• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Некаторыя складаныя словы ўтвараюцца без злучальных галосных, напрыклад: Сталінград, насценгазета, паўметра. Да іх адносяцца і такія словы, у склад якіх уваходзіць лічэбнік, напрыклад: пяцігадовы, саракамінутны, чатырохпавярховы (першая частка гэтых слоў з’яўляецца лічэбнікам роднага склону).
    Складаныя словы, акрамя асноўнага націску, могуць мець пабочны націск, напрыклад: вагднарамбнтны, свбечасбвы, снбпавязалка.Тут асноўны націск падае на апошнюю частку складанага слова.
    Практыказанне 102. Прачытайце сказы і знайдзіце складаныя словы; растлумачце, з якіх слоў яны ўтвораны і якім чынам. Практыкаванне спішыце
    1)	Выязджала сінім ранкам лесарубаў грамада. (Панч.) 2) Сенакос быў у поўным разгары. 3) Трэба заўсёды сеяць дабраякасным насеннем. 4) За здадзеную дзяржаве прадукцыю льнаводы атрымалі вялікі даход. 5) Землетрасенні часта
    37
    бываюць у Японіі. 6) Жалезабетон неабходзен для будаўніцтва. 7) Вастраносы човен шыбуе ўпоперак Прыпяці. (Кс.) 8) Бацька Міколкі быў за машыніста на браняпоездзе. (Лыньк.) 9) Лесастэп вызначаецца нязначнаю лясістасцю і багатым чарназёмным грунтам. 10) На будаўніцтве працуюць бетонамяшалкі, землечарпалкі, каменедрабілкі. 11) Дзень за днём вырастаюць шматпавярховыя дамы. 12) Мы былі на экскурсіі на электрастанцыі. 13) Ленінград, Сталінград, Севастопаль, Адэса — гарадыгероі. *
    Практыкаванне 103. Спішыце дадзеныя ніжэй складаныя словы і падкрэсліце тыя з іх, якія маюць злучальную галосную.
    Землякоп, паравоз, Ноўгарад, куродым, чарнавокі, раўнамерны, мінамёт, прыродазнаўства, кормазапарнік, ільнасемя, працадні, збожжанарыхтоўкі, аўтазавод, пяцігодка, кілаграм, двухматорны, вузкакалейка.
    § 29.	Правапіс складаных слоў.
    Складаныя словы з націскам на першым складзе другой часткі пішуцца, як простыя: кіламётр, кінафільм, саламарззка, палявбд, скарахбд, разнастайны, чарнавбкі, Навагрўдак.
    Калі ў другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад, тады ў першай частцы праяўляецца пабочны націск і пад ім аднаўляецца о (ё): тбрфараспрацбўкі, дбмакіраўніцтва, тбнкасукбнны, свбечасбвы, жывёлагадбўля, лёгкаатлеть'ічны.
    Заўвага 1. У першай частцы некаторых складаных слоў можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам пішацца о (ё): зббжжаўборка, тбрфаўборачны, вбсемсот, фбтаздымак, грдсмайстар, мбтаспорт, штбмесячны і інш.
    Заўвага 2. Першая частка складаных прыметнікаў пішацца так, як і першая частка назоўнікаў, ад якіх гэтыя прыметнікі ўтварыліся: марфалогія — марфалагічны, геаграфія — геаграфічны, заалогія — заалагічны.
    3 а ў в a г a 3. У складаных словах частка поў (палавіна) пішацца з о толькі пад націскам: пбўнач, пбўдзень, але паўмётра, паўаркуша, паўгбда і інш.
    У складаных словах пасля часткі паў перад вялікімі літарамі ставіцца злучок: паўАфрыкі, паўВіцебска.
    Калі складаныя словы маюць у сваім саставе больш за дзве часткі, то кожная частка пішацца як асобна ўзятае слова: паравбзавагбнабудаўнічы (паравоз, вагон, будаўнічы), авіяматбрабудаванне (авія, матор, будаванне).
    Ненаціскное э ў першай частцы складаных слоў захоўваецца без змены: мэтазгбдны, шэравбкі, гпэлебачанне.
    38
    Практыкаванне 104. Ад наступных слоў утварыце складаныя словы, ужываючы патрэбныя злучальныя галосныя.
    Жывёла і гадаваць, сто год, сельская гаспадарка, машына і будаваць, многа струн, лён і мяць, зямля і чэрпаць, карабель і будаваць, чыста і пісаць, вада і падаць, агульная адукацыя, вада і лазіць, месца і знаходзіцца, абарона і здольнасць, прырода і знаць, роўна і мераць, дрэва 1 апрацоўваць, бура і ламаць.
    Практыкаванне 105. На пастаўленыя пытанні дайце вусна поўныя адказы; растлумачце, з якіх слоў утварыліся складаныя словы.
    У з о р. Хто ловіць рыбу? — Рыбу ловіць рыбалоў.
    1)	Хто ловіць рыбу? 2) Як называецца важаты вагона? 3) Хто варыць сталь? 4) Хто разводзіць сады? 5) Хто капае вугаль? 6) Хто разводзіць аленяў? 7) Якой машынай капаюць бульбу? 8) Якой машынай мнуць лён? 9) Хто ловіць звяроў?
    Практыкаванне 106. Ад дадзеных слоў утварыце складаныя слэвы з часткай паў так, каб яна была першай часткай складанага слова.
    У з о р. Вядро — паўвядра.
    Вядро, год, ліст, круглы, востраў, кілаграм, месячны, Аўстралія, круг, адкрыты, гадзіна, лімон, сантыметр, сшытак, мінута, Японія, працэнт.
    Практыкаванне 107. Замяніце выдзеленыя словазлучэнні адным словам. Практыкаванне спішыце ў сшыткі.
    У зо р. Ішоў палову гадзіны. — Ішоў паўгадзіны. Мароз у дваццаць пяць градусаў. —Дваццаціпяціградусны мароз.
    1)	З’еў палову апельсіна. 2) Спісаў палову сшытка. 3) Певень з чыреонымі грудзьмі. 4) Дзяўчынка пяці год. 5) План на пяць год. 6) Птушка са звонкім голасам. 7) Будынак у пяць паверхаў. 8) Мужчына трыццаці пяці год. 9) Прайшоў палову кіламетра. 10) Бусел з доўгім носам. 11) Кран для пад’ёму грузу.
    Практыкаванне 108. Спішыце сказы, устаўляючы ў словах прапушчаныя літары.
    1)	Смалістая хвоя — вельмі моцнае і даўг...вечнае дрэва. (К. Ч.) 2) Электр...станцыя стаяла на маляўнічым беразе. (Шашк.) 3) У буднях працоўных, шчаслівых расцілі ўраджай шт...дзень. (Пр.) 4) План здачы дзяржаве льн...трасты і льн...валакна
    39
    калгасам выканан св...ечасова. 5) Вастр...носы човен рыбака быў прывязан да слупа. 6) Густой калонай ішлі аўт...машыны. 7) Рускі народ—вядучая нацыя сярод усіх раўн...праўных нацый нашай мн...г...нацыянальнай Савецкай дзяржавы. 8) Ціха па мяккай траве сін...вокая ноч прахадзіла. (Бч.) 9) Сыпалася, церушылася з медн...стволых хваін калючая ігліца. (Лыньк.) Ю) Пад ст...гадовымі дубамі прэла леташняе іх лісце. (К Ч ) 11) Да вечара заставалася не больш п...ўгадзіны, а зара толькітолькі загаралася. (Трг.) 12) Скрозь жыццё цячэ, бяжыць шырока, нібы Волга ў п...ўнаводны час. (Л.К.) 13) Піянеры задумалі зрабіць невялікі рады...перадатчык.
    § 30. Складанаскарочаныя словы.
    У беларускай мове ёсць складанаскарочаныя словы.
    Яны ўтвараюцца рознымі спосабамі:
    1.	Бяруцца пачатковыя гукі слоў, і з гэтых гукаў утвараецца слова, напрыклад: ТАСС (Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза).
    2.	Бяруцца пачатковыя літары слоў, прычым літары вымаўляюцца так, як яны называюцца ў алфавіце, напрыклад: БССР — бээсэсэр (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка).
    3.	Бяруцца пачатковыя часткі слоў, напрыклад: саугас (савецкая гаспадарка), калгас (калектыўная гаспадарка).
    4.	Бярэцца частка аднаго слова і да яе далучаецца поўнасцю другое слова, напрыклад: сельсавет (сельскі савет), медпункт (медыцынскі пункт).
    Паміж часткамі складанаскарочаных слоў, а таксама паміж літарамі ў тых складанаскарочаных словах, якія складаюцца з адных літар, кропка не ставіцца, напрыклад: райком, УССР.
    Кожная састаўная частка складанаскарочанага слова, апрача апошняй, пішацца так, як яна пісалася б у адпаведным поўным слове, напрыклад: калгас (калектыўная гаспадарка), прафсаюз (прафесіянальны саюз), сельмаг (сельскі магазін), сельсавет (сельскі савет).
    3	а ў в а г а. У апошняй частцы некаторых складанаскарочаных слоў пад націскаМ'Можа аднаўляцца о, якога ў поўным слове не бывае, напрыклад: мясцкбм (мясцовы камітэт), рабкбр (рабочы карэспандэнт).
    Нрактыкаванне 109. Перадайце складанаскарочаныя словы ў іх поўным напісанні.
    КПСС, РСФСР, гарана, насценгазета, педінстытут, гарсавет, піянератрад.
    Практыкаванне 110. Уважліва прачытайце дадзеныя складанаскарочаныя словы і адкажыце, якім спосабам яны ўтвораны.
    СССР, РВК, райком, палітадукацыя, прафком, партбілет, парторг, гарсавет, санпункт, заўком, фабком, камандарм.
    40
    §31. Правілы пераносу слоў.
    Для пераносу частак слова з радка ў радок неабходна ўмець правільна дзяліць словы на склады і заўсёды кіравацца наступнымі правіламі:
    1.	Слова пераносіцца толькі па склацах: вялікі, таварыш.
    2.	Нельга пакідаць у канцы радка або пераносіць у другі радок адну літару.
    3.	Літары й і ў не аддзяляюцца ад папярэдняй галоснай: зайцы, лейцы, пграўка, лаўка.
    4.	Нельга аддзяляць ь і ’ (апостраф) ад папярэдняй зычнай: пісьмо, вазьму, аб’ява, ад'езд.
    5.	Калі дз, дж абазначаюць адзін злітны гук, то яны не раздзяляюцца пры пераносе: вадзіць, радзіма, сядзець, вуджу, сяджу.
    6.	Дзве аднолькавыя зычныя, якія стаяць паміж дзвюма галоснымі, не пакідаюцца ў канцы радка і не пераносяцца на пачатак наступнага, а дзеляцца пры пераносе такім чынам: збожжа, кассё, вясенні, трыццаць.
    7.	Нельга раздзяляць пры пераносе аднаскладовую прыстаўку; трэба пераносіць: падвозіць, расказаць, аддаць.
    8.	Калі пасля прыстаўкі стаіць літара ы, то пераносіць частку слова, якая пачынаецца з ы, нельга: розыгрыш, розыгрыш; раэышліся, разышліся.
    9.	Пачатковую карэнную зычную нельга пакідаць пры галоснай прыстаўкі; неабходна пераносіць: разагрэць, прыбраць, паглядзець.
    10.	Пры збегу зычных пры пераносе дапускаецца вольны складападзел: сасна, сасна; вясло, вясло; люблю, люблю; сястра, сястра, сястра.
    Практыкаванне 111. 3 практыкавання выпішыце тыя словы, якія можна пераносіць, і падзяліце іх на часткі для пераносу.
    Клён, зялёны, жаданне, ураджай, вазіць, пахадзіць, хвойка, роўны, рой, свет, перапісаць, дрожджы, практыкаванне, рассыпаць, падпісаць, каменны, майскі, пачэсны, вясна, згарнуць, сарока, восень, сыплю, радасны, сонечны, разводзіць, аднесці, мост.
    Практыкаванне 112. Спішыце верш, падзяліце для пераносу тыя словы першых васьмі радкоў, якія можна пераносіць.
    ДЗЕНЬ РАДЗІМЫ.
    Заўжды, калі з усходу сонца гляне На неабдымны наш Савецкі край, Усёй зямлі вялікай грамадзянам Гудкі спяваюць: працу пачынай!
    41
    I муляр падымаецца на сцены, Становіцца к мартэнам сталявар, Шахцёр ідзе сваім сябрам на змену, А аграном — на палявы абшар. А паязды па вуліцы зялёнай Імчацца ўдзень і ўноч на поўны ход, А караблі плывуць па ВолгаДоне, I над зямлёю — мірны самалёт. У інстытут спяшаецца вучоны, Настаўнік — у прасторны светлы клас. I кожны мэтай яснай акрылёны, Бо для народа гэта ўсё — для нас.
    I кожны дзень прыемна нам дазнацца 3 газетных, фарбай пахнучых палос, Як людзі ўславілі Радзіму працай. Які нам поспех новы дзень прынёс.
    (A. А с т р э й к а.)
    Практыкаванні для паўтарэння.
    Практыкаванне 113. Спішыце сказы, замест кропак устаўце прапушчаныя літары.