• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    ^. eZ ^ырк.евіг
    ПААРУЧ НIК БЕААРУСКАЙ МОВЫ
    ^Састка
    ФАнетыкд і МАРФАЛОГІЯ
    ^лл 3/6 к^асау с.япэдм.яй школы
    м і н с к  1 9 6.1
    М. I. ЖЫРКЕВІЧ
    ПАДРУЧНІК
    БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
    ЧАСТКА I
    ФАНЕТЫКА I МАРФАЛОГІЯ
    ДЛЯ 5 I 6 КЛАСАЎ сярэдняй школы
    ЗАЦВЕРДЖАНЫ МІНІСТЭРЕТВАМ АСВЕТЫ БССР
    ВЫДАННЕ СЁМАЕ
    ДЗЯРЖАЎНЛЕ ВУЧЭБНАПЕДАГАГІЧНАЕ ВЫДАВЕЦТВА МІНІСТЭРСТВА АСВЕТЫ БССР
    МІНСК 1961
    УМОУНЫЯ СКАРАЧЭННІ.
    Астр — А. Астрэйка Бч — М. Багдановіч М. Б — М. Бажан Д. 5. — Д. Бедны Бр — П. Броўка Д Б. — Я Брыль К. Б. — К. Буйла Бяд. — 3. Бядуля Вагн. — Н. Вагнер Bad. — М. Ваданосаў Вал. — Э. Валасевіч В. В. — В. Вітка Bap. — М. Варанкоў П В. — П. Варанько В — В. Вольскі А. Г. — А. Гайдар Гам. — М. Гамолка Гаўр — А. Гаўрылюк Гл. — П Глебка Гог. — М. Гогаль М. Г. — М Горкі Г. — А. Гурло
    12 п. — Дванаццаць песень Жар. — А. Жараў Ж. — М. Жэсцеў Заб. — Л. Забашта 3. — К. Залатоўскі Зар — А. Зарыцкі Іс. — М. Ісакоўскі П К. — П. Кавалёў М Д. — М. Калачынскі У. X. — У. Караленка Карп. — Л1. Карпенка Kip. — К Кірэенка Кс — Я Колас Кр — К. Крапіва У. К — У. Краўчанка Крл. — I. Крылоў К — А. Куляшоў Куп. — Я Купала Л.К. — В. ЛебедзеўК^мач Лерм. — М. Лермантау М. Л. — М Лужанін Лыньк. — М. Лынькоў
    Мал. — А. Малышка Марш. — С. Маршак Д М. — Я Маўр Маш. — М. Машара Маяк. — У. Маякоўскі Мел. — I. Мележ С М. — С. Міхалкоў Hap. me.— Народная творчаснь Н — М. Някрасаў Нях. — Р. Няхай Панч. — П. Панчанка Пасл. — М. Паслядовіч I. П. — I. Паўлаў П. — П. Пестрак Підс. — А. Підсуха Прк — Прыказка Пр. — П. Прыходзька Пн. — А. Пушкін Р. — А. Русак М Р — М. Рыльскі Саб. — Р. Сабаленка С — Э. Самуйлёнак Сас. — У. Сасюра С.М. — I. СокалаўМікітаў Cm. — А. Стаховіч Сурк. — А. Суркоў Л. Т. — Л. Талстой М Т. — М. Танк Т. — Н. Тарас Тв. — А Твардоўскі Тр. — П. Т рус Трг. — I. Тургенеў Усп. — Л. Успенік Ф. — А. Фадзееў Фурм — Д. Фурманаў Хадк. — Т. Хадкевіч Чарн. — А. Чарнышэвіч Ч. — А. Чэхаў X Ч. — К. Чорны Шам. — I. Шамякін Шашк. — А. Шашкоў Шол. — М. Шолахаў Юшч. — А. Юшчанка Як — А. Якімовіч
    ФАНЕТЫКА.
    Фанетыка вывучае гукі мовы і іх змяненні.
    § 1.	Гукі мовы.
    Сказы складаюцца са слоў. €ловы складаюцца з гукаў. Так, I напрыклад, у слове дубы чатыры гукі (дубы), у слове сасна пяць гукаў (сасна).
    Гукі беларускай мовы дзеляцца на г а л о с н ы я і з ы ч н ы я.
    Галосныя гукі ўтвараюцца пры дапамозе голасу; пры вымаўленні іх паветра свабодна праходзіць праз поласць рота, напрыклад: а, э, о.
    Г а л о с н ы х г у к а ў ш э с ц ь: і, э, ы, а, о, у.
    У беларускай мове ёсць гукі « і ў. У адрозненне ад гукаў і і у, якія вымаўляюцца працяжна, й і ў вымаўляюцца коратка, не на поўны голас і не ўтвараюць склада. Таму яны і называюцца кароткімі, або нескладовымі; параўнайце: раі—рой, увага—заўвага.
    Пры вымаўленні зычных струмень паветра сустракае розныя перашкоды з боку моўных органаў: языка (ж, з, с, ш), губ (б, п) і інш.
    Паветра разрывае гэтыя перашкоды або выходзіць плаўна, тручыся аб няшчыльна самкнутыя органы мовы, таму пры вымаўленні зычных атрымліваецца ў той ці іншай меры шум. Адны зычныя гукі складаюцца з голасу і шуму, напрыклад: б, г, д, з, іншыя — толькі з шуму, напрыклад: п, х, т, с.
    Зычных гукаў у беларускай мове дваццаць адзін: б, в, г, I д, дж, дз, ж, з, к, л, м, н, п, р, с, т, ф, х, ц, ч, ш.
    Практыкаванне 1. Спішыце словы і вызначце ў іх галосныя і зычныя гукі.
    Школа, сад, жыта, кніга, дубок, дрозд, экскаватар, тэатр, рыбакі, капуста.
    Практыкаванне 2. Прачытайце выразна словы і спішыце іх; падкрэсліце й адной рыскай, а ў — дзвюма.
    Трамвай, праўда, зайцы, здароўе, салаўі, траўка, паўметра, верабей, шоўк, пайсці.
    3
    Практыкаванне 3. Выразна прачытайне і адкажыце, якімі галоснымі гукамі адрозніваюцца словы:
    дом, дым, дам; вол, вал; грам, гром; крык, крук, крок; сам, сом, сум; ток, так; суд, сад.
    Практыкаванне 4. Выразна прачытайце і адкажыце, якімі зычнымі гукамі адрозніваюцца дадзеныя словы:
    бор, бот, бок; нара, зара, кара; каток, калок; маліна, каліна, галіна; молат, молад; мыла, шыла, жьіла.
    § 2.	Літары. Алфавіт.
    На пісьме гукі мовы перадаюцца пры дапамозе знакаў, якія называюцца літарамі. Літары мы бачым і пішам, а гукі чуем і вымаўляем.
    He заўсёды гукі і літары ў словах адпавядаюць адзін другому.
    Іншы раз мы пішам не так, як вымаўляем. Напрыклад у слове мёд пішам д, а вымаўляем т, у слове касьба пішам с, а вымаўляем з.
    Усяго літар у беларускай мове 32. Усе літары, размешчаныя ў пэўным парадку, называюцца алфавітам, або азбукай.
    	Беларускі алфавіт				і н	азвы літар.	
    Аа,	Бб, Вв,	Гг,	Дд,	(Дждж,	Дздз), Ее, Ёё, Жж,		Зз,
    a	бэ вэ	гэ	дэ	джэ	дзэ	е ё	>кэ	33
    1і,	Йй, Кк,	Лл,	Мм,	Нн, Оо,	Пп,	Рр, Сс, Тт, Уу,	Ўў,
    і і карот ка кае		эль	эм	ЭН	0	пэ	эр эс тэ у у карогкае	
    фф,	Хх,	Цц,	Чч,	Шш,	Ы,	ь, Ээ, Юю,	Яя.
    эф	ха	цэ	чэ	ша	ы	мяккі э	ю знак	я
    Алфавіт трэба ведаць, каб хутка знахсдзіць неабходныя словы ў слоўніках, умець складаць спісы людзей, кніг і інш.
    Дзесяць літар называюцца г а л о с н ы м і: а, е, ё, і, о, у, ы, э, ю, я; дзве — п а ў г а л о с н ы м і: й, ў.
    Дзевятнаццаць літар: б, в, г, д, ж, з, к, л, м, н, п, р, с, т, ф, х, ц, ч, ш — называюцца зычнымі. Спалучэннем дзвюх літар д Y ж, д + з абазначаюцца гукі дж, дз.
    Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае.
    Апостраф (’)—надрадковы знак, ён літарай не з’яўляецца.
    Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне і ў канцы слова пасля галосных, а таксама пасля апострафа і мяккага знака абазначаюць два гукі: я — йа (ягады — йагады,
    4
    свая — свайа, аб’ява— аб’йава); е ■—йэ (ем — йэм. лье — льйэ,\ пе — п’йэ); ё — йо (маё —майо, раён — район, аб’ём—аб’йом); ю — йу (даю— дайу, лью — лыіу). У такім становішчы яны называюцца ё т а в ы м і.
    Пасля зычных літары е, ё, ю, я абазначаюць гукі э, 0, у, a і мяккасць папярэдняга зычнага: зямля (зммльа), поле (польэ), лёд (льод), зязюля (зьазьульа).
    Практыкаванне 5. Запішыце ў алфавітным парадку прозвішчы вядомых вам пісьменнікаў, творы якіх вы вывучаеце. Пры напісанні прозвішчаў прымайце пад увагу не толькі першуюлітару слова, але і другую і трэцюю
    Практыкаванне 6. Спішыце ў алфавітным парадку словы, прымаючы пад увагу, акрамя першай літары слова, другую і трэціою.
    Трактар, жалеза, пчала, надвор’е, школа, частакол, мір, агарод, флот, дарога, экскурсія, авангард, ячмень, орган, насенне, кіламётр, бор, юнацтва, цэлы, іголка, рака, лічэнне, хадзіць, машына, дрэва, ездзіць, вокны, гарадскі, садоўнік, зязюля.
    Практыкаванне 7. Прачытайце словы, правільна называючы літары Скажыце, з якіх поўных слоў утвораны гэтыя словы:
    КПСС, СССР, УССР, БССР, рвк.
    Практыкаванне 8. Выразна прачытайце словы і вызначце, колькі ў кожным з іх гукаў і літар.
    Ярына, мурог, аб’ём, зялёная, пшаніца, ёлка, пісьменны, аб’ява, радасць, юнацтва, піянер, Ілья, просьба, вельмі, цень, сад, баян, мёд, кляновы, вазьмі, малацьба, конь.
    Практыкаванне 9. Спішыце верш. Падкрэсліце галосныя е, ё, ю, я дзвюма рыскамі, калі яны абазначаюць два гукі; адной рыскай, калі яны абазначаюць адзін гук.
    УРАЧЫСТАЕ АБЯЦАННЕ.
    Перад слаўнай піянерскаю дружынай, Што мяне прымае ў дружную сям’ю, Перад сцягам, перад роднаю краінай Абяцанне я ўрачыстае даю:
    Добра вучыцца, крочыць светлаю дарогай, Па якой да камунізма ідзе народ, Берагчы сцяг нашай славы, перамогі, Быць адважным, не баяцца перашкод.
    Памагаць краіне ў слаўнай адбудове, Каб жыццё квітнела наша, быццам сад, Быць прыкладным і заўсёды быць гатовым, Роднай партыі каб выканаць загад.
    (М. Т а н к.)
    5
    § 3.	Вялікія літары.
    3 вялікай літары пачынаюць пісаць.
    3 вялікай літары пішацца першае слова кожнага сказа пасля кропкі, пытальніка і клічніка, напрыклад: Быў ліпень. Быццам мора, на палях шумела збожжа. Ліпы зацвіталі. (Зар.)
    3 вялікай літары пішуцца ўласныя імёны:
    1.	I м ё н ы л ю д з е й, і м ё н ы п а б а ц ь к у, п р о з в і ш ч ы: Леў Мікалаевіч Талстой, Данстанцін Сяргеевіч Заслонаў.
    2.	Клічкі жывёл: карова Красуля, кошка Мурка, сабака Жучок.
    3.	Назвы дзяржаў, гарадоў, вёсак, акіянаў, мораў, рэк, гор; назвы вуліц, плошчаў, завулкаў: Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Мінск, Эльбрус, вёска Лясная, плошча Перамогі, Паўночны завулак.
    4.	Ганаровыя званні СССР: Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы.
    5.	Скарочаныя назвы, утвораныя з пачатковых літар ад уласных і агульных назваў: КПСС (Камуністычная партыя Савецкага Саюза), БССР (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка), РВІ\ (раённы выканаўчы камітэт),
    6.	Назвы гістарычных падзей, рэвалюцыйных свят і памятных дзён: Вялікая Дастрычніцкая сацыяліапычная рэвалюцыя, Вялікая Айчынная вайна, Першае мая (1 Мая), Міжнародны жаночы дзень.
    7.	Назвы ордэнаў: ордэн Леніна, ордэн Чьірвонага Сцяга, ордэн Cyeopaea 1 ступені.
    8.	Назвы літаратурных і музычных твораў, газет, часопісаў. Гэтыя назвы бяруцца ў двукоссе: аповесць «Дрыгва», газета «Звязда», опера «Дзяўчына з Палесся». \
    Практыкаванне 10. Спішыце прыклады і растлумачце, чаму пішацца вялікая літара ў выдзеленых словах.
    1)	Над Нёманам горад стаіць з прыгожаю назваю Гродна. (Maui.) 2) Адной сям’ёю баявой з часоў Хмяльніцкага Багдана быў родны Кіеў наш з Масквой навекі дружбаю з’яднаны. (Усп.) 3) Горад Аньшань, які знаходзіцца на паўночным усходзе Кітая, называюць горадам сталі. Тут знаходзіцца буйнейшы ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы металургічны камбінат. 4) Заўжды стаіць на варце міру Савецкай Арміі салдат. (Дарп.) 5) Вялікі рускі пісьменнік Антон Паўлавіч Чэхаў — наша гордасць, наша слава.
    Практыкаванне 11. Складзіце і запішыце сказы з наступнымі ўлас. нымі назвамі.
    Узор. Днка Купала — народны паэт БССР.
    Аляксей Максімавіч Горкі, Мікалай Францавіч Гастэла, Масква, Якуб Колас, ордэн «Знак Пашаны».
    6
    Практыкаванне 12. Адкажыце на пастаўленыя пытанні, адказа запішыце ў сшыткі.
    У з о р. Куды ўпадае рака Днепр?— Рака Днепр упадае ў Чорнае мора.
    1)	Хто напісаў твор «Міколкапаравоз»? 2) Якія газеты вы чытаеце? 3) Які горад з’яўляецца сталіцай Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі? 4) На якой рацэ стаіць горад Сталінград? 5) Хто напісаў твор «Як гартавалася сталь»? 6) Якія вялікія рэкі працякаюць праз Беларусь? 7) У якое мора ўпадае рака Дон? 8) Дзе вы нарадзіліся?
    § 4.	Склад.
    Словы можна падзяляць на с к л а ды. Колькі ў слове гаЦ лосных, столькі ў ім і складоў, напрыклад: бор (1 склад), завод (2 склады), гавару (3 склады).