Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
Глухія зычныя ўтвараюцца толькі з удзелам шуму. Да глухіх зычных адносяцца: к, п, с, т, ф, х, ц, ч, ш.
Усе звонкія зычныя, апрача в, л, м, н, р, маюць адпаведныя глухія. Глухі зычны ф не мае адпаведнага звонкага.
Адпаведнасць звонкіх і глухіх зычных бачна з наступнай табліцы:
16
Звонкія зычныя: б г г* д дж дз ж 3 в — л м н
Глухія зычныя: п X к т ч ш с — ф — — — —
*3аўвага. Выбухны гук г неўласцівы беларускай мове, але сустракаецца ў такіх словах: гузік, ганак, мазгі. газа, бразгаць і інш.
ІЗычныя ж, ш, ч, дж называюцца шыпячымі; зычныя|І з, с, ц, дз — с в і с ц я ч ы м і. J
Практыкаванне 39. Прачытайце выразна ўрывак верша, назавіце звонкія і глухія зычныя.
Каля шырокіх волжскіх вод Устануць новыя сады, Заводы, сёлы, гарады I гідрастанцыі, якіх Святло нам будзе ззяць вякі, Гарэць нягаснучай зарой Панад абноўленай зямлёй.
(М. Т а н к.)
§ 12. Цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя зычныя.
Большасць зычных гукаў беларускай мовы бывае і цвёрдымі, і мяккімі. Напрыклад у словах стол, вагон, колас зычныя л, н, с цвёрдыя, а ў словах столь, агонь, лось гэтыя ж зычныя мяккія.
На пісьме мяккія зычныя абазначаюцца тымі ж літарамі, што і цвёрдыя. Выключэнне складаюць д і т. Пры змякчэнні д пераходзіць у дз: вада — у вадзе, два — дзве, а т — у ц: пліта — на пліце, хата — у хаце.
Такі пераход называецца дзеканнемі цеканнем.
Гукі ж, дж, ч, ш, р і ц (калі ц не з мяккага т) ніколі мяккімі не бываюць, вымаўляюцца заўсёды цвёрда і называюцца зацвярдзелымі (жыта, рэпа, шосты, цана і інш.).
Практыкаванне 40. Спішыце тэкст. Падкрэсліце дз і ц (мяккае) адной рыскай, а зацвярдзелыя зычныя — дзвюма.
У пачатку ліпеня цвіце ліпа, адсюль і паходзіць назва гэтага месяца. Руплівыя пчолы дбайна напаўняюць свае соты духмяным і светлым ліпавым мёдам. 3 гэтага часу пачынаецца другая палова лета.
Цвіце грэчка. У мясцовасцях, багатых на грэчку, пераважае мёд цямнейшага колеру.
У лесе кормяцца салодкімі, сакавітымі ягадамі малыя цецерукі. Яны падраслі, змянілі пух на пер’е і могуць цяпер пералятаць з месца на месца, але яшчэ пакуль ходзяць за маткай. I мядзведзь частуецца ягадамі, асабліва лясной малінай, да якой ён вельмі ласы таксама, як і да мёду.
2 М. I. Жыркевіч, ч. 1
17
§ ІЗ. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных.
Звонкія зычныя перад глухімі, а таксама ў канцы слова вымаўляюцца, як глухія, напрыклад: лыжка (ж перад к вымаўляецца, як ш), грыб (б у канцы слова вымаўляецца, як п).
Глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца звонка, напрыклад: проеьба (замест сь перад звонкім б чуецца зь).
Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца, як шыпячыя, і, наадварот, шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца, як свісцячыя, напрыклад: перапісчык (с перад ч вымаўляецца, як ш); у бочцы (ч перад ц вымаўляецца, як ц). У гэтых выпадках напісанне разыходзіцца з вымаўленнем.
Каб не памыліцца, які зычны трэба пісаць (звонкі ці глухі, свісцячы ці шыпячы), неабходна слова змяніць так, каб гэты зычны стаў перад галосным або перад л, м, н, р, напрыклад: воз ^ вазіць, малацьба— малаціць, загадка— загадаць, просьба — прасіць, рагносчык — разносіць, мог — Mazy— маглі.
Заўвага. У словах шчасце, рошчына, нішчымны пішацца ш згодна з вымаўленнем.
Практыкаванне 41. Наступныя словы змяніце так, каб пасля выдзеленых зычных гукаў стаў галосны гук. Практыкаванне спішыце.
У з о р. Зуб — вубы, лыжка — лыжак.
Казка, горад, касьба, гладкі, просьба, лодка, кніжка, бераг, молат, рэдзька, рэзкі, дарожка, дождж, медзь, парог, лёд, рыбка, молад, стужка, нізкі, перавозчык.
Практыкаванне 42. Спішыце сказы і ўстаўце прапушчаныя літары.
1) Мы ішлі па пя...чанай даро...цы. 2) Ха...ьба на лыжах была ця...кай, сне... быў глыбокі і сы...кі. (Л. Т.) 3) Звінелі над пшаніцай мо...кі, трашчалі на ржышчы конікі. (7G Ч.) 4) Некалькі дзён быў дож..., а сёння свеціць сонца. (Я Б.) 5) Паміж коп залацістай саломы ток калгасны гудзе мала...ьбой. На заня...кі па сце...цы знаёмай дзеці ў школу ідуць грамадой. (Іс.) 6) I бяжыць, бяжыць даро...ка, ціхі вечар свеж і чыст. (Іс.) 7) Лебе...ь і лябё...ка плавалі на возеры. 8) Мы ішлі па кла...цы праз ручай. 9) Бяро...кі схіліліся над рэчкай. 10) Пераво...чык узяўся пераве...ці нас на другі бераг у невялікай ло...цы. 11) Ка...ьба была ў поўньш разгары. 12) На прастор, на шырокі разло... выхадзі, мой наро..., грамадою: многа новых, ...часлівых даро... рассцілае жыццё прад табою. (К.с.) 13) Узяўся за гу... — не гавары, што не ду... . (Прк.)
18
Практыкаванне 43. Ад дадзеных слоў утварыце новыя пры дапамозе суфікса чык, падкрэсліце зычную перад суфіксам чык і растлумачце напісанне яе.
У з о р. Перапісваць — перапісчык.
Грузіць, вазіць, падносіць, разведваць, падпісваць, расказваць, змазваць, загадваць, разносіць, абходзіць.
§ 14. Правапіс галосных пасля зацвярдзелых зычных.
Пасля зацвярдзелых зычных ж, дж, ч, ш, р і ц (калі ц не ўтварылася з мяккага tn) заўсёды пішуцца літары ы, э, о, a, у, а не пішуцца і, е, ё, я, ю, ь: жыццё, цэлы, шырокі, ноч, бяроза, дажджы, Бранск, брашура.
Практыкаванне 44. Спішыце і пастаўце пасля зацвярдзелых зычных патрэбныя галосныя.
I. Вер...сень ліч...цца па календар... перш...м месяц...м восені.
Сады і лясы пач...наюць змяняць сваю летнюю^зялёную вопратку на ж...ўтае асенняе ўбранне. Сяр...д цёмнай, адвечна зялёнай хвоі зіхаціць залатое лісце бяр...з, ліп, клёнаў, вольхі, ар...шніку.
У садах паспелі яблыкі, груш... .
У высокім сінім небе не чуваць уж... над полем звонкага спеву жаваранка. He відаць у садах ні бер...сцянкі, ні ч...ж...ка, ні шпакоў. Даўно ўж... няма салаўя. Па каменнях каля р...чкі не скачуць жвавыя пліскі. Любімыя наш... птушкі паляцелі на поўдзень, і мы іх не ўбач...м да наступнай вясны.
II. 1) Са звычайным р...вам I грукатам зза павароту вылецеў хуткі поезд. I хлопч...кі ветліва замахалі яму рукамі і кр...кнулі «шчаслівай дарогі» яго незнаёмым пасаж...рам. (А. Г.) 2) Маш...на ідзе за маш...най, кладуцца каналы, рунее зямля. (Зар.) 3) 3 вулля аж...ўш...га пч...ла лятаць на поле пач...ла. (Пн.) 4) Век ж...ві, век вучыся. (Прк.) 5) Забуяла яр...на, паднялося ледзь не ў рост ч...лавека ж...та. (Шам.) 6) Паспявала гр...чка. Сціхлі разнастайныя птуш...ныя песні. Адны толькі шпакі, павыводзіўш... дзяцей, зляталіся ў веліч...зныя гурты. (Кс.)
Практыкаванне 45. Прыведзеныя ніжэй словы пастаўце ў множным ліку.
У з о р. Трактар — трактары.
Ноч, токар, нож, вецер, дождж, піянер, печ, камсамолец, верш, камбайнер, таварыш, абруч, вуж.
Практыкаванне 46. Ад дадзеных дзеясловаў утварыце назоўнікі, якія б адказвалі на пытанне ш т о?
У з о р. Тлумачыць — тлумачэнне.
Здарыцца, вучыць, рашыць, абвастрыць, знізіць, палепшыць, лічыць, тармазіць, вылучыць, прызначыць, выключыць.
2«
19
Практыкаванне 47. Складзіце сказы з дадзенымі словамі.
Дажджы, шоўк, рэчка, цэх, чатыры, вершы, дысцыпліна, цаліна.
§ 15. Правапіс мяккіх зычных.
Мяккасць зычных на канцы слова або ў сярэдзіне перад цвёрдым зычным абазначаецца літарай ь: кінь, радасць, касьба, цьма.
Мяккасць зычных перад галоснымі абазначаецца літарамі е, я, ё, ю, і: поле, зямля, вёдры, люблю, зіма.
Літара ь пішацца:
1. На канцы слова пасля мяккага зычнага: мядзведзь, ячмень, лось, пяць, мазь.
2. У сярэдзіне слова пасля мяккага зычнага, калі за ім ідзе цвёрды зычны, напрыклад: пісьмо, вазьму, малацьба, дзьму, цьма.
3 а ў в а г а. Літара ь застаецца і тады, калі пры змене слова гэты цвёрды зычны змякчаецца, напрыклад: пісьмо — на пісьме, вазьму — вазьмі, малацьба— малацьбе, дзьму — дзьме, цьма — цьме.
3. Пасля мяккага л: пальцы, толькі, гульні, пільшчык, вугаль.
He пішацца ь:
1. Пасля зацвярдзелых зычных ж, дж, ч, ш, р, ц: ноч, Сібір, мыш, дождж.
2. Пасля зычных б, п, м, в, ф: голуб, верф, Кем.
3. Пасля н перад ш: меншы, іншы.
4. У падваенні зычных: заданне, жыццё, калоссе.
Практыкаванне 48. Спішыце і ў наступных парах слоў знайдзіце адпаведныя цвёрдыя і мяккія зычныя і падкрэсліце іх.
Мел — мель, стол — столь, брат — браць, вугал — вугаль, колкі — колькі, рыс — рысь, стан — стань, Волга — Вольга.
Практыкаванне 49. Спішыце словы і падкрэсліце ў іх зычныя, паміж якімі стаіць ь.
Бацькі — бацьку — бацькам, малацьбе — малацьба — малацьбу, рэдзькі — рэдзька — рэдзьку, просьбе — просьба —■ просьбу, Вязьме — Вязьма — Вязьму, вазьмі — вазьму — возьме, барацьбе — барацьба — барацьбу.
Практыкаванне 50. Спішыце сказы і, дзе патрэбна, замест кропак пастаўце ь.
1) Віл...гаць ішла з лясоў і туманамі асядала на голую зямлю. Перад світан...нем маўчала поле. (К. Ч.) 2) Вецер с...ціхаў, і с...вежы халадок пачынаў пранікаць у вінаграднікі. (JJ. Т.) 3) У працы ас...ветлена славай савецкая наша зямля. (Тв.)
20
4) Сонца паліла нязносна, і з раніцы дз...муў цёплы вецер. (Л. Т.) 5) Краіна наша, нібы сад, красуе, жыц...цё бурліць працоўнае, як вір. Народ сазецкі творыць і будуе, народ савецкі — барац...біт за мір. (Юйіч.) 6) За ракою с...вяціліся ц...мяныя агеньчыкі вёскі, у якой паступова с...ціхаў вячэрні гоман. (Шам.) 7) У зімні марозны дзен... воз...мем кан...кі і пойдзем на рэчку. 8) Мядз...ведзь вел...мі любіць мёд. 9) На стале стаяў новы піс..мовы прыбор. 10) Вецер гнаў з сасон...ніку гарачы пах смалы і з...мешваў яго з хмел...ным пахам с...пелай збажыны. (Шам.) 11) Чорнае крыло хмары загасіла ц...мяны прамень затуманенага сонца. (С.)
§ 16. Апостраф і раздзяляльны мяккі знак і іх празапіс.
У словах сям’я, палью гукі м, л вымаўляюцца з наступнымі галоснымі я, ю раздзельна, а ў словах семя, палю — злітна.
Раздзельнае вымаўленне зычнага з наступным галосным на пісьме абазначаецца апострафам або мяккім знакам.
Апостраф пішацца:
а) пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, перад е, ё, ю, я і націскным і, напрыклад: пад’езд, аб’ём, раз’юійаны, аб’ява, аб’інець;
б) у сярэдзіне слова перад тымі ж галоснымі: бар'ер, В’етнам, куп’ё, вераб’і, Лук’янаў, Грыгор'еў, сям’я, саф'ян.
3 а ў в а г а. Пасля ў (нескладовага) перад літарамі е, ё, ю, я, і апостраф не пішацца: саўе, саўю; салаўём, салаўі.
Раздзяляльны мяккі знак пішацца:
а) пасля зычных л, с, ц, дз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: рэльеф, мільён, канферансье, парцьеры, мадзьяры;