Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
I. 1) На ра...э нарастае шум пар...хода, ...пачатку ён быў далёкі і н...выразны, але ц.„пер заглушваў усе іншыя гукі ночы. Пар...ход н...чакана вынырнуў зза паваро...кі, ярка асветлены. (Шам.) 2) На...ука вочы а...крывае і сл...пога выводзіць. (Прк.) 3) Со...ца толькі што паказалася зза сасонніку. В...лікі ружовы шар ...мкліва каці...ся насустрач а...інокай ранішняй хмарцы. (ІІІам.) 4) С...вецкім дзецям дадзены самыя ш...рокія магчымасці для навуча...я, а...пачынку, разві...я творчых здольнасцей. 5) Я ...часлівы, што я разам пяю песні з к...мсамолам. (Куп.) 6) Неба то ўсё зацягвалася рыхлымі белымі ...облакамі, то раптам ра...чышчалася на момант. (Трг.) 7) За акном шыбалі ласта...кі, цвіркалі вераб’і, со...ца ...хілілася к захаду і наўскос кідала праме...і ў ...окны. (П.) 8) Прал...глі ўтул...на праз л...сы, праз нетры льняным абрусам роўныя дарогі. (Кс.) 9) Маладым садам — квітнець, а кр...нічан...цы — звінець. (М. Т.) 10) Час да абеду пра...шоў надзвычай вес...ла і цікава. Хлопцы на...удзілі каля п...ўсотні акунёў і плотак. (Чарн.)
II. Агонь дагараў. Куча га...я ўсё зм...ншалася, канцы лама...а тлелі на...окал. У с...рэдзіне было досыць вуго...я і жару, але св...тло ўсё змяншалася. Вуго...е пачало пакр...вацца ш...рай п...лёнкай, а разам з гэтым з лесу пачала насо...вацца цемра. Вось аген...чык ледзьледзь блі...чыць. (^І. М.)
42
Практыкаванне 114. Уважліва прачытайце словы і падумаііце, якія літары патрэбна ўставіць замест кропак. Практыкаванне спішыце.
Ха...ьба, жывёл...гадоўля, вец...р, ...мгла, ц...ма, пя...чаны, н...вялікі, бя...страшны, піс...менны, міл...ярд, д...сц...пліна, прос...ба, імкне...не, абла...ны, уз...раць, т...л...фон, с...цы...лістычны, аб...гнаць, ільн...камбайн, земл...чарпалка, мала...ьба, канц...лярыя, па...ук, ра...тлумачыць, рады...мачта, разво...е, п...ўкілаграма.
Практыкаванне 115. Спішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку.
1) Кожны гук кожны трэск галінкі пад нагамі гулка аддаваўся ў старожкай цемені ночы. Астап часам прыпыняўся на якую хвіліну прагна ўслухоўваўся ў шолахі начнога лесу. (Лыньк.) 2) У лесе было зацішна. Над палянай звінеў лясны жаваранак ціўкалі на ўсе галасы розныя птушкі мільгануў на сухадрэвіне стракаты дзяцел. (Лыньк.)
ЧАСЦІНЫ МОВЫ.
§ 32. Паняцце аб часцінах мовы.
Усе словы нашай мовы падзяляюцца на самастойныя і службовыя. Самастойныя словы адказваюць на пэўныя пытанні і з’яўляюцца членамі сказа, напрыклад: Летняе сонца шчодра лье сваё цяпло. Усе словы гэтага сказа адказваюць на пытанні і з’яўляюцца членамі сказа.
Службовыя словы не адказваюць ні на якія пытанні і не з’яўляюцца членамі сказа, напрыклад: Лісты таполяў і клёнаў пад месячным святлом адлівалі серабрыстым бляскам. Словы гэтага сказа і, пад з’яўляюцца службовымі, яны не адказваюць на пытанні і не з’яўляюцца членамі сказа.
Усе самастойныя і службовыя словы падзяляюцца на разрады, якія называюцца часцінамі мовы.
У беларускай мове дзесяць часцін мовы: шэсць самастойных, тры службовых і выклічнік.
Да самастойных часцін мовы адносяцца: 1) назоўнік (дом, арцель, вуліца), 2) прыметнік (высокі, каменны), 3) лічэбнік (тры, сорак, дзевяты), 4) займеннік (мы, ён, ваш, свой), 5) дзеяслоў (пісаць, працаваць), 6) прыслоўе (там, добра, заўтра).
Службовымі часцінамі мовы з’яўляюцца: 1) прыназ о ў н і к і (у, аб, над, пры, зза/ 2) з л у ч н і к і (і, ды, а, але, каб), 3) часціцы (не, сьці, бы (б), жа (ж).
Асобнае месца сярод іншых часцін мовы займае в ы к л і чн і к, які не называе, а перадае розныя пачуцці або пабуджэнні (ох! эй/ ой! эх! так! гайда!).
43
Практыкаванне 116. Прачытайце сказы і ўстанавіце, якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова.
1) За Нёманам рассцілаліся лугі. 2) Я люблю цябе любоўю сына, мірны край, савецкі вольны край. (Няхода.) 3) Сіла ў нашых руках, сіла ў новым часе. (Бр.) 4) Шуміць пад ветрам спелае калоссе. (Нях.) 5) Для нас цвітуць сады і агароды і жытнія звісаюць каласы. (Куп.) 6) Шуміць, шуміць высокая пшаніца, і ёй канца і краю не відаць. (Іс.) 7) Птушкі голасна і здольна смяюцца мілым шчабятаннем. (К.с )
НАЗОЎНІК.
§ 33. Агульнае паняцце аб назоўніку.
Назоўнікамі называюцца словы, якія абазначаюць прадмет і адказваюць на пытанні хто гэта? або што гэта? Напрыклад: настаўнік, жанчына, лес, клён, сасна, дом, агарод, храбрасць, здольнасць, касьба, бег.
Назоўнікі змяняюцца па склонах, напрыклад: Луг пакрыўся гправою. Мы ішлі лугам. На лузе многа кбетак.
Да любога назоўніка можна далучыць прыметнік, напрыклад: старанны вучань, новы сшытак, чыстая вада, шырокая дарога, высокае дрэеа, прыемнае падарожжа.
Назоўнікі бываюць уласныя і агульныя.
Уласныя назоўнікі абазначаюць такія назвы, якія даюцца асобным прадметам для адрознення іх ад іншых аднародных прадметаў, напрыклад: Севастопаль, Гомель, Днепр, Міхаіл, Мар'я.
Агульныя назоўнікі абазначаюць такія назвы, якія даюцца цэламу раду аднародных прадметаў, напрыклад: вучань, конь, дрэва, сшытак, горад, рака.
Практыкаванне 117. Спішыце сказы. Падкрэсліце агульныя назоўнікі адноіі рыскай, уласныя — дзвюма.
1) На ціхім небе стылі зоры. (Д. Ч.) 2) На другі дзень надвор’е выдалася зусім добрае. (Д. М.) 3) Бялелі на чорнай зямлі лапіны апошняга снегу. (К. Ч.) 4) Савецкі народ будзе Помніць заўсёды пра дзень уз’яднання Украіны з Расіяй. (Заб.) 5) Раку перасякала высокая плаціна. (Шашк.) 6) Родны Ленін, мы ідзём шляхамі, па якіх ісці ты наказаў. (Бр.) 7) Пасля трох дзён шторму акіян суцішыўся. (Вагн.) 8) Вітанне, вітанне Казбеку, Эльбрусу, хрыбтам Алатау. Паміру сівому. (Бр.) 9) Зелянеюць палі пад праменнямі. (А. Г.) 10) Калгасныя клеці засыпаны збожжам, багатыя выйшлі ў нас працадні. (Маш.) 11) На мокрым ад расы лісці зіхацелі ранішнія праменні. (Мел.) 12) За рэчкаю на ўзвышшы доўгаю сцяною цямнеў лес.
44
§ 34. Назоўнікі, якія абазначаюць адушаўлёныя і неадушаўлёныя прадметы.
Сярод назоўнікаў неабходна адрозніваць назвы прадметаў адушаўлёных і неадушаўлёных.
Да назоўнікаў, якія абазначаюць адушаўлёныя прадметы, адносяцца назвы людзей і жывёл (лётчык, трактарыст, лісіца, мядзведзь).
Усе астатнія назоўнікі абазначаюць неадушаўлёныя прадметы (стол, клён, яблыня, кніга, кветка).
Назоўнікі, якія абазначаюць адушаўлёныя прадметы, адказваюць на пытанне хто? Напрыклад: брыгадзір, вучаніца, заяц, воўк.
Назоўнікі, якія абазначаюць неадушаўлёныя прадметы, адказваюць на пытанне што? Напрыклад: трактар, магазін, жыта, рака, школа.
Практыкаванне 118. Выпішыце назоўнікі, якія абазначаюць адушаўлёныя прадметы.
Мядзведзь, станок, леў, мора, вучань, снежань, калгасніца, сасна, жыта, старшыня, вагон, восень, брыгадзір, піянер, завод, даярка, тапор, ваверка, студэнт, дом, дарога, возера, касец, лаза, жняярка, дырэктар, вечар, авечка.
§ 35. Род ііазоўнзкаў.
Усе назоўнікі адносяцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага, жаночага або ніякага.
Да назоўнікаў мужчынскага роду можна дадаць слова мой (карачдаш, брат, крок).
Да назоўнікаў жаночага роду можна дадаць слова мая (работа, кніга, язда).
Да назоўнікаў ніякага роду можна дадаць слова маё (пяро, вядро, возера).
Ёсць і такія назоўнікі, якія аднолькава бываюць то мужчынскага, то жаночага роду ў залежнасці ад таго, абазначаюць яны асобу мужчынскага ці жаночага полу; яны называюцца назоўнікамі агульнага роду. Напрыклад: мой непаседа і мая непаседа; мой сірата і мая сірата.
Практыкаванне 119. Гірачытаілйетэкст і вусна вызначце род назоўнікаў.
1) У ліпені маладыя лісяняты часта выходзяць са сваёй цёмнай нары. Яны таксама падраслі, гуляюць і спяць на сонцы. Maui вучыць іх лавіць каля нары мышэй, жабак, яшчарак, конікаў і матылькоў. Яна прыносіць ім параненых птушак, мышэй,
45
зайчанят, і лісяняты вучацца хапаць жывую здабычу. Пры гэтым у іх часта ўзнікаюць бойкі.
2) Пачынаецца раздолле для аматараў грыбоў. У ліпені ўсялякія грыбы: баравікі, падасінавікі, лісічкі, грузды і іншыя — растуць у вялікай колькасці, асабліва пасля цёплых дажджоў.
Практыкаванне 120. Спішыце, устаўляючы замест кропак неабходныя па сэнсу назоўнікі, зверху скарочана абазначце іх род (м., ж., н.).
1) Шчабечуць птушкі, недзе далёка кукуе ... . (Бр.) 2) Зарунелі жытам гоні, поле — вольны ... . (Тр.) 3) Праца чалавека корміць, a ... псуе. (Прк.) 4) Уезджаная ... пачала адтаваць. (Ф.) 5) Перад намі раскінулася жытнёвае ... . 6) Дзьмухне ... — забурліцца, пойдзе хваляў чарада. (Г.) 7) Густа ... маладое поле ўсё ўкрыла. (Кс.) 8) Бяжыць шыбка ... па жвіровым дне. (Куп.) 9) Роўнае і гонкае ... выцягнулася ўвысь. 10) Неба сеяла .... цёплы ... церушыў. (Куп.)
Сл.овы для даведакі. цяпло, зязюля, лянота, дарога, ручаінка, акіян, жыта, дрэва, поле, вецер, дожджык.
Практыкаванне 121. Вазьміце па тры назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду і складзіце з гэтымі назоўнікамі сказы.
§ 36. Лік назоўнікаў.
Большасць назоўнікаў мае два лікі: адзіночны і множн ы, напрыклад: стол — сталы, калгаснік — калгаснікі, вядро — вёдры, кніга — кнігі, рака — рэкі, возера — азёры.
Адзіночны лік назоўнікаў абазначае адзін прадмет, напрыклад: трактар, каса, сяло.
Множны лік назоўнікаў абазначае два або многа прадметаў, напрыклад: трактары, косы, сёлы.
Ёсць назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, напрыклад: касьба, смеласць, моладзь, серабро, язда, смятана.
Ёсць назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, напрыклад: шахматы, акуляры, сані, канікулы, дрожджы, Баранавічы, Карпаты.
Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, не маюць роду.
Практыкаванне 122. Спішыце і абазначце зверху лік кожнага назоўніка (адз., мн.).
1) He спяшайся языком, паспяшай справай. 2) На полі гоман працы змоўк. (Пн.) 3) Нам няма далячынь, нам няма перашкод. (Кс.) 4) Падзьмула з поўначы здаровым халадком. 5) Усталявалася зіма з яе марозамі і завеямі. (Кс) 6) Марознае паветра абняло мяне здаровым холадам. 7) Кашлатыя лапы ялін гнуліся пад халодным пластом снегу. (\с.) 8) Снег ішоў усю ноч і ўвесь дзень. (Кс) 9) I сохнуць, і цвітуць даліны;
46
блукаюць статкі. (Пн.) 10) Спёка пачынала крыху спадаць. (К. Ч.) 11) Знатныя людзі савецкай зямлі з добраю весткай на з’езд свой прыйшлі. (Куп.) 12) Пасля добрых дажджоў, якія ішлі апошні тыдзень, забуяла ярына. (Шам.) 13) Быў жнівень месяц. Некалькі дзён не было ні хмурынкі на небе.