Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
б) у імёнах па бацьку, прозвішчах і геаграфічных назвах, утвораных ад імён на ій (ый), пасля зычных л, н, с, ц, дз, з перад суфіксам еў (ев): Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі еостраў; Афанасьеў, Афанасьевіч; Аркадзьеў, Аркадзьевіч.
Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксам еў (ев~) пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Лўціхіеў, Яўціхіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч і інш.
Практыкаванне 31. Спішыце словы і растлумачце правапіс апострафа і ь.
Пад’ём, куп’ё, аб’ездчык, паштальён, аб’ява, ад’езд, батальён, уз’яднанне, мільярд, вераб’і, з’ява, медальён, Кандрацьеў, Пракоф’еў.
21
Практыкаванне 52. Спішыце словы і пастаўце, дзе патрэбна, апостраф або ь.
Паштал...ён, бар...ер, Ул...янаўск, аб...ехаць, Мар...я, кап...ё, здароў...е, павіл...ён, наў...ючваць, сям...я, Іл...я, пагалоў...е, Арсен...евіч, Юр,..евіч.
Практыкаванне 53. Спішыце сказы і пастаўце, дзе патрэбна, замест кропак апостраф або 6.
1) Іл...я Яфімавіч Рэпін — вялікі рускі мастак. 2) Мінулася грозная бура, а мора дасюль яшчэ б...ецца. (Бч.) 3) Людзі дружнаю сям...ёю выйшлі дружна працаваць. (Бр.) 4) Маладыя сады расцвілі, салаў...і заспявалі пад вечар. (Карп.) 5) Надвечар асталёўвацца пачало надвор...е. (А. Ч.) 6) Грукнуць пярўны, і дождж разал...ецца, вырасце густа і соку нап...ецца лён валакністы, лён шаўкавісты. (Р.) 7) У вялікай сям.,.і, пад сузор...ем ты цвіцеш, Украіна. (М. Т.) 8) Сур...ёзныя поспехі дасягнуты нашай краінай у галіне сельскай гаспадаркі. 9) Як крыніца, л...ецца, рвецца з сэрца песня ў свет. (Куп.) 10) З...яднаны мы клятвай і воляй адзінай, жывём мы йдзінай сям.„ёй. (М. Б.) 11) Маці Іл...юшы была самай лепшай аіародніцай у калгасе. Яна любіла сваю справу, і за гэта яе паважалі. I сам Іл...юша марыў стаць аграномам. (Ж.)
Практыкаванне 54. Спішыце і падкрэсліце аднародныя члены сказа. Першы сказ разбярыце па членах сказа.
1) У майстэрні кіпела работа. Хлопцы рэзалі, стругалі, клеілі, дзесяткі разоў правяралі разлікі. (Як.) 2) Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам, засцілае рэчкі лёдам, брыльянцістым снежным блескам. (Кс.)
§ 17. Правапіс д, т, дз, ц.
Гукі д і т у беларускай мове заўсёды цвёрдыя: дровы, дом, manop, торф.
У становішчы перад галоснымі е, ё, я, ю, і зычныя д, т змякчаюцца і пераходзяць: д у дз, а т у ц (мяккае): агарод — у агародзе, вада — у вадзе, вяду — вядзеш, карта — на карце, мяту— мяцеш.
Змякчаюцца д \ т \ перад мяккім в: дзве, подзвіг, цвёрды, бацвінне.
Прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім в пішуцца нязменна: адведзены, адвесці, у таварыстве, у грамадстве, клятве, брытве.
У словах іншамоўнага паходжання, акрамя імён, прозвішчаў і геаграфічных назваў, д і т не змякчаюцца: дэлегат, дэман
22
страцыя, апладысменты, матэрыял, інстытут, тэхніка, тэатр.
Аднак перад суфіксамі ін, ір, ёр, еец, ейск~, а таксама перад памяншальным суфіксам ік у словах іншамоўнага паходжання д і т вымаўляюцца мякка і на пісьме перадаюцца праз дз і Ц' каранцін, плаціна, лацінскі, камандзіроўка, манцёр, білецік, індзеец, індзейскі, але: лаіпынь.
Д і т вымаўляюцца мякка і на пісьме перадаюцца праз дз і ц у некаторых словах, запазычаных з іншых моў, напрыклад: дзюна, бардзюр, цір, цюль, уверцюра, эцюд і інш.
У імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах дз, ц або д, т пішуцца ў залежнасці ад беларускага літаратурнага вымаўлення: Дзяніс, Дзмітрыеў, Ціханаў, Уладзімір, Уладзівасток, Церак, Закарпацце, але: Тэльман, Тэкля, Атэла, Дэфо і Інш.
Практыкаванне 55. Спішыце, устаўляючы замест кропак д або дз, т або ц.
Ме...ыцына, сту...энцкі, дзя...інства, ма...эрыя, лей...энант, апла...ысменты, каман...ір, калек...ыў, ра...іма, ін...ейцы, біле...ёр, інс...ытут, гвар...ейскі, універсі...эт, ман...ёр, Бара,,.іно, Хрыс...іна.
Практыкаванне 56. Змяніце словы так, каб д перайшло ў дз, a /« — у Ц, і складзіце сказы з гэтымі словамі, ужываючы адзін з прыназоўнікаў на, пры, у, аб, па.
Газета, сход, работа, завод, карта, з’езд, самалёт, горад, хата, усход, шахта, інтэрнат, парад, лёд.
Практыкаванне 57. Спішыце і замест кропак устаўце прапушчаныя літары.
1) У недасяглай вышыні заміг...елі першыя зоры. (Лыньк.) 2) Наша краіна — ра...іма першага камбайна. 3) Хо...яць трактары нашы па прасторах зямных. (Бр.) 4) Ліпень месяц—гэта сярэ...іна лета. 5) Лес пасвятлеў, пабялеў і скінуў сваю хмурую панурасць пад белаю чыс...юткай пас...ілкай. (Кс.) 6) Чырвоныя каман...іры прынялі дзеда ў сваю сям’ю іменна як каман...іра і свайго чалавека. (/(с.)7)У са...е зашчабяталі птушкі. (С.) 8) Мі...ынг скончыўся кля...ваю біцца да канца з панамі, біцца за вызваленне працоўных. (Кс.) 9) Праз хвіліну хлопцы ся...елі каля агню. (Д. М.) 10) Сонца ўжо зайшло, але яшчэ цэлую га...іну трымаўся шэры змрок. (Д. М.) 11) Д...легаты з’езду горача віталі герояў працы. 12) Мала...ік малады, рог залаты.
23
§ 18. Падоўжаныя зычныя і іх правапіс.
Зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш у становішчы паміж дзвюма галоснымі могуць вымаўляцца падоўжана.
Падоўжанае вымаўленне зычных на пісьме перадаецца падвойным напісаннем іх, напрыклад: збожжа, палоззе, Аксіння, ралля, Залессе, вецце, зацішша, але: Ільіч, Ільін, Ульянаў, Касьян, а таксама вытворныя ад слова ліць: лье, льецца, налью і інш.
Падоўжанае дз на пісьме перадаецца праз ддз: суддзя, разводдзе.
Зычныя б, п, в, м, ф, р, г, к, х ніколі падоўжанымі не бываюць.
У словах іншамоўнага паходжання падвойныя зычныя не пішуцца: апарат, праграма, клас, група, але: манна, ванна\
Практыкаванне 58. Спішыце і пастаўце, дзе патрэбна, падвойныя зычныя.
1) Вецер даносіў зза ўзгорка гудзе...е трактара. (Шам.) 2) Над стрэхамі і го...ем дрэў пабліскваюць на сонцы кры...і галубоў. (Я. Б.) 3) Калгасны свіран, ну, як сонца, святлее бе...ю сваіх сцен. (Кс.) 4) Шэпчуцца ціха асака з чаротам над гла...ю люстраной вады. (А. Г.) 5) На ўзбярэ...ы крымскіх вод у неба сінь глядзіць АйПетры. (К,уп.) 6) Блішчаць на сонцы ста...ю косы, з травы зганяюць срэбра росаў. (Г.) 7) Люстраней моднага паркета за...яла рэчка, у лёд адзета. (Пн.) 8) Тонкае паніклае ве...е звісала кучаравай наві...ю. (Лыньк.) 9) Каршачок склаў кры...і і каменем упаў у зараслі. (С.)
Практыкаванне 59. Утварыце ад дадзеных слоў новыя або змяніце іх так, каб у іх былі падоўжаныя зычныя
У з о р. Полаз — палоззе, мазь — маззю
Брус, колас, кол, прамень, жыць, корань, галіна, адзець, звяно, булькаць, павуціна, дыхаць.
§ 19. Правапіс некаторых злучэнняў зычных.
Зычныя д і т, якія пішуцца ў рускай мове ў злучэннях здн, рдн, рдц, стл, стн, і зычны л у злучэнні лнц у беларускай мове не вымаўляюцца і на пісьме не перадаюцца, напрыклад: сардэчны— сзрца, вобласць —абласны, пераезд — пераезны, радасць —радасны, шчасце — шчаслівы, сонца — сонечны.
24
Практыкаванне 60. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце прыметнікі пры дапамозе суфіксаў н, лів і складзіце з імі сказы.
Радасць, поезд, колькасць, капуста, якасць, скорасць, шчасце, клопат.
Практыкаеанне 61. Спішыце сказы і падкрэсліце ў словах злучэнні з«, рн, рц, сн, сл, нц.
1) Сэрца радасцю буйнаю дыша і цвіце, бы чырвоны мак. (Іс.) 2) Мы рашалі вусныя задачы. 3) У познюю восень бываюць дажджы. 4) Па нізіне слаўся туман. 5) Жыццё ідзе. Спяшаюцца са школы дзеці. I свеціць сонца, і шуміць трава. (Іс.) 6) Сонца неміласэрна пякло, і ўсё млела ад гарачыні. 7) Наладзіў струны лес маўклівы на лад вясёлы і шчаслівы. (Кс.) 8) 3за гаю, гаю позна над крыніцай коціцца зарніца. (Тр.) 9) Паміж хмарамі і морам горда кружыць буравеснік. (М. Г.) 10) Вайсковая служба ў Савецкай Арміі з’яўляецца пачэсным абавязкам грамадзян СССР.
Практыкаванне 62. Спішыце і расстаўце знакі прыпынку.
1) Сіняя далеч гарызонта была яснай сонца лагодна грэла зямлю. (С.) 2) Рослыя дрэвы стаялі нерухома буйныя кроплі расы блішчалі на кустах. (С.) 3) Паміж соснаў бялелі бярозы дзенідзе трапляліся магутныя дубы. (Шам.) 4) Спачатку сочныя суніцы заружавелі па лясах за імі следам і чарніцы закрасавалі ў верасах. (Гл.) 5) Ідзём мы вернаю дарогай ірдзяцца зоры нашых дзён. (Кс.)
МАРФАЛОПЯ.
Марфалогія вызначае правілы змянення і ўтварэння слоў у мове.
СКЛАД СЛОВА.
§ 20. Аснова і канчатак.
I У мове адны словы, спалучаючыся з іншымі, змяняюцца, другія не змяняюцца, напрыклад: Сярэдняя школа. Я хаджу ў сярэднюю школу. Л вучуся ў сярэдняй школе.
У выдзеленых словах зменная частка служыць для сувязі з іншымі словамі.
Частка слова, якая змяняецца і служыць для сувязі слоў у сказе, называецца канчаткам.
Каб знайсці канчатак, патрэбна змяніць слова ў родзе, праскланяць або праспрагаць яго, напрыклад: зялёны, зялёная, зялёнае; стол, стала, сталу; бяру, бярэш, бярэ і г. д.
Частка слова, якая застаецца, калі адкінуць канчатак, называецца асновай.
У аснове заключана галоўнае (асноўнае) значэнне слова. Напрыклад: у слове школа — аснова школ; у словах добры, добрая, добрае — аснова добр; у словах важу, важыш, важыць— аснова важ.
Некаторыя словы складаюцца толькі з асновы. Гэта словы з чыстай асновай, напрыклад: сад, вол, завод, пераплётчык.
Практыкаванне 63. Спішыце ўрывак верша, замест кропак дапішыце прапушчаныя канчаткі. Скажыце, з якімі словамі звязаны словы, у якіх прапушчаны канчаткі.
Як толькі выходн... дзянёк настае, Ён вуды і снасці збіра... свае, 1 досвітк... раннім на бераг ідзе, I ціха спускаецца к цёмн... вадзе. Стаіўшыся ў дзік..., густ... лазняку, Ён вуды сва... закідае ў раку.
А там, адліваючы срэбнай луской, Бліскучыя рыбы ід... чарадой. (Гл.)
26
Практыкаванне 64. Складзіце з дадзеных слоў сказы. Запішыце гэтыя сказы і падкрэсліце канчаткі ў тых словах, якія вамі зменены. Дзейнік падкрэсліце адной рыскай, выказнік — дзвюма.
1. Моцна, сонца, прыграваць, летні.
2. Высока, над, зямля, плыць, хмарка, белы.
3. Па, раўніна, неаглядны, мора, ісці, зыбкі, хвалі.
4. Бегчы, па, дарога, ручай, гаманлівы, вада, мутная.
§ 21. Корань, суфікс, прыстаўка.
Параўноўваючы асновы слоў, блізкія па значэнню і па гучанню, мы знаходзім у іх агульную, непадзельную частку і часткі, якімі яны адрозніваюцца, напрыклад: воз, прывоз, возчык, завозіць. Агульная частка асноў — воз, часткі, якімі асновы адрозніваюцца, — пры, чык, за, іць.