Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Мяне сустрэлі заплакаўшыя жанчыны і сын Саула. Акрамя мноства дробных ран, у яго аказаліся дзве глыбокія — на руцэ і на шыі, але ўсё-ж гэта былі толькі драпіны. Запечаная кроў з попелам і граззю надавалі жаласны выгляд раненаму. Размахваючы здаровай рукой, ён расказваў акружаючым, як ён усадзіў кап’ё ў цела
смяртэльна раненай свінні, як тая раптоўным рухам пераламала кап’ё і збіла яго самога з ног, як, параніўшы яго, свіння спрабавала ўцякаць, але здохла. Таварышы Саула, думаючы, што ён справіцца з гэтай свіннёй адзін (яна ўжо была моцна параненая), заняліся другой свіннёй і не бачылі няшчасця, якое з ім здарылася.
Я патрабаваў вады, нагрэў яе, абмыў раны, затым змазаў іх карболавым маслам і перавязаў. Усе, хто прысутнічаў, уважліва сачылі за маімі рухамі, паўтараючы, што я добры чалавек.
Сонца было нізка, калі я прышоў у Гарэнду, дзе, між тым, вепруку ўжо асмалілі шчаціну і чакалі мяне, каб я ўзяў сваю частку.
Я адрэзаў галаву і заднюю нагу і, не гледзячы на запрашэнне начаваць або, дакладней, правесці з туземцамі бяссонную ноч, узваліў на плячо здабычу сённяшняга дня і накіраваўся дадому. Паклажа была, аднак, такой цяжкай, што мне прышлося адпачываць разы два. У восьмай гадзіне я сеў спакойна ў сваё крэсла абедаць, вельмі галодны, таму што цэлы дзень быў на нагах і мала еў. Удары барума ў Гарэнду паведамілі суседнім вёскам аб пачатку «ай», які павінен быў прадаўжацца ўсю ноч і ўвесь заўтрашні дзень. Месячная ноч была Ціхая, і гукі труб і іншых інструментаў даляталі вельмі ясна.
Адпачыўшы дзве гадзіны, я не мог заснуць і таму рашыў накіравацца зноў у Гарэнду, жадаючы грунтоўна пазнаёміцца з папуаскім «ай» і паглядзець, што яны робяць па начах у час гэтых баляванняў. Я ўзяў з сабою Ульсана, якому вельмі хацелася пабыць у час «ай» у вёсцы. Узброіўшыся ліхтаром, таму што на месяц нельга было спадзявацца (яго часта закрывалі цёмныя хмары), мы рушылі. Прышлося ісці вельмі павольна, таму што Ульсан, які не прывык да тутэйшых сцежак, спатыкаўся і падаў некалькі разоў.
Падыходзячы да вёскі, я закрыў святло ліхтара і ціха наблізіўся да пляцоўкі.
На пляцоўцы палаў касцёр, над якім была зроблена вялікая жароўня, дзе пякліся кавалкі свініны. Седзячы, лежачы, стоячы вакол жароўні, туземцы займаліся музыкай. Кожны звычайна стараўся заглушыць астатніх сваім інструментам. Некаторыя спалі. Тлушч, якога многа
капала з жароўні, павялічваў часамі полымя, асвятляўшае ўсю карціну.
Гук майго свістка, які раздаўся раптоўна, прымусіў на некалькі секунд змоўкнуць нястройную музыку, потым пачуліся воклічы: «О, Маклай, гена! Андзі гена!» 1 і да т. п. Я знайшоў сабе зручнае месца на цыноўцы, але праседзеў там нядоўга, таму што музыка, якая на трохі замоўкла, узнавілася з новай сілай.
16 ліпеня
Туземцы навакольных вёсак зноў заняты выпальваннем травы і паляваннем, ад якога я сёння адмовіўся.
Хацеў нарысаваць партрэт Налая, але ён і іншыя туземцы, што стаялі каля яго, заявілі, што калі я гэта зраблю, ён хутка памрэ. Дзіўная рэч, — у Еўропе таксама існуе падобнае павер’е.
17 ліпеня
Прыбіраў і чысціў рэчы ў хаціне. Калі-б я часамі не займаўся прыбіраннем, у маю келлю з сямі квадратных футаў цяжка было-б увайсці. Хадзіў зноў у Бонгу да раненага. Каля нас сабралася цэлая грамада, але кожны быў чым-небудзь заняты: адзін канчаў новую «удзя-саб» 2 і скроб яе ракавінай, другі такой-жа ракавінай завострываў наканечнікі свайго юра, трэці нажом, атрыманым ад мяне, стругаў канец кап’я, зламанага ў час апошняга палявання. Жанчыны шукалі вошай у галовах у мужчын, падросткі былі заняты тым-жа. Дзве жанчыны перанеслі свае паслугі і на сабак і лавілі ў іх блох, пры гэтым сабакі паслухмяна ляжалі ў іх на каленях.
Калі я сабраўся ісці, Бугай, адзін з жыхароў Гарэнду, таксама падняўся, каб ісці са мною. Ля берага мора Бугай падышоў да тлеўшага тоўстага ствала, прыбітага даўнымдаўно прылівам. На маё здзіўленне, ён стаў з вялікім апетытам глытаць цэлыя жмені попелу.
He разумеючы, што гэта за асаблівае дрэва, я таксама паспрабаваў попелу, і ён аказаўся прыемнага салёнага смаку. Гэты ствол, які доўга насілі хвалі, паточаны марскімі жывёламі, увабраў у сябе такую колькасць солі, што попел яго часткова можа замяніць звычайную соль. Бугай
1 «Андзі гена!»— «Ідзі сюды, садзіся!»
2 У д з я-с а б — невялікая вузкая лапатка для разрыхлення зямлі.
сказаў мнё, што попел гэты многія ядуць з бау, аянам і іншымі стравамі. Для мяне гэта вельмі карыснае адкрыццё: мая соль ужо скора канчаецца, і я ем усё без солі, за выключэннем мяса.
Я звярнуў увагу на данган, заткнуты за браслет Бугая: ён зроблены з косці жывёлы, якую я яшчэ не бачыў. Яна называецца туземцамі «тыболь»1 і
жыве ў лясах, але сустракаецца таксама і на палянах. Паводле слоў туземцаў, у тыболя доўгі хвост і ён высока скача.
31 ліпеня
Некалькі туземцаў прыехалі ў Гарагасі на сваіх пірогах. Некаторыя, паводле звычаяў, уселіся ля самай лесвіцы, якая вяла да маёй веранды. Гаварылі аб паляванні, прасілі пер’яў і г. д. Раптам адзін з іх, як укушаны, у два скачкі зляцеў з лесвіцы з крыкамі:
— Маклай, гена, гена! (Маклай, хадзі, хадзі сюды!) Астатнія паследавалі яго прыкладу.
Я спытаў туземцаў, у чым справа, але не паспеў атрымаць адказу, як над галавой пачуўся моцны ўдар па страсе і слуп пылу асляпіў мяне. Дождж сукоў рознай таўшчыні падаў на зямлю ля самай веранды. Некаторыя з іх былі дастаткова тоўстыя, каб, упаўшы з вышыні сямідзесяцівасьмідзесяці футаў, сур’ёзна параніць чалавека.
Аказалася, што Буа, які саскочыў першым, пачуў над галавой лёгкі трэск і, ведаючы, што ён мог азначаць, узняў трывогу. Туземцы вельмі баяцца падзення дрэў і сухіх сукоў: падаючы, дрэвы могуць забіць або сур’ёзна параніць. Даўно ўжо туземцы знаходзяць стан маёй хаціны ў Гарагасі небяспечным і вельмі часта прапануюць мне перасяліцца ў Гарэнду або Бонгу, ці пабудаваць новую
1 Гл. запіс за 15 жніўня.
хаціну ў другім месцы. Яны маюць рацыю, але клопаты, звязаныя з пабудовай і перасяленнем, настолькі цяжкія для мяне, што, спадзеючыся на выпадак, я прадаўжаю жыць тут. У Бонгу, куды я хаджу кожны дзень перавязваць раны Саула, я далучыўся да групы туземцаў, якія курылі, жавалі бетэль і размаўлялі паміж сабою, спадзеючыся даведацца што-небудзь новае з размовы з імі. Я завёў гутарку аб назвах розных народнасцей і месц, жадаючы даведацца, ці маюць жыхары гэтага берага агульную назву; такой, аднак, не аказалася, хоць туземцы добра разумелі, што я хачу ведаць. Яны называлі людзей, дадаючы да слова «тамо» назву вёскі. Туземцы расказвалі, што жыхары вёсак у гарах на поўночны ўсход — «тамо дзева» — пракручваюць сабе ноздры і ўстаўляюць у іх пер’і. Потым гутарка зайшла аб маёй хаціне, аб падзенні сухіх галін і г. д. Мне зноў прапанавалі пабудаваць новую хаціну.
Частаванне ішло сваім звычайным парадкам: спачатку выпілі кеу, потым, плюючыся і робячы розныя грымасы, выкліканыя горкім напіткам, узяліся за наскоблены какос, затым за гурбы варанага бау, аяна і каінды у якасці дэсерту ішло жаванне бетэля, а затым курэнне. Гэта звычайны парадак туземных частаванняў.
Я не прымаў удзелу ні ў першай, ні ў двух апошніх частках вячэры, таму накіраваўся раней другіх у зваротны шлях. Каля адной хаціны я спыніўся, каб прапусціць цэлую чараду жанчын. Сярод іх многа было гасцей з іншых вёсак. Калі я спыніўся, каля мяне сабралася група мужчын. Жанчыны, выходзячы з лесу і заўважыўшы нашу групу, адразу-ж вельмі прыкметна мянялі паходку і, параўняўшыся з намі, апускалі вочы або глядзелі ў бок, прычым паходка іх рабілася яшчэ больш віхлявай, а спадніцы яшчэ энергічней рухаліся з боку на бок.
Я так спазніўся і было так цёмна, што мне прышлося начаваць у Гарэнду. Нары аказаліся значна лепшыя і мякчэйшыя за мой ложак, і, закрыўшыся новымі цыноўкамі, я спаў нядрэнна, хоць некалькі разоў прачынаўся ад жорсткасці тоўстага бамбуку, які замяняў мне падушку. Калі ляжыш на спіне, бамбук — даволі добрая падушка, але яна робіцца нязручнай, як толькі ляжаш на бок; трэба ўхітрацца спаць на спіне і не варочацца.
1	К а і н д a — коранеплод, адзін з рознавіднасцей ямса (гл. заўвагу да стар. 86).
і 4 Падародажы
209
ЖНІВЕНЬ
1 жніўня
Разглядаючы свой метэаралагічны журнал за дзесяць месяцаў, можна здзіўляцца выдатнаму пастаянству тэмпературы: рэдка бывае ў цяні 32°Ц, большай часткай 29 або 30°; ноччу на 7—8, вельмі рэдка на 10° халадней дзённага максімуму. Прытым тут няма, уласна, дажджлівай пары года; дождж размеркаваны даволі роўнамерна на кожны месяц.
He гледзячы на прыемны клімат, адно непрыемна — ліхаманка.
7 жніўня
Амаль кожны дзень ліхаманка. Трымаюся на нагах да апошняй магчымасці. Хіны застаецца мала.
Учора цэлы дзень чуліся ў лесе ўдары сякеры. Пайшоў паглядзець, што там робіцца. Значная прастора лесу была ачышчана ад кустоў і ліян, у вялікіх дрэў ссечаны галіны, пакінуты толькі самыя тоўстыя сукі; некалькі вялікіх дрэў павалена, — і ўсё гэта за два дні. Я мог толькі здзіўляцца рабоце, зробленай такой прымітыўнай прыладай, як каменная сякера.
Мурашкі жоўтыя, чорныя, карычневыя, белыя, вялікія, малыя, — патрывожаныя або пазбаўленыя свайго жылля, прымусілі мяне вярнуцца.
9 жніўня
Прыходзілі людзі Бонгу з гасцямі з Білі-Білі. Адзін з прыбыўшых прасіў дазволу паслухаць гармонік Ульсана.
Калі Ульсан пайшоў за гармонікам, туземцы паспяшылі ахутаць галаву пяцігадовага хлопчыка, які прышоў з імі, сваімі маль, каб ён не бачыў «ай». Калі Ульсан скончыў іграць і пайшоў, дзіця вызвалілі.
13 жніўня
Сядзеў дома і пісаў антрапалагічныя нататкі аб туземцах, якія маю намер паслаць акадэміку Бэру.
Прышлі жыхары навакольных вёсак, адны толькі «тамо баро» (дарослыя, асабліва паважаныя мужчыны) з вельмі дзіўнай просьбай: яны жадаюць, каб я назаўсёды
застаўся з імі, узяў адну, двух, трох, або колькі пажадаю, жонак і не думаў зноў ехаць у Расію або куды-небудзь у другое месца.
Яны гаварылі так сур’ёзна, па чарзе адзін за другім паўтараючы тое-ж самае, што відаць было, што яны з’явіліся з гэтай прапановай пасля доўгіх агульных нарад. Я ім адказаў, што калі я і паеду (у чым я ніколькі не быў, аднак, упэўнены), то вярнуся зноў і што жонак мне не патрэбна, таму што жанчыны вельмі многа гавораць і наогул шумлівыя, а гэтага Маклай не любіць.