Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Я ўвайшоў у хаціну Мотэ і ўбачыў вялікі цыліндр з какосавых лісцяў, метры два вышыні, якраз у тым рагу, дзе павешаны гамбор. Рассунуўшы крыху лісце, я пераканаўся, што гамбор вісеў, як і ўчора, на перакладзіне, а цыліндр быў зроблен вакол яго.
У хаціне гарэлі два кастры, што было неабходным, таму што пах ад трупа, які пачынаў гніць, быў вельмі моцны.
Экскурсія ў Гарыму
Седзячы за вячэраю на барле, каля хаціны Кады-баро, у Багаці, я прыслухоўваўся да размовы, якую вёў мой гаспадар, што сядзеў на парозе хаціны, са сваім сынам Урам, які толькі што вярнуўся з другой вёскі. Яны гаварылі ціха і жавалі пры гэтым бетэль, таму я амаль нічога не зразумеў з іх размовы, хоць чуў, што яны некалькі разоў вымаўлялі маё імя.
Калі я скончыў вячэраць, злез з барлы і хацеў прайсціся па вёсцы, Кады-баро затрымаў мяне, схапіўшы за рукаў.
— Маклай, ты не хадзі ў Гарыму.
— Я ў Гарыму не іду; я заўтра вярнуся ў таль Маклай.
— Гэта добра, — сказаў Кады.
— А чаму-ж мне не хадзіць у Гарыму? — спытаў я.
— Ды людзі Гарыму нядобрыя,—растлумачыў Кады.
Гэты раз я задаволіўся гэтым адказам, таму што да наступлення цемнаты хацеў узяць некалькі пеленгаў, каб вызначыць становішча некаторых вяршынь хрыбта Мана-Боро-Боро, які быў добра відаць у гэты вечар.
Калі сцямнела, я абышоў кастры, пагаварыў з рознымі знаёмымі і вярнуўся да буамбрамры, дзе павінен быў правесці ноч. Кады-баро завіхаўся ля кастра. Я разаслаў коўдру на барле і, знайшоўшы бамбук, на які паклаў усё, што мог зняць, падрыхтаваўся да сну, гэта значыць зняў чаравікі, гамашы і г. д. Затым паклікаў Кады-баро і спытаўся ў яго:
— Чаму-ж людзі Гарымы барле? (нядобрыя).
Кады замяўся. Я сунуў яму ў руку некалькі кавалкаў тытуню.
— Ты скажы, Кады, а не, дык я вярнуся дадому, вазьму шлюпку і паеду прост-а ў Гарыму.
— О, Маклай, не едзь у Гарыму! Людзі Гарымы шкодныя.
— Ты скажы, чаму? Што табе сёння сказаў Ур?
Бачачы, што я не пакіну яго ў спакоі, Кады рашыў расказаць пачутае.
— Ур, вярнуўшыся з вёскі, куды хадзіў да бацькоў жонкі, расказаў яму, што сустрэў там двух туземцаў з Гарымы; яны гаварылі пра мяне, гаварылі, што ў мяне шмат рэчаў у доме, што калі-б людзі Бонгу забілі мяне, дык маглі-б усё забраць, што двое з жыхароў Гарымы хочуць прыехаць спецыяльна ў таль Маклай, каб забіць мяне і захапіць столькі рэчаў, колькі яны змогуць узяць. Вось чаму Кады называе людзей Гарымы «барле» і просіць Маклая не ездзіць у іх вёску.
— А як завуць гэтых двух людзей Гарымы, што хочуць забіць Маклая? — спытаў я.
— Аднаго завуць Абуі, другога Малус — адказаў Кады.
Я даў яму яшчэ кавалак тытуню і сказаў, што хачу спаць. Па меры таго, як Кады гаварыў, у мяне склаўся план дзеянняў. Я быў здзіўлены, што пасля такога працяглага знаёмства са мною (праўда, людзі Гарымы толькі адзін раз, у час майго першага прабывання, былі ў мяне, так што, зразумела, вельмі мала ведалі мяне) знаходзіліся яшчэ людзі, якія пагражалі мяне забіць. На гэта яны мелі ўжо даволі часу і выпадкаў. Я, па сутнасці, не верыў, што яны гавораць сур’ёзна, і быў перакананы, што пры самых зручных абставінах гэтыя людзі не адважыліся-б напасці на мяне адкрыта; кінуць-жа кап’ё з-за вугла, падпільнаваўшы мяне каля хаціны, або пусціць стралу, на гэта я лічыў іх болып здольнымі. Горшай акалічнасцю, здавалася мне, было тое, што яны гавораць пра гэта: гэта можа падаць такую-ж думку каму-небудзь з маіх больш блізкіх суседзяў. Каму-небудзь прыдзе ў галаву: «Навошта чакаць, каб людзі . Гарымы забілі Маклая і забралі яго рэчы? Я паспрабую зрабіць гэта сам, і рэчы будуць мае».
Засынаючы, я рашыў накіравацца ў Гарыму сам,— нават, відаць, і заўтра, калі буду адчуваць сябе даетаткова адпачыўшым.
Праспаўшы добра ўсю ноч, я быў разбуджаны на досвітку крыкам пеўняў у вёсцы. Бутэлька халоднага чаю, недапітая ўчора, і некалькі кавалкаў халоднага таро.
якія засталіся ад учарашняй вячэры, былі для мяне снеданнем. Я пакінуў большую частку сваіх рэчаў у буамбрамры і на ўсякі выпадак накрыж перавязаў белай ніткай невялікі ранец з рознымі дробнымі рэчамі. Забраўшы толькі коўдру і некалькі кавалкаў таро, я накіраваўся ў дарогу.
He буду паглыбляцца ў апісанне дарогі, К адзінаццаці гадзінам сонца пачало пячы вельмі моцна. Прышлося перайсці ўброд раку Кіёр, дзе вада даходзіла мне да пояса, і яшчэ другую рэчку, больш мелкую. Зняць чаравікі я баяўся, сумняваючыся, ці можна будзе абуць іх зноў, таму што яны, відавочна, будуць мокрымі наскрозь. Дробныя каменні, якія змянялі ў некаторых месцах пясок на беразе, рабілі хадзьбу босым зусім немагчымай. У адным месцы я пайшоў па сцяжынцы, мяркуючы, што яна пракладзена паралельна берагу, але сцяжынка так паглыблялася ў лес, што мне прышлося звярнуць на другую, а затым і на трэцюю. Я ўжо думаў, што заблудзіў, калі пры настўпным павароце раптам зноў убачыў мора. Была ўжо трэцяя гадзіна, і я рашыў адпачыць у гэтым месцы і з’есці ўзятае з сабою таро. Гарыма была недалёка, але мне не хацелася прыйсці туды раней пяці гадзін.
Я ўспомніў адну акалічнасць, вельмі для мяне нязручную, якую я зусім выпусціў з-пад увагі: дыялект Гарымы быў мне абсалютна невядомы, і там наўрад ці знойдуцца людзі, якія ведаюць дыялект Бонгу. Вяртацца, аднак, было позна; заставалася толькі рызыкаваць.
Адпачыўшы, я пайшоў далей. Наўрад ці папаў-бы я ў той дзень у вёску, таму што пры беразе на значнай прасторы раслі мангравыя *. Але, на шчасце для мяне, ча беразе ляжала выцягнутая пірога, і з лесу даляталі галасы.
Я рашыў дачакацца звароту туземцаў. He лёгка апісаць іх здзіўленне, калі яны вярнуліся да сваёй пірогі і ўбачылі мяне. Мне паказалася, што яны гатовы былі ўцячы, і таму я паспяшыў зараз-жа падыйсці да самага старэйшага з трох.
1	Мангравыя — дрэвы і хмызнякі, якія густа растуць на нізкіх ілістых берагах трапічных мораў, у залівах і балоцістых вусцях рэк. Мноства паветраных карэнняў і завесы з ліян, якія абвіваюць ствалы і галіны, робяць мангравы лес амаль непраходным.
— Вы людзі з Гарымы?—спытаўся я на дыялекце Бонгу.
Туземец падняў галаву — жэст, які я палічыў за сцвярджальны адказ. Я назваў сябе і дадаў, што іду агледзець Гарыму і што мы паедзем разам.
Туземцы мелі вельмі разгублены выгляд, але хутка супакоіліся, і паколькі ім, відавочна, і самім трэба было дадому, то яны, мабыць, былі нават рады пазбавіцца ад мяне так хутка.
Я даў кожнаму з іх па кавалку тытуню, і мы адправіліся. Адлегласць аказалася значна больш далёкай, чым я меркаваў. Сонца ўжо было зусім нізка, калі мы пад’ехалі да вёскі. Мой белы капялюш і белую куртку жыхары заўважылі яшчэ здалёк; многія сабраліся сустрэць мяне, між тым як іншыя то выбягалі да мора, то зноў вярталіся ў вёску.
Даўшы яшчэ тытуню і па аднаму цвіку сваім спадарожнікам, я накіраваўся ў вёску ў суправаджэнні туземцаў, якія сустрэлі мяне ля берага. Hi адзін з іх, аднак, не гаварыў на дыялекце Бонгу, і я сумняваюся, каб хтонебудзь нават дастаткова разумеў яго. Мне прышлося таму выкарыстаць першабытную мову — жэсты. Я палажыў руку на пусты страўнік, затым паказаў пальцам на рот. Туземцы зразумелі, што я хачу есці, — ва ўсякім разе, адзін са старых сказаў нешта, і я хутка ўбачыў усе прыгатаванні да вячэры. Затым, паклаўшы руку пад шчаку і нахіліўшы галаву, я прагаварыў: «Гарыма», што павінна было азначаць, што я хачу легчы спаць тут. Мяне зноў-такі зразумелі, таму што адразу-ж паказалі на буамбрамру.
Я не мог размаўляць з імі, a то першай-жа маёй справай было-б заспакоіць жыхароў, якіх, здаецца, у вялікую збянтэжанасць прывёў мой нечаканы прыход. За сябе я быў вельмі рады, паколькі мог быць упэўнены, што не лягу галодны і правяду ноч не пад адкрытым небам (на што са страху перад ліхаманкай я адважваюся толькі ў выключных выпадках).
Я так згаладаўся, што з нецярплівасцю чакаў з’яўлення табіра з ежай, і амаль не звярнуў увагі на прыход чалавека, які добра ведаў дыялект Бонгу. 3 вялікім апетытам узяўся я за таро, якое мне падалі туземцы, і, мяркую, гэта была самая вялікая порцыя, якую я калі-небудзь з’еў на Новай Гвінеі.
Прагнаўшы голад і прыпомніўшы галоўную прычыну, якая прывяла мяне ў Гарыму, я падумаў, што цяпер якраз самы зручны момант пагаварыць з туземцамі, маючы пад рукой чалавека, здольнага служыць перакладчыкам. Я хутка яго знайшоў і сказаў яму, што жадаю ііагаварыць з людзьмі Гарымы і даведацца, што яны могуць сказаць мне.
Я прапанаваў яму склікаць зараз-жа найбольш паважаных людзей Гарымы. Ля ўваходу ў буамбрамру сабраўся натоўп людзей, скліканых маім перакладчыкам. Перакладчык абвясціў мне, нарэшце, што ўсе людзі Гарымы ў зборы.
Звярнуўшыся да перакладчыка, я загадаў падкінуць у касцёр сухіх трэсак, каб мацней асвятліць буамбрамру. Калі гэта было зроблена, я сеў на барум каля кастра, які асвятляў твары прысутных. Першыя мае словы, звернутыя да перакладчыка, былі:
— Абуі і Малу тут ці няма?
Перад тым, забыўшы гэтыя імёны, я павінен быў перагледзець сваю запісную кніжку, таму што я запісаў іх учора вечарам амаль у цемнаце. Калі я назваў гэтыя два імёны, туземцы пачалі пераглядвацца паміж сабою, і толькі праз некалькі секунд я атрымаў адказ, LUTO Абуі тут.
— Пакліч Малу!—было маё распараджэнне.
Нехта пабег за ім. Калі Малу з’явіўся, я ўстаў і паказаў Абуі і Малу два месцы каля самага кастра, якраз насупроць мяне. Яны з відавочным нежаданнем падышлі і селі на паказаныя мною месцы. Затым я звярнуўся з кароткай прамовай да перакладчыка, які перакладаў, па меры таго як я гаварыў, гэта значыць амаль слова ў слова. Змест прамовы быў, прыблізна, наступны.
— Пачуўшы ўчора ад людзей Багаці, што два чалавекі Гарымы, Абуі і Малу, хочуць мяне забіць, я прышоў у Гарыму, каб паглядзець на гэтых людзей. (Калі я пачаў глядзець па чарзе на абодвух, яны адварочваліся кожны раз, як толькі сустракалі мой позірк.) Што гэта вельмі інеразумна, паколькі я нічога не зрабіў ні Абуі, ні Малу, і нікому з людзей Гарымы, што цяпер, прайшоўшы пехатою ад Багаці да Гарымы, я вельмі стаміўся і хачу спаць, што зараз лягу і што калі Абуі і Малу хочуць забіць мяне, то няхай заб’юць, пакуль я буду спаць, таму што заўтра я пайду з Гарымы.
Дагаварыўшы апошнія словы, я накіраваўся да ’барлы, і, узлезшы на яе, захінуўся ў коўдру. Mae словы зрабілі, здаецца, моцнае ўражанне. Ва ўсякім выпадку, засынаючы, я чуў воклікі і размовы, у якіх маё імя было не раз паўторана. Хоць я спаў дрэнна і прачынаўся некалькі разоў, але адбывалася гэта не з-за страху перад туземцамі, а, відавочна, з прычыны вельмі цяжкай вячэры, чаго я звычайна пазбягаю.