Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
«Хутка мая хаціна зрабілася цэнтрам, — піша Міклуха-Маклай, — каля якога пастаянна цясніліся шрогі жыхароў з астравоў Наматоце, Айдумы, Мавары...»
Па свайму звычаю, Міклуха-Маклай зрабіў некалькі экскурсій углыб краіны.
«Пакінуўшы ў сваёй хаціне ў Айве каля дзесяці чалавек экіпажа, — расказвае ён, — я рашыў з астатнімі накіравацца ў глыб Новай Гвінеі, між іншым, дзеля таго, каб праверыць расказы туземцаў аб нейкім вялікім возеры ў гарах. Высадзіўшыся на мацерыку Новай Гвінеі супроць вострава Койра, я перайшоў горны хрыбет у 1200 футаў вышыні і сапраўды ўбачыў параўнальна вузкае, але доўгае возера, якое завецца тутэйшымі жыхарамі «Камака-Валар». Возера тым больш зацікавіла мяне, што, паводле расказаў туземцаў, за некалькігадоў да майго прыходу яго ўзровень вельмі перамяніўся.
Высветліўшы прычыну паніжэння вады ва ўноў знойдзеным возеры, падарожнік наведаў бліжэйшыя астравы. I тут яго насціглі непрыемныя навіны.
«Дабраўшыся да вострава Айдума, — успамінае Маклай,— я атрымаў вельмі непрыемнае паведамленне...
Папуасы маёй калоніі ў Айве, мяркуючы, што з прычыны майго суседства яны будуць у бяспецы, перасталі быць напагатове і зусім не думалі аб раптоўным нападзе.
Аднойчы дажджлівай і пахмурнай раніцай, калі начальнікаў і большасці мужчын не было ў паселішчы, а тыя, хто заставаўся, спакойна спалі ў сваіх пірогах або ў бараках, раптоўна паявілася мноства папуасаў-ворагаў. Яны ўсе былі добра ўзброеныя і, каб налаць сабе больш страшны выгляд,
Застаўшы маленькае
пафарбавалі твары чорнай фарбай.
паселішча знянацку, яны накінуліся на спаўшых, не літуючы нават жанчын. Адзін з першых шалашоў, які быў атакаваны, належаў старому раддзе 1 вострава Айдумы. Сам раддзя адсутнічаў. Дома спалі яго жонка і дачка —
малое дзіця гадоў пяці-шасці. Бедная маці, раненая двума ўдарамі кап’я, знайшла, аднак, сілы дабрацца з дачкою да маёй хаціны, дзе яна спадзявалася быць у бяспецы. Тыя-ж, якія не былі вельмі цяжка раненыя, паследавалі яе прыкладу. Такім чынам, мая хаціна зрабілася цэнтрам звалкі... Пераможцы не задаволіліся тым, што ранілі і забілі чалавек дзесяць людзей Айдумы, але, пераканаўшыся, што раны жонкі раддзі Айдумы смяр-
1 Р а д д з я — малайская назва старшыні, начальніка, засвоеная папуасамі. Раддзя карыстаецца даволі значнай уладай.
тэльныя, пасеклі на кавалкі яе дачку. Адсечаная галава з часткай тулава і рукой, якая матлялася, была пасаджана на кап’ё і з урачыстасцю панесена ў горы.
Потым я даведаўся, што прычынай гэтых забойстваў была даўняя варожасць і даўно ўжо вырашаная помста. Пасля забойства пачалося рабаванне маіх рэчаў, якое прадаўжалася да трох гадзін дня. Горныя туземцы накіраваліся ў зваротны шлях, несучы, як трафею, галаву дзіцяці, ведучы з сабою ў палон двух маладых дзяўчат і хлопчыка і несучы столькі рэчаў, нарабаваных у маёй хаціне, колькі маглі панесці».
Жыхары Мавары і Наматоце — двух бліжэйшых астравоў, скарыстаўшы напад горцаў, разграбілі хаціну дашчэнту.
Міклуха-Маклай выбраў сваім новым месцазнаходжаннем востраў Айдума і прадаўжаў свае даследаванні, але ён не забыў пра падзеі ў Айве.
«...Я памятаю, — запісаў ён у дзённіку, — лужыны крыві няшчаснай дзяўчынкі ў мяне на стале і крывавыя сляды яе маці, забітай таксама ў мяне ў пакоі».
Ен рашыў пакараць віноўнікаў забойстваў і грабяжу. Даведаўшыся, што адзін з галоўных зачыншчыкаў разні, капітан 1 вострава Мавары, знаходзіцца ў пірозе, якая прыстала да берага вострава Айдума, Міклуха-Маклай у суправаджэнні слугі і аднаго адданага яму папуаса адправіўся на бераг.
«Павольна пераходзячы ад адной групы да другой я, нарэшце, падышоў да пірогі,
— Дзе тут капітан Мавары? — спытаўся я не вельмі гучным голасам.
Адказу не было, але ўсе галасы заціхлі, і многія павярнуліся, чакаючы.
— Капітан Мавары, выходзь! — паўтарыў я гучней.
Агульнае маўчанне.
Я падышоў да пірогі.
— Выходзь-жа!
Я сарваў цыноўку, якая служыла дахам пірогі. Там сапраўды сядзеў капітан.
— Саламат, туан! (Прывітанне, пан!) — прагаварыў ён слабым голасам. Гэты чалавек быў удвая або ўтрая здаравейшы за мяне, а цяпер дрыжэў усім целам.
’ К а п і т а н — начальнік, памочнік раддзі.
Я схапіў капітана за горла і, прыставіўшы рэвальвер да рота, загадаў Майберыту (туземцу) звязаць яму рукі. Пасля гэтага я звярнуўся да папуасаў і сказаў:
— Я бяру гэтага чалавека, якога я пакінуў у Айве сцерагчы маю хаціну і які дапусціў, каб у маіх пакоях забівалі жанчын і дзяцей».
Але Міклуха-Маклай быў вельмі ўважлівым і вельмі бесстароннім назіральнікам, каб, пакараўшы выпадковага віноўніка рабаўніцтва
і забойстваў, прагледзець, не заўважыць сапраўдную прычыну міжусобіц, якія знесілялі туземцаў берага ПапуаКавіяй. Ен ведаў, што калісьці яны былі мірнымі аселымі жыхарамі, што у іх, як і ў папуасаў Берага Маклая, калісьці былі хаціны, какосавыя пальмы, плантацыі. Чаму-ж цяпер яны жывуць, галадаючы, пакінулі свае паселішчы, бадзяюцца па вадзе ад берага да берага; чаму, калі ні спытаешся ў папуаса ў пірозе: «адкуль ты?», ён заўсёды адказвае: «шукаў чаго-небудзь паесці»? Сапраўднай прычынай збяднення туземцаў было тое, што малайскія купцы вывозілі туземцаў у рабства; яны падвучвалі горных папуасаў красці берагавых, а берагавых — браць у палон горных, і куплялі ўкрадзеных людзей за бясцэнак. К таму часу, калі Міклуха-Маклай наведаў гэты бераг, адкрыты гандаль людзьмі быў ужо забаронены галандскім урадам, але патаемны прадаўжаўся без перашкод. Вось у чым была прычына няспынных міжусобіц, разні і голаду.
«Са сказанага вынікае, — пісаў Міклуха-Маклай, — што хоць жыхары і атрымалі ад малайцаў вогнестрэльную зброю, азнаёміліся з курэннем тытуню і опіуму, па-
чалі цаніць золата і засвоілі малайскія назвы для сваіх начальнікаў, але ад гэтага не сталі ні багацейшымі, ні шчаслівейшымі... Хоць рабства ў галандскіх калоніях даўно знішчана афіцыйна, на паперы, але гандаль людзьмі прадаўжаецца на справе ў шырокіх памерах...»
На свае вочы пераканаўшыся ў існаванні «абуральнага гандлю людзьмі», на які галандскія ўлады глядзелі праз пальцы, Міклуха-Маклай не палічыў магчымым маўчаць. Тут упершыню ён выступіў як абаронца прыгнечаных народаў. Летам 1874 года ён звярнуўся з лістом да генерал-губернатара Нідэрландскай Індыі, у якім патрабаваў спыніць крадзеж людзей.
«Беззаконні квітнеюць бесперашкодна... — з горыччу пісаў ён у гэтым лісце. ■— Для мяне было-б вялікім задавальненнем, калі-б гэтыя некалькі радкоў маглі садзейнічаць хоць некаторай палёгцы гаротнай долі туземцаў».
Вярнуўшыся з берага Папуа-Кавіяй на востраў Яву, падарожнік неўзабаве цяжка захварэў. Ен быў на краі пагібелі. Але, крыху паправіўшыся, ён прыступіў да наступнага падарожжа, неабходнага для выканання таго плана, які ён вызначыў сабе. Папуасы Новай Гвінеі на ўсходзе і на захадзе былі ўжо ва многіх адносінах даследаваны ім; негрытосы Філіпінскіх астравоў таксама. Цяпер ён задумаў рашыць наступнае не вырашанае навукай пытанне: ці існуюць рэшткі меланезійскага племені на Малакскім поўвостраве, — як сцвярджаюць некаторыя вучоныя, — ці меланезійцаў зусім там няма, ды і не было, як сцвярджаюць другія?
У снежні 1874 года Міклуха-Маклай накіраваўся ў падарожжа па востраву Малака — на пошукі племені «лясных людзей», аб якіх чулі, але якіх ніколі не бачылі еўрапейцы. Ці існуюць яны на самай справе? Малайцы запэўнівалі, што існуюць, дадаючы пры гэтым, быццам ззаду ў іх хвасты і ў роце іклы, быццам вушы ў «лясных людзей» такія доўгія, што яны могуць прыкрывацца імі ад дажджу... У Іяхоры Маклай атрымаў ад магараджы «адкрыты ліст», які прадпісваў усім вясковым старшынам даваць яму праваднікоў і насільшчыкаў, і рушыў у дарогу. Але час быў выбраны ім няўдала: снежань на поўвостраве самая дажджлівая пара. «Падарожжа аказалася даволі цяжкім», стрымана прызнаецца Маклай; у сапраўднасці-ж шлях быў амаль непераадольны, і другі на месцы Маклая даўно-б вярнуўся назад. Рэкі і ручаі
разліліся і затапілі нізкія месцы; лес ператварыўся ў возера; семнаццаць сутак падарожнік ішоў па калена, а то і па грудзі ў вадзе. Але ён усё-ж-такі дабраўся да ракі Муар. наняў плоскадонную лодку, падняўся ў лодцы да Палона — прытока Муара — і тут упершыню ўбачыў шалашы «аран-утан» — «лясных людзей». Аднак гэтыя першыя «лясныя людзі» толькі раздражнілі ўяўленне падарожніка: яны «былі больш падобныя на малайцаў, чым на асобнае племя», гаварылі ўжо на поўмалайскім дыЯ' лекце, а яму хацелася
знайсці сляды чыстага папуаскага племені.
Прадаўжаючы шлях, Маклай дасягнуў вусця ракі Індау, якая ўпадае ў Кітайскае мора, і такім чынам перасек увесь поўвостраў Малаку з захаду на ўсход. Але мэты сваёй ён не дасягнуў і вярнуўся ў Іяхору, знясілены і за-
смучаны.
«Вынікі гэтай экскурсіі былі цікавыя, — піша ён, — але яны зусім не задаволілі мяне».
Пакінуць справу няскончанай ён не мог. Пачаўшы шукаць чыстае, нязмешанае папуаскае племя, ён павінен быў знайсці яго або пераканацца, што на поўвостраве Малака яго наогул няма. I ён зноў пусціўся ў дарогу — ва ўнутраныя вобласці поўвострава. Дарэмна магараджа запэўніваў яго, што яму не вярнуцца жывым, што джунглі кішаць тыграмі, што «лясныя людзі» забіваюць усякага, хто адважыцца ўступіць у іх лясы, — Маклай свайго рашэння не змяніў.
Заручыўшыся пісьмом ад сіямскага караля, у якім кароль загадваў усім сваім васалам, раддзям Малакі,
аказваць вучонаму ўсялякую дапамогу, Міклуха-Маклай накіраваўся ў дарогу.
«Набліжаючыся да сталіцы якога-небудзь султана або раддзі, — расказваў потым падарожнік, — я звычайна пасылаў туды некалькі суправаджаўшых мяне людзей, каб папярэдзіць князя аб маім прыходзе... На пытанне князя: «Хто я такі?» — пасланцы павінны былі, згодна маіх настаўленняў, адказваць, што «дато рус Маклай» («дато» па-малайску азначае дваранін) прыдзе ў госці да яго; што дато Маклай ідзе з пэўнай краіны, пабываўшы ў пэўнага султана або князя, і цяпер накіроўваецца праз гэтую краіну ў другую краіну да пэўнай асобы. На пытанне: «Што-ж дато Маклай хоча ва ўсіх гэтых краінах і чаго ён шукае?» — пасланыя людзі павінны былі адказваць: «Дато Маклай падарожнічае па ўсіх краінах, малайскіх і іншых, каб даведацца, як у гэтых краінах жывуць людзі, як жывуць князі і людзі бедныя, людзі ў паселішчах і людзі ў лясах; пазнаёміцца не толькі з людзьмі, але і з жывёламі, і з раслінамі, і да т. п. Зразумепа, такі небывалы госць, які жадае ўсё бачыць, прыводзіў у вялікае здзіўленне і непакой туземных начальнікаў, якія хоць і ветліва сустракалі мяне, але яшчэ больш ветліва стараліся адпоавіць са сваіх уладанняў... Вось гэтае жаданне, чым хутчэй пазбавіцца ад маёй прысутнасці... садзейнічала хуткасці і спрыяльным умовам майго падарожжа».