• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Агульная, непадзельная частка асновы блізкіх па значэнню слоў называецца коранем.
    Словы аднаго кораня называюцца аднакарэннымі, на прыклад: садок, пасадка, садоўнік, прысады.
    Частка асновы, якая стаіць перад коранем і служыць для ўтварэння слоў, называецца прыстаўкай: прывоз, завоз, падвоз, перавоз.
    Частка асновы, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння слоў, называецца суфіксам: лётчык, пералётны; дворык, знадворны, дворнік.
    Аснова, якая супадае з коранем, называецца невытворнай, напрыклад: май, лес, нясу, кажа.
    Аснова, у якой, апрача кораня, ёсць прыстаўкі або суфіксы, называецца вытворнай, напрыклад: nepaвозчык, прывозны; пераказчык, казка, расказчык.
    Практыкаванне 65. Спішыце і ў кожнай групе слоў падкрэсліце корань.
    1)	Даць, даю, прадаваць, выдаю, выдавецтва, заданне.
    2)	Вар, навар, повар, варэнне, варэнік, варыць.
    3)	Дом, домік, дамашні, дамішча.
    4)	Рука, ручны, падручнік, ручнік, даручыць, падручны.
    5)	Сад, садок, садоўнік, прысады, высадкі, садавіна, перасадка.
    6)	Рака, рачны, зарэчны, рэчанька.
    Практыкаванне 66. Спішыце дадзеныя словы ў слупкі так, каб у кожным слупку былі аднакарэнныя словы.
    Двор, пасведчанне, захад, выпечка, прылёт, ход, запечак, дваровы, выхад, пералётныя, сведка, дворнік, выхадны, падпечак, печ, прыход, знадворны, палёт, лётчык, пераходны, паведаміць, перапечка, веды, дворык, выпечаны, пералёт, заходні.
    27
    Практыкаванне 67. Падбярыце да наступных слоў аднакарэнныя і запішыце іх у слупок.
    У з о р. Вада, вадкі, вадкасць, паводка, вадзяны.
    Лес, сяло, сад, дом, стол, калгас, горад, плата, снег, год, луг.
    Практыкаванне 68. Спішыце тэкст і падкрэсліце прыстаўкі ў словах.
    Увечары, як на захадзе схавалася сонца, зза ляска трактарнага пасёлка выплыў месяц. Над соснамі і будынкамі завода неба спачатку было пацягнута ружовым туманам. Але вось яркі шырокі дыск узыходзіў вышэй і вышэй і, нарэшце, узняўся над зямлёю.
    3 ганка школы, пабудаванай на ўзгорку, віднелася шаша, па якой на аўтазавод ішлі з запаленымі фарамі аўтобусы. I раптам пырснулі агні ўсюды. Засвяціліся ліхтары на трактарным, на веласіпедным. Быццам месяц сыпнуў іх на зямлю.
    (Паводле I. Г р а м о в і ч а.)
    Практыкаванне 69. Пры дапамозе прыставак на, за, ад, вы, паг пад, пра, да, з ад дадзеных дзеясловаў утварыце новыя. Выкарыстайце тыя прыстаўкі, якія падыходзяць па сэнсу.
    Палоць, вазіць, сеяць, пісаць, вучыць, ляцець, несці, працаваць, хадзіць, плыць, маляваць, клеіць, чытаць, баранаваць, веяць, шыць, гадаваць.
    Практыкаванне 70. Ад наступных дзеясловаў утварыце назоўнікі пры дапамозе прыставак пад, над, за, вы, на. Выкарыстайце прыстаўкі, якія падыходзяць па сэнсу.
    У з о р. Пісаць — надпіс.
    Ставіць, вазіць, насіць, будаваць, плыць, казаць, ездзіць, лятаць, хадзіць, бегаць.
    Практыкаванне 71. Да наступных дзеясловаў падбярыце дзеясловы з супрацьлеглым значэннем. Падкрэсліце прыстаўкі.
    У з о р. Завязаць мяшок — развязаць мяшок.
    1)	Заклеіць канверт. 2) Аднесці сшытак. 3) Прыходзіць у школу. 4) Закрыць фортачку. 5) Адчапіць ад поезда вагон. 6) Зайсці ў хату. 7) Загнаць жывёлу ў хлеў.
    Практыкаванне 72. Ад наступных слоў утварыце аднакарэнныя пры дапамозе суфіксаў ік, ык; ок, ёк; іц, ыц; еньк, эньк, аньк.
    Дзень, вясёлы, конь, дуб, вада, сокал, нож, грыб, прыгожы, агонь, стары, брат, ліст, сястра, пень, дарагі, кот, стол, чыж, раса, бот, малады.
    28
    Практыкаванне 73. Утварыце словы з новым значэннем пры дапамозе суфіксаў чык, нік, лів, ун, ец.
    Падпіска, падвоз, пажар, перавоз, гаварыць, Ленінград, загадваць, крык, разнос, маўчаць, выкладаць, гоман, лятаць, Украіна, бяроза, груз.
    Практыкаванне 74. Утварыце новыя словы пры дапамозе суфіксаў ік, ык, еньк, аньк, ішч, ышч. Выкарыстайце тыя суфіксы, якія падыходзяць па сэнсу.
    Стол, прыгожы, зорка, дом, воз, зялёны, дарога, рука, нос, вецер, мяч, жоўты.
    Практыкаванне 73. У кожным слове падкрэсліце корань. Растлумачце, як гэтыя словы ўтвораны і што абазначаюць.
    Брыгадзір, чарніца, разносчык, маляр, ляснік, вучань, бульбіна, сілач, садоўнік, падасінавік, падручнік, рыжык, марак, падводнік, агароднік, чытач, пекар.
    Практыкаванне 76. Падзяліце словы на састаўныя часткі, пастаўце кожную частку слова ў адпаведную графу табліцы.
    У зор
    АСНОВА			Канчатак
    Прыстаўка	Корань	Суфікс	
    пера	мог	—	a
    пад	трым	к	a
    —	прац	аўнік	—
    Перавыхаванне, паводка, апрацоўка, пад'езд, перавозка, пераабсталяваны, расказваць, разведчык, галіна, разгрузка, трактарыст, беленькі, столік, вучань.
    § 22. Чаргаванне зычных гукаў.
    Пры ўтварэнні і змяненні слоў некаторыя зычныя гукі асновы могуць чаргавацца з іншымі зычнымі, напрыклад: рука— руцэ (к чаргуецца з ц), нага — назе (г чаргуецца з з), касіць — кашу (с чаргуецца з ш).
    29
    АСНОўНЫЯ ВЫПАДКІ ЧАРГАВАННЯ ЗЫЧНЫХ (для даведак).
    кцч: хсш: гзж: зж: сш: кч: гж: хш: ддздж:	шапка — йшпцы — шапачка; страха — страсе — стрэшка; луг— на лузе— лужок; казаць — кажу, грузіць— гружу; напісаць — напішу, скасіць — скашу; пяку — пячэш, сяку — сячэш; бягу — бяжыш, стрыгу — стрыжэш; вуха — вушы, пух — пушысты; язда — ездзіць — езджу, ход — хадзіць — хаджу;
    тцч: дс: тс: цч: скшч: стсцшч: ббл: вўл: ммл: ппл: ффл:	свет — свяціць — свячу, метка — меціць — мечу; кладу — класці, вяду — весці; цвітуць — цвісці, мятуць — месці; сталіца — сталічны, крыніца — крынічны; пускаць — пушчу, трэск — трашчаць; мост — масціць — майічу; рабіць— раблю; мова — размаўляю, слава — слаўлю; зламаць — зламлю, карміць — кармлю; купіць — куплю, сыпаць — сыплю; графіць— графлю.
    Практыкаванне 77. Да выдзеленых назоўнікаў падбярыце з практыкавання словы таго ж кораня. Зычныя, якія чаргуюцца, падкрэсліце.
    Узор. Муха — мусе— мушка
    Муха, рука, кніга, бераг, мука, гарох, крыга, сцежка, мусе, ручка, кнізе, на беразе, руцэ, кніжка, мушка, беражок, муцэ, у гаросе, крызе, мучны, сцежцы, гарошак.
    Практыкаванне 78. Да выдзеленых слоў падбярыце з практыкавання словы таго ж кораня. Зычныя, якія чаргуюцца, падкрэсліце.
    Узор. Насіць — нашу.
    Насіць, грузіць, вязаць, берагчы, вуда, гладкі, пусціць, купіць, любіць, разграфіць, сухі, лад, сцерагу, гружу, вуджу, вяжу, беражэш, нашу, гладжу, куплю, разграфлю, вудзіць, гладзь, пушчу, ладжу, люблю, сцеражэш, сушу.
    Практыкаванне 79. Дадзеныя словы пастаўце ў давальным склоне адзіночнага ліку. Падкрэсліце гукі, якія чаргуюцца.
    Булка, завіруха, кніга, шапка, хата, жняярка, ручка, хада, страха, рэчка, перамога, кніжка, горка, чыгунка, муха, вада.
    30
    Пракпіыкаванне 80. Да дадзеных слоў падбярыце словы таго ж кораня, каб адбылося чаргаванне зычных.
    У з о р. Парог — на парозе, вудзіць — вуджу
    Парог, вудзіць, дошка, спаць, разрэзаць, малаціць, сцежка, рэчка, масціць, старонка, вада, лыжка, ляпіць.
    Практыкаванне 81. Прачытайце і адкажыце, з якімі зычнымі могуць ’ чаргавацца выдзеленыя гукі.
    1)	Сонца зіхацела на траве і завівах ракі. 2) У канцы апавядальнага сказа ставіцца кропка. 3) Скошаная трава сохла на лузе. 4) Сыпле дробны дожджык. 5) Мы ездзілі ўсталіцу нашай Радзімы—■ Маскву. 6) Вясёлая песня плыве на змярканні ў вёску. (^. Б.) 7) Беражы кнігу — крыніцу ведаў. 8) Закруціліся ў змрочным паветры белыя мухі, густа пайшоў снег. (С.) 9) Палеткі даюць буйны ўраджай. 10)Дзяцейшумлівы карагод канькамі гучна рэжалёд. (Пн.)
    § 23. Чаргаванне галосных гукаў.
    Пры ўтварэнні і змяненні слоў могуць чаргавацца і галосныя гукі асновы, напрыклад: нёс—несці — ношка (ё чаргуецца з е і о), збор — збіраю (о чаргуецца з і).
    АСНОЎНЫЯ ВЫПАДКІ ЧАРГАВАННЯ ГАЛОСНЫХ (для даведак).
    еёя: оа: еоі: еі: оуы: ойаі:	весці — вёў — вяду, плесці — плёў — пляту; воз — вазіць, ношка — насіць; выберам — зборны — збіраю; цвет — цвісці; сохнуць — сухі — прасыхаць; рой — раіцца, пойла — паіць.
    Практыкаванне 82. Спішыце словы і падкрэсліце ў іх галосныя, якія чаргуюцца.
    Вёз — везці — вязу — воз, здзерці — здзіраць — здор, памерці — мор — заміраць, засохнуць — засыхаць, збор — збірацца, кроў — крывавы, нёс — несці — ношка — нясу.
    Практыкаванне 83. Да выдзеленых слоў падбярыце з практыкавання словы таго ж кораня. Галосныя, якія чаргуюцца, падкрэсліце.
    Кую, вяду, несці, вазіць, малоць, дзіця, глотка, расцерці, бляск, сухі, роў, воз, нясу, молаты, дзеці, глытаць, блішчаць, расціраць, рыць, сохнуць, коўкі, весці, везці.
    31
    Практыкаванне 84. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары
    1)	Неба было ружовае, л...сы ч...рнелі пад ім, як сцены з чорнай сталі. (К Ч.) 2) Лес напоўніўся птушынымі г...ласамі. Пачала абс...хаць раса на прыдарожным каменні. (Лыньк.) 3) Вельмі цікавы занятак — зб ..ранне грыбоў. 4) Песнямі ўслаўлю сваімі наша жыццё м...ладое. (Куп.) 5) Шчодра сонца разл...вала бляск прыветны і ц...пло. (Кс.) 6) Шумяць з...лёныя прысады, рунеюць травы ў п...плавах. (Кс) 7) Максім з радасным хвал...ваннем пад’...зджаў да хвойніку. (Шам..) 8) З...латыя горы р...стуць у летнюю пору. (Копы.) 9) Мы з прыяцелем сваім раніцой у клас б...жым. (С. М.) 10) З...лёны гай см...ецца пад блакітам. (М. Л.) 11) Снег растаў. I раскатамі грому зазв...нелі зімовыя крыгі. (7’р.) 12) На палях шумела збожжа. Ліпы зацв...талі. (Зар.) 13) Раса абс...хала і збіралася кроплямі. (Л. Т.)
    Практыкаеанне 85. Перапішыце пары слоў, падкрэсліце галосныя, якія чаргуюцца ў корані.
    Выберу — выбіраю, рассцялю — рассцілаю, расцерці — расціраю, замерці — за.міраю, адвезці — адвозіць, збіраю — збяру, грэбці — грабу.
    Практыкаванне 86. Да дадзеных слоў падбярыце словы таго ж кораня, у якіх адбылося чаргаванне галосных.
    У з о р. Везці — вязу, лёд — лядок..
    Плесці, сохнуць, брод, мёд, след, роў, рэчка, насіць, шчэпка, стол, бляск, гром.
    § 24.	Беглыя галосныя.
    Галосныя о і е пры змяненні слова могуць выпадаць, інакш| кажучы, чаргавацца з нулём гука. Такія галосныя называюцца| б е г л ы м і, напрыклад: сон — сну, дзень — дня.
    Беглыя галосныя бываюць у корані слова (трохсот — \ трыста, пень— пня), у суфіксе (брусск.— бруска, разумся ; разумны), у прыстаўцы (падагнаць — падганю).	|
    Практыкабанне 87. Ад дадзеных слоў утварыце словы таго ж кораня, каб у іх выпалі беглыя галосныя.
    У зо р. Лён — ільну, паплавок — паплаўка.
    Лён, хлопец, кусок, славен, вішань, леў, сясцёр, грозен, авес, званочак, замок, падарунак, крэсел, лёд, канец.