Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
— He, гэта не ў Кар-Кары відаць дым, а з мора ён выходзіць. Скажы, Маклай, што гэта такое?
— Я пагляджу, а потым скажу, — адказаў я.
У гэтую хвіліну некалькі чалавек прыбеглі, крычучы: — Маклай! О, Маклай! Карвет рус гена: біарам баро! (Маклай, о, Маклай! Рускі карвет ідзе: дым вялікі!)
Яшчэ не верачы навіне, я апрануўся і накіраваўся да мора. Пры першым-жа позірку ўсякае сумненне знікла: дым ішоў з трубы вялікага парахода, — відаць, ваеннага судна. Корпуса яго яшчэ не было відаць, але можна было заўважыць, што судна набліжалася. Ва ўсякім разе, трэба было спяшацца ў Гарагасі, узняць сцяг ля хаціны, пераапрануцца і накіравацца насустрач судну. Якой-бы нацыянальнасці яно не было, камандзір не адмовіцца ўзяць мае пісьмы, уступіць мне крыху правізіі і адвезці хворага Ульсана ў бліжэйшы порт, які наведваюць еўрапейскія судны. Ўсё гэта я абдумаў, седзячы на платформе пірогі, якая везла мяне з Бонгу ў Гарагасі.
Ульсан ляжаў на сваім ложку і, як звычайна, крахтаў, але калі я сказаў яму, што мне патрэбен флаг, таму
што набліжаецца ваеннае судна, я падумаў, што чалавек гэты проста звар’яцеў. Ён ні то смяяўся, ні то плакаў і балбатаў так нязвязна, што я пачаў непакоіцца, ці не здарыўся з ім які-небудзь прыпадак.
Я паспяшыў узняць рускі флаг на флагштоку, зробленым яшчэ матросамі карвета «Віцязь». Як толькі флаг апынуўся на месцы і лёгкі вецер разгарнуў яго, я заўважыў адразу-ж, што судна, якое было каля вострава Ямбомбы, перамяніла курс і накіравалася прама ў Гарагасі. Я вярнуўся ў свой пакой, хацеў пераапрануцца, але палічыў гэта зусім непатрэбным: вопратка, якую я могбы апрануць, ва ўсіх адносінах такая-ж самая, якая ўжо была на мне.
Я сышоў уніз да пясчанага берага, і шмат цяжкасцей каштавала мне пераканаць траіх туземцаў накіравацца разам са мною насустрач судну, якое набліжалася. Я ўжо мог адрозніць рускі флаг. Сагам і Дзігу веславалі вельмі павольна, сочачы за рухамі судна і бесперапынна просячы мяне вярнуцца на бераг. Я ўбачыў афіцэраў на мосціку, якія глядзелі на мяне ў бінокль.
Нарэшце, мы былі ўжо так блізка ад судна, якое ішло цяпер павольным ходам, што я 'няўзброеным вокам мог адрозніць некалькі знаёмых твараў паміж афіцэрамі. Яны таксама пазналі мяне.
Мая ўвага была адцягнута станам маіх спадарожнікаў. Від такой вялікай колькасці людзей прывёў іх у моцнае хваляванне. Калі-ж па загаду камандзіра матросы былі пасланы па рэях і пракрычалі трохразовае «ура», мае папуасы не вытрымалі, саскочылі з пірогі і, вынырнуўшы далёка ад яе, пачалі плысці да берага. Грабкі таксама былі захоплены імі або кінуты ў мора. Я застаўся ў пірозе адзін і без грабкоў. Прышлося сяктак, грабучы рукамі, наблізіцца да кліпера і злавіць кінуты мне канат.
Нарэшце я ўзлез на палубу, дзе агульная мітусня і мноства людзей неяк дзіўна падзейнічалі на мяне. Я быў сустрэты камандзірам кліпера «Ізумруд» Міхаілам Нікалаевічам Кумані і афіцэрамі. Усе былі вельмі прыязнымі, але гоман навокал стамляў мяне. Мне было сказана, што кліпер быў пасланы генерал-адміралам і што, між 230
іншым, п. Раковіч1 быў пераведзены з карвета «Віцязь» на кліпер «Ізумруд» спецыяльна для таго, каб паказаць месца, дзе павінны былі быць закапаны мае паперы, таму што ў Еўропе распаўсюдзілася чутка, быццам я забіты ці памёр. Некаторыя афіцэры прызналіся мне нават, што, убачыўшы чалавека ў еўрапейскай вопратцы, які выехаў ім насустрач, яны думалі, што гэта Ульсан: яны былі амаль перакананы, што не застануць мяне жывым.
Я папрасіў камандзіра дазволіць мне накіравацца дадому і прыехаць праз некалькі гадзін перагаварыць з ім.
Прыход кліпера быў такой нечаканасцю, што я яшчэ не склаў сабе плану адносна таго, якія захады трэба ўжыць. Самым падыходзячым мне здавалася — з дапамогай людзей кліпера паправіць маю хаціну, дастаць з кліпера новы запас харчавання і застацца тут працягваць свае назіранні, адаслаўшы ў бліжэйшы порт зусім
1 Р а к о в і ч — лейтэнант, які пакінуў цікавыя ўспаміны аб плаванні «Віцязя» і «Ізумруда».
Вось як ён апісвае сустрэчу з Маклаем: «Жывы Маклай ці не? Большасць ужо даўно выключыла Маклая са спісу жывых. таму што ў адной з аўстралійскіх газет нейкі час назад было надрукавана, што ў «Астралябію» заходзіла адно купецкае судна, якое знайшло жывым толькі Ульсана; але, тым не менш, мы ўсе былі ўсхваляваны і чакалі чагосьці незвычайнага. Знаходзячыся ў трох ці чатырох мілях ад порта Канстанціна, мы накіпавалі vce трубы і біноклі на бераг... Нарэшце, адзін з афіцэраў заўважыў рускі флаг, які развяваўся паміж галінамі вялізных дрэў, і так расхваляваўся, што ледзь змог паведаміць аб гэтым камандзіру.
...Кліпер прыбавіў ходу, і мы ўбачылі дом; бачылі, як адплылі дзве пірогі і пайшлі нам насустрач. Паступова збліжаючыся, мы распазналі нейкага еўрапейда, які скора, на нашу агульную радасць, аказаўся ўяўнапамёршым Маклаем.
Спэна сустрэчы была самая ўрачыстая. Упрыгожаныя зброяй і галаўнымі ўборамі весляры важна сядзелі на сваіх месвах у пірозе, а паміж імі на ўзвышэнні стаяў худы і аброслы Маклай у пацёртым і паношаным гарнітуры і ў саламяным капелю’пы. Кліпер спыніўся і, з грукатам выпускаючы лішкі пары, паслаў па вантах каманду, якая разам са стаяўшымі на мосціках афіцэрамі, дружным
і шматразовым «ура» вітала нашага смелага даследчыка Новай Гвінеі.
Калі Маклай узняўся на кліпер, рукапацісканням, прывітанням і розным пытанням не было канпа. Маклай вельмі перамяніўся за час пятнаішацімесячнага пустэпьніцтва ад параксізмаў ліхаманкі, усякіх нястач і цяжкіх ’работ. У фланелевай кашулі, у гамашах, з кінжалам за поясам, з сумкай праз плячо, напоўненай рознымі лахманамі для абмену і пакупкі ежы, ён быў сапраўдным Рабінзонам Крузо».
непатрэбнага мне Ульсана. Я мог таксама паслаць свой дзённік і метэаралагічны журнал Геаграфічнаму таварыству і скончыць і адаслаць пачаты ліст аб антрапалогіі папуасаў акадэміку Бэру.
К абеду я вярнуўся на «Ізумруд». Міхаіл Нікалаевіч сказаў мне, між іншым, што з выпадку майго не вельмі добрага здароўя, ён жадаў-бы, каб я ўжо з сённяшняга дня пасяліўся на кліперы, а перавозку маіх рэчаў з Гарагасі на кліпер даручыў аднаму з маладых афіцэраў. Гэтая прапанова паказалася мне крыху дзіўнай.
— А хто вам, Міхаіл Нікалаевіч, сказаў, што я ўвогуле паеду з вамі? Гэта яшчэ не зусім вырашана, і, паколькі я мяркую, што вы можаце выдаць мне крыху правізіі, узяць з сабою Ульсана і мае лісты да бліжэйшага порта, то мне лепш за ўсё будзе застацца тут, таму што тут мне яшчэ засталося шмат спраў па антрапалогіі і этналогіі1 мясцовых туземцаў. Я папрашу вас дазволіць мне адказаць вам заўтра, адпраўлюся я на «Ізумоуд» пі тут застануся.
Міхаіл Нікалаевіч згадзіўся, але я мог заўважыць, што мае словы зрабілі на многіх дзіўнае ўражанне. Некаторыя падумалі (я гэта ведаю ад іх саміх), што мой мозг ад розных нястач і цяжкага жыцця прышоў у ненармальны стан.
Я даведаЎся, між іншым, ад камандзіра, што галандскі ўрад пасьтлае ваеннае судна з навуковай мэтай вакол востоава Нпвай Гвінеі. Гэтая акалічнасць вельмі мопна мяне запікавіла; я мог бы, такім чынам, падмацаваўшы сваё здароўе ў марской экскурсіі, вярнуцца з новымі сіламі і новьтмі запасамі на Бепаг Маклая.
Я рана вярнуўся ў Гарагасі і хутка заснуў. як забіты, пасля стамляючага дня, прадаставіўшы сабе на заўтрашнюю раніцу рашыць важнае пытанне: ехаць ці не?
20 снежня
Камандзір «Ізумруда» жадаў-бы застацца тут, па магчымасці, на кароткі час, таму што калісьці на карвеце «Віцязь» пасля кароткай стаянкі на гэтым месйы захварэла некалькі чалавек. Але за два ці тры дні я не змагу напісаць дастаткова падрабязную справаздачу Геаграфічнаму таварыству; паслаць-жа мой дзённік у такім
1 Этналогія — устарэўшая назва этнаграфіі.
выглядзе, як я яго пісаў, мне таксама здаецца нязручным. Гэта — адно.
Другая акалічнасць, важная для мяне, — гэта паведамленне, што калі я прыму неабходныя меры, то буду мець магчымасць вярнуцца сюды на галандскім судне. Вярнуцца зноў сюды мне неабходна. Я ведаю туземную мову, я заслужыў у туземцаў давер’е, і далейшыя назіранні па антрапалогіі і этналогіі будуць для мяне значна аблегчаны.
Такімі былі думкі, якія на другую раніцу прывялі мяне да рашэння пакінуць на час Бераг Маклая, з тым, аднак, каб вярнуцца сюды пры першай магчымасці.
Калі я аб’явіў капітану сваё рашэнне, ён спытаўся мяне, колькі мне неабходна часу, каб сабрацца. Я адказаў, што праз тры дні пасля таго, як «Ізумруд» кінуў якар, ён будзе ў стане падняць яго і ісці, куды пажадае. Два дні, якія застаюцца, я прадаставіў сабе на ўпакоўку рэчаў і на развітанне з туземцамі.
Міхаіл Нікалаевіч прыязна ўступіў мне адну са сваіх кают, і я ўжо перавёз на кліпер многія рэчы з Гарагасі.
Вечарам прышлі да мяне з факеламі людзі з Бонгу, Гарэнду і Гумбу; паміж імі былі таксама жыхары Мале і Коліку-Мана. Туй, Бугай, Саул, Лако, Сагам і іншыя, якіх я больш ведаў і якія часцей за ўсё бывалі ў Гарагасі, выказвалі асаблівае нездавальненне маім ад'ездам і, нарэшце, прышлі да рашэння: прасіць мяне застацца з імі, не ехаць, а пасяліцца на гэтым беразе, запэўніваючы, што ў кожнай вёсцы мне будзе пабудаваны дом, што для кожнага дома я магу выбраць з дзяўчат па жонцы або нават па дзве жбнкі, калі адной недастаткова.
Я адхіліў гэтую прапанову, сказаўшы, што вярнуся з цягам часу і зноў буду жыць з імі.
Людзі Гумбу прысталі да мяне, просячы ісці ў Гумбу, дзе, паводле іх слоў, акрамя мясцовых жыхароў, сабраліся людзі Тэньгум, Энглам і Самбуль-Мана; усе яны хочуць мяне бачыць. He жадаючы адмовіць ім, можа быць апошні раз, я пайшоў, акружаны вялікім натоўпам туземцаў з факеламі ў руках.
У Гумбу было паўтарэнне сцэны, якая адбылася ў Гарагасі.
Усе прасілі мяне не ехаць. Мне мала прышлося спаць, і калі пад раніцу я хацеў падняцца, то адчуў значны боль у нагах. Апошнія два дні я шмат хадзіў і не звяр-
таў увагі на раненыя ногі, якія моцна апухлі; раны пачалі вельмі перашкаджаць пры хадзе. Аднак я пайшоў па беразе, жадаючы вярнуцца хутчэй у Гарагасі. Боль быў настолькі моцны, што туземцы, зрабіўшы з некалькіх перакладзін насілкі, перанеслі мяне да мыска Габіна, а адтуль перавезлі на кліпер, дзе я адпачыў і дзе раны мае былі абмытыя і перавязаныя.