• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжы

    Падарожжы


    Памер: 353с.
    Мінск 1954
    80.35 МБ
    яму спіну, а потым, ускочыўшы на ногі, як звар’яцелы, стаў перабягаць ад аднаго да другога, стараючыся мазануць маслам і іх. Відаць ён рашыў, што калі з ім здарыцца што-небудзь нядобрае, дык няхай ужо тое-ж самае здарыцца і з другімі. Яго сябры, вельмі азадачаныя такімі паводзінамі, не ведалі, злавацца ім ці смяяцца.
    Сёння я пераканаўся, што дыялект Білі-Білі адрозніваецца ад тутэйшага дыялекту (Бонгу, Гарэнду і Гумбу), і нават запісаў некалькі слоў, зусім не сходных з дыялектам Бонгу.
    Прыходзіў зноў бацька з дзецьмі, якія здаліся мне не цямней за жыхароў Самоа.
    18 снежня
    Туземцаў не відаць. Вельмі часта думаю, як добра я зрабіў, што пасяліўся так, каб не мець занадта блізкіх суседзяў.
    Сёння я выпадкова звярнуў увагу на стан маёй бялізны, упакаванай у адной з карзін, якія служылі мне ложкам. Яна аказалася пакрытай у многіх месцах чорнымі плямамі, і месцы, дзе былі гэтыя плямы, можна лёгка праткнуць пальцам. Гэта, вядома, мая віна: я ні разу на працягу трох месяцаў не здагадаўся праверыць бялізну. Я даручыў Ульсану вывесіць усю на сонцы. Многая аказалася непрыгоднай.
    Сёння туземцы пыталі мяне, дзе Бой. Я адказаў ім:
    — Бой арэн (Боя няма).
    — Дзе-ж ён? — было новае пытанне.
    He жадаючы гаварыць няпраўду, а таксама не жадаючы паказаць ні на зямлю, ні на мора, я проста махнуў рукой і адышоў.
    Яны, напэўна, рашылі, што я ўказаў на гарызонт, дзе далёка-далёка знаходзіцца Расія. Яны пачалі разважаць і, здаецца, урэшце прышлі да заключэння, што Бой паляцеў у Расію. Але што яны сапраўды думаюць і што разумеюць пад словам «паляцеў», я не маю магчымасці запытаць, недастаткова ведаючы мову туземцаў.
    Зрабіў сёння цікавы абмен: вымяняў некалькі касцяных інструментаў, якія туземцы ўжываюць пры ядзе, — нешта накшталт нажа і двух лыжак. Нож, называемы туземцамі «данган», вытачаны з завостранай косці свінні,
    м(ж тым як «шэлюпа» — з косці кенгуру. Яна абточана так, што адзін канец яе расшыраны і тонкі
    20 снежня
    Наша хаціна набыла жылы выгляд, і абстаноўка ў ёй зручная пры добрым надвор’і. Але калі лье дождж, страха ў розных месцах працякае.
    Прыходзілі туземцы з Бонгу. Яны, відаць, сур’ёзна думаюць, што Бой адпраўлены мной у Расію і што я даў яму магчымасць пераляцець туды. Я пачынаю разумець, што туземцы лічаць мяне і ў некаторай ступені Ульсана нейкімі звышнатуральнымі істотамі.
    25 снежня
    Тры дні ліхаманка. Клаўся толькі на некалькі гадзін кожны дзень, калі ўжо зусім не мог стаяць на нагах. Папросту ем хіну; прыпадае па граму ў дзень. Сёння лепш, параксізму не было, але ўсё-ж адчуваю вялікую слабасць. Ногі нібы наліты свінцом і частыя галавакружэнні.
    Ульсан вельмі сумуе. Для яго адзіноцтва асабліва адчувальна: ён любіць пагаварыць. Ен прыдумаў гаварыць сам з сабой, але гэтага яму здаецца мала.
    Цікава, як адзінота па-рознаму дзейнічае на людзей. Я цалкам адпачываю і задаволены толькі тады, калі бываю адзін, і сярод гэтай цудоўнай прыроды адчуваю сябе зусім добра ва ўсіх адносінах, апрача тых дзён, калі ў мяне бывае ліхаманка. Шкадую толькі, калі натыкаюся на пытанні, на якія не магу знайсці адказу, бо ведаў у мяне недастаткова. Небарака Ульсан зусім збіты з панталыку: хандрыць і вохкае пастаянна; бурчыць, што тут няма людзей і што тут нічога не дастанеш. 3 чулага і вясёлага ён стаў раздражальным і сварлівым; ён мала клапоціцца аб рабоце: спіць каля адзінаццаці гадзін ноччу, яшчэ гадзіну або паутары пасля снедання і сцвярджае ўсё-ж, што тут «das Leben sehr miserabel».2.
    У чым я пачынаю адчуваць, алнак, прыкметную нястачу, — гэта ў жывёльнай ежы. Вось ужо тры месяцы як мы харчуемся выключна расліннай ежай, і я заўважаю, што сілы мае слабеюць. Часткова, вядома, гэта адбываецца ад ліхаманкі, але галоўным чынам ад недахопу жы-
    1 Шэлюп а ўжываейпа адначасова як нож і як лыжка.
    2 «Das Leben sehr miserabel», — скажоная нямецкая фраза: «Жыццё вельмі нікчэмнае».
    вёльнай ежы. Есці ўвесь час кансервы мне так абрыдла, што я і не думаю брацца за іх. Як толькі буду я ў лепшых адносінах з туземцамі, — займуся паляваннем, каб крыху рознастаіць стол. Свініну, якой я мог-бы мець тут уволю, я цярпець не магу. Учора Туй прынёс мне і Ульсану па значнай порцыі свініны. Я, зразумела, аддаў сваю Ульсану, які ўзяўся за яе адразу-ж і з’еў абедзве порцыі, не ўстаючы з месца. Ен не толькі абабраў косці, але з’еў таксама і ўсю тоўстую скуру (свіння была старая). Гледзячы на яго і заўважаючы, з якім задавальненнем ён есць, я падумаў: памыліцца трудна, чалавек — жывёла драпежная.
    Са шлюпкай шмат справы, бо якарнае месца тут вельмі дрэннае.
    Пры рысаванні дробных аб’ектаў рукі мае, прывыкшыя ўжо да работы з сякерай, да напружання вялікіх сістэм мускулаў, кепска слухаюць, асабліва калі патрабуюцца ад іх рухі асобных мускулаў. Наогул пры маім цяперашнім жыцці, гэта значыць, калі прыходзіцца быць часта і дрывасекам, і поварам, і цесляром, а часам і прачкай і матросам, а не толькі панам, які займаецца прыродазнаўчымі навукамі, рукам маім вельмі многа дастаецца. He толькі скура на іх загрубела, але нават самі рукі павялічыліся, асабліва правая. Зразумела, павялічыўся не шкілет рукі, а мускулатура яе, ад чаго пальцы зрабіліся таўсцейшымі і рука шырэйшай.
    Рукі мае і раней не вызначаліся асаблівай далікатнасцю, а цяпер яны абсалютна пакрыты мазалямі, парэзамі і апёкамі: кожны дзень старыя загойваюцца, а новыя з’яўляюцца. Я заўважыў таксама, што ногці, якія былі заўсёды дастаткова моцнымі для маіх звычайных заняткаў, цяпер аказваюцца надта слабымі і надломваюцца. Гэтымі днямі я параўнаў іх з нагцямі маіх суседзяў-папуасаў, якім прыходзіцца працаваць рукамі куды больш, чым мне, паколькі ў іх няма рознастайных інструментаў. Аказалася, што ў іх ногці проста выдатныя: ва ўсякім разе, у тры разы таўсцейшыя за мае. (Я зрэзаў іх і мой ногаць для параўнання). Асабліва тоўстыя ў іх ногці вялікіх пальцаў, прычым сярэдняя частка ногця таўсцейшая, чым па баках. У выніку гэтага па баках ногці лягчэй абломваюцца, чым у сярэдзіне, і нярэдка можна сустрэць у туземцаў ногці, зусім падобныя да кіпцюроў.
    Пакуль туземцы разглядалі ў выпрашаных у мяне люстэрках свае фізіяноміі і вышчыпвалі сабе лішнія, на іх думку, валасы, я разглядаў змесціва адной з торб (гун), што вісяць у іх пад пахай. Мужчыны носяць іх на перавязі праз левае плячо.
    Я знайшоў у торбе шмат цікавага. Апрача двух вялікіх данганаў тут былі косці, завостраныя з аднаго канца, якія служаць рычагом ці нажом; у невялікім бамбукавым футляры знаходзіліся чатыры завостраныя косткі, відаць, інструменты, здольныя замяняць ланцэт, іголку або шыла; затым ярур — ракавіна, якая мае зубчаты ніжні край і служыць туземцам для выскоблівання какосаў.
    Быў тут таксама прадаўгаваты кавалак шкарлупы маладога какосавага арэха, які замяняў лыжку; нарэшце, дадзены мной некалі вялікі цвік быў старанна завостраны на камені і загорнуты вельмі акуратна ў кару; у такім выглядзе ён мог служыць зручным шылам. Усе гэтыя інструменты былі вельмі добра прыстасаваны для сваіх мэт.
    Туземцы ўмела плятуць розныя ўпрыгожанні, як, напрыклад, браслеты (сагю) а.бо павязкі (дзю) з розных раслінных валокнаў для прытрымлівання валасоў. Але цікава — яны не плятуць цыновак, матэрыял для якіх (лісце пандануса) ёсць у дастатку. Я не ведаю, чым гэта тлумачыцца: ці адсутнасцю патрэбы ў цыноўках, ці недахопам цярплівасці.
    Карзіны, сплеценыя з какосавага лісця, надзвычай падобны да палінезійскіх. Туземцы іх вельмі берагуць; і сапраўды-ж, пры наяўнасці адных толькі прымітыўных інструментаў з каменняў і касцей кожная работа даецца нялёгка; так, напрыклад, над дрэўцам сантыметраў чатырнаццаці ў дыяметры двум папуасам, калі яны жадаюць секчы дрэва акуратна, прыходзіцца папрацаваць сваімі каменнымі сякерамі не менш поўгадзіны. Усе ўпрыгожанні ім прыходзіцца рабіць каменем, абточаным у выглядзе сякеры, або касцямі, таксама абточанымі пры дапамозе асколкаў ракавін або крэмня, і можна толькі здзіўляцца, як такімі першабытнымі інструментамі яны будуюць да-
    1	Д а н г а н — вострая костка казуара або чалавечая костка, завостраная, як кінжал; часам — плоская костка свінні або сабакі, завостраная, як долата. Туземцы спрытна рэжуць данганам сырыя і вараныя плады.
    волі вялікія хаціны і пірогі, не пазбаўленыя часам дастаткова прыгожага арнаменту.
    Заўважыўшы арыгінальнасць і рознастайнасць арнаменту, я рашыў скапіраваць усе віды яго, якія сустракаюцца на туземных вырабах.
    28 снежня
    Я спыніў праходзячую пірогу з Гарэнду, пазнаўшы стаяўшага на платформе Банема, старэйшага сына Туя. Ён быў асабліва ўпрыгожаны ў гэтую раніцу. У вялікую капу ўзбітых валасоў было ўваткнута мноства пёраў і пунсовых кветак кітайскай ружы.
    Стоячы на пляцоўцы пірогі з вялікім лукам і стрэламі ў руках, гатовы кожную мінуту нацягнуць цеціву і пусціць стралу, уважліва сочачы за рыбай і грацЫёзна балансіруючы пры рухах маленькай пірогі, ён быў сапраўды вельмі прыгожы. Доўгія зялёныя і чырвоныя лісты, заткнутыя за браслеты на руках і ля каленяў, a таксама па баках за пояс (пояс быў сёння зусім новы, афарбаваны нанава і таму яркачырвоны), надавалі Банему асабліва святочны выгляд.
    Туземцы з яўным задавальненнем прынялі маё запрашэнне, зробленае мною з мэтай не прапусціць выпадку, каб замаляваць прыгожую прычоску маладога папуаса. Яна складалася з гірлянды або поўвянка з пунсовых кветак кітайскай ружы; спераду тры невялікія грабяні, кожны з пяром, падтрымлівалі гірлянды і старанна пачэрненыя валасы; чацвёрты, вялікі грэбень, таксама з двума кветкамі кітайскай ружы, прытрымліваў доўгае белае пяро пеўня, якое загіналася кручком назад. Каб другія два туземцы не перашкаджалі мне, я даў ім тытуню і адаслаў іх курыць на кухню, у будку, і калі скончыў рысунак, згадзіўся выканаць іх просьбу — даць ім люстэрка, пасля чаго кожны па чарзе пачаў папраўляць прычоску.
    Банем выцягнуў усе грабяні і ўсе кветкі з валасоў і пачаў узбіваць іх вялікім грэбенем у тых месцах, дзе яны зляжаліся, як лямец. Пасля гэтага
    валасяная шапка яго павялічылася разы ў тры ў параўнанні з ранейшай; ён паторгаў завіткі на патыліцы (гатэсі), якія таксама сталі даўжэйшымі. Затым зноў уваткнуў кветкі і грабяні ў свой чорны «парык», паглядзеў у люстэрка, усміхнуўся ад задавальнення і перадаў люстэрка суседу, які, у сваю чаргу, прыняўся за сваю куафюру. (Я расказваю пра гэтыя дробязі таму, што яны даюць тлумачэнне, пасля якіх маніпуляцый валасы папуасаў атрымліваюць той выгляд, які прымусіў падарожнікаў, заглядваўшых у розныя мясцовасці Новай Г'вінеі на вельмі кароткі тэрмін, сваімі паведамленнямі даць повад для