Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
1 Т а м о Бонгу — чалавек з вёскі Бонгу.
абдаваць ногі, ужо і раней зусім мокрыя, я адчуў моцны холад, дрыготку і галавакружэнне.
У Гарэнду я прапанаваў Дзігу аднесці да мяне ў хаціну бананы і некалькі какосаў.
Ледзь паспеў я дабрацца дадому і скінуць мокрае адзенне, як вымушаны быў легчы, бо параксізм сёння быў вельмі моцны. Сківіцы ў мяне так калаціліся, зубы так стукалі, што мне немагчыма было сказаць некалькі слоў Ульсану, які да таго напалохаўся, уявіўшы, быццам я паміраю, што паваліўся на ложак і заплакаў, гаруючы аб сваім лёсе ў выпадку маёй смерці. He памятаю я падобнага параксізму і такой высокай тэмпературы, якая не паніжалася на працягу амаль шасці гадзін.
Пры гэтым я быў нямала здзіўлены незвычайным адчуваннем: пры пераходзе ад холаду да гарачкі я адчуў раптам вельмі дзіўны падман пачуццяў. Я проста адчуваў, нібы маё цела расце, галава павялічваецца ўсё больш і больш, дасягае амаль да столі, рукі робяцца велізарнымі, пальцы на руках становяцца тоўстымі і вялікімі, як рукі, і г. д. Я адчуваў велізарны цяжар свайго цела, якое нібы разраслося. Дзіўна, што пры гэтым я не спаў; гэта не было трызненне, а яснае адчуванне, якое прадаўжалася каля гадзіны часу і вельмі стаміла мяне. Параксізм быў такі моцны і адчуванні такія недарэчныя, што я доўга не забуду іх.
Тое, што я замачыў ногі і азяб у час ранішняй прагулкі, не прайшло для мяне дарэмна.
8 лютага
Я црыняў 0,8 грама хіны ноччу і такую-ж дозу перад снеданнем, і хоць у вушах страшэнна звінела і я аглух на ўвесь дзень, параксізму не было.
Сёння надвор’е асабліва прыемнае; крыху пахмурна, цёпла (29°Ц), абсалютны штыль. Поўная цішыня перарывалася крыкам птушак і амаль бесперапыннай песняй цыкад. Часам праглядваў прамень сонца. Асвежаная начным дажджом зелень у такія мінуты блішчэла і ажыўляла сцены майго палаца. Далёкія горы здаваліся болып блакітнымі, і серабрыстае мора заманліва блішчэла паміж зялёнымі рамамі. Потым зноў мала-памалу ўсё цмянела і супакойвалася. Вочы адпачывалі. Адным словам, было спакойна, прыемна.
Крыклівыя людзі таксама не перашкаджалі сёння:
ніхто не прыходзіў. Я думаў аб тым, што ў стане вялікага спакою (праўда, цяжка дасягальнага) чалавек можа адчуваць сябе зусім шчаслівым. Тое-ж самае, відавочна, думаюць мільёны людзей, хоць мільёны другіх шукаюць шчасця ў процілеглым.
Я так задаволены сваёй адзінотай! Сустрэча з людзьмі — не цяжкасць, але для мяне людзі амаль што лішнія; нават таварыства Ульсана (калі гэта можна назваць таварыствам!) мне часта надакучае, і я адхіліў яго ад сумеснай яды. Кожны з нас есць на сваёй палавіне. Мне здаецца, што калі-б не хвароба, я не супроць быў-бы застацца тут назаўсёды, гэта значыць не вяртацца ніколі ў Еўропу.
У той час, калі я прагульваўся між кустоў, увага мая была звернута на адно дрэва, амаль усё лісце якога было з’едзена насякомымі і пакрыта рознымі грыбамі. У краінах з сярэднім кліматам я ніколі не сустракаў лісцяў такіх розных форм на адным і тым-жа дрэве. Разглядаючы іх, цяжка паверыць, што ўсе яны выраслі на адной галіне.
Тутэйшая расліннасць адрозніваецца ад расліннасці сярэдніх зон велізарнай рознастайнасцю паразітных раслін і ліян, якія аблытваюць ствалы і галіны дрэў; калі знішчыць усіх гэтых паразітаў, дрэвы страцяць свой раскошны выгляд і будуць здавацца вельмі мізэрнымі. Але гэта толькі ў лесе. Тыя дрэвы, якія растуць свабодна, асобна, як, напрыклад, дрэвы ля берага мора, прадстаўляюць надзвычайныя ўзоры расліннага свету.
Я кожны дзень назіраю за рухам лісцяў, сапраўды цудоўным. У адной расліны з сямейства лілій лісце горда падымаецца раніцай і пасля кожнага дажджу, а ў гарачыя сонечныя дні яно сумна апускаецца ўздоўж ствала, дакранаючыся да зямлі.
Шкадуеш, што нехапае вачэй, каб усё заўважыць і бачыць навакол, і што мозг недастаткова моцны, каб усё разумець...
9 лютага
Зайшоў раніцай даволі далёка. Вышаў з лесу па сцежцы; яна прывяла мяне да агарожы, за якой я ўбачыў галовы некалькіх знаёмых жыхароў Гарэнду. Паміж імі былі і жанчыны. Яны працавалі, скінуўшы лішняе адзенне: замест доўгіх фартухоў з махроў спераду і зза-
ду, на іх, як і на мужчынах, быў надзеты толькі пояс, але больш вузкі, чым у мужчын; перавязь яго праходзіла паміж нагамі. Як толькі я паказаўся, яны адразу-ж схаваліся за стваламі цукровага трысця і не паказваліся, пакуль я быў на плантацыі.
Плантацыя—нядаўняга паходжання. Агарожа ў рост чалавека, зусім новая, зроблена вельмі моцна. Янаскладаецца з палак, блізка адна каля другой уваткнутых у зямлю, — уласна кажучы, са ствалоў цукровага трысця: яны сядзяць у два рады, на адлегласці дваццаці сантыметраў адзін аддругога. Гэтыпрамежак запоўнен абрэзкамі ствалоў, галін, кавалкамі расколатага дрэва; прытрымліваюць усю гэтую масу хворасту трысціны, якія стаяць адна супроць другой моцна звязаныя. Агарожы надае трываласць галоўным чынам тая акалічнасць, што трысціны пускаюць карэнне, растуць і з кожным месяцам і годам становяцца ўсё мацнейшымі.
Фортка або вароты заменены выразам у агарожы, і таму даводзіцца пераступаць парог футыўдва вышынёй. Гэтая мера перасцярогі супроць дзікіх свіней, якія маглі-б забрацца на плантацыю.
Некалькі скрыжаваных сцежак дзеляць вялікую агароджаную плошчу на ўчасткі, на якіх узвышаюцца даволі высокія, поўкруглыя клумбы. Зямля старанна здробнена. У кожнай клумбе пасаджаны розныя расліны: салодкая бульба, цукровае трысцё, тытунь і шмат іншай зелені, мне незнаёмай.
Выдатная апрацоўка зямлі прымусіла мяне звярнуць увагу на прылады, якія служылі для гэтай мэты; але, апрача простых доўгіх калоў і вузкіх кароткіх лапатак, я нічога не мог знайсці. Ля агарожы дыміўся невялікі касцёр, які служыў туземцам галоўным чынам для запальвання цыгарак.
Да гэтага часу я не мог адкрыць, якім спосабам папуасы здабываюць агонь; я заўсёды бачу, што яны носяць агонь з сабой і, прышоўшы на месца, раскладваюць невялікі касцёр для таго, каб агонь не патух.
Вечарам я даведаўся ад Туя шмат слоў, але не мог дабіцца слова: «гаварыць».
Туй, здаецца, пачынае цікавіцца геаграфіяй: ён паўтараў за мной імёны частак свету і краін, якія я яму паказваў на карце. Відавочна, аднак, ён лічыць, што Расія трохі большая за Бонгу або за Білі-Білі.
Сёння для мяне шчаслівы дзень. Здабыў шэсць цэлых чарапоў папуасаў, якія добра захаваліся, і вось якім чынам. Пачуўшы выпадкова, што ў Гумбу шмат чарапоў, я накіраваўся туды і пачаў адразу-ж зрысоўваць тэлумы, што, аднак, аказалася нязручным, бо ў хаціне было цёмна. У другіх хацінах, між іншым, таксама знайшліся тэлумы, якія былі вынесены на пляцоўку, дзе я іх і зарьь саваў. Затым, раскрыўшы скрутак з падарункамі,— цвікамі, тытунём і палоскамі чырвонай матэрыі, — я аб’явіў, што жадаю «тамо гатэ» \
Пачуліся галасы, што чарапоў больш няма, што рускія забралі ўсе. Я настойваў на сваім і паказаў яшчэ раз на кавалак тытуню, тры вялікія цвікі і доўгую палоску чырвонага паркалю: гэта была назначаная мною плата за кожны чэрап.
Неўзабаве прынеслі адзін чэрап, крыху пачакаўшы яшчэ два, затым яшчэ тры. 3 вялікім задавальненнем я раздаў туземцам абяцанае ды яшчэ даў кожнаму замест адной дзве палоскі чырвонай матэрыі. Я звязаў здабытыя чарапы, прымацаваўшы іх да палкі, і, не гледзячы на безліч мурашак, узваліў здабычу на плечы.
Я вельмі шкадую, што ні адзін чэрап не меў ніжняй сківіцы; туземцы захоўваюць яе ў сябе і неахвотна з ёю расстаюцца.
Яна застаецца ім як памяць аб памёршым.
14 лютага
Сёння першы раз Туй прынёс мне печанае таро. Толькі што я пачаў рысаваць пяты чэрап, з’явіліся гоеці з далёкай горнай вёскі. Hi фізіяноміяй, ні колерам скуры, ні ўпрыгожаннямі яны не адрозніваліся ад маіх суседзяў.
Калі я ім паказаў іх фізіяноміі ў люстэрку, трэба было бачыць іх дурнавата-здзіўленыя і збянтэжаныя твары. Некаторыя адварочваліся, а потым зноў асцярожна заглядвалі ў люстэрка, але пад канец заморская штука ім так спадабалася, што яны амаль вырывалі яе адзін у другога з рук.
На некалькі жалезных забавак я выменяў у аднаго з гасцей футляр для хавання вапны з вельмі арыгінальным арнаментам.
1 Т а мо г а т э — чалавечы чэрап.
Пасля адыходу гасцей Ульсан заўважыў, што з нашай кухні прапаў нож, і сказаў, што ёп падазрае аднаго з прыходзіўшых жыхароў Гарэнду. Гэта—першая пакража, зробленая туземцамі, і іменна таму я не мог пакінуць яе без увагі і павінен быў прыняць меры супроць паўтарэння падобных учынкаў.
Сёння, аднак, я не мог пайсці ў вёску для выкрыцця злодзея. Прышлося заняцца шлюпкай, якая пачала вельмі працякаць: многія месцы аказаліся праточаны чарвямі. Я надумаў, ачысціўшы ніз шлюпкі, пакрыць яго тонкім слоем смалы; для гэтага неабходна было шлюпку перакуліць або паставіць на бок, што для двух было даволі цяжкай рабогай. Мы, аднак, справіліся з ёю.
16 лютага
Я быў заняты каля шлюпкі, калі прышоў засопшыся адзін з жыхароў Гарэнду і паведаміў, што пасланы Туем, на якога звалілася дрэва. Туй сек дрэва, і, падаючы, яно моцна параніла яго ў галаву, і цяпер ён ляжыць і памірае.
Сабраўшы ўсё неабходнае для перавязкі, я паспяшыў у вёску; ранены поўляжаў на цыноўцы і быў, здаецца, вельмі ўзрадаваны маім прыходам. Бачачы, што я прынёс з сабой розныя рэчы для перавязкі, ён ахвотна зняў тую, што была ў яго на галаве і складалася з траў і лісця. Рана была крыху вышэй скроні, з даволі доўгімі разадранымі краямі.
Я забыўся ўзяць з сабой крывыя нажніцы, якія аказаліся неабходнымі, каб абрэзаць валасы каля раны; вялікімі-ж, што былі са мной, я толькі раздражняў рану. Дробнакучаравыя валасы, злепленыя крывёю, ператварыліся ў шчыльную кару.
Зрабіўшы, што мог, я расказаў Тую і старому Бау, які прышоў паглядзець на перавязку, аб учарашняй пакражы і сказаў, што падазраю аднаго з жыхароў Гарэнду. Абодва загаварылі з запалам, падкрэсліваючы, што гэта дрэнна, але што западазроны аддасць нож.
Вярнуўшыся паснедаць у Гарагасі і на гэты раз захапіўшы нажніцы, корпію і г. д., я вярнуўся ў Гарэнду. Каля мяне і Туя, якому я абмываў рану, сабраўся цэлы натоўп. Тут быў таксама і западазроны злодзей. Скончыўшы перавязку, я проста звярнуўся да гэтага чалавека і сказаў:
—■ Прынясі мне мой нож.
Ен вельмі спакойна, нібы нічога не здарылася выцягнуў нож і падаў яго мне. Я даведаўся пазней, што ўсё гэта адбылося з патрабавання ўсіх жыхароў Гарэнду.