Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
Некалькі чалавек увайшлі ў хату памёршага і хутка паказаліся ў дзвярах, несучы пакойніка, які быў ужо ў сядзячым стане, так што падбародак яго кранаўся кален; твар глядзеў уніз; рук не было відаць: яны знаходзіліся паміж тулавам і сагнутымі нагамі. Усё цела было абвязана поясам пакойніка, каб утрымаць члены ў патрэбным палажэнні.
Тры туземцы неслі памёршага: два прытрымлівалі яго па баках, а трэці, абхапіўшы тулава і ногі рукамі, нёс яго. Жанчыны, з якіх адна была маці памёршага, а другая — жонка, заканчвалі працэсію, прытрымліваючы канцы пояса, які ахопліваў цела памёршага. Абедзвеяны
былі вымазаныя чорнай фарбай, вельмі няўважліва, плямамі. На іх не было ніякіх упрыгожанняў, і нават звычайная, даволі прыстойная па даўжыні спадніца іх была заменена сёння поясам, ад якога віселі наперадзе і ззаду абрыўкі чорных махроў, якія ледзь прыкрывалі цела. Відаць, яны свядома апрануліся так, каб паказаць, што не мелі ні часу, ні жадання заняцца сваім убраннем. Абедзве яны плаксівымі галасамі выводзілі сумную песню.
Калі пакойніка вынеслі з дзвярэй, усе прысутныя змоўклі, усталі і захоўвалі маўчанне да канца.
Пакойніка апусцілі ў скрынку, якая стаяла пасярод пляцоўкі; галаву яго пакрылі тэльрунам (мяшком, у якім жанчыны носяць дзяцей) і потым, прыгнуўшы бакавыя сценкі каробкі, звязалі іх над галавой так, што скрынка набыла форму трохграннай піраміды; затым яе старанна абвязалі ліянамі і прывязалі верхні канец да тоўстай жэрдкі.
У час гэтай аперацыі некалькі туземцаў выступілі з радоў і палажылі каля скрынкі з целам .некалькі сухіх какосавых арэхаў і новы, нядаўна пафарбаваны пояс. Затым два туземцы ўзялі канцы жэрдкі, да якой быў прывязаны скрутак з пакойнікам, на плечы і панеслі зноў у хаціну; трэці ўзяў какосы і пояс і пайшоў за імі.
На гэтым цырымонія скончылася. Прысутныя разабралі сваю зброю і сталі разыходзіцца. Я пайшоў у хаціну паглядзець, куды паложаць цела: закапаюць ці пакінуць проста ў хаціне.
Апошняе меркаванне апраўдалася. Жэрдка была ўзнята на верхнія перакладзіны пад страхой, і пірамідальная скрынка загайдалася пасярод апусцелай хаціны.
Вяртаючыся дадому, я дагнаў туземцаў; чалавек сорак зайшлі да мяне ў Гарагасі пагаварыць аб пакойніку, пакурыць, папрасіць пер’яў і бітага шкла для брыцця.
29 мая
He гледзячы на боль галавы і галавакружэнне, я рашыў не адкладваць сваёй экскурсіі і ісці вечарам у Гумбу, а адтуль у .наступную раніцу ў Энглам-Мана. Прыняутпы на ўсякі выпадак хіну, я накіраваўся ў Гумбу; тром хлопчыкам з гэтай вёскі, якія суправаджаюць мяне, я даў несці патрэбныя для экскурсіі рэчы.
Паколькі ўжо цямнела, я пайшоў уздоўж марскога берага і такім чынам дабраўся да вёскі, пры ўваходзе ў
якую чакала мяне моладзь Гумбу. 3 крыкамі: «Маклай гена!» (Маклай ідзе), «Э мэм!» яны выхапілі мае рэчы ў хлапчукоў і праводзілі мяне да пляцоўкі, дзе я ўбачыў цэлае зборышча, занятае вячэрай. Тамо (дарослыя мужчыны) сядзелі на барле, маласі (моладзь) — на зямлі каля хацііны. Як я даведаўся, сёння была вячэра ў гонар або ў памяць аб памёршым; з гэтага выпадку елі свінню, але елі адны толькі тамо; маласі-ж задавольваліся адным бау. Як «тамо боро» (вялікаму чалавеку) і як rocmo, перада мной паставілі вялікі табір з таро і з вялікім кавалкам свініны.
Крыху ў баку, на цыноўцы каля кастра, ляжаў Кум. Ён скардзіўся на моцны боль у баку і ў жываце і прасіў дапамагчы яму. Я даў яму некалькі кропель опія, і на другі дзень Кум праслаўляў маё лякарства.
Пасля вячэры каля мяне сабралася ўся вёска. ЛАы сядзелі ў абсалютнай цемры. Кастра де было, а месяц узыходзіў позна. Мяне распытвалі аб Расіі, аб дамах, свіннях, дрэвах і г. д. Перайшлі потым да месяца, які, відаць, змешвалі з паняццем Расіі, хацелі ведаць, ці ёсць на месяцы жанчыны, колькі ў мяне там жонак; пыталіся аб зорках і дапытваліся, на якіх іменна я быў, і г. д. Кожнае маё слова выслухоўвалася з вялікай увагай.
Зрабілася холадна і сыра, і я захацеў ісці спаць. Некалькі чалавек праводзілі мяне ў прасторную буамбрамру, якая належала Алуму, аднаму з туземцаў, які заўтра павінен быў ісці са мной,
Больш паловы буамбрамры ў даўжыню было занята шырокімі нарамі, другая —двума вялікімі барумамі, так што для праходу заставалася мала месца. Я змёрз, седзячы на пляцоўцы, і быў задаволены, што магу напіцца чаю, бо ўзяў з сабою ўсё неабходна.е для піцця чаю.
На палаючым пасярод хаціны кастры хутка закіпела вада. Хоць агонь кастра весела палаў, у буамбрамры было недастаткова святла, і я запаліў стэарынавую свечку. Затым я знайшоў чыстую дошку і, пакрыўшы яе сурвэткай, расклаў усе рэчы, неабходныя для піцця чаю: невялікі чайнік, бляшанку з цукрам, бляшанку з бісквітамі, шклянку і лыжку. Усе гэтыя прыгатаванні да вячэры да таго здзіўлялі туземцаў, што яны нават не гаварылі, а моўчкі, з напружанай увагай, сачылі за кожным маім рухам.
Я ўжо так прызвычаіўся не бянтэжыцца перад дзесяткамі вачэй, накіраваных на мяне ва ўпор, што нічуць не сароміўся і паспяшыў выпіць чаю, каб хутчэй легчы адпачыць.
Я паслаў на барлу коўдру, чырвоны колер і мяккасць якой выклікалі выбух здзіўлення, і, зняўшы чаравікі, улёгся на нары. Чалавек пяць ці шэсць засталіся ў хаціне і прадаўжалі балбатаць, але аднаго жэсту з майго боку было дастаткова, каб выслаць іх усіх вон.
Хутка ў вёсцы ўсё сціхла, і я заснуў.
Мяне разбудзіў шоргат — як быццам-бы ў самой хаціне. Было, аднак, так цёмна, што нельга было нічога разабраць. Я павярнуўся і зноў задрамаў. У сне я адчуў лёгкае сутрасенне нар, нібы нехта лёг на іх. Здзіўлены смеласцю прышэльца, я, не разумеючы, працягнуў руку, каб пераканацца, ці сапраўды хто-небудзь лёг побач са мною. Я не памыліўся; але як толькі я дакрануўся цела туземца, рука яго схапіла маю і я ўжо не мог сумнявацца, што побач са мною ляжала жанчына. Перакананы, што гэтая аказія была справай многіх і што тут замешаны таткі і браткі, я рашыў зараз-жа пазбавіцца ад няпрошанай госці, якая ўсё яшчэ не выпускала маёй рукі. Я хутка саскочыў з барлы і сказаў: «Ні гле, Маклай нангелі авар арэн» («Ты ідзі, Маклаю жанчын не трэба»).
Пачакаўшы, пакуль мая начная наведвальніца выслізнула з хаціны, я зноў заняў месца на барле. Спрасоння чуў я шоргат, шаптанне, ціхую размову
знадворку; у гэтых штуках, відаць, удзельнічала не адна толькі незнаёмка, але і яе сваякі і іншыя. Было так цёмна, што, зразумела, твару жанчыны я не бачыў.
У наступную раніцу я не палічыў патрэбным збіраць даведкі аб начным эпізодзе — такія дробязі не маглі цікавіць чалавека з месяца Я мог, аднак, заЎважыць, што многім вядома начная падзея і яе вынікі. Туземцы, здавалася, былі так здзіўлены, што не ведалі, што і думаць.
Хоць я ўстаў у гадзін пяць, мы сабраліся ў дарогу не раней сямі, калі сонца ўзнялося ўжо даволі высока. Свой багаж я падзяліў паміж двума туземцамі, і, не гледзячы на тое, што кожны нёс не болып восемнаццаці фунтаў, або нават менш, абодва скардзіліся на цяжкасць паклажы.
Мы размясціліся адпачыць каля рэчкі. Я ўзяў з сабой рэшткі ўчарашняй вячэры, каб было чым закусійь у дарозе, і прапанаваў частку маім спадарожнікам, але яны ўсе адмовіліся, заявіўшы, што разам з гэтым таро варылася свіння, якую елі адны толькі тамо; маласі не Morvub дакранашіа да ежы, якая варылася разам з мясам, а калі дакрануцца — захварэюць. Гэта было сказана зусім суір'ёзна, з поўнай верай у тое, што гэта так, і я зноў пераканаўся, vxo не першы раз, што паняцце «табу» 2 існуе тут, як і ў Палінезіі.
1 Міклуха-Маклай меркаваў, што папуасы называюць яго «каарам тамо» — «чалавек з месяца». Совецкі вучоны Н. А. Буцінау выказаў нядаўна меркаванне, што гэта — памылка, што ў сапраўднасці папуасы называлі Маклая не «каарам тамо», а «гаро тамо» — «чалавек у абалонпы», «чалавек, апоануты з ног да галавьт», што яны не маглі называць яго «чалавекам з месяца», таму што. паводле іх уяўленняў, месяц — жывая істота, невялікая, здольная змясціцца ў іх у хапіне.
2 «Звычай табу, — пісаў Маклай у адным з сваіх артыкулаў,— заключаецца ў забароне, якая накладваецца на пэўныя прадметы. Так. напрыклад, многія прадметы зусім забаронены жанчынам. дзецям і юнакам. На пэўныя балі маюць доступ толькі дарослыя мужчынскага полу; нават да страў, прыгатаваных на месцы балю, юнакі, жанчыны і дзеці не маюць права дакранацца; ім забаронена не толькі ўжываць музычныя інструменты, але нават бачыць іх; пры гуках гэтых інструментаў яны павінны уцякаць; ужыванне кеу таксама дазволена адным дарослым мужчынам; пэўныя хаціны, дзе збіраюцца мужчыны, пэўпыя зборныя месцы ў лесе, прызначаныя для пагулянак, недаступны для жанчын і дзяцей. Для мужчын таксама існуе забарона на розныя прадметы: упрыгожанні, стравыіг. д.
Адсюль пачалася самая цяжкая частка дарогі: амаль увесь час пад гару і большую частку ўздоўж адкрытых схілаў, на якіх рос высокі унан што калоў і рэзаў мне твар і шыю сваімі верхавінамі. Туземцы, каб ахаваць сваё не зусім далікатнае цела ад драпін, трымалі перад сабой галінкі ў выглядзе шчытоў.
Сцяжынкі не было відаць. Адны ногі адчувалі яе, не сустракаючы перашкод пры перамяшчэнні. Прапусціўшы чалавека, унан зноў замыкаў сцяжынку.
Пакуль я запісваў і рысаваў бачанае, мае спадарожнікі старанна крычалі, каб выклікаць каго-небудзь з плантацыі. Нарэшце ў адказ на іх кліч пачуліся жаночыя галасы. Mae спадарожнікі абступілі мяне, так што сабраўшымся жанчынам мяне не было відаць. Калі-ж тыя падышлі бліжэй, спадарожнікі мае расступіліся, і жанчыны, якія раней ніколі не бачылі белага, спыніліся перада мной, як укапаныя. Яны не маглі ні гаварыць, ні крычаць; нарэшце, апамятаўшыся, з крыкам стрымгалоў кінуліся ўніз пад страшэнны смех маіх праваднікоў.
Малодшая, якая захацела аглянуцца, аступілася і ўпала. Mae спадарожнікі сказалі ёй нешта ўслед, адчаго яна піскнула, хутка ўскочыла і пабегла за астатнімі.
Мы падняліся да невялікага ляска. Тут, перакінуўшыся з туземцамі некалькімі словамі, Обар зламаў галінку, прашаптаў нешта над ёй і, заходзячы за спіну кожнага з нас, папляваў і ўдарыў разы два галінкай па спіне; затым, паламаўшы галінку на дробныя кавалачкі, ён схаваў іх у лесе паміж ламаччам і сухімі лісцямі.
He ўмеючы здабываць агонь, туземцы бяруць з сабой з дому, як я не раз ўжо казаў, запаленыя галавешкі, асабліва накіроўваючыся ў далёкія экскурсіі. Так былоі сёння; двое з маіх спадарожнікаў запасліся агнём, але, даведаўшыся, што я магу здабыць яго, як толькі яны гэтага пажадаюць, вельмі ўзрадаваліся і кінулі лішнюю паклажу. На вялікае задавальненне туземцаў, якія суправаджалі мяне, мне ўжо і раней здаралася запальваць запалкі і даваць ім магчымасць разводзіць маленькі агеньчык, каб высушыць тытунь і зялёны ліст, у які яны яго загортваюць. Тут я даставіў ім трэці раз задавальненне паглядзець як успыхвае запалка і пакурыць.