Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
Практыкаванне 88. Падбярыце восем слоў, у якіх беглыя галосныя выпалі, і складзіце з гэтымі словамі сказы.
32
§ 25. Прыстаўныя гукі і іх правапіс.
У беларускай мове бываюць прыстаўныя гукі в, а, і, г, напрыклад: восень, вуліца, аржаны, імгла, гэты.
Прыстаўное в пішацца;
1. Перад націскным галосным у ў пачатку слова або ў сярэдзіне слова пасля галоснага: вўда, вўчань, навўка, павўк.
2. Перад ненаціскным галосным у, якое стаіць у пачатку слова або ў сярэдзіне слова пасля галоснага, калі гэта у не з’яўляецца прыставачным і не развілося з в: вудзільна, вушамі, навучійцца, павуціна.
3 а ў в а г а. Прыстаўное в не пішацца перад у, якое або з’яўляецца прыставачным: увязка (вязка), участак (частка), або развілося з в: учора (вечар), унук (внук.), уюцца (віць).
3. Прыстаўное в пішацца перад націскным галосным о ў пачатку слова або ў сярэдзіне слова пасля галоснага: вдльха, вбзера, вдкны, вббласць, завбчны, навбкал.
Калі пачатковае ненаціскное о пераходзіць у а, тады прыстаўное в не пішацца: вбльха — альхбвы, вбзера — азёры, вбкны — акбнны, вбсень — асённі.
Заўвага. У слове вока ва ўсіх яго формах, а таксама ў слове востры і вытворных ад яго словах незалежна ад націску захоўваецца прыстаўное в: вбка — вачэй, вачамі, аб вачах; вдстры — вастрыць, навастрыць.
Прыстаўное в ніколі не пішацца перад о, у ў іншамоўных словах, уласных імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах: орган, ордэр, урна, універсітэт, Омск, Орйіа, Украіна, Уральск, Ульянаў.
Заўвага. У займенніках, а іншы раз і ў выклічніках перад пачатковым э пішацца прыстаўное г: гэты, гэтая, гэтае, гэтыя, гэтакі, гзтакая, гэтакія, гэй і г. д.
хТрыетаўныя галосныя а, і пішуцца перад збегам зычных, першым з якіх з’яўляецца л, м або р, напрыклад: аржаны, ільдзіна, імкненне.
Заўвага 1. Прыстаўныя галосныя і, а не пішуцца, калі слова пачынаецца са збегу зычных, першым з якіх з’яўляецца р або л, і папярэдняе слова канчаецца на галосны, напрыклад: 1. У нашым калгасе пасеялі многа льну. 2 Кроплі расы блішчалі на ржэўніку. 3. 3 млына прывезлі ржаную муку.
Заўвага 2. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія канчаюцца на галосную, прыстаўныя галосныя перад р, л і м не пішуцца, напрыклад: зардзецца... прымчацца, вокамгненна.
3 М. I. Жыркевіч, ч. I
33
Практыкаванне 89. Спішыце сказы. Словы, у якіх ёсць прыстаўныя гукі, падкрэсліце. Растлумачце правапіс прыстаўных гукаў.
1) Каля рэчкі ўпразрыстай імглетуману крычаць драчы. (Пасл.) 2) Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі. (К Ч.) 3) Растуць даходы калгасаў ад ільнаводства. 4) Каменны вугаль з’яўляецца добрым палівам. 5) Па вуліцы маленькага сялення імчалі шумлівыя ручаі. (С.) 6) Навука вочы адкрывае. (Прк.) 7) Поезд імчаў, рассякаючы снежнае мора. (К..) 8) Вада ў рэчцы была падобна колерам да расплаўленага волава. (М. Г.) 9) Пачулася рыканне статкаў, іржанне табуноў вясёлых. (Лерм.)
Практыкаванне 90. Спішыце прыклады. замест кропак, дзе патрэбна, напішыце прыстаўныя гукі.
І) У паветры, што заснула і ахутана было ...мглою, стаяла цішыня. (Ч.) 2) Дзьме халодны ...асенні вецер. 3) Паміж дрэў вілася ...узенькая сцежка. 4) Газета для людзіны, што ...акно для хаціны. (Нар. тв.) 5) Сосны і вязы, дубы і асіны вокала ...озера вартай пасталі. (Куп.) 6) ...облакі разышліся, і сонца пачало прыграваць. 7) Плывуць нагружаныя валакністым, серабрыстым ...льном аўтамашыны. (Саб.) 8) I ажывіліся ...мшары, запахла свежаю раллёю. (Кс.) 9) Па...уцінне вісела на рабіне, на ліпах, усцілала стрэхі. 10) Маленькае ...огнішча дагасала. (С.) 11) Парыўны вецер шпарка ...мчаўся мне насустрач цераз жоўты сухі ...ржэўнік. (Трг.) 12) Зара ўстае ў ...мгле халоднай. (Пн.)
Практыкаванне 91. Складзіце сказы з наступнымі словамі і растлумачце, чаму ў адных словах ёсць прыстаўныя гукі, а ў другіх няма.
Вулей, возера, абласны, вугаль, Об, ордэн, ураджай, удвух, аконныя, востраў, альховы, Уладзівасток.
§ 26. Правапіс прыставак.
Прыстаўкі аб, ад, над, пад, перад (прад) заўсёды пішуцца нязменна, незалежна ад таго, якім з’яўляецца наступны зычны, звонкім ці глухім: абкапаць, аднесці, надпісаць, падкарміць, перадвыбарны.
Некаторыя прыстаўкі маюць пасля сябе беглы галосны а. Гэта бывае тады, калі корань слова пачынаецца са збегу зычных або з зычнага з адасобленьш пасля яго ётавым галосным е, ё, ю, я: разаслаць, адарваць, абагнаць, разальецца, разаб' ецца.
У прыстаўках з, уз, раз, без (бяз), цераз у вымаўленні і на пісьме з змяняецца на с перад глухімі зычнымі: спісаць, ускласці, расказаць, бяскрайні, цераспалосіца, а перад галоснымі і звонкімі зычнымі з захоўваецца без змен: безаварыйны, збіць, узрадаваны, разгон.
Іншы раз, акрамя прыстаўкі з, ужываюцца прыстаўкі с і са: сарганізаваць, сэканоміць, сыграць, сарваць, сагнаць. \
34
Практыкаванне 92. Спішыце і ўстаўце прапушчаныя літары з або с, прыстаўкі падкрэсліце.
Ра...будзіць, ...насіць, у...радавацца, бя...крайні, ...вязаць, ра...сыпаць, ...клеіць, у...арваны, бя..,страшны, у...паміны, ра...сцілацца, у...ходы, ...будаваць, ра...малоць, у...’ехаць.
Практыкаванне 93. Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеясловы з прыстаўкамі з або С.
Касіць, ціснуць, біць, рабіць, грузіць, вазіць, пець, клеіць, будаваць, казаць, кіснуць, сыпаць.
Практыкаванне 94. Ад наступных слоў утварыце новыя словы з прыстаўкамі без (бяз). Дзе патрэбна, змяніце з на с.
У з о р. Шум — бясшумны, дым — бяздымны.
Плата, лес, вада, дым, страшны, памылковы, турбота, сіла, воблака, снежны, падстава, зброя, загана, клопат, спрэчны, карысць.
Практыкаванне 93. Ад прыведзеных назоўнікаў з прыназоўнікамі ўтварыце прыметнікі з прыстаўкамі.
У з о р. Без памылкі — беспамылковы.
Без страху, без вады, без сну, без меж, без шуму, без аварыі, без воблакаў, без меры, без гуку, без турбот, без карысці.
Практыкаванне 96. Спішыце сказы і ўстаўце прапушчаныя літары, прыстаўкі падкрэсліце.
1) Выходзяць на поле плугі, у.,.німаюць плугі дзірваны. (Куп.) 2) Мы ў...ходзім на тыя вышыні, куды не ступаў чалавек. (К,с.) 3) 3 у...горка глядзіць на шырокі бальшак радыёвышкі высокі маяк. (Бр.) 4) Два высокія клёны каля гумна ...даваліся сінімі і мокрымі. f/C Ч.) 5) А ранак, свежы і духмяны, ра...носіць песню спевака. (Кс) 6) Партыя родная нас акрыліла, шчасце сваё ...дабываць навучыла. (Кір.) 7) Сонца ...пускалася за лес. (Д. М.) 8) Прастор, як вокам кінуць, бя...концы, залаты. 9) Мінула ноч, і цемрадзь ра...плылася, ра...сунуўшы прасторы над зямлёй. Кусты лазы, як статак на папасе, ра...кіданы прыгожа за ракой. 10) Кудлатыя нізкія хмары бя...концаю кудзеляю ра...сцілаліся па небе. (Кс.) 11) Ленін вучыў камуністаў бя...страшнасці і бе...заветнасці ў барацьбе. 12) На ў...горку ра...галісты дуб зелянее, ра...кінуўшы галлё шырока. (Іс.)
з*
35
Практыкаванне 97. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, і растлумачце іх напісанне.
1) А дарога ра...сцілаецца, і шумяць, шумяць жыты. (Іс.) 2) Сышло ра...воддзе шумна, дружна, раскошна ўмыліся лугі. (Кс.) 3) Наперадзе нас, за ...сечаным лесам, а...крылася даволі вялікая паляна. (Л. Т.) 4) Сыплюць спелыя арэхі тут арэшыны на дол. Лес рабінавыя вехі ра...стаўляе навакол. (Іс.) 5) А...дай жыцця свайго ўсе дні вялікай справе, камуніст! (Усп.) 6) Шырокі ра...ліў зары а...німаў увесь у...ход. (Хадк.) 7) У іскрах ...мяркання ружовага ззяння дзянёк на спакой а...ыходзіць. (Кс.) 8) Савецкія дзеці! Вам ясныя далі а...крыла навек дарагая Радзіма! 9) Пшаніца даспявае на палях. Заводы ра...сыпаюць звон сталёвы. (Нях.)
Практыкаванне 98. Ад дадзеных слоў пры дапамозе адной з прыставак aS, ад, над, пад, раз, уз утварыце новыя словы. Устаўце, дзе патрэбна, беглую галосную а.
У з о р. Несці — паднесці. гнуць — абагнуць '
Несці, гнуць, сыпаць. грэць, класці, сеяць, мсркаваць, слаць, тлумачыць, шыць, ільецца, казаць, б’ецца.
Практыкаванне 99. Спішыце сказы. Прыстаўкі, дадзеныя ў дужках, напішыце злітна са словамі, перад якімі яны стаяць. Дзе трэба, пасля прыстаўкі ўстаўце галосную а. Дужкі апусціце.
1) Лён быў (раз) сланы на лузе. 2) Сабака (аб) гнаў паляўнічых і пабег уперад. 3) Альпіністы (ўз) браліся на высокую гару. 4) Цёмны лес сцяной зялёнай цесна бераг (аб) ступаў. (Хс.) 5) Хутка вецер (раз) гнаў хмары. 6) Відаць былі толькі адны (аб) рысы дрэў ды цёмныя дахі будынкаў. (Ч.) 7) Падарожнікі (раз) грэлі страву на агні. 8) Рэчка (раз) 'рвала лядовыя аковы. 9) Добрая чвэрць стажка была ўжо (раз) брана. (Кс.) 10) Вучні павінны навучыцца правільна (раз) біраць сказы. 11) Луг (ад) зваўся грому працяжна, лес (ад) гукнуўся стары. (Кс.)
§ 27. Літары ы і й пасля прыставак.
Калі прыстаўка канчаецца на зычны гук, а слова пачынаецца з і, то замест і вымаўляецца і пішацца ы, напрыклад: абышоў, падышоў, сыграць, разыграць.
Калі прыстаўка канчаецца на галосны гук, а слова пачынаецца з і, то гэта і пераходзіць у й, напрыклад: выйсці, пайсці, зайграць, знайсці, выйшаў, прыйшоў.
Пасля прыставак на галосны гук і захоўваецца, калі ўтварае самастойны склад: заінець, заікацца, заіскрыцца.
36
Практыкаванне 100. Спішыце прыклады. Замест кропак устаўце, дзе _ трэба, прапушчаныя літары.
1) Надвор’е было бязветранае, уз...шло сонца, пачало прыграваць. (Ф.) 2) За...гралі на небе рознакаляровыя воблачкі. (fl. М.) 3) Працавітаму лёгка пера...сці праз ropy, гультаю цяжка паварушыць пальцам. (Прк..) 4) Уз...дзе месяц — за...скрыцца саляністая вада. (А. Г.) 5) Сонца ўжо выглянула зза небасхілу, калі Валодзя вы...шаў на дарогу. (Шашк.) 6) Піянеры пры...шлі ў лагер раніцай. 7) Кукавала зязюля ў зялёным лесе, не згадала матуля, што вы...дзе з Алесі. (Куп.) 8) Дзед Талаш і Мартын Рыль абагнулі балотца, што пад...ходзіла да самай вёскі. (Кс) 9) Пра...шло некалькі год, і справы прывялі мяне на той самы тракт, у тыя мясціны. (Пн.) 10) Аб дні роз...грышу першынства па валейболу было аб’яўлена ў газеце.
Практыкаванне 101. Складзіце сказы, ужываючы дадзеныя ніжэй словы: зайшлі, займеннікі, выйсці, заіскрыцца, сыграў, прайшлі, зайграў, падышоў, розыгрышы.
§ 28. Складаныя словы.
Словы, якія ўтвораны з дзвюх і больш асноў, называюцца складанымі, напрыклад: кілаграм, вадасховішча, двухсотметровы.
Складаныя словы ўтвараюцца пры дапамозе злучальных галосных о, е, якія ў залежнасці ад змены націску могуць пераходзіць у а, я, напрыклад: стогадовы, землечарпалка, жалезабетон, земляроб.