Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
Марамай узялі прыклад з Гасана, гэта значыць, скарыстаўшы пірогу, якая прыблізілася, скочылі ў ваду і болыв не вярталіся.
Хоць я часткова апраўдваў страх туземцаў, але ўсётакі іх учынак вельмі раззлаваў мяне.
21 сакавіка
Да ўсходу сонца я накіраваўся ў вёску Сегу і адпусціў шлюпку. Навакол не было відаць ні душы, але я быў перакананы, што туземцы хутка пакажуцца, і не памыліўся. He толькі мужчыны з’явіліся да мяне, але ад іх не адсталі і жанчыны. З’явіўся і Каін. Радасна паціскаючы мне руку, ён сказаў, што ўчора ён толькі таму збег з карвета, што баяўся застацца сярод тамо рус адзін, без мяне; а са мною гатовы вярнуцца хоць цяпер і накіравацца, куды я пажадаю. Я злавіў яго на слове і прапанаваў яму накіравацца са мною ў вёску Бамбасія, аб якой я толькі чуў у 1876 годзе, пабываць-жа там мне не ўдалося.
Акрамя Каіна, я ўзяў з сабою яшчэ і майго амбоінца Яна. У невялікай пірозе мы накіраваліся да ракі Аю; затым праз вузкі прыток, па імені Мадэ, мы пераплылі маленькае возера Аю-Тэнгай, акружанае лесам. Каля сцяжынкі мы выцягнулі пірогі на бераг і ўтраіх рушылі ўперад.
Гадзіны праз паўтары мы прышлі да вёскі. Жыхары яе спачатку кінуліся былі ўцякаць, але некалькі слоў, сказаных Каінам, заспакоілі іх зусім. А калі я раздаў ім ся кія-такія падарункі, уся вёска — і мужчыны і жанчыны— збеглася, каб атрымаць ад мяне што-небудзь; мужчынам я даваў тытунь і цвікі, жанчынам — пацеркі і чырвоную тканіну, разарваную на доўгія палосы.
Мне прапанавалі купіць тут вельмі цікавы для мяне шчыт, — не драўляны, а сплецены з ратанга. Гэты шчыт быў набыты туземцамі ад жыхароў Кар-Кара. Уладальнік шчыта хацеў атрымаць за яго сякеру, якой у мяне з сабою не было, але не хацеў даверыць шчыт мне і пачакаць, пакуль я прышлю яму сякеру з Каінам; ён не хацеў таксама ісці на карвет, дзе мог бы атрымаць сякеру, і таму ад шчыта мне прышлося адмовіцца. Тым не менш мне ўдалося набыць кап’ё, лук і стрэлы вельмі дакладнай работы і гэтым папоўніць невялікую калекцыю папуаскай зброі.
Асабліва па-майстэрску былі выраваны наканечнікістрэл. з рознымі зарубкамі і засечкамі.
Калі нам падалі пачастунак з варанага таро, я рашыў даведацца, ці ўжываюць тутэйшыя жыхары асобыя табіры, на якіх падавалася-б выключна чалавечае мяса. Адказ я атрымаў адмоўны. Мне сказалі, што чалавечае мяса варыцца ў звычайных гаршках і падаецца ў звычайных табірах. Паколькі мясам сёння не частавалі, то гэты раз я мог быць упэўнены, што мне не дадуць чалавечага мяса.
Мы вярнуліся на карвет якраз перад самым ліўнем. Ад адмірала я даведаўся, што ён мае намер зняцца ў наступны дзень. Гэта мяне вельмі здзівіла і засмуціла, таму што на карту яшчэ не было нанесена і палавіны вялізнага порта князя Алексея. Усе бухтачкі і якарныя месцы каля астравоў Роі, Тыяра, Грагер, гэта значыць, уся поўночная частка гэтага порта, не значылася яшчэ на карце, зробленай афіцэрамі карвета «Скобелеў».
Я некалькі разоў пачынаў даказваць адміралу, як было-б добра пашырыць прамерванне і на астатнюю частку порта. Адмірал, аднак, застаўся непахісны, гаворачы, што ўжо і так зроблена ўсё неабходнае, што трэба вельмі даражыць часам. Мне было вельмі крыўдна, што не рускаму ваеннаму судну прыдзецца зрабіць поўную карту выдатнага порта *.
22 сакавіка
Устаўшы на досвітку, я накіраваўся на мосцік і зрабіў эскіз гор Мана-баро-баро і архіпелага Давольных людзей. Моцны сустрэчны вецер перашкодзіў нам зняцца, і я накіраваўся на невялікі астравок, па імені ААегаспена, пакрыты расліннасцю і ў многіх месцах зручны для прычальвапня шлюпак. Адтуль я пераехаў на востраў Сегу, знайшоў Каіна і праз яго запытаў туземцаў, якія лічаць востраў Мегаспена сваім, ці згодны яны даць мне гэты востраў для таго, каб пабудаваць там дом у выпадку майго звароту. Усе не толькі згадзіліся, але былі вельмі задаволены, пачуўшы, што я пасялюся недалёка ад іх.
1 Я не памыліўся: месяцаў пяць-шэсць пасля таго была зроблена здымка поўднёвай часткі порта князя Алексея нямецкім карветам; нават бухтачкі былі названы немцамі. Заўвага Міклуха Маклая.
сакавіка
Зняліся з якара ў шэсць гадзін; каля васьмі праходзілі праліў «Ізумруд» паміж Новай Гвінеяй і востравам Каркар.
Чорныаді лініямі паказаны маршруты марскіх падарожжаў. якія зроблены Н. Н. Міклуха-Маклаем на працягу шаснаццаці год (з 1871 па 1887).
23 Пада рожжы
астаў апошні перыяд жыцця вялікага падарожніка. Рэўматызм і малярыя — цяжкія вынікі яго самаадданай працы ў тра-
пічных краінах — мучылі яго ўсё мацней і мацней.
Ен больш не ездзіў ні на астравы Адміралцейства, ні на Малаку, ні на Новую Гвінею. Ці быў ён ужо не ў сілах многа і напружана рухацца, ці адчуваў, што жыць яму засталося нядоўга і спяшыў умацаваць зробленае? Як бы там ні было, у апошнія гады жыцця ён імкнуўся апрацаваць здабыты матэрыял, а не здабываць новы.
Міклуха-Маклай больш не падарожнічае.
Ён жаніўся, жыве цяпер у Сіднеі і дзейна прыводзіць у парадак калекцыі, дзённікі, запіскі, рысункі.
У 1884 годзе Германія акупіравала поўночна-ўсходнюю частку Новай Гвінеі. Бераг Маклая, на якім кожны шматок зямлі быў апрацаваны туземцамі і ўздоўж і ўпоперак выхаджан і вывучан нястомным рускім падарожнікам, стаў здабычай германскага імперыялізма. Немцы назвалі захопленую зямлю «Зямлёй імператара Вільгельма».
«Туземцы Берага Маклая пратэстуюць супроць далучэння да Германіі», тэлеграфаваў Міклуха-Маклай Бісмарку ад імя сваіх падабаронных.
У 1886 годзе вучоны зноў накіраваўся ў Расію. Яму хацелася зрушыць з мёртвага пункту друкаванне сваіх навуковых прац і зрабіць апошнюю спробу аблегчыць лёс папуасаў.
Прыехаўшы ў Пецербург, ён пачаў прапагандаваць ідэю стварэння на адным з астравоў Ціхага акіяна рускай калоніі. Гэта не павінна быць калонія ў звычайным сэнсе
слова — залатое дно для гандляроў і прамыслоўцаў, якія адымалі ў туземцаў зямлю і нажываліся на іх паднявольнай працы пад аховай гармат і ружжаў; не, каланісты, на думку /Ааклая, павінны былі сяліцца толькі на свабодных, не занятых туземцамі землях і жыць плёнамі працы рук сваіх. 3 гэтым праектам Міклуха-Маклай звярнуўся да цара, да міністраў і непасрэдна, праз газеты, да «ўсіх жадаючых».
Жадаючыя адгукнуліся сотнямі лістоў, але цар калонію забараніў. Чарговы зварот Міклуха-Маклая да «ўладу маючых» — гэты раз да ўрада царскай Расіі — скончыўся тым-жа, чым скончыліся яго папярэднія звароты — да «Высокага Іўамісара» англійскіх уладанняў або да губернатара Нідэрландскай Індыі, — нічым. Каланіяльныя англійскія і галандскія ўлады і ўрад царскай Расіі, натуральна, не маглі выступаць у той ролі, якую прапаноўваў ім Маклай, — у ролі абаронцаў заняволеных народаў.
Рэакцыйная прэса, даведаўшыся аб адмове цара, паспяшыла сказіць ідэю вучонага, а разам з тым зняважыць і яго самога і тых смелых працаўнікоў, якія адгукнуліся на яго заклік; чорнасоценнае «Новое время» называла яго «шарлатанам», другія газеты і часопісы •— «ціхаакіянскім памешчыкам», «папуаскім каралём»...
Так пацярпела крушэнне запаветная мара падарожніка. Міклуха-Маклай хутка старэў. Ен не толькі старэў,— ён, па выражэнню аднаго сучасніка, «драхлеў». Цяжка было паверыць, што яму не 60, а ўсяго толькі 40 год.
«Ён моцна схуднеў, характэрны твар яго пакрыўся маршчынамі...» піша карэспандэнт адной прыхільнай да Маклая газеты. «Толькі тады, калі ён пачынае гаварыць аб сваім беразе і яго жыхарах, голас яго мацнее і вочы, сумна перабягаючыя з прадмета на прадмет, раптам ажываюць».
У 1886 годзе вучоны даў у падарунак Акадэміі навук свае калекцыі. У 1887 годзе ён ездзіў у Сідней. Ен спяшаўся прывезці на рддзіму жонку, дзяцей і ўсе паперы. Асталяваўшыся ў Пецербургу, на Галернай вуліцы, ён узяўся апрацоўваць свае запісы. Ацёк лёгкіх душыў яго, рэўматызм і неўралгія выклікалі востры боль, але напружаннем волі ён спрабаваў пераадолець хваробу, як пераадольваў некалі ліхаманку, вандруючы па Новай Гвінеі і Малацы. Ен дыктаваў, дыктаваў па сем, па восем гадзін
у дзень. Немагчыма было пакінуць чарнавікі неразабранымі. Абдумаць і прадыктаваць усё да канца, да апошняга лісточка — вось яна цяпер, тая вяршыня, якую што-б там ні было трэба ўзяць. Лазіў-жа ён хворым на горы, пераходзіў па грудзі ў вадзе балоты і рэкі.
Але гэты раз хвароба адолела яго.
15 красавіка 1888 года ў газетах паявілася аб’ява:
«Учора ў клініцы Віліе, у Санкт-Пецербургу, у 8 гадзін 30 мінут вечара, памёр на 42-м годзе жыцця пасля працяглай і цяжкай хваробы Нікалай Нікалаевіч Міклуха-Маклай. Смерць застала Нікалая Нікалаевіча тады, калі ён апрацоўваў другі том запісак аб сваіх падарожжах».
— У асобе Нікалая Нікалаевіча, — сказаў на магіле адзін з яго вучоных калегаў, — мы хаваем чалавека, які праславіў нашу айчыну ў самых далёкіх кутках свету,
На самай справе, Новая Гвінея аддалена ад Расіі на тысячы і тысячы кілометраў. Гэты ціхаакіянскі востраў сапраўды можа быць названы «далёкім кутком свету». Але тутэйшыя людзі аплаквалі ад’езд рускага падарожніка, як ад’езд роднага чалавека, і многія гады чакалі яго звароту. Памяць аб ім прадаўжала жыць на беразе заліва «Астралябіі» разам з пасынкамі пасаджаных ім дрэў, разам з кучаравай цёмнаскурай дзяўчынкай, якой ён даў рускае імя «Марыя»; і доўга яшчэ стальная сякера называлася там «сякера Маклай» і гарбуз — «гарбуз Маклай». Ужо ў пачатку нашага стагоддзя на востраве БіліБілі этнографы запісалі легенду, складзеную папуасамі аб Маклаі:
«Прышоў Маклай і сказаў нашым продкам: каменныя сякеры не вострыя, яны тупыя. Кіньце іх у лес, яны нікуды не варты, тупыя. Маклай даў ім жалезныя нажы і жалёзныя сякеры...»
У 1884 годзе Бераг Маклая і ўся поўночна-ўсходняя частка вострава былі захоплены Германіяй. На карце паявілася новае імя: «Зямля імператара Вільгельма». Так збыўся над жыхарамі Бонгу, Гарэнду, Гумбу прадрачоны Маклаем лёс. Вядома, што ў пакаранне за мяцеж супроць захопнікаў усё насельніцтва астраўка Білі-Білі было выгнана немцамі з родных вёсак...
Пасля першай імперыялістычнай вайны, у якой Германія пацярпела паражэнне, «Зямля імператара Вільгельма» разам з іншымі германскімі калоніямі адышла да пе-
раможцаў. Мандат на кіраванне ёю атрымаў Аўстралійскі Саюз, гэта значыць фактычна Англія, адна са старэйшых каланіяльных дзяржаў свету. На Новую Гвінеюпрышлі іншыя гаспадары і прынеслі з сабою іншыя метады кіравання — знешне, можа быць, і больш мяккія, чым нямецкія; але, якія-б ні былі формы імперыялістычнай палітыкі, сутнасць яе адна і тая-ж — служыць у мэтах карысці і нажывы метраполіі за кошт эксплуатацыі заняволенай краіны, за кошт працы яе жыхароў і багаццяў яе прыроды.