• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжы

    Падарожжы


    Памер: 353с.
    Мінск 1954
    80.35 МБ
    Мой адказ не вельмі задаволіў іх, але яны засталіся ва ўсякім разе задаволены тытунём, які я раздаў членам дэпутацыі.
    Вось ужо месяцаў шэсць, як Ульсан і я кожны вечар кладзем на касцёр вялікае бервяно, каб падтрымаць агонь да наступнай раніцы, таму што прыходзіцца быць эканомным з запалкамі і не дайсці да неабходнасці бегаць у Гарэнду, калі касцёр пагасне. Часамі мы замяняем звычайнае дрэва абрубкам, які доўга праляжаў у марской вадзе, і зусім a la papoua збіраем белы попел, які і ўжываем, як соль. Каб выпарваць марскую ваду на агні, трэба вельмі шмат паліва, а для здабывання солі пры дапамозе выпарэння на сонцыі ў мяне не знойдзецца дастаткова вялікай і плоскай пасудзіны.
    Я, між іншым, лёгка і хутка адвык ад солі і не заўважаю ніякай шкоды ад яе недахопу.
    15 жніўня
    Раніцаю на паляванні, калі я ішоў па сцяжынцы каля плантацыі, шоргат у сухім лісці прымусіў мяне спыніцца. Прыслухоўваючыся да шуму, я заўважыў кроках у дваццаці паміж дрэвамі, каля сухога пня, невялікую жывёлу. Гэта быў маленькі кенгуру, рыжавата-шэрага колеру, якога туземцы называюць «тыболь».
    Я выстраліў і раніў кенгуру, так што яго не цяжка было злавіць. Узрадаваны сваёй здабычай, я безадкладна вярнуўся дадому, забыўшы, што не застрэліў нічога на снеданне або абед, але мне было не да гэтага.
    Вось ужо каля года, як я тут, і гэта першы экземпляр тыболя, які мне ўдалося здабыць.
    20 жніўня
    Я сядзеў у Гарэнду, куды прышоў за аянам, і гутарыў з туземцамі, як раптам пачуліся прарэзлівыя ўсхліпванні 14*	211
    і прычытанні, зусім падобныя да тых.якія я чуў у Гумбу пры пахаванні Бато. Голас быў жаночы, і хутка паказалася сама плакаўшая: абодвума рукамі яна закрывала вочы ці выцірала слёзы, павольна ішла і крыкліва галасіла нараспеў; крыху воддаль за ёй ішлі жанчыны і дзеці, таксама апусціўшы галовы, але моўчкі. Я спытаўся:
    — Чаго гэта плача і крычыць Калоль?
    Аказалася, што ў яе ноччу здохла вялікая свіння, якая хацела прабрацца паміж каламі плоту ў агарод.
    Калоль накіравалася ў сваю хаціну і прадаўжала галасіць, як па нябожчыку.
    Такая прывязанасць жанчын да свіней можа быць часткова растлумачана тым, што ў гэтых краінах' некаторыя жанчыны кормяць парасят грудзьмі. Так было і ў гэтым выпадку. Калі я, смеючыся, заўважыў, што свіней многа, яна адказала, паказваючы на грудзі, што гэтую яна ўскарміла сама.
    Такія сцэны здараюцца тут у вёсках нярэдка. Пры кожнай няўдачы, страце, смерці абавязак жанчын —■ крычаць, выць, плакаць. Мужчыны ходзяць моўчкі, насупіўшыся, а жанчыны выюць.
    Два туземцы прынеслі здохшую свінню. Гэта была свіння Аселя, ён рашыў адправіць яе ў падарунак людзям Бонгу. Туды яе і панеслі.
    Такія ўзаемныя падарункі, ад адной вёскі другой, тут агульнае правіла.
    У Гарэнду пры адпраўцы свінні ўдарылі ў барум. Каля поўгадзіны пачакаўшы пачуўся барум у Бонгу, які азначаў атрыманне свінні і пачатак «ай».
    22 жніўня
    Учора вечарам я сабраўся ў Білі-Білі, завязаўшы абедзве дзверы не вяроўкай, а белай ніткай, якой аблытаў іх, як павуцінай.
    Ноччу вецер быў слабы; зыб, аднак, значная; на золаку, пасля невялікага шквалу з дажджом, настаў штыль.
    Праз гадзіну веславання, вельмі стамляючага з-за штылю і сонечнай спякоты, мы падышлі бліжэй да БіліБілі.
    Туземцы натоўпамі ішлі ўздоўж берага, распяваючы песні, у якія часта ўпляталі маё імя. Некалькі пірог выехала да нас насустрач, і жыхары Білі-Білі, стараючыся размаўляць на дыялекце Бонгу, які я разумею, наперабой запэўнівалі мяне, што яны вельмі рады майму прыезду.
    Прыгожы астравок з густой расліннасцю, натоўп туземцаў, упрыгожаных кветкамі і лісцямі, пірогі вакол шлюпкі, песні, гучная размова, жарты і крыкі туземцаў, — усё гэта яскрава нагадвала мне апісанне астраўлян Ціхага акіяна, зробленае першымі мораплаўцамі.
    Выбраўшы месца каля берага, я накіраваў туды сваю шлюпку. Калі яна стукнулася ў пясок, дзесяткі рук пацягнулі яе вышэй на палогі бераг. Была ўжо дзесятая гадзіна, і, выпіўшы вады какосавага арэха, я адчуў моцнае жаданне заснуць, таму што ноччу мне спаць не прышлося. Гэтае жаданне не цяжка было здзейсніць, і я разлёгся, як і ў першы прыезд, у адной з указаных мне туземцамі пірогаў.
    Адпачыўшы, я ўзяўся за рысаванне. Рысаваў, што прыходзілася: і хаціны, і пірогі, рабіў партрэты, здымаў факсіміле з розных папуаскіх арнаментаў, выдрапаных на бамбуку. Абыходзячы вёску, я спыняўся каля многіх хацін.
    Каля адной з іх некалькі туземцаў працавалі над вялікім вяслом, прычым можна было бачыць, як жалеза лёгка выціскае з ужытку ў якасці прылад ракавіны і камень. Невялікі абламаны цвік, добра абточаны на камені ў выглядзе долата, у руках спрытнага туземца аказаўся выдатным інструментам для вырэзвання просталінейных арнаментаў. Работа была марудная, але ўсё-ж лягчэй і прасцей, чым разьба каменем ці ракавінай.
    Каля многіх хацін віселі шчыты, нанава пафарбаваныя белай і чорнай фарбай. Такія шчыты не сустракаюцца ў маіх суседзяў, але ў вялікім карыстанні ў жыхароў другіх астраўкоў. Яны круглыя і зроблены з аднаго кавалка дрэва; на пярэднім баку, каля краю, выразаны два канцэнтрычныя кругі; фігуры, зробленыя пасярэдзіне, вельмі рознастайныя.
    Жадаючы паказаць мне сваю спрытнасць, туземцы схапілі коп’і, узялі шчыт на левую руку так, што сярэдзіна яго прыходзілася амаль ля самага пляча, і пачалі рабіць розныя ваяўнічыя рухі, прычым шчыт закрываў галаву і
    грудзі і мог у некаторай ступені абараніць іх ад стрэл і коп’яў.
    24 жніўня
    Вецер усё яшчэ моцны; туземцы просяць пачакаць. Мне ўсёроўна, таму што ўсюды і заўсёды работа ў мяне пад рукой, толькі глядзі, пазнавай, рысуй і запісвай; матэрыял невычэрпны.
    3	раніцы амаль уся мужчынская моладзь накіравалася на чатырох пірогах на надзвычайны баль, або дакладней, банкет у Багаці (туды ім вецер падарожны). Фізіяноміі маладых людзей, якіх я ведаў добра, былі так размаляваны, што я павінен быў уважліва ўглядацца ў знаёмыя твары, каб распазнаць іх, да такой ступені звычайны выраз і рысы твару змяняліся некалькімі каляровымі ўзорамі. «Сары» розных форм і невялікія барабаны, якімі карыстаюцца ў час танцаў, не былі забытыя.
    Адпраўляючыся, зусім гатовыя, да сваіх пірогаў, туземцы, ва ўгоду мне, на плоскім сырым пясчаным беразе, зрабілі рэпетьнцыю танца, які яны павінны будуць выконваць вечарам у Багаці. Пры гэтым яны трымалі ў зубах свае сары, якія ўяўлялі сабой языкі, кур’ёзна ўпрыгожаныя белымі ракавінамі. У левай руцэ ў іх было па невялікаму барабану, у які яны білі правай рукой. У час танца, які складаўся з плаўных рухаў, яны не толькі спявалі (прычым з-за таго, што ў зубах яны трымалі сары, спяванне іх мела дзіўны гук), але і білі ў барабан, які то апускалі да зямлі, то ўзнімалі над галавой. Танец быў у вышэйшай ступені арыгінальны.
    25 жніўня
    Прачнуўшыся ноччу і бачачы, што надвор’е добрае, я апрануўся, запаліў ліхтар і накіраваўся будзіць Каіна і Гада, з якімі павінен быў накіравацца на астравок Ціару. Пасля некалькіх адгаворак Каін разбудзіў Гада. Яны дасталі парус і вёслы. Я перанёс у невялікую пірогу розныя рэчы для абмену і для падарункаў і стаў чакаць ля берага сваіх спадарожнікаў. Размахваючы запаленымі палкамі, яны прынеслі мачту, парус і свае падарункі. Накіроўваючыся ў госці, туземцы заўсёды бяруць з сабой падарункі, а таксама і рэчы для абмену, скарыстоўваючы тое, у чым самі маюць лішак.
    Месяц вышаў з-за хмар і таямніча праглядваў паміж пальмамі, асвятляючы вёску, спакойнае мора і людзей, 214
    якія працавалі ля пірогі. Я размясціўся на платформе, або на «кабум-барле», на адным баку мачты са сваімі рэчамі; на другім баку гарэў агонь у разбітым вялікім гаршку. На насу і на карме, у спецыяльна прыгатаваных месцах, пастаўлены былі коп’і, лукі і стрэлы абодвух туземцаў. Адзін з іх размясціўся наперадзе платформы, другі — на карме, каб веславаць і, акрамя таго, кіраваць парусам і рулём.
    Каля трох гадзін раніцы ўсё было гатова, і пірога — на дыялекце Білі-Білі «кабум» — была спушчана ў мора. Ускочыўшы ў яе, Каін і Гад узяліся веславаць, таму што ля берагоў вецер быў слабы.
    Я рашыў, што рацыянальней за ўсё для мяне прадаўжаць перарваны сон, таму што гэты бераг я ўбачу
    днём, а ноч вельмі цёмная, і ўсёроўна нельга разгледзець нічога, акрамя сілуэтаў дрэў, якія выступаюць над агульным узроўнем лесу. Пругкі бамбукавы насціл платформы аказаўся даволі добрым ложкам, і я выдатна праспаў больш гадзіны.
    Мяне разбудзіў Гад, папераджаючы, што я спалю сабе чаравік, таму што, пацягнуўшыся ў сне, я палажыў адну нагу амаль што на самы касцёр. Туземцы папрасілі ў мяне тытуню, закурылі свае цыгаркі і пачалі распытваць у мяне пра Расію, пра людзей, якія жывуць не толькі ў Расіі, але і на месяцы, і на зорках. Між іншым, я даведаўся, што планету Венеру яны называюць «Бой», сузор’е пояса Арыёна — «Даманг», Плеяды — «Барэсі».
    Калі мы мінулі астравок Ямбомбу, мне паказалася, што бераг утварае ў гэтым месцы заліў. На досвітку, аднак, стала ясна, што мяркуемы заліў канчаецца пралівам, і мы хутка апынуліся ў праліве.
    Сонца паказалася на небасхіле і асвяціла архіпелаг, спакойную паверхню бухты і далёкія горы. Мы абагнулі тры невялікія астравы; на адным раслі какосавыя пальмы і былі размешчаны плантацыі жыхароў Гада-Гада; пяць або шэсць другіх — не заселены.
    Прадаўжаючы плысці далей, мы абагнулі сярэдні з трох ненаселеных астравоў і ўбачылі, нарэшце, мэту Hamaii экскурсіі — востраў Ціару. Група какосавых пальм і выцягнутыя на бераг пірогі азначалі, што тут прыстань.
    Mae спадарожнікі агледзелі сябе, апранулі новыя паясы, узбілі вялікімі грабянямі валасы і ўзяліся старанна веславаць. Ужо можна было адрозніць натоўп сабраўшыхся тыярцаў, якія, убачыўшы пірогу з Білі-Білі, прышлі на бераг. Многія гучна клікалі мяне па імені.
    Як толькі пірога падышла да пясчанага берага, яна была тут-жа высока выцягнута на пясок цэлым натоўпам туземцаў. Я сышоў з платформы і, раздаўшы жыхарам свае рэчы, накіраваўся ў вёску, дзе нам паказалі вялікую хаціну, у якой былі пастаўлены прывезеныя мною столік і раскладная лаўка.
    Сярод абступіўшых мяне туземцаў я пазнаў траіх, якія былі ў Гарагасі месяцы два таму назад. Імёны іх занесены ў маю запісную кніжку. Дастаўшы яе з кішэні, я знайшоў старонку і гучна прачытаў іх імёны. Вельмі здзіўленыя і разам з тым узрадаваныя, яны, адзін за другім, па меры таго як я называў іх імёны, падыходзілі да мяне і па майму знаку садзіліся ля маіх ног; потым цэлы дзень яны амаль не адыходзілі ад мяне, стараючыся ўслужыць мне, чым і як маглі. Каін 1 Гад таксама амаль не пакідалі мяне. Увесь натоўп жыхароў Ціары ўтварыў вялікі поўкруг, моўчкі гледзячы на мяне і на прывезеныя рэчы; я мог падрабязна разгледзець іх фізіяноміі.