Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
27 лістапада
Ульсан аб’явіў мне раніцай, што, відавочна, больш не ўстане; павекі ў яго так напухлі, што ён ледзь мог расплюшчыць вочы; ён ледзь варушыць языком, які, ён гаворыць, стаў удвая таўсцей звычайнага. Аб размовах пра смерць я сказаў, што сорамна яму быць баязліўцам і што, напэўна, ён устане заўтра раніцай, пасля чаго і прымусіў яго праглынуць каля грама раствору хіны з кіслай вадкасцю, які ён запіў некалькімі глыткамі моцнага чаю.
Дозу гэтую я зноў паўтарыў гадзіны праз чатыры пасля першай. Хоць ён вельмі бурчэў, глытаючы непрыемнае лякарства, але параксізму сёння не было, і перад вечарам ён устаў, крыху глухі, але з моцным апетытам.
Затое ноччу быў параксізм у мяне, трэсла вельмі моцна, зубы ляскалі, і я не мог сагрэцца. Трохі прапацеўшы, я заснуў гадзіны са дзве. Раніцай устаў, ледзьледзь валочачы ногі, але ўсё-ж устаў і нават адправіўся ў лес, бо сухіх дроў у кухні амаль што не засталося,
Калі я прабіраўся праз гушчар, у адным месцы на мяне напалі восы. Я кінуўся бегчы, пакінуўшы дровы і нават сякеру. Боль ад укусаў быў вельмі моцны. Прыбегшы дадому, я адразу-ж намачыў уджаленыя месцы на руках, на грудзях і на твары нашатырным спіртам, і боль адразу прапаў.
Сёння поўня, і двое маладых людзей з Гарэнду, Асол і Вуанвум, толбкі што (каля дзесяці гадзін вечара) заходзілі сюды, размаляваныя чырвонай і белай фарбай, убраныя зеленню і кветкамі, па дарозе ў Гумбу, дзе яны правядуць ноч.
У туземцаў, як я заўважыў, з поўняй звязаны асаблівыя сходкі: яны робяць адзін другому візіты, гэта значыць жыхары адной вёскі наведваюць жыхароў другой, ходзяць заўсёды больш упрыгожанымі, чым звычайна, і песні іх у форме прарэзлівага і працяжнага выцця далятаюць да Гарагасі.
Так здарылася і ў мінулую ноч. Я быў разбуджаны Ульсанам: ён пытаў, ці чуў я крыкі і ці зараджаны ў мяне ўсе стрэльбы. Я не nacnev адказапь. як з лесу, з боку Гарэнду, пачуўся гучны, прарэзлівы крык, у якім, аднак, можна было пазнаць чалавечы голас. Крык быў вельм! дзіўны: крычалі, відаць, многа галасоў.
Ульсан сказаў мне, што за апошн:я пятіь мінут ён чуў ужо некалькі падобных гукаў. Першы быў такі мопны і прарэзлівы і здаўся яму такім страшным, што ён рашыў разбудзіць мяне, лічачы, што, магчыма, гэта сігнал да нападу.
Я ўстаў і вышаў на пляцоЎку. 3 многіх вёсак даляталі аднастайныя ўдары барума. Поўны месяц толькі што велічна паказаўся з-за дрэў, і я адразу-ж падумаў, што пачутыя крыкі гучэлі ў гонар vcxoav месяпа: я Ўжо заўважаў, што пры з’яўленні месяца туземцы заўсёды ўскрыквалі неяк па-асобаму, н:бы вітаючы яго ўсход. Такое тлумачэнне здалося мне зусім здавальняючым, і, параіўпіы Ульсану не чакаць нападу, а проста спаць, я заснуў адразу.
30 лістапада
Сонна становііша ў нас навіной, паказваецца толькі на хвілінку з-за хмар.
У маім жыцц'і ў гэтым самотным месцы ёсць адна вялікая выгада: усё можна пакінуць каля дому і быць упэўненым, што нічога не прападзе, — нічога, акрамя харчоў, бо за сабакамі дагледзейь цяжка.
Туземцы пакуль што яшчэ нічога не кранулі. У нывілізаваным краі такая выгада немагчыма: там нават замкі і паліцыя часта аказваюцца слабымі.
СНЕЖАНЬ
3 снежня
Хадзіў у вёску Гарэнду за какосамі. Як звычайна, папярэдзіў аб тым, што я набліжаюся, гучным свістам, каб 88
дапь час жанчынам схавацца. На мяне гэтая вёска заўсёды робіць прыемнае ўражанне: так у ёй усё чыста, зелена, утульна Людзей мала; яны не крычаць і сустракаюць мяне цяпер без розных шумлівых дэманстрацый, як раней. Толькі птушкі, лятаючы з дрэва на дрэва або шпарка пралятаючы між імі, парушаюць добратворны спакой.
На высокіх барлах’ важна сядзяць на кукішках двое ці трое туземцаў, зрэдку перакідваючыся словамі і моўчкі разжоўваючы какосавы арэх або абіраючы гарачы «дэгарголь» (салодкая бульба), адны заняты ў сваіх хацінах, другія каля хацін; многія, нічога не робячы, грэюцца на сонйы або вышчыпваюць сабе валасы.
Прышоўшы ў Гарэнду, я таксама сеў на барлу і таксама прыняўся за свежаспечаны дэгарголь.
Неўзабаве чалавек восем сабраліся каля барлы, на якой я сядзеў, і па чарзе сталі выказваць свае жаданні: аднаму хацелася атрымаць вялікі цвік, другому — кавалак чырвонай матэрыі; у трэцяга балела нага, ён прасіў пластыр і чаравік.
Я слухаў моўчкі. Калі яны скончылі, я сказаў, што хачу некалькі зялёных какосаў. Два хлопчыкі, накінуўшы пятлю сабе на ногі, шпарка ўзлезлі на какосавую пальму і пачалі кідайь какосы ўніз. Я пальцамі паказаў, колькі какосаў хачу ўзяпь, і прапанаваў аднесці іх «у таль Маклай», гэта значыць у дом Маклая, што і было выканана.
Задаволеныя маімі падарункамі, яны пайшлі праз поўгадзіны. 3 двух я паспеў зрабіць больш або менш удалыя партрэты. Вечарам зноў дсждж, гром і маланка. Вецер шмат разоў тушыў лямпу.
Іншы раз прыходзіцца нехаця класціся спаць: вепер, няспынна гасячы лямпу, не дае пісаць дзённік і прыводзіць у парадак запісы. Шчылін, пораў і адтулін усякіх памераў у маім памяшканні так многа, што абараніцца ад скразняку нельга і думаць.
Сёння з васьмі ці дзевяці гадзін вечара ідзе дождж, які пачаўся пры захадзе сонца і будзе ісці, відавочна, гадзін да трох або чатырох раніцы.
1 Барла — памост накшталт стала або высокай лаўкі. Гэта месна для адпачынку і для яды мужчын; тут ім не перашкаджаюць абедаць ні сабакі, ні свінні. Гаспадар і госці садзяцца на барлу і ставяць перад сабой драўляныя міскі са стравамі. Паеўшы і прыбраўшы пасуду, папуасы кладуцца на барле адпачыць.
У кастрычніку можна было яшчэ цярпець, але ў лі стападзе дождж ішоў часцей. У Сйежні ён мае, здаецца, намер ісці кожны дзень. Дождж барабаніць па страсе; страха працякае ў многіх месцах, і вада цячэ нават на стол і на ложак; але паколькі паверх коўдры я накрыты яшчэ непрамакальным плашчом, то ноччу дождж мяне не турбуе. Я ўпэўнены, што мне жылося-б больш камфартабельна, калі-б я жыў зусім адзін, без слуг, якіх да гэтага часу я даглядаў больш, чым яны мяне. Пра Боя ўжо і гаварыць няма чаго: ён ляжыць, не ўстаючы, другі месяц, але і Ульсан хварэе ўтрая часцей за мяне; да таго-ж Ульсан, адчуваючы самае лёгкае недамаганне, гатоў ляжаць увесь дзень. Так, напрыклад, сёння ён праляжаў цэлы дзень, і вечарам я павінен быў гатаваць чай на нас траіх, не дазволіўшы яму выходзіць у сувязі з дажджом.
Гатаваць чай у Гарагасі ў такія цёмныя дажджлівыя ночы, як сёння, не так лёгка. Прышлося пры моцным дажджы пайсці ў шалаш, набраць там, па магчымасці, сухіх галін, пасекчы іх, запаліць патухшы на дажджы касцёр і доўга распальваць яго; пасля, паколькі ў чайніку аказалася мала вады, трэба было ў цемнаце і на дажджы ісці да ручая. Было так цёмна, што, ведаючы дарогу напамяць, я два разы ледзь не ўпаў, збіўшыся з дарогі; каб зноў трапіць на знаёмую сцежку, прыходзілася кожны раз чакаць маланкі (пры такім дажджы і парывах ветру браць з сабой ліхтар бескарысна).
Калі, вымакшы да касцей, я вярнуўся — маё маленькае памяшканне здалося мне вельмі ўтульным. Я паспяшыў пераапрануцца і пішу гэтыя радкі, ласуючыся чаем, які іменна сёння здаецца мне вельмі смачным. Трэба адзначыць, што вось ужо другі месяц як у нас няма цукру і тыдняў пяць як былі выкінуты апошнія сухары, якія за нас з’елі чэрві. Мы доўга змагаліся з імі, стараліся высушыць сухары спачатку на сонцы, а потым на агні, але чэрві ўсё-ж перамаглі і засталіся жывымі.
Я замяняю сухары печанымі бананамі або, калі няма бананаў, скрылікамі печанага таро. Я сапраўды ніколькі не адчуваю гэтай перамены, хоць Ульсан і нават Бой бурчэлі, што скончыўся ўвесь цукар. Астатняя наша ежа тая-ж, што і раней: вараны рыс з керы і боб з соллю. Але хопіць пра ежу. Яна нескладаная, і яе аднастайнасць нават падабаецца мне; апрача таго, усе гэтыя нязручнасці і
дробязі цалкам згладжваюцца сякімі-такімі навуковымі назіраннямі і прыродай, якая так чароўна тут... Ды, між іншым, яна чароўная ўсюды, умей толькі знаходзіць у ёй асалоду.
Вось прыклад. Поўгадзіны таму назад, калі мне давялося накіравацца да ручая па ваду, я быў у самым паскудным настроі, стомлены дзесяцімінутным раздзьмуваннем кастра, дым якога да слёз раз’ядаў мне вочы. Калі агонь, нарэшце, разгарэўся, аказалася, што ў чайніку недастаткова вады. Іду да ручая. Зусім цёмна, мокра, ногі коўзаюцца, толькі і глядзі, каб не ўпасці; дождж, пранікшы праз дзве фланелевыя кашулі, цячэ па спіне, становіцца холадна; зноў спатыкаешся, хапаешся за куст, колешся. Раптам бліскае яркая маланка, асвятляе сваім блакітным бляскам і далёкі гарызонт, і белы прыбой, кроплі дажджу, увесь лес, кожны лісток, нават калючку, аб якую толькі што пакалоў руку; толькі адна секунда — і зноў усё чорнае, мокрае, непрыгляднае; але гэтай секунды дастаткова, каб хараством навакольнага вярнуць мне добры настрой, які рэдка пакідае мяне, калі я знаходжуся ў прыгожай мясцовасці і каля мяне няма дакучаючых мне людзей.
Аднак ужо дзевяць гадзін. Лямпа дагарае. Чай выпіты, ад капаючай усюды вады ў маёй келлі робіцца сыра, — трэба захутацца скарэй у коўдру і прадаўжаць сваё далейшае існаванне ў сне.
5 снежня
Пасля дажджу сабраў мноства насякомых і знайшоў вельмі прыгожы і дзіўны грыб.
Бой так аслабеў, што амаль не стаіць на нагах. Сёння небарака зваліўся, зыходзячы з лесвіцы. Ульсан ляжаў і вохкаў, нацягнуўшы коўдру на галаву. Калі я заўважыў ля лесвіцы ўпаўшага Боя, я так-сяк уцягнуў яго назад у пакой. ён быў у нейкім забыцці і не пазнаваў мяне.
Сёння зноў пайшоў дождж з чатырох гадзін. Усюды мокра.
6 снежня
Бой вельмі пакутуе. Я не думаю, каб ён пражыў доўга. Доугі інвалід сядзіць, таксама апусціўшы нос.
Прыходзіў Туй і, седзячы ў мяне на верандзе, між іншым, паведаміў з вельмі сур’ёзным выглядам, што Бой
хутка памрэ, што Віль (так тубыльцы называюць Ульсана) хворы і што Маклай застанецца адзін. Пры гэтым ён падняў палец, а потым, паказваючы ў абодва бакі, прадаўжаў:
— Прыдупь людзі з Бонгу і Гумбу (ён паказаў на ўсе пальцы рук і ног, жадаючы растлумачыць, што прыдзе многа людзей) — прыдуць і заб’юць Маклая.
Тут ён нават паказваў, як мне праколюць кап’ём шыю, грудзі. жывот, і нараспеў сумна прыгаварваў: «О, Маклай! О, Маклай!»
Я зрабіў выгляд, што адношуся да гэтых слоў, як да жарту (сам-жа быў упэўнены ў магчымасці такой акалічнасці), і сказаў, што ні Бой, ні Віль, ні Маклай не памруць, на што Туй, пазіраючы на мяне неяк недаверліва, поадаужаў самым жаласлівым голасам: «О, Маклай! О, Маклай!»