• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Практыкаванне 123. Выпішыце ў асобныя слупкі спачатку назоўнікі, якія ўжываюцца ў адзіночным і множным ліку, потым назоўнікі, якія маюць толькі адзіночны лік, і нарэшце тыя, што бываюць толькі ў множным ліку.
    Сшытак, смех, Жыгулі, вядро, ,гара, сялянства, гонар, птаства, абцугі, часнок, мёд, гарт, вучань, чырвань, цішыня, гарох, настаўніца, жалеза, студэнцтва, пчала, дрозд, асіна, лес, малако, чарніца, бульба, граблі, золата, завод, смеласць, мора, шахматы.
    Практыкаванне 124. Тут дадзены назоўнікі ў множным ліку. Спішыце і падкрэсліце тыя з іх, якія не маюць адзіночнага ліку.
    Прыказкі, замаразкі, Клімавічы, сані, высеўкі, падмосткі, шпалеры, граблі, прыклады, апілкі, прагулкі, падкладкі, сходні.
    Практыкаванне 125. Спішыце назоўнікі, ставячы іх у назоўным склоне множнага ліку, падкрэсліце канчаткі. Назоўнікі, якія не маюць множнага ліку, запішыце ў канцы.
    Горад, краіна, нага, малако, рэчка, камбайн, цемра, мел, грукат, вока, пасяджэнне, язда, малацьба, яблыня, страха, Ленінград, трамвай, салома, чай, касьба, беганіна, перац, лес, батарэя, байкапісец, расказчык, хлопец, вуха, сталіца, Днепр, порах.
    Практыкаванне 126. Складзіце сказы з дадзенымі назоўнікамі, падкрэсліце ў іх аснову.
    Чарніла, дровы, жалеза, радня, хадзьба, грошы, Кіеў, поручні.
    Практыкаванне 127. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце адной рыскай назоўнікі і вызначце (вусна) іх род і лік.
    1)	Б...сшумна л...талі шэрыя в...чэрнія стр...жы. Задыміліся кастры в...ртавых на він...градніках. Загар...ліся з...лёныя агні ма...ка. Ноч насо...валася хутка, але гул...ня была ў самым разгары. 2) Дробна стукалі бар...баншчыкі, трубілі сігналісты, кр...чалі зве...явыя, гучна зара...ла сір.,.на кат...ра. 3) У сінім небе ўскра...кі ...облакаў серабрацца ад сон...а. Ж...ўтая збаж...на калышацца ад ветру. 4) Калі хлапчукі в...рталіся дадому, то яшч... здалёк пачулі музыку і дружныя х...равыя песні. Свята было ў самым р...згары. С... звыча...ным ровам і грукатам зза п...вароту выл...цеў хуткі по...зд. Ён прамча...ся міма. Хлапчукі ветліва зам...халі яму рукамі і кр...кнулі «шчас...івага шляху» яго н...знаёмым па...ажырам.
    (Паводле А. Г а й д а р а.)
    47
    § 37. Склоны назоўнікаў.
    Змена канчаткаў назоўнікаў па склонах называецца скланеннем, а канчаткі назоўнікаў — склонавымі канчатк а м і.
    У беларускай мове шэсць склонаў.
    Кожны склон назоўніка адказвае на пэўнае пытанне.
    1.	Назоўны адказвае на пытанне хто? або ійто?
    2.	Родны адказвае на пытанне каго? або чаго?
    3.	Давальны адказвае на пытанне каму? або чаму?
    4.	Вінавальны адказвае на пытанне каго? або што?
    5.	Т в о р н ы адказвае на пытанне кім? або чым?
    6.	Месны адказвае на пытанне аб кім? або аб чым?
    Акрамя шасці склонаў, у сучаснай беларускай мове сустракаецца к л і ч н а я форма: сынку, браце, коню, воўча.
    Назоўны склон называецца п р а м ы м, усе іншыя склоны — ускоснымі.
    Назоўны склон заўсёды ўжываецца без прыназоўнікаў. Месны склон ужываецца толькі з прыназоўнікамі, напрыклад: гаварылі аб ураджаі, думалі аб паездцы, чыталі аб падарожжы, расказвалі аб таварышу.
    Усе астатнія склоны могуць ужывацца як з прыназоўнікамі, так і без прыназоўнікаў, напрыклад: Мы падышлі да рэчкі (родны склон). He было блізка рэчкі (родны склон). Яны паехалі ў горад (вінавальны склон). Мы хутка ўбачылі горад (вінавальны склон).
    Практыкаванне 128. Спішыце тэкст, падкрэсліце назоўнікі і, кіруючыся пытаннямі, вызначце іх склон.
    Трашчыць галлё. 3 шумам і фырканнем прабіраецца з непраходнага гушчару зубр. Хістаюцца маладыя бярозкі. Пад напорам цяжкага цела нікве да зямлі густы падлесак. Вось зубр выходзіць на лясную паляну і спыняецца, асветлены сонцам. 3 цікавасцю ўглядаюся я ў ляснога волата. He часта даводзіцца бачыць такое відовішча.
    Зубр аброс густой кучаравай шэрсцю цёмнакаштанавага колеру. Яго вялікая галава з чорнай барадой, шырокія мускулістыя грудзі здзіўляюць сваёй веліччу і магутнасцю. Высокі карак гарбом узвышаецца над спіной. Шыя, плечы, грудзі і добрая палова спіны густа пакрыты цёмнай касматай грывай.
    (Паводле В. Вольскага.)
    Практыкаванне 129. Праскланяйце вусна назоўнікі ў адзіночным і множным ліку.
    Каса, дом, вучань, сяло, ноч.
    48
    Практыкаванне 130. Прачытайце выразна верш. Спішыце яго, падкрэсліце назоўнікі і вызначце (вусна) іх род, лік і склон.
    НА СЕНАЖАЦІ.
    На лясных палянках	Ціхі вецер вее
    Выспелі суніцы.	I траву варушыць. ,
    На калгасным полі	Летні дзень гарачы
    Жыта каласіцца.	Добра сена сушыць.
    Цэлы дзень не ціхнуць	Сабяром мы травы
    Песні над ракою.	Сонечнымі днямі
    Пахнуць сенажаці	I лугі заставім
    Скошанай травою.	Свежымі стагамі.
    I шумяць касілкі,	' Хай зіма прыходзіць,
    Свішчуць тонка косы,	Будзе ў нас дастатак.
    I наўсцяж кладуцца	Сена ўволю хопіць
    Роўныя пракосы.	На калгасны статак.
    (A. А с т р э й к а.)
    Практыкаванне 131. Спішыце, падбіраючы да выдзеленых назоўнікаў патрэбныя па сэнсу прыназоўнікі і ўстаўляючы іх замест кропак; вусна вызначце склон гэтых назоўнікаў.
    1)	Пагранічнікі сталі ...дазор. (Шам.) 2) Ласкава трапяталася ... галавой лісце каштанаў. 3) Выйду, выйду я ... поле чыстае, ... поле чыстае, каласістае. 4) За сталом ідзе бяседа ... жыцці, ... ураджаі. 5) Бывайце здаровы, жывіце багата. Ужо ж мы паедзем ... сваёй хаты. (Р.) 6) Рунь пераліваецца ... сонцам у розныя колеры. (Бяд.) 7) Дарогу ... калгас ... двух бакоў акружаў прыгожы малады беразняк. (У. X.) 8) Невысокія ўзгоркі ... рачулкай пераходзілі ... раўніну. (Хадк.)
    § 38. Нескланяльныя назоўнікі.
    Ёсць назоўнікі, якія пры скланенні не змяняюць сваіх канчаткаў. Да іх адносяцца:
    1.	Некаторыя назоўнікі іншамоўнага паходжання (як агульныя, так і ўласныя), якія канчаюцца на галосны гук, напрыклад: радыё, кіно, метро, дэпо; кенгуру, шымпанзе; Заля, Русо, Гюго, Гарыбальдзі; Токіо, Чыкага, Тбілісі.
    2.	Прозвішчы, якія канчаюцца на зычны або на о, калі іх носьбітамі з’яўляюцца асобы жаночага роду, напрыклад: Тамара Васілевіч, Мар’я Швідок, Наталля Красько, Ніна Будзько.
    3	а ў в a г a. He змяняюць сваіх канчаткаў і прозвішчы асоб жаночага роду на а (я), напрыклад: Вольга Глебка, Ганна Панчанка, Алена Біруля, Таццяна Рося.
    3.	Складанаскарочаныя словы, якія складаюцца з пачатковых літар, напрыклад: СССР, РСФСР, РВК.
    4.	Усе прозвішчы, якія канчаюцца на іх, ых, напрыклад: Мялкіх, Сядых, Савіных.
    Склон такіх назоўнікаў устанаўліваецца па сэнсу мовы, па канчатках дапасаваных да іх прыметнікаў і па прыназоўніках,
    4 М I. Жыркевіч, ч. I
    49
    Енапрыклад: 1) Рабочы пайшоў у дэпо (вінавальны склон). 2) Ён\і працуе ў новым дэпо (месны склон).	5
    Практыкаванне 132, Складзіце сказы з дадзенымі нескланяльнымі назоўкікамі.
    Тбілісі, БССР, метро, радыё, шасэ, Сухумі, Баку, кофе, кіно, паліто.
    Практыкаванне 133. Разбіце для пераносу на склады дадзеныя нескланяльныя ўласныя назоўнікі.
    Кароткіх, Гарыбальдзі, Сарэнта, Каларада, Янцзы, Токіо, Барнео, Гюго, Батумі, Осла, Тбілісі, Чылі, Баку.
    Практыкаванне 134. Спішыце сказы, устаўце прапушчаныя назоўнікі, вызначце іх склон.
    1)	Мы былі ў новым ... . 2) Паравоз пайшоў у ... на рамонт. 3) Па асфальтаванаму ... хутка імчаліся аўтамабілі. 4) Майму брату купілі новае .... 5) У тэатральным ... былі развешаны карціны мастакоў. 6) Ад ... да ... мы ехалі на аўтамабілях. 7) Маскоўскае ... лепшае ў свеце. 8) У абед мы выпілі пашклянцы... . 9) У заапарку мы бачылі ... . 10) У клетцы сядзеў ... і чысціў пер’е. 11) Першым вынаходцам ... быў рускі вучоны Папоў. 12) Даклад даручылі зрабіць заводскаму майстру Ніне Іванаўне ... .
    Словы для даведак: радыё, кіно, Саковіч, дэпо, фае, Тбілісі, Баку, метро, кенгуру, кофе, какаду, паліто, шасэ.
    § 39.	Асновы назоўнікаў.
    Назоўнікі, змяняючыся ў склонах, маюць розныя канчаткі ў мужчынскім, жаночым і ніякім родзе адзіночнага ліку. Канчаткі назоўнікаў залежаць і ад характару асновы, напрыклад: сцяна — сцяны, зямля — зямлі, дуб — дуба, конь — каня.
    У залежнасці ад асновы назоўнікі дзеляцца на пяць груп:
    1.	Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, напрыклад: завод, дуб, слова, звяно, сцяна, галава.
    2.	Назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны, напрыклад: качагар, дождж, груйіа, печ.
    3.	Назоўнікі з асновай на мяккі зычны, напрыклад: ячмень, поле, практыкаванне. медзь, радасць.
    4.	Назоўнікі з асновай на й, напрыклад: гай, май, хвоя (тут я = йа), надвор'е (тут е = йэ).
    5.	Назоўнікі з асновай на г, к, х, напрыклад: парог, рака, страха.
    Пракпгыкаванне 135. Выпішыце назоўнікі ў наступным парадку: з цвёрдай асновай, зацвярдзелай, мяккай, асновай на й і на г, к, х.
    Ураджай, дзень, стол, сястра, гай, узмор’е, адзенне, дарога, раніца, коўдра, вада, мяжа, сяло, калгас, крыніца, соль, мора, насенне, бераг, збожжа, акно, край, змена, рой, ясень, снег, школа, сук, чыгунка, кажух, мыш, вядро, трактар, сцюжа, тапор, лось, кран, завея. .
    50
    § 40.	Тры скланенні назоўнікаў.
    У залежнасці ад склонавых канчаткаў у адзіночным ліку назоўнікі дзеляцца на тры скланенні.
    Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам а (я) у назоўным склоне адзіночнага ліку: майіына, груша, зямля, а таксама назоўнікі мужчынскага роду з такім жа канчаткам: бацька, мужчына, суддзя іназоўнікі агульнага роду: сірата, калека.
    Да другогаскланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку не маюць канчатка: горад, луг, трактарыст, каваль, май, мох, роў, a таксама назоўнікі ніякага роду зканчаткамі о, ё, а,е:вядро, жыццё, паветра, поле, заданне.
    Да трэцягаскланення адносяцца назоўнікі жаночага роду, якія не маюць канчатка ў назоўным склоне адзіночнага ліку: рэч, моладзь, косць, кроў.
    Практыкаванне 136. Выпішыце спачатку назоўнікі першага скланення, потым — другога і нарэшце — трэцяга.
    Школа, вярблюд, рэпа, акунь, мядзведзь, бурак, гняздо, гай, сядло, сініца, крыга, мыш, зіма, алюміній, косць, насенне, восень, ураджай, вядро, муха, пасцель, лінія, сяло, збожжа, вільгаць, брыгадзір, мох, старшыня, камісія, возера, мора, жаданне, інстытут, акно, май, піянер, вучань, слова, лета, радасць.
    §41. Першае скланенне.
    	Склон	Аснова на цвёрды зычны	Аснова на зацвярдзелы зычны
    2 д ST о <	н. р. д. в. т. м.	зіма	змена зімы	змены зіме	змене зіму	змену зімой	зменай (ою)	(аю) (аб) зіме (аб) змене	гара	груша гары	грушы гары	грушы гару	грушу гарой	грушай (ою)	(аю) (на) гары (аб) грушы