Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
Гукі й і ў складоў не ўтвараюць; напрыклад у словах крайні, даўні гукі й, ў вымаўляюцца ў першымскладзе (крайні, даўні), а ў словах ручай, Пятроў— у другім складзе (ручай, Пятроў).
Па колькасці складоў словы бываюць аднаскладовыя: мы, дзень, край, двухскладовыя: сцяна, вада, кніга; трохскладовыя: трактарыст, задача, вялікі; ш м а тскладовыя: беларускі, непахісны і г. д.
Практыкаванне 13. Спішыце тэкст і скажыце, колькі складоў у кожным слове.
Іван Уладзіміравіч Мічурын марыў, каб у нашай краіне ўсюды раслі пладовыя дрэвы і ягаднікі. Сваю мару Іван Уладзіміравіч завяшчаў маладому пакаленню. I тысячы юных мічурынцаў працягваюць высакародную справу вялікага садавода.
Практыкаванне 14. Спішыце тэкст, падзяліце словы на склады. Склады з « і ў падкрэсліце рыскай.
У полі ўжо стракаталі жняяркі, раўлі маторы камбайнаў. Зярняты збажыны, нібы наліўшыся праменнямі сонца, набылі залацісты колер. Упала прозалаць і на лён. Нельга было бавіцца з уборкай. Вольгіна звяно высыпала дружным калектывам на поле. Сэрца радавалася, як залацістыя жмені цяжка рассцілаліся ў радкі. За восем дзён звяно выцерабіла, абабіла і разаслала ўвесь ураджай ільну.
(Р. Сабаленка.)
Практыкаванне 15. Выпішыце спачатку аднаскладовыя, потым двухскладовыя, трохскладовыя словы і г. д. Падзяліце словы на склады.
Будаўніцтва, вучнёўскі, арыфметыка, жнівень, трамвай, трактарпы, радзіма, рэспубліка, выкарыстоўванне, геаграфія, кукуруза, сад, яблыня, верш, гай, сліва, нізіна, зайцы, літаратура, рускі.
7
Практыкаванне 16. Спішыце, падкрэсліце дзейнік адной рыскай, a выказнік — дзвюма і вызначце ў іх колькасць складоў.
1) Туман на возера лёг нізка. (Кс.) 2) Наставала раніца. За акном зацята зашчабяталі ластаўкі. (Лыньк.) 3) Мы стаім за мір. 4) Стэп ляжыць паміж дарог без канца і краю. (Пр.) 5) Патрэсквалі яловыя сухія лапкі. (Лыньк.) 6) Магутныя сосны шчыльнай сцяной падступалі да самай ракі. (Шам.) 7) Хлопчык весела патузваў лейцы. (К. Ч.)
§ 5. Націск.
Калі ў слове два і больш складоў, тады адзін з іх вымаўляецца гучней і працяжней, чым іншыя. Інакш кажучы, гэты склад вымаўляецца з большай сілай; напрыклад у слове радзіма з большай сілай вымаўляецца другі склад (дзі).
Такое вымаўленне аднаго са складоў слова з большайсілай называецца н а ц і с к а м.
Склад, на які падае націск, называецца н а ц і с к н ы м, a астатнія склады — ненаціскнымі.
Калі патрэбна, націск на пісьме (напрыклад, у слоўніках) абазначаецца знакам ', які ставіцца над галоснай літарай: станцыя, партфёль, літаратўра.
Літара ё бывае толькі ў націскных складах, і знак націску над гэтай літарай не ставіцца: жыццё, зялёны.
Змена націску часта цягне за сабой змену значэння слова: плачу — плачў; пара — пара; кара — кара; сталы — сталь'і; | замкі — замкі; падае — падаё.
Практыкаванне 17. Прачытайце тэкст, вызначце націскныя склада ў словах.
Надыходзіць канец лета. На палях скончана жніво. Ідзе абмалот і здача збожжа дзяржаве. У садах спеюць яблыкі, грушы, слівы. У прыродзе адчуваецца набліжэнне восені. Лісце на дрэвах пачынае жаўцець, набываючы розныя колеры і адценні. Ярка чырванеюць сярод зялёных і жоўтых лістоў ягады рабіны.
У ясным і празрыстым, як шкло, паветры плывуць тонкія павуцінкі з маленькімі павучкамівандроўнікамі. Сонечныя праменні ўжо не такія гарачыя. Яны цяпер толькі грэюць, а не пякуць, як у ліпені. Ночы робяцца цямнейшымі і даўжэйшымі.
Практыкаванне 18. Спішьше сказы, у выдзеленых словах пастаўце ваціскі.
1) Хмаркі кучаравіліся, але ветру яшчэ не было. За ракой шчацінкай стаяла зялёнае жыта, якое ўжо згортвалася ў трубку, і пахла свежай зелянінай і цветам. (Л. Т.) 2) Мы працаю ўзнімем за горадам горад, зялёнаю рунню засцелем палі. (Бр.) 3) Горда ішлі камсамольцы калонай паходнай. (К.) 4) Яшчэ трымалася цеплыня над зямлёй,
8
але чуліся блізкія халады. (X Ч.) 5) Скора пухлаю пярынай ляжа белая зіма. (Тр.) 6) Пачынала світаць. Паружавелі вяршыні прыдарожных бяроз. (Лыньк.) 7) Моцна прыгравала сонца, кружыў галаву смалісты пах бервяна. (Лыньк.) 8) Шуміць вясновы вецярок у зелені галля. (Тв.)
Практыкаванне 19. Прачытайце ўголас наступныя словы, перапішыце ў алфавітным парадку і навучыцеся пры вымаўленні правільна выдзяляць у іх націскны склад.
Квартал, кінб, раман, гектар, працэнт, магазін, статуя, інструмёнт, дакумёнт, кіламётр, цыган, сантымётр, партэр, таварыш, партфёль, прэзідыум, катастрбфа, гўсеніца, сілас, дагавбр.
§ 6. Гукі й, ў.
Гук й (нескладовы) бывае ў сярэдзіне слова пасля галоснага перад зычным або ў канцы слова пасля галоснага, напрыклад: зайцы, лейцы, хвойны, мой, май, рой.
Гук ў утвараецца з гука в:
а) у пачатку і ў сярэдзіне слова пасля галоснага перад зычным, а таксама ў канцы слова пасля галоснага: за ўнукам, трава — траўка, Пятрова— Пятроў, садоў;
б) калі в з’яўляецца прыназоўнікам і стаіць пасля галоснага: Заззялі зоркі ў небе.
Гук ў утвараецца з гука л (цвёрдага):
а) У сярэдзіне слова пасля галоснага перад зычным: шоўк, воўк, жоўты, доўга;
б) у канцы слова пасля галоснага ў дзеясловах прошлага часу мужчынскага роду: гаварыў, пісаў, насіў.
3 а ў в а г а. Г ук л не пераходзіць у ў у наступных словах: палка, пілка, іголка, касілка, веялка, полк, вол, кол, арол, бусел, гулкі, колкі і інш.
Гук ў утвараецца з у (складовага) у становішчы пасля галоснага перад зычным: удзел~пры ўдзеле, участак — на ўчастку.
Практыкаванне 20. Ад дадзеных слоў утварыце новыя, каб в або л перайшлі ў ў.
У з о р: а) галава — галоўка; б) будаваць — будаўніцтва, апрацаваць — апрацоўка; в) лівень — ліўні; кравец — краўцы; г) гаварылі — гаварыў.
а) канава, карова, трава, атава, лава;
б) афарбаваць, раскарчаваць, кіраваць;
в) певень, човен, галавень, бівень, шавец, прадавец;
г) спявалі, сказалі, пільнавалі, пачыналі, збіралі, Рывучалі.
9
§ 7. Правапіс і — й, у — ў.
Літара і пішацца тады, калі абазначае складаўтваральны гук: зімні, краіна, гаі, на /рпгышы.
Літара й пішацца пасля галоснай у канцы склада — у сярэдзіне ці на канцы слова: байка, ручай.
3 а ў в а г а. Злучнік і заўсёды перадаецца на пісьме літарай і: сшыткі і кнігі, вясна і лета.
Літара у пішацца:
1. Пасля знакаў прыпынку, а таксама пасля зычных і паўгалосных (й, ў), напрыклад: 1) Верасень. У школе пачаліся заняткі. 2) Савецкая ўлада — улада працоўных. 3) Блішчыць у небе месяца нарог. (М. Т.) 4) Працуй усюды старанна. 5) Запісваў у сшытак.
2. У пачатку ўласных назваў: пра Уладзіміра, ва Уладзівастоку, ва Ульянаўску, на Украіне.
3. У словах іншамоўнага паходжання пасля галосных, калі абазначае складаўтваральны гук: каля універсітэта, прэзідыум, кансіліум, радыус.
Літара ў пішацца ў пачатку, у сярэдзіне, а таксама ў канцы слова пасля галосных: 1) Месяц схіліўся ўжо нізка і асвятляў жытнёвыя палеткі. (Чарн.) 2) Аздоблен. квас быў і грыбамі, выключна ўсё баравікамі. (Кс.)
Калі прыназоўнік у стаіць пасля слова, якое канчаецца на галосную, то замест у пішацца ў: 1) Вецер сагнаў хмары ў адно месца. (X Ч.) 2) Невысокія ўзгоркі за рачулкай пераходзілі ў раўніну. (Хадк.) 3) Вучні працавалі ў садзе.
Заўвагі. 1. Пасля злучка, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны гук, пішацца ў (нескладовае): нізінаўпадзіна, рыбаўюн.
2’ . Для захавання рытму ў вершах часам сустракаецца напісанне ў і й (нескладовых) там, дзе згодна з беларускім правапісам павінны пісацца у або і (складовыя): 1) Да нас у госці май прыходзіць, як. не прыходзіў у еяках — спявае песні аб свабодзе на полі, ў моры, ў рудніках. (Куп.) 2) Дзівіўся дзядзька тут нямала, йдучы тунелем да еакзала. (Кс)
Практыкаванне 21. Выразна прачытайце верш, спішыце яго, падкрэсліце літары ў і й і растлумачце іх правапіс.
КАМУНІСТЫ.
Камуністы прайшлі недасяжныя горы, Здабываючы ўпарта ў баях перамогу, Над зямлёю ўзнялі пяцікрылыя зоры, Пракладаюць удаль камунізму дарогу.
10
Камуністы аблічча краіны змяняюць, Упрыгожваюць гарадамі, садамі, Небывалыя ў полі расцяць ураджаі, Азараюць зямлю залатымі агнямі.
Камуністы наперадзе ўсюды, заўсёды — На франтах будаўніцтва, ў баі, у змаганні; На ўсім свеце яны — сцяганосцы свабоды, Важакі пераможных народных паўстанняў.
Камуністы — магутная сіла Радзімы, У агні, быццам сталь, яны загартаваны, I таму гэта мужнае гордае імя Вымаўляюць народы з любоўю, з пашанай.
(М. Т а н к.)
Практыкаванне 22. Спішыце сказы I замест кропак пастаўце й або і.
1) Жыві, Савецкая А...чына, выконва... Леніна завет! (Іс.) 2) У нас, у Савецка... дзяржаве, чалавек славен сваё... праца.... 3) Халодныя хвал... ўздымае лавіна... шырокае Чорнае мора. (Жар ) 4) Вецер выў з тако... люта... выразнасцю, што здаваўся жывым. (Пн.) 5) Салаве... спявае ў цішы начэ.... (Пн.) 6) Там, дзе з пуцёўка... пра...шоў камсамолец, бу...ным калоссем прастор зазв...ніць. (Пр.) 7) Звіняць над ліпа... пчолы, і пахне свежы мёд. (Маш.) 8) Сонца за...грала на рэдкіх ран...шніх хмурынках. (Лыньк.) 9) Камба...н, як карабель, праплыў па ўзгорку, павярнуўся і па...шоў назад. (Шам.)
Практыкаванне 23. Спішыце сказы і замест кропак пастаўце ў або у.
1) У раскошнай аправе прамення... з’явілася сонца. (С.) 2) Вецер дзьму... з гор, а хмара рухалася неяк на...скасяк. (С.) 3) Лес наступа... і расступа...ся, лужком зялёным разрыва...ся. (Кс.) 4) Сінь неба была чорнаю і густою. Усё больш ...зніма...ся вецер. (К Ч.) 5) Калгаснае поле, як мора, ... хвалях зялёных ...сё. Вітаем радзімы прасторы і по...нае шчасцем жыццё. (Маш.) 6) Заяц пераскочы... цераз дарогу, падышо... да сваёй старой нары, выбра... вышэйшае месцейка, раскапа... снег, лёг ... новую нару, пакла... на спіну вушы і засну... з адкрытымі вачамі. (Л. Т.) 7) Багата ...раджаем зямля расквітнела, ... будучнасць людзі ...зіраюцца смела. (Куп.) 8) Ляжыць зямля ... адзенні белым, і дрэвы ... шэрані стаяць. (К~с.) 9) Вецер ...змацня...ся. Над хатамі хісталіся гнуткія высокія таполі, 10) У нашай школе ёсць аквары...м. 11) 3 мяккім посвістам крылля... пранеслася над лазнякамі ... напрамку да ракі чародка качак. (Лыньк.)
11
Практыкаванне 24. Ад прыведзеных слоў утварыце новыя словы, каб у іх гукі і, л, в перайшлі ў й, ў.
Узор. Раі—рой, галава — галоўка, чыталі — чытаў, падрыхтаваць — падрыхтоўка
Краі, забава, трава, гаі, апрацаваць, атава, ручаі, паплавок, астравок, вывучалі.