• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжы

    Падарожжы


    Памер: 353с.
    Мінск 1954
    80.35 МБ
    Ужо зусім развіднела, і, разглядаючы людзей, я ўсюды сустракаў знаёмыя твары з суседніх вёсак. Калі я сабраўся ісці дадому, мне быў дадзены цэлы скрутак варанага аяна і пачуліся запрашэнні прыйсці абедаць.
    Адыходзячы, я павінен быў збочыць, каб даць дарогу працэсіі, якая несла прыпасы для прадаўжэння святкавання. Туй з Банемам прынеслі на палцы вялікі скрутак буама, старанна загорнутага ў лісці; за імі некалькі туземцаў неслі какосы, а другія, таксама на палцы, якая ляжала на плячах двух насільшчыкаў, — вялікі кош аяна, за ім другі і трэці. Далей шэсць іуземцаў неслі трох свіней, моцна прывязаных да палак, канцы якіх ляжалі ў іх на плячах.
    Працэсія пасоўвалася з некаторай урачыстасцю; прыпасы раскладаліся ў парадку на пэўных месцах пляцоўкі. Госці з другіх вёсак аглядалі і лічылі прынесенае, робячы свае заўвагі. Усё гэта павінна было быць з’едзена за абедам, якім канчаўся пачастунак, распачаты яшчэ ўчора вечарам.
    Жанчыны не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў гэтых папуаскіх баляваннях: яны ядуць асобна і толькі прыслугоўваюць мужчынам, ачышчаючы харчовыя прыпасы; для іх, як і для дзяцей, доступ на пляцоўку забаронены. Так было і ў Гарэнду. Мужчыны балявалі ў лесе, а жанчыны і дзеці засталіся ў вёсцы і абіралі аян.
    Калі я вярнуўся на абед, сцэна на пляноўцы была вельмі ажыўленай і мела іншы характар, чым раніцай. На адным баку на цыноўках ляжалі кавалкі распластаных свіней: туземцы рэзалі мяса стальнымі нажамі, вымененымі ў мяне, або сваімі бамбукавымі ці касцянымі данганамі, а затым вельмі ўмела рвалі яго рукамі.
    1	3 мякаці пладоў арлана, — паведамляе Міклуха-Маклай у навуковым артыкуле, — таксама як і з ядзер расколатых арэхаў, у выніку гніення і браджэння атрымліваецца кіслая вадкасць з непрыемным пахам, якая лічыцца ў папуасаў вялікім далікатэсам.
    На другім баку пляцоўкі ў два паралельныя рады былі пакладзены бярвенні; на іх стаялі вялікія гаршкі фута паўтара ў дыяметры; такіх гаршкоў я налічыў трыццаць дзевяць; далей стаялі, таксама на двух бярвеннях, пяць гаршкоў, яшчэ большага памеру, у якіх гатаваўся буам. У цэнтры пляцоўкі абіралі буам ад лісця і бруду і скраблі какосы. Жыхары Гарэнду, як гаспадары, разносілі ваду ў вялікіх бамбуках і складалі дровы каля гаршкоў. Я вярнуўся якраз у той час, калі дзялілі мяса; яно ляжала порцыямі, пааддзіранае рукамі ад касцей або нарэзанае нажамі.
    Туй гучна выклікаў кожнага госця, вымаўляючы яго імя, дадаючы «тамо» (чалавек) такой-та вёскі. Выкліканы падыходзіў, атрымліваў сваю порцыю і накіроўваўся да свайго гаршка (для кожнага госця ежа варылася ў асобным гаршку).
    He ўправіўся я сесці каля адной групы, як пачуўся голас Туя: «Маклай, тамо рус!» Я падышоў да яго і атрымаў на зялёным лісце некалькі кавалкаў мяса.
    Услужлівы знаёмы з Бонгу паказаў мне, дзе стаяў прызначаны для мяне гаршчок, і паколькі я спыніўся ў роздуме, не асабліва задаволены перспектывай заняцца гатаваннем сваёй порцыі, — як гэта рабілі ўсе госці, — мой знаёмы, здагадаўшыся, што ў мяне няма ахвоты варыць мяса самому, аб’явіў, што ён зробіць гэта для мяне, і адразу-ж узяўся за справу. Ён сарваў з суседняга дрэва два вялікія лісты і палажыў іх накрыж на дно гаршка; затым выняў з вялікага кошыка некалькі кавалкаў абабранага аяна і палажыў знізу, а зверху кавалкі свініны. Яго змянілі два іншыя туземцы, якія па чарзе, як мага шчыльней, напаўнялі ўсе гаршкі аянам; адзін стаяў з поўным кошыкам з аднаго боку раду гаршкоў, другі — з другога. Калі гаршкі ўсіх гасцей былі такім чынам падрыхтаваны, жыхары Гарэнду, якія, як гаспадары, прыслугоўвалі гасцям, узброіліся вялікімі ба-мбукамі, напоўненымі марской і прэснай вадой, і пачалі наліваць ваду ў кожны гаршчок, прычым марской вады яны лілі прыблізна трэць, даліваючы дзве трэці прэснай.
    Кожны гаршчок быў прыкрыты спачатку лістом хлебнага дрэва, а затым «гамбай»Гэта зноў было зроблена адным маладым чалавекам з Бонгу, які затым пачаў рас-
    1	Г а м б a — шкарлупа какосавага арэха.
    кладваць агонь пад гаршкамі. Усё рабілася ў вялікім парадку, нібы паводле ўстаноўленых правіл; тое-ж самае адбывалася і пры раскладанні велізарнага агню, на якім павінна была варыцца страва. Касцёр меў не менш восемнаццаці метраў даўжыні і аднаго метра шырыні. Паліва было так добра размешчана пад бярвеннямі, на якіх стаялі гаршкі, што яно хутка ўспыхнула.
    Непадалёку ад адной групы туземцаў ляжалі музыкальныя інструменты: усе без адрознення яны называюцца папуасамі «ай».
    Галоўны інструмент складаецца з бамбука, метры два і больш даўжыні; бамбук добра ачышчаны, і перагародкі ў сярэдзіне яго знішчаны; адзін канец гэтых доўгіх труб папуасы бяруць у рот, моцна расцягваючы губы. Дзьмухаючы ці, дакладней, крычаўшы, ў бамбук, яны пасылаюць прарэзлівыя працяглыя гукі, крыху падобныя да выцця сабак; гук гэтых труб можна чуць за поўмілі
    Другі інструмент, называемы «арлан-ай», складаецца з шнуркоў, з нанізанымі на іх шкарлупінамі арлана, прымацаваных да ручкі. Трымаючы ручку і трасучы інструментам, туземцы ўтвараюць такі гук, быццам нехта сутрасае вялікімі драўлянымі пацеркамі. Затым—«мункі-ай», пустая шкарлупіна какосавага арэха з адтулінамі наверсе і збоку, якія папераменна закрываюцца пальцам. Прыклаўшы да губ верхнюю адтуліну і дзьмухаючы ў яе, туземцы атрымліваюць рэзкі гук, які вар’іруе, калі адкрываюць і закрываюць бакавую адтуліну, а таксама залежыць ад велічыні какосавага арэха.
    Удзельнікі папуаскага банкету, адрываючыся часам ад работы, бралі які-небудзь інструмент і стараліся паказаць сваё майстэрства, па магчымасці больш аглушальна, каб перасіліць, калі можна, усе ранейшыя гукі, якія раздзіралі вушы.
    Я накіраваўся ў вёску паглядзець, што робіцца там. Жанчыны ўсё яшчэ абіралі аян, час-ад-часу абламваючы ўнутраныя слаі бамбукавай пласцінкі, якая служыла ім замест нажа; такім чынам, бераг пласцінкі зноў рабіўся больш вострым. Што гэтыя туземныя нажы рэжуць вельмі добра, я нядаўна пераканаўся сам, выразаўшы сабе, зусім таго не жадаючы, з пальца кавалак мяса.
    1	Пазней падарожнік даведаўся, што інструмент гэты папапуаску называецца «ай кобрай» («кобрай»—азначае «папугай»), 148
    Некалькі разоў на працягу дня я заўважаў, што туземцы, звяртаючыся да мяне, завуць мяне — Туй, a Туя — Маклай. На маю заўвагу, што я Маклай, а не Туй, адзін туземец растлумачыў мне, што я клапаціўся аб Тую ў час яго хваробы, што я вылечыў яго і што з гэтай прычыны Туй гатоў рабіць для мяне абсалютна ўсё; мы цяпер такія сябры, што Туй завецца Маклай, а АІаклай— Туй.
    Значыць, і тут, на Новай Гвінеі, існуе звычай абменьвацца імёнамі, як і ў Палінезіі.
    Ад спякоты, а асабліва ад аглушальнай музыкі ў мяне разбалелася галава, і я паведаміў Тую, што пайду дадому. Але ежа ў маім гаршку якраз згатавалася, і мяне не захацелі адпусціць, не даўшы мне яго з сабой. Яго палажылі ў карзіну, абкладзеную ў сярэдзіне свежымі лісцямі хлебнага дрэва. Мая порцыя аказалася такой вялікай, што я ледзь мог трымаць яе. Я пашкадаваў тых, каму належала набіць свае страўнікі нават палавінай таго, што я аднёс дадому.
    3 сакавіка.
    Заўважыўшы каля маёй кухні пустую карзіну, у якой учора я прынёс сваю порцыю з Гарэнду, Туй прывязаў
    яе да галіны дрэва ля хаціны, сказаўшы мне, што калі хто-небудзь запытае, адкуль гэта, я павінен адказаць: «Буль (свініна) і аян ад Туя з Гарэнду». Такім чынам я даведаўся, што азначаюць карзіны, вялікія і маленькія, развешаныя на дрэвах у вёсках. Я не раз пытаў у туземцаў, навошта гэтыя карзіны там вісяць, і ў адказ мне называлі імя якой-небудзь вёскі.
    4 сакавіка
    Зачыніўшы пры дапамозе палак, цвікоў і вяровак абедзве дзверы маёй хаціны і прымацаваўшы перад кожнай пальмавую галінку, — адным словам, зачыніўшы іх зусім a la papoua, гэта значыць так, як робяць папуасы, — я падняў каля дванаццаці гадзін ночы якар і накіраваўся ў Білі-Білі — астравок, што знаходзіцца адсюль міль за пятнаццаць.
    Я разлічваў дабрацца туды з дапамогай берагавога ветру і вярнуцца, карыстаючыся поўночна-заходнім ветрам, да вечара сённяшняга дня. Берагавы ветрык сапраўды пацягнуў нас уперад, хоць і павольна; дарэчы, спяшацца не было куды: перад намі была яшчэ амаль уся ноч. На досвітку ветрык пасвяжэў, і мы пайшлі хутчэй.
    Нам прышлося веславаць, што было даволі цяжка пасля ночы, праведзенай без сну. Нарэшце мы наблізіліся да поўднёва-ўсходняга берага астраўка, які ўтварыўся з узнятага каралавага рыфа, аб які біўся прыбой. Высыпаўшыя нам насустрач туземцы пазналі мяне і весела беглі па беразе, паказваючы мне, дзе трэба абагнуць востраў. Хутка адкрылася і вёска.
    На пясчаны бераг былі выцягнуты вялікія пірогі, і так высока, што, здавалася, яны стаялі ў самай вёсцы. Між імі ўзвышаліся стрэхі хацін; за хацінамі ўзвышаліся рады какосавых пальм, светлая зелень якіх ярка вылучалася на цёмназялёным фоне астатняга лесу.
    Калі мы падышлі бліжэй да пясчанага берага, шлюпка мая была ў момант падхоплена дзесяткамі рук і адразу выцягнута на пакаты бераг.
    Пакінуўшы Ульсана ў шлюпцы пры рэчах, я накіраваўся ў вёску ў суправаджэнні амаль усяго мужчынскага насельніцтва.
    He бачачы жанчын і жадаючы пазнаёміцца з імі, а галоўнае, пазбавіць іх ад неабходнасці хавацца пры маім 150
    набліжэнні, я настояў, каб яны самі вышлі атрымаць падарункі, якія я хацеў ім раздаць.
    Каін (уплывовая асоба ў вёсцы), які ўжо не адзін раз быў у Гарагасі і гаварыў на дыялекце Бонгу, калі пачуў ад мяне, што жанчыны Гумбу, Гарэнду, Бонгу і іншых вёсак болын ад мяне не хаваюцца, угаварыў і жыхароў Білі-Білі згадзіцца на маю прапанову. Тады па выкліку мужчын вылезлі з хацін некалькі старых жанчын, амаль зусім голых, непрыгожых істот. Мне растлумачылі, што большасць жанчын — на плантацыях, на мацерыку,1 але што яны хутка вернуцца.
    Раздаўшы мужчынам тытунь, а жанчынам тканіну і пацеркі, я пажадаў паглядзець на тэлумы. Мяне павялі да адной хапіны, але ў ёй было так цёмна, што прышлося ўгаварыць туземцаў вынесці тэлум на двор. Гэта бьгў першы тэлум, які нагадваў жаночую фігуру. Замаляваўшы яго, я накіраваўся ў даволі прасторную буамбрамру, якая стаяла ў цэнтры вёскі. Чатыры вуглавыя слупы былі выразаны ў выглядзе тэлумаў. Зрысаваўшы і іх у свой альбом, я абышоў усю вёску. Вышаў таксама на процілеглы бераг вострава. Від адтуль вельмі прыгожы, але, на жаль, усе вяршьіні гор былі пакрыты клубамі воблакаў.