Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
«...расчульвае і прыводзіць у захапленне ў Вашай дзейнасці тое, — напісаў Талстой Маклаю, што, наколькі мне вядома, Вы першы несумненным вопытам даказалі, што чалавек усюды чалавек, гэта значыць добрая таварыская істота, у зносіны з якім можна і трэба ўваходзіць толькі дабром і праўдай, а не гарматамі і гарэлкай, і Вы даказалі гэта подзвігам сапраўднай мужнасці...»
Талстой схільны быў трактаваць навуковы і грамадскі подзвіг Міклуха-Маклая, як пацверджанне сваёй рэлігійнай тэорыі «непраціўлення злу гвалтам», надаючы тым самым дзейнасці падарожніка зусім неўласцівыя ёй рысы; але, як-бы там ні было. вялікі рускі пісьменнік адным з першых вітаў у Маклаі сябра і абаронцу заняволеных народаў.
У канцы кастрычніка ўсе рускія газеты надрукавалі паведамленне аб тым, што ў бліжэйшыя дні ў Пецербургу, у зале Геаграфічнага, а потым Тэхнічнага таварыства, выступіць з дакладамі аб сваіх падарожжах МіклухаМаклай.
Настала 29 верасня 1882 года — дзень першага паяўлення Міклуха-Маклая перад рускай грамадскасцю. Зала Геаграфічнага таварыства была перапоўнена. Людзі стаялі ў праходах, стаялі ў сумежным пакоі.
«Роўна ў 8 гадзін вечара, — паведамляе «Петербургскнй лнсток», — віцэ-старшыня таварыства П. П. Семёнаў увёў пад руку нашага падарожніка. Пры яго паяў-
ленні прагучэў аглушальны гром апладысментаў, які доўга не змаўкаў. За стол прэзідыума шпарка ўвайшоў, ужо аздоблены сівізной, Н. Н. Міклуха-Маклай, кожная рыса якога гаварыла аб сіле характару...»
«Шаноўныя васпані і шаноўныя васпаны! Праз восем дзён споўніцца 12 гадоў, як у гэтай-жа зале я паведаміў панам членам Геаграфічнага таварыства праграму мяркуемых даследаванняў на астпавах Піхага акіяна. — так пачаў свой даклад Міклуха-Маклай, даклад-справаздачу, даклад-рапарт вучонага вышэйшай геаграфічніай установе Расіі. — Цяпер, вярнуўшыся, магу сказаць, што выканаў абяцанне, дадзенае мною Геаграфічнаму таварыству:
зрабіць усё, што будзе ў маіх сілах, каб мерапрыемства не засталося без карысці для навукі».
Усе газеты надрукавалі падрабязныя агляды лекцый Міклуха-Маклая. Карэспандэнты адзінадушна адзначалі глыбокую ўвагу аўдыторыі да ціхай, пазбаўленай усялякіх знешніх эфектаў, змястоўнай і сціплай прамовы гэтага бледнага, стомленага чалавека.
«Кожны, хто слухаў яго, разумеў, — пісаў адзін журналіст, — што ён гаворыць толькі праўду, што ён расказвае толькі тое, што сам бачыў, нічога не перадаючы з чужых слоў і заўсёды правяраючы на месцы вядомае яму чужое назіранне».
Міклуха-Маклай атрымаў некалькі прывітальных адрасоў ад студэнцтва і ад навуковых таварыстваў Расіі. Калі ён прыехаў у Маскву і знюў выступіў са сваімі дакладамі, Таварыства аматараў прыродазнаўства прысудзіла яму за работы па этнаграфіі і антрапалогіі залаты медаль. Ведаючы, што многія падарожжы вучоны вымушаны быў рабіць на ўласныя мізэрныя сродкі, а часам і ў доўг, таму што сумы, якія пасылаліся яму Геаграфічным таварыствам, былі нязначныя, таварыства выклапатала яму 12 тысяч рублёў з дзяржаўных сродкаў на аплату даўгоў і 8 тысяч — на апрацоўку матэрыялаў, якія засталіся ў Сіднеі.
Цар Александр III абяцаў выдаць рукапісы МіклухаМаклая на ўласны кошт.
Аднак не ўсе радаваліся поспехам адважнага вучонага. He ўсім была па душы яго абарона цёмнаскурых. У кулуарах скептыкі і нядобразычліўцы паціскалі плячыма:
— Выбачайце, ды што ён зрабіў? Прывёз нейкія рысуначкі, гліняныя гаршкі... Што тут такога? Недавучаны студэнт, які разыгрывае добрадзея роду чалавечага... Ды ён і ў дзікуноў амаль не жыў — сядзеў усё ў Сіднеі. Ды і што шкавага ў гэтых дзікунах?
Цар так і не выканаў свайго абяцання. Працы Міклуха-Маклая былі надрукаваны ўпершыню толькі пасля Вялікай Кастрычніцкай рэволюцыі.
«Не гледзячы на тое, што назіранні вучонага-падарожніка датычаць туземцаў Новай Гв'неі, Малайскага архіпелага і Аўстраліі, у агульным расавым пытанні яны могуць мець павучалыіае значэнне і для нас», пісаў адзін праніклівы журналіст.
Вось таму і насцярожыліся чыноўніцкія, рэакцыйныя колы царскай Расіі. Папуасы былі далёка, але забітыя чувашы, мардва, вагулы — блізка, пад бокам...
Спачатку гэта была толькі насцярожанасць, гэта быў толькі шэпт аб няпэўнасці навуковых заслуг, пазней шэпт узмацнеў і ператварыўся ў гучны паклёп.
...У канцы 1882 года вучоны пакінуў Расію, каб прадаўжаць свае даследаванні. Выпадак дапамог яму яшчэ раз пабыць на Беразе Маклая. Калі параход даставіў яго ў Батавію, аказалася, што на рэйдзе стаіць і грузіцца вугалем рускі карвет «Скобелеў». Камандзір карвета контр-адмірал Капытаў згадзіўся даставіць падарожніка на Новую Гвінею, хоць яму гэта і было не зусім па дарозе.
Міклуха-Маклай перабраўся на карабель. Памятаючы, як радаваліся некалі туземцы, убачыўшы на палубе кліпера «Ізумруд» быка, ён па дарозе на адным з Малукскіх астравоў, у Амбоіне, набыў у падарунак сваім сябрам двух коз і двух зебу: бычка і цялушку.
17 сакавіка 1883 года Міклуха-Маклай апошні раз высадзіўся на сваім беразе.
ніцай у Бонгу і таро, бананы і
С A К A В І К
сышоў на бераг, на мысок Абсервацыі, і, убачыўшы там некалькі старых знаёмых з Гумбу, сказаў ім, што буду заўтра рашто для карвета патрэбна правізія: свінні, г. д. Баючыся ліхаманкі, я не рызыкнуў у
тон-жа вечар накіравацца ў іншыя вёскі і вярнуўся на
карвет.
18 сакавіка адмірал, некалькі афіцэраў і я сышлі на бераг каля вёскі Бонгу. У суправаджэнні туземцаў, якія, перапыняючы адзін другога, распытвалі мяне, дзе я буду жыць, калі пачаць будаваць мне хаціну і г. д., мы абышлі вёску. Яна паказалася мне гэты раз неяк меншай і больш запушчанай, чым у 1876—1877 гадах. Прыпомніўшы размяшчэнне вёскі, я хутка заўважыў, што цэлыя дзве пляцоўкі з акружаючымі іх хацінамі ператварыліся ў пустэчу. Пляцоўкі зараслі травой, а на руінах хацін рос хмызняк. На мае пытанні мне растлумачылі, што з туземцаў, якія жылі ў гэтых хацінах, адны памерлі, а другія выселіліся.
Згодна маіх інструкцый, дадзеных пры ад’ездзе ў 1877 годзе, усе дзяўчаты і маладыя жанчыны былі схаваны; засталося толькі некалькі агідных старых. Помнячы таксама мае парады, туземцы з’явіліся не толькі без зброі, але нават і без усякага ўпрыгожання. Выгляд у іх таму быў сёння досыць мізэрны (дзікія, без упрыгожанняў, калматыя, нагадваюць адзетага ў лахманы еўрапей-
ца),— тым больш, што амаль уся моладзь адсутнічала. Адны былі ў Багаці з выпадку святкавання там вялікага «ая» і «муна», іншыя, відаць, — у лесе, ахоўваючы жанчын.
Мой стары прыяцель Саул расказаў мне доўгую гісторыю аб «тамо інгліс» затым аб прыходзе ў Гарагасі «абадам Маклай» (брата Маклая), як яны, відаць, называлі п. Рамільі2.
Успомніўшы, што я яшчэ не бачыў Туя, я перапыніў размову пытаннем аб ім.
— Туй муэн сен (Туй памёр), — адказаў мне Саул.
Я вельмі пашкадаваў свайго старога прыяцеля.
Я выклікаў сярод туземцаў Бонгу вялікае хваляванне, аб’явіўшы, што прывёз ім быка, карову, казла і коз. Усе паўтаралі за мною імёны гэтых жывёл; усе хацелі іх бачыць зараз-жа. Я аб’явіў, што для прывезенай жывёлы трэба пабудаваць агарожу, каб жывёлы не паўцякалі. Туземцы многа гаварылі, але ніхто не браўся за справу.
Яшчэ раней я пераканаўся, што калі даць туземцам якую-небудзь рэч для агульнага карыстання, даць усім разам, а не выключна каму-небудзь аднаму, гэта заўсё-
1	«Пасля майго ад’езду, — дакладваў падарожнік Геаграфічнаму таварыству, — прышла з Мельбурна на Бераг Маклая англійская шхуна з золаташукальнікамі, якія меркавалі, што я стаіў наяўнасць там золата... Яны знайшлі маю хаціну ў тым выглядзе, як я яе пакінуў; дзверы і замок былі цэлы, плантацыя каля дому ўтрымлівалася так добра, што мела выгляд саду. Калі містэр П., удзельнік экспедыцыі, дакрануўся да замка — поўтузіна рук схапілі яго; папуасы растлумачылі яму знакамі, што ўсё тут належыць Маклаю і яму няма чаго тут шукаць. Дэманстрацыя гэтая была такой унушальнай, што белыя паспяшылі пайсці».
2	Рамільі — англійскі чыноўнік, які наведаў на англійскім ваенным судне бухту «Астралябіі».
«П. Рамільі, — паведаміў Міклуха-Маклай у тым-жа дакладзе, — меў выпадак бачыцца са мною ў Сіднеі, і я перадаў яму тыя знакі і словы, па якіх ён мог быць пазнаны туземцамі, як сябра Маклая. 3 расказу п. Рамільі пасля яго звароту я пераканаўся, што ўсе, нават найменшыя падрабязнасці маіх парад былі выкананы папуасамі. Так, на працягу многіх гадзін, пакуль ён не зрабіў вядомых знакаў, ні адзін чалавек не асмельваўся падплысці ў сваёй пірозе да шхуны, але як толькі ён зрабіў знакі і сказаў умоўныя словы, якія я яго навучыў, —• імгненна ўсё змянілася. Дзесяткі пірог падплылі да шхуны, і ўсе пачалі крычаць, вымаўляючы пастаянна маё імя: «Маклай». Тады п. Рамільі адрэкамендаваўся ім як «брат Маклая». Пасля гэтага ён быў адведзены да майго дому і наогул сустрэты туземцамі ў вышэйшай ступені прыязна».
ёсць падставы меркаваць, што Рамільі быў агентам, знарок падасланымда Міклуха-Маклая.
ды акажацца памылкай: ніхто з іх не будзе клапаціцца аб агульнай уласнасці. Аднак падараваць прывезеную жывёлу каму-небудзь аднаму ці даць ім адну жывёлу на некалькі асоб таксама здавалася мне няправільным.
Сказаўшы, што я прывяду быка, карову і коз на заходзе сонца, я накіраваўся да таго месца, дзе ў 1876 — 1877 гадах стаяў мой дом.
Прышоўшы туды, я амаль не пазнаў мясцовасці. Пад вялікімі дрэвамі, якія некалі акружалі мой дом, рос цяпер усюды вялікі хмызняк; толькі месцамі, зрэдку, праглядвалі паміж зелянінай пасаджаныя мною какосавыя пальмы, бананы і мноства дынных дрэў, якія падымаліся в-ысокімі. стваламі значнайтаўшчыні *. Замест шырокіхдарожа-к, якія ўтрымліваліся заўсёды ў вялікай чыстаце, каля маёй хаціны аказаліся цяпер усяго дзве-тры сцежкі, па якіх можна было прабрацца толькі з цяжкасцю.
Я пайшоў проста туды, дзе стаялі абодва дамы. Паміж кустамі я знайшоў поўтузіна яшчэ цэлых паляў. I гэта было ўсё. Калі я прыпамінаў, з якімі клопатамі я будаваў сабе дом, з якім цярпеннем я разводзіў плантацыю, мне з цяжкасцю верылася, што якіх-небудзь пяці-шасці гадоў было дастаткова, каб ператварыць-усё ў глухі куток густога лесу. Гэта быў прыклад раскошнай урадлівасці глебы.
Часу на роздум, аднак, у мяне не было. Я загадаў туземцам, якія мяне суправаджалі, расчысціць тое месца, дзе ў 1878 годзе ў мяне расла кукуруза і дзе, як мне паказалася, хмызняк быў не такі густы. Я загадаў вырываць з карэннямі невялікія дрэўцы, што пры вялікай колькасці рабочых ру-к аказалася зусім няцяжка. Расчышчанае месца на прасторы некалькіх квадратных сажняў было ўскапана матросамі, якія ўзялі з сабою жалезныя лапаты.