Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
Вучыць мову мне больш зручна дома, чым наведваючы вёскі, дзе туземцы пры маім з'яўленні бываюць звычайна, такія ўзрушаныя і неспакойныя, што цяжка прымусіць іх уседзець на месцы. У Гарагасі ўсе адзнакі нахабства ў іх знікаюць; яны цярпліва адказваюць на пытанні, дазваляюць разглядаць, мераць і рысаваць сябе. Да таго-ж у Гарагасі ў мяне ўсё пад рукой: і інструмен-
ты для аінтрапалагічных вымярэнняў і апараты для рысавання. He лішнім з'яўляецца таксама і вялікі выбар падарункаў як узнагароды за цярплівасць або для абмену на якія-небудзь забаўкі, упрыгожанні або наогул розную дробязь, якую папуасы ўсюды носяць з сабой падпахай у асобых торбаіх.
Я не губляю выпадку, наведваючы горных жыхароў, вымяраць іх галовы, рабіць розныя антрапалагічныя назіранні і, між іншым, збіраць узоры для маёй калекцыі валасоў.
Як вядома, вывучэнне валасоў прадстаўнікоў розных рас адыгрывае вялікую ролю ў антрапалогіі; таму я ніколі не пагарджаю выпадкамі папоўніць сваю калекцыю новымі ўзорамі. Тут гэта збіранне было спачатку звязана з некаторымі цяжкасцямі. Забаўна было бачыць, з якім страхам адскочыў Туй пры відзе нажніц, якія я паднёс да яго валасоў. Ён гатовы быў уцякаць і не падыходзіў да мяне ўвесь час, пакуль я трымаў нажніцы. Адмовіццаі ад збірання валасоў у гэтай мясцовасці я не мог, але як мне перамагчы баязлівасць Туя, які між усіх маіх новых знаёмых быў самым свойскім? Калі ўжо ён не згаджаецца на гэта, то чаго-ж чакаць ад другіх, больш дзікіх? Я падумаў, ці не возьме ён у абмен на свае валасы — мае, і, адрэзаўшы пасму сваіх валасоў, прапанаваў яму ўзяць іх, вядома ў абмен. Гэта ўдалося. Я выбраў некалькі завіткоў, адрэзаў іх і аддаў яму свае. Пакуль я закручваў узор валасоў у паперу і надпісваў род, прыблізны ўзрост і тое месца на галаве, адкуль яны былі зрэзаны, Туй таксама старанна загарнуў мае валасы ў ліст, які ён сарваў непадалёку.
Такім чынам, гэта значыць шляхам абмену на ўласныя валасы, мая калекцыя з валасоў туземцаў значна павялічылася. Але аднойчы Ульсан сказаў мне, што я выстрыг сабе ўвесь левы бок галавы. Гэта здарылася таму, што, трымаючы нажніцы ў правай руцэ, мне лягчэй было рэзаць валасы на левым баку галавы. Тады я пачаў рэзаць валасы з другога боку.
Адзін раз, гуляючы па лесе, я зайшоў так далёка, што ледзь-ледзь не заблудзіўся; але, на шчасце, нарэшце, выбраўся на сцежку, якая прывяла мяне да мора, дзе я адразу-ж мог арыентавацца. Гэта здарылася каля вёскі Мале, куды я, аднак, не пайшоў, а накіраваўся ў Бонгу, па дарозе дадому. Але дайсці да Бонгу мне не ўдалося.
Было ўжо амаль цёмна, калі я дабраўся да Гарэнду, дзе і рашыў заначаваць, на вялікае здзіўленне туземцаў. Прышоўшы ў вёску на пляцоўку, я проста накіраваўся ў вялікую буамбрамру 1 Туя, жадаючы як мага менш турбаваць туземцаў і ведаючы вельмі добра, што мой прыход устрывожыць усіх жыхароў вёскі. Сапраўды, пачуліся выкрыкі жанчын і плач дзяцей. Прышоўшаму Тую я растлумачыў, што хачу спаць у яго. Ён нешта многа, мне гаварыў, здаецца, хацеў праводзіць мяне пры святле факела ў Гарагасі, гаварыў нешта пра жанчын і дзяцей. Я амаль што не зразумеў яго і, каб адвязацца, лёг на барлу — доўгія нары з вялікімі бамбукамі замест падушак, — і, заплюшчыўшы вочы, паўтараў: «Нявар, нявар» (спаць, спаць). Было яшчэ не позна, але стомлены доўгай прагулкай, я хутка задрамаў, а затым і заснуў.
Прачнуўся я, відавочна, ад холаду, бо спаў я нічым не накрыты, а начны вецер прадуваў навылет — у гэтых хацін няма сцен спераду і ззаду.
He еўшы нічога з адзінаццаці гадзін раніцы, я адчуваў вялікі апетыт. Я быў адзін у буамбрамры, дзе панаваў поўзмрок. Устаўшы, я накіраваўся на пляцоўку, да кастра, вакол якога сядзелі некалькі чалавек туземцаў. Сярод іх быў і Туй. Я звярнуўся да яго, паказваючы на рот і паўтараючы слова «яур» (есці), якое ён адразу-ж зразумеў і прынёс мне невялікі табір (авальная неглыбокая талерка) з халодным таро і варанымі бананамі. He гледзячы на недастачу солі, я з‘еў некалькі кавалкаў таро са здавальненнем; бананы я таксама пакаштаваў, але яны здаліся мне нясмачнымі.
Я адчуваў сябе настолькі бадзёрым пасля поўгадзіннай дрымоты і падмацавання ежай, што прапанаваў двум маладым туземцам праводзіць мяне з факеламі да Гарагасі. У начной цемры трапіць дадому без святла было зусім немагчыма. Туземцы зразумелі маё жаданне і, здаецца, нават узрадаваліся, што я не застаюся начаваць. У момант дасталі яны некалькі факелаў з сухіх пальмавых лісцяў, звязаных асобым спосабам; узялі кожны па кап’ю, і мы пайшлі.
1 Буамбрамра — вялікая адкрытая ханіна, без пярэдняй і задняй сцяны. Паводле звычаяў туземцаў карыстацца буамбрамрай маюць права толькі мужчыны. Яна служьшь спальняй для маладых людзей; тут-жа начуюць госці з другіх вёсак.
Лес, асветлены яркім святлом палаючых сухіх лісцяў, быў куды прыгажэйшы і фантастычнейшы, чым удзень. Я любаваўся маімі спадарожнікамі, іх хуткімі і спрытнымі рухамі: яны трымалі факел над галавой, а кап'ём адхілялі галіны ліян, якія навіслі і месцамі перагароджвалі нам шлях. Адзін з туземцаў ішоў ззаду ў мяне: азірнуўшыся на яго, я мімаволі падумаў аб тым, як лёгка яму было-б ззаду праткнуць мяне кап‘ём. Я быў без зброі, як звычайна, і туземцам гэтая акалічнасць была добра вядома.
Я дайшоў, аднак, цэлы і здаровы да Гарагасі, дзе быў сустрэты крайне ўстрывожаным Ульсанам, які ўжо амаль страціў надзею ўбачыць мяне жывога.
22 лістапада
На днях я забіў голуба ля самай хаціны, і паколькі падобнага экземпляра я яшчэ ніколі не бачыў, то адпрэпараваў акуратна шкілет і павесіў яго сушыцца на дрэва даволі высока. He прайшло і двух гадзін, як шкілет сярод белага дня знік з дрэва ў трох кроках ад дому. Седзячы на верандзе і нечым займаючыся, я мяльком бачыў сабаку, які шпарка знік у кустах, але не думаў, што ён панёс шкілет, над якім я працаваў каля гадзіны.
Сёння раніцай мне ўдалося забіць другога голуба, але ён упаў у мора. He маючы ахвоты купацца і не жадаючы трывожыць Ульсана, які займаўся гатаваішем чадо, я стаў чакаць, каб наступаючы прыліў прыгнаў маю здабычу да берага. Седзячы за чаем на верандзе, я сачыў за павольным рухам забітай птушкі, якую хвалі падсоўвалі да берага. Аднак гэта прадаўжалася нядоўга: мілыануў адзін плаўнік, затым другі, і цела птушкі раптам схавалася ў вадзе, пакінуўшы пасля сябе толькі некалькі вадзяных кругоў. У некаторай адлегласці паказаліся на секунду плаўнікі: відаць, акулы там спрачаліся за здабычу.
Учора вечарам Туй хацеў выказаць мне сваё давер'е і папрасіў дазволу начаваць у мяне. Я згадзіўся. Адыходзячы ён сказаў, што прыдзе пазней. Палічыўшы, што ён не вернецца, я ўжо лёг на ложак, калі пачуў яго голас, які клікаў мяне. Я вышаў; сапраўды, гэта быў Туй. Выгляд яго пры святле месяца быў надзвычай характэрны і нават эфектны: цёмнае, але добра складзенае цела прыгожа выдзялялася на яшчэ больш цёмным фоне велені, адной рукой ён абапіраўся на каіГё, у другой,
апушчанай, трымаў дагараўшае палена, якое асвятляла яго з аднаго боку чырванаватым водбліскам; плашч, або накідка з грубай тапы спускалася з плеч да зямлі.
ён спытаў, дзе яму легчы. Я паказаў на веранду і даў яму цыноўку і коўдру, чым ён застаўся
вельмі задаволены. Туй улёгся. Гэта было каля дзесяці гадзін.
А палавіне дванаццатай я ўстаў, каб паглядзець на тэрмометр. Месяц яшчэ ярка свяціў; я зірнуў на веранду, але Туя там не было, а на яго месцы ляжалі толькі згорнутыя цыноўка і коўдра. Відаць, голыя нары яго хаціны яму больш да густу, чым мая веранда з цыноўкай і коўдрай.
23 лістапада
Застрэліў адну з птушачак, якія так крычаць на высокіх дрэвах каля дома. Туземнае імя яе «коко». Гэтае імя не што іншае, як гукаперайманне яе крыку «коконіукэй». Калі яна крычыць, гук «коко» вылучаецца вельмі ясна 2.
Сёння я зрабіў нечаканае, але вельмі непрыемнае адкрыццё: усе сабраныя мною матылі паедзены мурашкамі; у скрыначцы засталіся толькі кавалачкі крылляў.
У Ульсана зноў ліхаманка; мне зноў давялося калоць дровы, варыць боб і гатаваць ваду для чаю.
Вечар іншым разам праводжу над вырабам завушніц, якія выразаю для туземцаў з бляшаных банак ад кансерваў. Я пераймаю форму чарапахавых завушніц, якія носяць туземцы. Першую пару зрабіў я для жарту, і падараваў Тую, пасля чаго мноства туземцаў пабывалі ў мя-
1 Т a п a — нешта накшталт матэрыі з кары маладога хлебнага дрэва. Зняўшы з кары верхні слой, яе б’юць на гладкім камені паленам да таго часу, пакуль кара не стане мяккай і гнуткай.
2 Гэтая птушачка адрозн.ваецца яшчэ і тым, што ў перыяд размнажэння будуе з пруточкаў і галінак «альтаклі», прыгожа аздобленыя кветкамі.
не, просячы зрабіць ім такія-ж. Завушніцы з бляхі шырока ўва,йшлі ў моду і попыт на іх расце.
24 лістапада
Застрэліў белага какаду, які ўпаў з дрэва ў мора. Я толькі што перад гэтым устаў і збіраўся ісці да ручая мыцца; таму адразу-ж распрануўся і ўвайшоў у ваду, каб дастаць птушку і выкупацца. Адлівам яна была аднесена ад берага, але я накіраваўся да яе, не гледзячы на глыбіню, і быў ужо сажнях у двух, як раптам вялікая акула схапіла птушку. Блізкасць такіх суседзяў не асабліва прыемна пры купанні.
Ульсан ляжыць: у яго зноў ліхаманка, і нават мацнейшая, чым у мінулы раз. Вочы, губы і язык моцна апухлі, і я зноў вымушаны сам выконваць усе хатнія абавязкі.
25 лістапада
He гледзячы на значны прыём хіны, Ульсан зноў хворы: мацнейшы параксізм з трызненнем і пухлінай не
толькі твару, але і рук. Зноў мне прыходзіцца секчы дровы, варыць ежу, упрошваць і трымаць Ульсана, які раптам ускаквае, хоча купацца і г. д. Асабліва дакучае мне варыць. Калі-б прыходзілася варыць самому кожны дзень, я згадзіўся-б лепш хадзіць у вёску і даручыў-бы туземцам варыць Tape і ямс 1 за мяне.
Дні праходзяць, а маё вывучэнне туземнай мовы марудна пасоўваецца ўперад. Самыя пашыраныя словы застаюцца невядомымі, і я не магу прыдумаць, як-бы іх ведаць. Я нават не знаю, як па-папуаску: «так», «не», «дрэнна», «хачу», «холад-
1 Ямс — або, па-туземнаму, «аян» — павойная расліна з клубнепадобным карнявішчам, якую туземцы ў вялікай колькасці разводзяць на сваіх плантацыях. Клубні ямса пад тропікамі — такая-ж пашыраная ежа, як у нас бульба.
на», «бацька», «маці»... Проста смешна, але што я не Mary дабіцца свайго і ведаць гэтыя словы — застаецца фактам. Пачнеш пытаць, тлумачыць — не разумеюць або не хочуць разумець. Усё, на што нелыа паказаць пальцам, застаецца для мяне невядомым, калі толькі че ўдасца даведацца пра тое ці іншае слова выпадкова. Так між другімі словамі, перанятымі ад Туя, які прышоў адпачыць у Гарагасі, я даведаўся зусім выпадкова пра назву зоркі: «ніры». Арыгінальна тое, што папуасы называюць часам сонца не проста «сінг», а «сінг-ніры», месяц—■ «каарамніры», гэта значыць — зорка-сонца, зорка-месяц.