Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
. Мне было ясна, што гэты раз мне нельга было глядзець склаўшы рукі на такое становішча ў вёсцы Бонгу, якая знаходзілася ўсяго ў пяці мінутах хадзьбы ад майго дома. Маўчанне з майго боку, пры маёй пастаяннай апазіцыі да войнаў, калі толькі некалькі дзён таму назад я паўстаў супроць паходу пасля смерці старэйшага брата Туя, было-б дзіўным, нелагічным учынкам. Мне не варта было ўступаць і гэты раз, каб не быць вымушаным уступіць пасля. Мне неабходна было пакінуць у баку маю антыпатыю да ўмяшання ў чужыя справы.
Я рашыў забараніць вайну. На моцны эфект трэба дзейнічаць яшчэ больш моцным, і спачатку трэба развеяць адзінадушную прагу помсты. Трэба было пасеяць паміж туземцамі рознагалоссі і тым самым садзейнічаць ахаладжэнню першай успышкі.
1 Вендэта — звычай помсціць забойствам за забойства сваяка, які доўгі час існаваў на востраве Корсіка. Род, які не забіў у помсту каго-небудзь з роду праціўніка, лічыўся зганьбаваным.
2 V ябодвух бакоў свае саюзнікі; людзі баяцца заходзіць у чужую вёску, не ведаючы ўпэўнена, прыязная яна ці не; здараецца, што вёскі, у сапраўднаспі нейтральныя, доўгі час лічацца саюзнікамі праціўнага боку. Заўвага Міклуха-Маклая.
Я доўга не спаў, а пасля часта прачынаўся, абдумваючы план сваіх будучых дзеянняў. Заснуў я толькі пад раніцу. Прачнуўшыся і перабраўшы ўчарашнія думкі, я рашыў выбраць план дзеяння, які, на маю думку, павінен быў даць жаданы вынік і які, як аказалася, падзейнічаў нават мацней, чым я чакаў. Галоўнае — не трэба было спяшацца. Таму, не гледзячы на сваю нецярплівасць, я дачакаўся звычайнага часу (перад заходам сонца), каб адправіцца ў Бонгу.
Як я і чакаў, у вёсцы ўсюды ішлі размовы аб здарэнні. Заўважыўшы, што туземцам вельмі хочацца ведаць, што я думаю, я сказаў: «Вангум і Туй былі маладыя і здаровыя, стары бацька застаецца цяпер адзін, але ўсё-ж такі Маклай скажа тое, што гаварыў і пасля смерці Вангума: вайне не быць».
Вестка аб словах Маклая маланкай абляцела ўсю вёску. Сабраўся вялікі натоўп, але ў буамбрамру, дзе я сядзеў, увайшлі толькі адны старыя. Кожны з іх імкнуўся пераканаць мяне, што вайна неабходна.
Даводзіць туземцам, што тэорыя оніма негрунтоўная, не было сэнсу: я вельмі мала ведаў мову туземнаў — гэта па-першае; па-другое, я толькі дарэмна патраціў-бы час, таму што мне ўсёроўна не ўдалося-б нікога пераканаць; па-трэцяе, гэта было-б вялікім промахам, таму што кожны пачаў-бьі тлумачыць мае словы на свой лад. Тым не менш я выслухаў вельмі многіх. Калі апошні скончыў гаварыць, я ўстаў, збіраючыся ісці, і звычайным маім голасам, які быў моцным кантрастам з усхваляванай размовай туземцаў, паўтарыў:
— Маклай гаворыць — вайны не будзе, а калі вынакіруецеся ў паход у горы, то з вамі з усімі, з людзьмі Гарэнду і Бонгу, здарыцца няшчасце.
Настала ўрачыстае маўчанне; затым пасыпаліся пытанні: «Што здарыцца?», «Што будзе?», «Што Маклай зробіць?» і да т. п.
Пакідаючы сваіх субяседнікаў у здзіўленні і даўшы магчымасць ім самім здагадацца, што азначае мая пагроза, я адказаў коратка:
— Самі ўбачыце, калі пойдзеце.
Накіроўваючыся дадому і павольна праходзячы паміж групамі туземцаў, я мог пераканацца, што ўяўлен-
не іх ужо працуе: кожны стараўся адгадаць, якую іменна бяду мог прарочыць Маклай.
He паспеў я дайсці да варот сваёй сялібы, як адзін са старых дагнаў мяне і, задыхаўшыся ад хадзьбы, ледзь сабраў сілы прагаварыць:
— Маклай, калі тамо Бонгу пойдуць у горы, ці не здарыцца тангрын (землётрасенне)?
Гэтае дзіўнае пытанне і ўсхваляваны выгляд старога паказалі мне, што словы, сказаныя мною ў Бонгу, зрабілі моцны эфект.
— Маклай не гаварыў, што будзе землетрасенне, — засупярэчыў я.
— He, але Маклай сказаў, што, калі мы пойдзем у горы, здарыцца няшчасце. Тангрын — вялікае няшчасце. Людзі Бонгу, Гумбу, Гарэнду, Багаці, усе, усе баяцца тангрын. Скажы, здарыцца тангрын? — паўтарыў ён з просьбай у голасе.
— Можа быць, — быў мой адказ.
Мой прыяцель хутка пусціўся назад, але быў амаль адразу-ж спынены двума туземцамі, так што я мог пачуць словы старога, сказаныя скорагаворкай:
— Я-ж гаварыў: тангрын будзе, калі пойдзем. Я гаварыў.
Усе трое амаль бягом накіраваліся ў вёску.
У наступныя дні я не хадзіў у Бонгу, прадастаўляючы ўяўленню туземцаў разгадваць загадку і спадзеючыся на прыказку «У страха вочы вялікія». Цяпер я быў упэўнены, што яны моцна задумаюцца, і іх ваенны азарт, такім чынам, пачне патроху астываць, а галоўнае, што цяпер у вёсках пануе рознагалоссе. Я знарок не дапытваўся аб рашэнні сваіх суседзяў. Яны таксама маўчалі, аднак падрыхтаванні да вайны спыніліся.
Тыдні праз два да мяне прышоў мой стары прыяцель Туй і пацвердзіў чуткі, якія даходзілі да мяне ўжо не адзін раз, што ён і ўсе жыхары Гарэнду хочуць выселіцца.
— Чаму так? — са здзіўленнем спытаўся я.
— Ды мы ўсе баімся жыць там. Застанемся ў Гарэнду — усе памрэм адзін за другім. Двое ўжо памерлі ад оніма Мана-тамо, так і другія памруць. He толькі людзі паміраюць, але і какосавыя пальмы хворыя. Лісці ў іх зрабіліся чырвоныя, і яны ўсе памруць. Манатамо закапалі ў Гарэнду онім, — вось і какосавыя паль-
мы паміраюць. Хацелі мы пабіць гэтых Мана-тамо, ды нельга. Маклай не хоча, гаворыць: здарыцца бяда>. Людзі Бонгу спалохаліся, баяцца тангрын. Здарыцца тангрын — усе вёскі навакол скажуць: «Людзі Бонгу вінаватыя; Маклай казаў: будзе бяда, калі Бонгу пойдзе ў горы...» Усе вёскі пойдуць тады вайной на Бонгу. Вось людзі Бонгу і баяцца. А ў Гарэнду людзей вельмі мала, каб ісці ваяваць з Мана-тамо адным. Вось мы і хочам разыйсціся ў розныя бакі,—скончыў Туй ужо зусім сумным голасам і пачаў пералічваць вёскі, у якіх жыхары Гарэнду мелі намер рассяліцца
Хто хацеў адправіцца ў Гарыму, хто ў Ямбомбу, хто ў Мітэбог; толькі адзін ці двое маюць намер застацца ў Бонгу2.
ЖНІВЕНЬ
Я меў звычай гадзін у шэсць вечара хадзіць да сваіх суседзяў у вёску Бонгу. Сёння я таксама адправіўся ў Бонгу, ведаючы. птто ўбачу там таксама і жыхароў другіх вёсак, якія павінны былі прыйсці туды.
ПрышоЎшы ў вёску, я накіоаваўся да буамбрамры, эдкуль далятала громкая, ажыўленая размова. Пры маім з’яўленні размсва абарвалася. Відаць, туземцы гаварылі пра мяне ці аб чым-небудзь такім, што ім хацелася стаіць ад мяне.
Сонца, якое ўжо заходзіла, чырванаватымі праменнямі асвятляла ўнутранаспь буамбрамры і твары жыхароў Бонгу, Гаоэнду, Білі-Білі і Багаці. Было цэлае зборышча. Я сеў. Усе маўчалі. Было відавочна, што я
1	Варта ўвагі, што звычай высяляпла з мясповаспі, дзе адбыўся адзін ui некалькі смяротных выпалкаў. — звычай, які я знайшоў паміж меланезійскімі вандроўнымі плямёнамі вострава Люсона. Малайскага поувострава і заходняга берага Новай Гвінеі. сустракаепца таксама і тут, сярод аселых жыхароў Берага Маклая, якія даражаць счаёй уласнасню. Заўвага Міклуха-Маклая.
2	Пакідаючы Бераг Маклая ў лістападзе 1877 года, я не думаў што жыхары Гарэнду прывядуць у выкананне свой намер. Вярчуўпіыся туды ў маі 1883 года на карвеце «Скобелеў» і наведаўшы Бонгу, я па старой сцяжынцы накіравауся v Гарэнду. Сцяжынка мопна зарасла: па ёй, відань. хадзілі мала. Калі я прышоў на тое меспа. дчр раней была размешчана вёска Гарэнду, то зусім не мог уявіць сабе. дзе я. Замест вялікай колькасці хацін, размешчаных навакол трох пляповак, я і/бачыу толькі дзве ui тры хаціны ў лесе: да такой ступені ўсё зарасло. Куды перасяліліся тамо Гарэнду, я не паспеў дазнацца. Заўвага Міклуха-Маклая.
перашкодзіў іх нарадзе. Нарэшце да мяне падышоў мой стары прыяцель Саул. (Я заўсёды давяраў яму больш за другіх, дазваляючы часам сядзець на сваёй верандзе, і вельмі часта ўступаў з ім у размовы аб розных трансцэндэнтальных 1 сюжэтах.) Паклаўшы руку мне на плячо (што было не фамільярнасцю, якой я не дапускаю паміж сабою і туземцамі, а хутчэй выражэннем сяброўства і просьбы), ён запытаў мяне ліслівым голасам і заглядваіючы мне ў вочы.
— Маклай, скажы: ці можаш ты памерці? Быць мёртвым, як людзі Бонгу, Багаці, Білі-Білі?
Пытанне здзівіла мяне сваёй нечаканасцю і тымурачыстым хоць і ўпрашальным тонам, якім яно было зададзена. Выражэнне фізіяномій акружаючых паказала мне, што пытаецца не адзін толькі Саул, што ўсе чакаюць майго адказу. Відавочна, падумаў я, аб гэтым вось туземцы і размаўлялі перад маім прыходам, і я зразумеў, чаму маё з’яўленне спыніла іх размову.
На простае пытанне трэба было даць просты адказ, але яго трэба, было перш за ўсё абдумаць. Туземцы ведаюць, перакананы, што Маклай не скажа няпраўды; іх прыказка: «Балал Маклай худзі» (слова Маклая адно)—павінна атрымаць пацвярджэнне і гэты раз. Таму сказаць «не» — нельга, тым больш, што, бадай, заўтра ці праз некалькі дзён якая-небудзь выпадковасць можа паказаць туземцам, што Маклай сказаў няпраўду. Скажы я «так», я пахісну сваю рэпутацыю, якая асабліва важна для мяне іменна цяпер, праз некалькі дзён пасля таго, як я забараніў вайну.
Гэтыя меркаванні прамільгнулі значна шпарчэй, чым я пішу гэтыя радкі. Каб мець час абдумаць адказ, я ўстаў і прайшоўся ўздоўж буамбрамры, гледзячы ўверх, як-бы шукаючы чагосьці (уласна, я шукаў адказу). Касыя праменні сонца асвятлялі ўсе прадметы, якія віселі пад страхой. Ад чарапоў рыб і сківіц свіней мой погляд перайшоў да калекцыі рознай зброі, прымацаванай над барлой; там былі лукі, стрэлы і некалькі коп’яў рознай формы. Мой погляд спыніўся на адным з іх, тоўстым і добра завостраным.
Я знайшоў адказ.
1 Трансцэндэнтальны — адзін з тэрмінаў кантаўскай ідэалістычнай філасофіі. Але Міклуха-Маклай ужывае яго тут не ў філасофскім сэнсе, а проста ў значэнні слова «адцягнены».
Зняўшы са сцяны кап’ё, такое цяжкае і вострае, што калі-б кінуць яго трапна, яно прынясе немінучую смерць, я падышоў да Саула, які стаяў пасярэдзіне буамбрамры і сачыў за маімі рухамі.
Я падаў яму кап’ё, адышоў на некалькі крокаў і спыніўся насупроць яго.
Я зняў капялюш, шырокія палі якога закрывалі мне твар; я хацеў, каб туземцы маглі па выразу майго твару ўбачыць — Маклай не жартуе і не маргне, што-б ні здарылася.
Я сказаў:
— Паглядзі; ці можа Маклай памерці.
Здзіўлены Саул хоць і зразумеў сэнс маёй прападовы, але нават не падняў кап’я і першы загаварыў:
— Арэн, арэн! (не, не!)
Многія кінуліся да мяне, як-бы жадаючы засланіць мяне сваім целам ад кап’я Саула.