцца. Гэта часткова тлумачыцца недахопам вады, якую ім прыходзіцца прыносіць з ракі па нязручнай горнай лясной сцяжынцы.
Калі я папрасіў вады, мне пасля доўгай нарады налілі з бамбука такую брудную бурду, што я адмовіўся нават
пакаштаваць яе.
Каля ша,сці гадзін воблакі апусціліся і закрылі заходзячае сонца; стала сыра і холадна, і хутка зусім сцямнела, Як і ўчора ў Бонгу, мы засталіся ў цемнаце; пры тлеючым вуголлі можна было ледзь-ледзь разгледзець туземцаў, якія сядзелі ў двух кроках. Я папра'сіў агню. Мой чычэроне зразумеў, відаць, што я не жадаю сядзець у цемнаце, і, прынёсшы цэлую кучу сухіх пальмавых лісцяў, запаліў іх. Яркае полымя асвяціла групу мужчын, якія сядзелі супроць мяне і моўчкі курылі і жавалі бетэль. Сярод іх, ля агню, сядзеў туземец, якога я ўжо раней заўважыў; ён крычаў і камандаваў болып за ўсіх, і яго слухалі; ён-жа пераважна вёў размову з жыхарамі Бонгу і завіхаўся каля ежы. Хоць ніякімі знешнімі ўпрыгожаннямі ён не адрозніваўся ад астатніх, але манера яго камандаваць і крычаць прымусіла мяне меркаваць, што ён — галоўная
асоба ў Тэньгум-Мана, і я не памыліўся. Такія суб’екты, нешта накшталт начальніка (якія, між іншым, наколькі мне вядома, не маюць асобнай назвы), сустракаюцца ва ўсіх вёсках; ім часта належаць вялікія буамбрамры, і каля іх звычайна групіруецца пэўная колькасць туземцаў, якія выконваюць іх загады Ч
Мне захацелася паслухаць туземныя спевы, каб параўнаць іх са спевамі берагавых жыхароў, але ніхто не адважыўся заспяваць «мун» 2 Тэньгум-Мана, і я палічыў таму самым рацыянальным легчы спаць.
9 красавіка
Натоўп перад хацінай, у якой я ляжаў, яшчэ доўга не разыходзіўся; туземцы доўга аб чымсьці разважалі. Асабліва многа гаварыў Мінем, якога я прыняў за начальніка. Толькі што я пачаў засынаць, як крык свінні разбудзіў мяне. Запаленыя бамбукі асвятлялі туземцаў, якія прывязвалі да доўгай палкі даволі вялікую свінню, прызначаную мне ў падарунак.
Ноччу моцны кашаль у бліжэйшай хаціне часта будзіў мяне; двое туземцаў, якія спалі на другіх нарах, часта папраўлялі касцёр, раскладзены пасярод хаціны, і падкладвалі вугалі пад свае нары.
3	першымі праменнямі сонца я ўстаў і абышоў зноў усю вёску для збору чарапоў кускуса і ўсяго цікавага, што магло мне трапіцца. Набыў, аднак, толькі два чалавечыя чарапы без ніжніх сківіц і тэлум, які туземцы называлі «Карыя». Чэрап я атрымаў толькі пасля доўгіх размоў, крыка Мінема і абяцання з майго боку, акрамя цвікоў, прыслаць некалькі бутэлек.
1 Гэтая заўвага даследчыка мае для навукі асаблівую каштоўнасць. Буржуазныя вучоныя маюць схільнасць прыпісваць людзям каменнага веку феадальнае або буржуазнае ўпарадкаванне грамадства; даследуючы першабытныя плямёны, яны ўсюды знаходзяць «князёў», «каралёў» і інш. Між тым Міклуха-Маклай пісаў: «На беразе Маклая, на новай Гвінеі, няма, уласна кажучы, ні родавых, ні выбарных начальнікаў; усім дарослым належыць аднолькавае права голасу; але між імі знаходзяцца больш уплывовыя, якія адзначаюцца розумам і спрытам, якіх людзі слухаюць, прымаючы ад іх парады».
Гэтае назіранне цалкам пацвярджае характарыстыку першабытна;комуністычнага грамадства, зробленую Марксам і Энгельсам.
2 М у н — песня, асаблівая для кожнай вёскі, якую выконваюць туземцы ў час традыцыйных свят. Часамі і самае свята, і святочны танец Маклай таксама называе «мун».
Пасля снедання, якое складалася зноў з варанага таро і какоса, я даў несці свае рэчы траім туземцам і вышаў з-пад страхі хаціны. На пляцоўцы стаялі і сядзелі ўсе жыхары вёскі, утвараючы поўкруг; пасярэдзіне два туземцы трымалі на плячах доўгі бамбук з прывешанай да яго свіннёй. Як толькі я вышаў, Мінем, трымаючы ў руках зялёную галінку, урачыста падышоў да свінні і сказаў пры агульным маўчанні прамову, з якой я зразумеў, што гэтая свіння даецца жыхарамі ТэньгумМана ў падарунак Маклаю, што людзі гэтай вёскі занясуць яе ў дом Маклая, што там Маклай яе заколе кап’ём, што свіння будзе крычаць, a потым памрэ, што Маклай развяжа яе, асмаліць валасы, разрэжа і з’есць.
Скончыўшы прамову, Мінем заткнуў зялёную галінку за ліяны, якімі свіння была прывязана да палкі. Усе захоўвалі цішыню і чагосьці чакалі. Я зразумеў, што чакаюць майго адказу.
Я падышоў тады да свінні і, сабраўшы ўсе свае веды з дыялекту Бонгу, адказаў Мінему, прычым меў задавальненне бачыць, што мяне разумеюць і задаволены маімі словамі. Я сказаў, што прышоў у Тэныум-Мана не за свіннёй, а каб бачыць людзей, іх хаціны і горы ТэньгумМана; што хачу дастаць аднаго маба і аднаго дзюга, за якіх я гатоў даць па добраму нажу (агульнае адабрэнне з прыбаўленнем слова «эсі»); што за свінню я таксама дам у Гарагасі тое, што і другім даваў, гэта значыць «гануй» — люстэрка (агульнае адабрэнне); што калі буду есці свінню, то скажу, што людзі Тэньгум-Мана — добрыя людзі; што калі хто з людзей Тэньгум-Мана прыдзе ўталь Маклай, то атрымае тытунь, маль, цвікі і бутэлькі; што калі людзі Тэньгум-Мана добрыя, то і Маклай будзе добры (агульнае задавальненне і крыкі: «ЛІаклай добры і тамо Тэньгум-Мана добрыя»), Пасля пацісканняў рук і крыкаў «э мэм» я паспяшыў выйсці з вёскі, таму што сонца паднялося ўжо высока.
Пр-аходзячы міма апошняй хаціны, я ўбачыў дзяўчынку, якая круціла ў руках звязаны канцамі шнурок. Спыніўшыся, я паглядзеў, што яна робіць. Яна з самазадаволенай усмешкай паўтарыла свае фокусы са шнурком; яны аказаліся такімі-ж, як і тыя, якімі займаюцца дзеці ў Еўропе.
У адным месцы, каля плантацыі, уздоўж сцяжынкі ляжаў тоўсты ствол упаўшага дрэва, па крайняй меры адзін метр у дыяметры. На баку, эвернутым да вёскі, было высечана некалькі іерагліфічных фігур, падобных да тых, якія я бачыў у рэчышчы ракі на сагавым ствале, але значна старэйшых за тыя.
Фігуры на дрэвах, як і малюнкі ў Бонгу і на піротах Білі-Білі, заслугоўваюць увагі, таму што яны ўяўляюць сабой не што іншае, як пачаткі пісьменнасці, першыя коокі v вынаходніцтве так званага ідэаграфічнага пісьма Чалавек, які рысаваў вугалем або фарбай ці высякаў фігуры сякерай, хацеў выказаць пэўную думку, адлюстраваць які-небудзь факт. Гэтыя фігуры не з’яўляюцца ўжо простым арнаментам, а маюць абстрактны сэнс. Так, напрыклад, у Білі-Білі малюнак святочнай працэсіі быў зроблены на памяць аб сканчэнні будовы пірогі. Знакі на дрэвах маюць вельмі грубыя формы, складаюцца ўсяго з некалькіх ліній; іх значэнне, відаць, зразумела толькі для тато, хто высякае іх і для тых, каму ён растлумачыў сэнс сваіх іерогліфаў.
Я сышоў да ракі, распрануўся, як учора, і мы накіраваліся ўніз па яе рэчышчы. Сонпа моцна пякло, і каменне, па якім прышлося ісці, параніла мне ногі да крыві. Дзве сцэны ажывілі нашу пераправу. Туземец, заўважыўшы яшчарку, якая грэлася на сонцы, і ведаючы, што я збіраю розных жывёлін, падкраЎся да яе, затым з крыкам кінуўся на яе, але яна ўцякла. Тады чалавек дзесяць пусціліся за ёю; яна кідалася паміж каменнямі, туземны праследавалі яе з дзіўным спрытам, не гледзячы на ўсе перашкоды, паклажу і зброю.
Нарэшце яшчарка схавалася паміж каменнямі, пад чаротам, але і тут туземцы знайшлі яе. У момант вока чарот быў вырваны, каменне раскідана і зямля хутка рас-
1	Ідэаграфічнае п і с ь м о — адна з першапачатковых стадый развіцця пісьменнасці. Першабытны чалавек выказваў значкамі— часцей за ўсё малюнкамі — цэлыя паняцці, а не паасобныя гукі мовы.
капана рукамі. Адзін туземец схапіў яшчарку за шыю і падаў яе'мне. Акрамя хустачкі, у мяне не знайшлося нічога, каб схаваць яе; пакуль яе завязвалі, яна паспела ўкусіць аднаго туземца так, што паказалася кроў, але ўцячы не змагла.
Пры пераходзе праз рукаў ракі туземцы заўважылі мноства маленькіх рыбак, якія шпарка снавалі паміж каменнямі; мае спадарожнікі схапілі каменні і ў адзін момант дзесяткі іх паляцелі ў ваду, часта пападаючы ў цэль. Забітыя рыбкі былі сабраны, загорнуты ў лісце і схаваны на вячэру.
10 красавіка
Ноччу я адчуў боль v назе, і, калі ўстаў раніцай, яна аказалася млцна апухшай. з трыма ранкамі, напоўненымі вадкаспю. Гэта быў вынік учарашняга пераходу праз р^ку. Немагчымасць абупь чаравікі і боль пры руху прымусілі мяне сядзець дома. Я даручыў жыхарам Бонгу прывязаць на свой лад прынесеную ўчора свінню, таму што мне не хацелася закалоць яе адразу-ж.
12 красавіка
Два дні, на працягу якіх я сядзеў дома, амаль вылечылі маю нагу; я змот сам аднесці порпыю свінога мяса v naaanvirax жы^ярам Гарвнлугв:ння з Тэньгум-Мана была, нарэшце, сёння зарззана Ульсанам. Яна вельмі вялікая для дваіх, і, не жадаючы вазіцца з саленнем і следуючы мясцоваму звычаю, я рашыў аддаць палову знаёмым v Гарэнду і Бонгу.
Прынесеныя кавалкі мяса зрабілі ў Бонгу вялікі эфект, і хопь я прынёс свініну толькі траім з жыхароў, але зараз-жа былі скліканы жанчыны з усіх трох пляцовак, каб ачысціць мяса і гатаваць аян і бау.
Адпачываючы ў халаднаватай буамбрамры, я заўважыў стары тэлум, у якога цела было чалавечае, а галава кракадзілава. Затым я звярнуў увагу на прыгатаванне папуаскай ежы «кале», якую бачыў упершыню. Яна складалася з наскрэбенага і крыху падсмажанага какосавага арэха, расцёртага з бао або аянам, з чаго выходзіць даволі смачнае цеста.
Дзяцей тут рана прывучаюць дапама’Гаць у гаспадарцы. Смешна было бачыць, як дзіця паўтара або двух гадоў
цягне да кастра вялікае палена, затым бяжыць да маці пасмактаць грудзі.
Сёння я зноў меў выпадак грунтоўна разгледзець працэдуру прыгатавання кеу. Бачыў таксама, што і жанчыны п’юць гэты напітак.
14 красавіка
Некалькі чалавек з’явіліся з Бонгу за лякарствам; адзін прышоў з хворымі нагамі, другі прынёс мне трубу, якую я яму даўно заказаў, астатнія з’явіліся з какосавымі арэхамі.
Перадаючы мне даўгі бамбук, туземец сказаў, каб я не паказваў «ай» жанчынам і дзецям, што гэта для іх можа быць дрэнна. Туземцы хаваюць усе свае музыкальныя інструменты ў тайне ад жанчын і дзяцей і займаюцца музыкай заўсёды па-за вёскай. Чаму жанчыны адхілены ад музыкі і спеваў, мне і да гэтага часу невядома
16 красавіка
Прышоўшы раніцай у Гарэнду, я сустрэў там двух жанчын з другой вёскі, якія прышлі ў госці да жонак Туя і Бугая. Вялікія мяшкі з падарункамі (бау і аян) віселі ў іх за плячыма, між тым як вяроўкі гэтых мяшкоў абвівалі ім ілбы. Мяшкі былі такія цяжкія, што жанчыны не маглі ісці або стаяць інакш, як поўсагнуушыся. Яны былі вельмі ветліва сустрэты жанчынамі Гарэнду, якія паціскалі ім рукі і гладзілі па плячы. Жанчыны, вітаючыся між сабой, падаюць адна другой рукі або два-тры пальцы.