• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжы

    Падарожжы


    Памер: 353с.
    Мінск 1954
    80.35 МБ
    7 лістапада
    Ульсана сёння зноў схапіла ліхаманка, якая суправаджалася ванітаваннем і трызненнем. Я паспеў зрабіць партрэт аднаго з прышоўшых туземцаў. Цяжка заіймацца, калі абодва слугі хворыя, — прыходзіцца самому гатаваць ежу, быць медыкам і сядзелкай, прымаць няпрошаных гасцей, цікаўных, а часам назойлівых, а галоўнае — заўсёды ўсведамляць, што звязаны і павінен сядзець дома...
    У такія дні, нават і ў тым выпадку, калі адчуваю сябе дрэнна, я вымушан заставацца на нагах.
    8 лістапада
    Зноў усхадзілася навальніца. У хаціне ўсюды мокра і сыра.
    Уставаў ноччу даваць лякарства хворым, якія стагналі і вохкалі ўвесь вечар і ўсю ноч.
    Каля дванаццаці гадзін я адчуў лёгкае землетрасенне; зямля трэслася не штуршкамі, а нібы дрыжэла. Адчувалася, што горы, увесь лес, дом і рыфы дрыжаць пад уплывам магутнай сілы.
    Усё яшчэ прадаўжаецца моцная навальніца з бесперапыннай маланкай і раскатамі грому. Струмені дажджу і парывы ветру дапаўнялі карціну.
    9 лістапада
    Раніца была сырая і свежая — усяго 22° Ц. Цёпла апрануты, я піў чай на верандзе, калі ўбачыў перад сабой Туя, які, таксама адчуваючы свежасць раніцы і не маючы падыходзячай для такой тэмпературы вопраткі, прынёс з сабой прымітыўную, але зручную для пераносу печку, а іменна —тоўстае тлеючае палена.
    Падышоўшы бліжэй, ён сеў ля веранды. Забаўна было бачыць, як ён, жадаючы сагрэцца, пераносіў тлеючае палена ад адной часткі цела да другой, і то трымаў яго ля грудзей, то клаў спачатку ля аднаго, а затым ля другога боку, то змяшчаў яго між ног, у залежнасці ад таго, якая частка цела ў яго больш мерзла.
    Хутка прышлі яшчэ некалькі жыхароў Бонгу. Сярод іх быў чалавек нізкага росту з дзікім і баязлівым выражэннем твару. Паколькі ён не адважыўся падыйсці да мяне, то я сам падышоў да яго. Ен хацеў спачатку ўцячы, але яго спынілі другія. Паглядзеўшы на мяне, ён доўга смяяўся, затым пачаў скакаць, стоячы на адным месцы. Відавочна, выгляд першага белага чалавека прывёў яго ў такі дзіўны стан.
    Людзі з Бонгу пастараліся растлумачыць мне, што гэты чалавек прышоў з вельмі далёкай вёскі, якая ляжыць у гарах і называецца Марагум. Ен з’явіўся паглядзець на мяне і на мой дом.
    Усе прышоўшыя мелі пры сабе з выпадку халоднай раніцы свае «награвальнікі», у некаторых замест палена быў акуратна звязаны пук трысця. Прысеўшы перад маім крэслам, яны склалі галавешкі і трысцё ў выглядзе кастра і пачалі грэцца каля агню. Я ўжо не раз заўважаў, што туземцы носяць з сабой галавешкі, каб мець магчымасць, пераходзячы з аднаго месца на другое, запальваць свае цыгаркі.
    Крыху пазней другая група туземцаў з'явілася з Гумбу, таксама са сваімі гасцямі з Марагум-Мана, якія зацікавілі мяне як жыхары гор. Тып іх быў абсалютна
    такі-ж, як тып прыморскіх жыхароў, але колер скуры значна святлейшы, чым у маіх суседзяў. Ён не здаваўся цямнейшым за колер скуры многіх жыхароў Самоа, што мне адразу кінулася ў вочы. Асабліва ў аднаго з прышоўшых скура на твары была значна святлейшай, чым на целе.
    Жыхары Марагум-Мана былі прыземістыя, але добрага складу; ногі моцныя, з развітымі ікрамі. Я ім даў некалькі падарункаў, і яны пайшлі вельмі задаволеныя, не перастаючы здзіўляцца домам, крэслам і маім адзеннем.
    Дажджлівыя дні мне вельмі непрыемныя. Келля мая вельмі малая і служыць мне і спальняй і месцам складання рэчаў. Калі дажджу няма, я праводжу цэлыя дні на дварэ, бо розныя куткі пляцоўкі вакол дома і складаюць, уласна кажучы, мой дом. Тут мая прыёмная з некалькімі бярвеннямі і пнямі, на якіх могуць рассесціся госці; там, у цяні, з далёкім відам на мора мой кабінет з утульным крэслам і са складным сталом; было таксама спецыяльнае месца, прызначанае мной для сталовай. Наогул, пакуль не хлынулі дажджы, я быў вельмі задаволены сваім памяшканнем.
    10 лістапада
    Высвятляю, што туземцы тут — народ практычны, які аддае перавагу рэчам карысным перад рознымі забаўкамі. Нажы, сякеры, цвікі, бутэлькі яны цэняць значна больш, чым пацеркі, люстэркі і кавалкі тканіны, якія хоць і бяруць ахвотна, але ніколі не выпрошваюць, як сякеры або цвікі.
    Недаверлівасць маіх суседзяў даходзіць да смешнага. Аднойчы яны з вялікай цікавасцю разглядалі мой нож. Я паказаў ім два вялікія нажы, футаў паўтара даўжыяёй, і, жартуючы і смеючыся, растлумачыў ім, што дам ім гэтыя два вялікія нажы, калі яны пакінуць жыць у мяне ў Гарагасі маленькага папуасіка, які прышоў з імі.
    Папуасы ўстрывожана пераглянуліся, хутка пагаварылі паміж сабой і затым сказалі нешта хлопчыку, пасля чаго той кінуўся ўцякаць у лес. Туземцаў было больш дзесяці, усе ўзброеныя, і ўсё-ж яны, здаецца, вельмі баяліся, што я захаплю хлопчыка. I гэта былі людзі, якія ўжо разоў дваццаць, калі не больш, наведвалі мяне ў Гарагасі!
    Другі прыклад. Прыходзяць да мяне чалавекі тры або чатыры няўзброеныя. Я ўжо ведаю наперад, што недалёка, у кустах, яны пакінулі чалавека або двух са зброяй, каб падаспець да іх на дапамогу ў выпадку патрэбы. Звычайна туземцы стараюцца не паказваць, што яны прыходзяць узброенымі.
    Аб жанчынах і гаварыць няма чаго. Я не бачыў яшчэ ніводнай зблізку, а толькі здалёк, калі яны ўцякалі ад мяне, як ад дзікага звера.
    11 лістапада
    Сёння зноў прышла мая чарга хварэць. Хоць параксізм быў раніцай, але ён на ўвесь дзень пазбавіў мяне магчымасці чым-небудзь заняцца.
    Ульсана я зноў паставіў на ногі з дапамогай хіны. Бой усё яшчэ хварэе. Я яму рэгулярна даю хіну і ўпрошваю, каб ён еў, але ён жывіцца амаль выключна бананамі і цукровым трысцём. Цішком ад мяне, якядаведаўся ад Ульсана, ён выпівае вялікую колькасць вады, хоць я яму кожны дзень паўтараю, каб ён не піў нічога іншага, акрамя гарачага або халоднага чаю.
    Па вечарах Ульсан надакучае мне пастаяннымі расказамі аб сваім мінулым жыцці. У некаторых людзей настойлівая патрэбнасць гаварыць, без балбатні ім жыць немагчыма. А мне іменна з такімі людзьмі і цяжка жыць.
    Сёння раніцай мне ўдалося зрабіць даволі ўдалы партрэт Туя.
    12 лістапада
    Па начах тут значна больш шумна, чым днём. 3 поўдня да трох-чатырох гадзін, за выключэннем конікаў і зусім нямногіх птушак, не чуваць нікога; з заходам-жа сонца пачынаецца самы рознагалосы канцэрт: крычаць жабы, цыкады, начныя птушкі; да іх далучаюцца галасы розных жывёлін, якіх мне яшчэ не ўдавалася бачыць. Амаль кожны вечар акампанементам да гэтага канцэрта з'яўляюцца раскаты грому, які днём бывае рэдка. Ноччу і прыбой на рыфах чуваць ясней; да ўсяго гэтага яшчэ далучаецца назойлівы піск камароў, а часам здалёк далятае выццё папуасаў, якое замяняе ў іх песні. He гледзячы на ўсю гэтую музыку, мне наогул спіцца добра.
    Сёння цэлы дзень адчуваю стомленасць ва ўсім целе пасля ўчарашняга параксізма.
    13 лістапада
    Тутэйшыя туземцы абазначаюць паняцце «пісаць» і «рысаваць» адным і тым-жа словам, што зусім зразумела, паколькі да вынаходства пісьменнасці яны яшчэ не дайшлі. Калі я запісваю што-небудзь, яны гавораць: «Маклай негрэнгва». Калі я рысую каго-небудзь з іх, яны таксама гавораць: «негрэнгва». Паказваю ім друкаваную паг перу — зноў: «негрэнгва». Тлумачачы адзін другому карысць маленькага цвіка пры чарчэнні ўзора на бамбукавым футляры для вапны, яны зноў-такі ўжывалі слова «негрэнгва».
    Зноў прыходзілі да мяне жыхары Бонгу са сваімі гасцямі з гор. Я стараўся дазнацца ў іх, як яны здабываюць агонь, але нічога не мог дабіцца, яшчэ недастаткова ведаючы мову.
    Туземцы вельмі прыставалі да мяне, каб я пажаваў з імі бетэль Я, аднак, не згадзіўся, успомніўшы, што раз паспрабаваў, але апаліў сабе язык нягашанай вапнай, якой я прымяшаў залішне многа.
    15 лістапада
    У час прыліву (каля чатырох гадзін) я і Ульсан узяліся за нялёгкую работу: неабходна выцягнуць на бераг чацвёрку, каб прасушыць яе і пафарбаваць. Шлюпка аказалася вельмі цяжкай для двух, але, не гледзячы на гэта, мы яе адолелі. Пасля больш чым гадзіннай працы мы, нарэшце, выцягнулі шлюпку на бераг на такое месца, куды вада ніколі не даходзіць нават пры самым высокім прыліве.
    Стаміліся моцна.
    16 лістапада
    Пасля ранішняга чаю зноў узяліся за працу: трэба было ўстанавіць шлюпку для ачысткі і афарбоўкі. Прышлося папрацаваць з усіх сіл. Цяжкая праца гэта прадаўжалася, аднак, не больш гадзіны.
    У другім месцы, дзе можна было-б лёгка знайсці памочнікаў, мы абодва аб’явілі-б нашу ўчарашнюю і сённешнюю работу немагчымай і звярнуліся-б за чужой дапамогай. Тут-жаі, дзе няма на каго спадзявацца, сам
    1	Паводле звычаю туземцаў, частаванне бетэлем мае і сімвалічны сэнс: прапанаваць свайму прыяцелю бетэль, — значыць выказаць яму свае сяброўскія пачуцці.
    бярэшся за ўсё і прабуеш такім чынам свае сілы. Такое поўнае напружанне ўсіх здольнасцей і ўсіх сіл пры нашай цывілізацыі магчыма толькі ў выключных выпадках, ды і то рэдка, — і чым далей, тым радзей яно будзе сустракацца. Наша цывілізацыя ўсё больш і больш раевівае толькі некаторыя нашы здольнасці, спрыяе развіццю аднабаковаму, аднабаковай дыферэнцыроўцы. Я не збіраюся ўзводзіць на п'едэстал дзікага чалавека, для якога развіццё мускулатуры неабходна, не прапаведую зварот да часоў першабытных, але разам з тым я пераканаўся на ўласным вопыце, што для кожнага чалавека яго фізічнае развіццё павінна ісці паралельна развіццю разумоваму, аі не адхіляцца перавагаю разумовага.
    17 лістапада
    Новага нічога няма. Усё па-ранейшаму. Раніцай я — заолаг-натураліст, затым, калі людзі хворыя, — повар, урач, аптэкар, маляр, кравец і нават прачка. Адным еловам, на ўсе рукі, і ўсім рукам справы многа.
    Хоць я цярпліва вучуся мове туземцаў, але ўсё яшчэ больш здагадваюся, што туземцы хочуць сказаць, чым разумею іх, а гавару яшчэ менш.
    Папуасы суседніх вёсак пачынаюць, здаецца, менш пазбягаць мяне... Справа ідзе на лад; мая палітыка цярпення і неназойлівасці аказалася зусім правільнай. He я да іх хаджу, а яны да мяне; не я ў іх прашу чагонебудзь, а яны ў мяне, і нават пачынаюць дагаджаць мне. Яны становяцца ўсё больш і больш свойскімі: прыходзяць, сядзяць доўга, а не стараюцца, як раней, выпрасіць што-небудзь і затым уцячы хутчэй са сваёй здабычай.
    Аднак прыкра, што я яшчэ так слаба ведаю іх мову. Веданне мовы, я ўпэўнен, — адзіны сродак для знішчэння недавер’я, якое ўсё яшчэ трымаецца, а таксама адзіны спосаб азнаёміцца са звычаямі туземцаў, вераемней за ўсё, вельмі цікавымі.