• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    § 8. Правапіс галосных о, э.
    У беларускай мове галосныя о, Э выразна чуюцца толькі пад націскам. He пад націскам о, э пераходзяць у а, напрыклад: гбры — гара, цбны — цана.
    Ненаціскное о перадаецца на пісьме праз а незалежна ад паходжання слова, напрыклад: нага, галава, арганізацыя, сацыялізм, камунізм, Вблхаў, Талстбй, Масква.
    Таксама ненаціскное о перадаецца на пісьме праз а:
    а)	у пачатку ўласных імён, прозвішчаў і геаграфічных назваў: Астап, Алёг, Арлбў, Асмалбўскі, Адэса, Асіпбвічы, Арбл, Ака;
    б)	на канцы нязменных слоў:
    дынама, фбта, магнёта, брўта, нёта;
    в)	на канцы ўласных імён, прозвішчаў і геаграфічных назваў: Брбўка, Лысёнка, Маладзёчна, Грбдна, Чыкагя, Осла.
    3	а ў в а г а. Пасля галоснага канцавое ненаціскное о захоўваецца: трыо, Мао, Тбкіо, Антдніо, але радыё.
    У імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах ненаціскное э перадаецца праз а: Шаўчэнка, Чарнышбў, Шчадрілн, Чарапаеёц, Чарнарўчча.
    Заўвага 1. У некаторых імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах ненаціскное э захоўваецца, напрыклад: Гёрцэн, Шэкспір, Эадп, Эльбрўс, Эстднія і інш.
    Заўвага 2. У некаторых словах ненаціскныя склады ро, ло пераходзяць у ры, лы: гром — грыміць — грымдты; глотка — глытаць — праглынўць.
    Ненаціскное э захоўваецца ў словах іншамоўнага паходжання: дэпутат, рэспўбліка, катэр, тэатр.
    У даўно запазычаных іншамоўных словах ненаціскное э перадаецца на пісьме праз а: сакратар, характар, далікатны, рамбнт.
    У словах інжынёр і канцылЎірыя пішацца ы.
    Практыкаванне 25. Дадзеныя словы змяніце або ўтварыце ад іх новыя, каб о, э сталі не пад націскам; пастаўце націск.
    У з о р. Гблас — галасы, сустрэча — сустракаць.
    Колас, рэчка, дровы, дом, жэрдка, чорны, цэгла, корм, кроў, шэрсць, шоўк, брод, рэдкі, голас, волас, холад, поўны, грэчка, поле.
    12
    Практыкаванне 26. Спішыце сказы і замест кропак устаўце э, о або а.
    1)	Мар...з ударыў. Рады мы прыемным забаўкам зімы. (Пн.) 2) Скідае лес уб...р зім...вы. (Кс.) 3) Пасля сухіх с...нечных дзён прайшлі цёплыя д...жджы. На п...ўную сілу дыхала зямля.(Шам.) 4) Ш...рага зайца называюць ш...раком. 5) Г...спадарнаму саўгасу ёсць чым пахв...ліцца: у ім будынкі ў два п...верхі, клуб, як у СТ...ЛІЦЫ. (Куп.) 6) Цячэ р...чка зпад явару. (Тр.) 7) Усё перам...жа юнацкая воля: х...лодныя ночы, г...рачыя дні. (Пр.) 8) У к...лоссі спелым шол...х заводзіць кар...год. 9) Зап...хла поле зноў раллёю; гракі, в...роны чар...дою за свежай х...дзяць б...разною. (Кс.) Ю) Шум і г...ман у ст...ліцы, сцяг ля сцяга ўецца. (Куп.) 11) Усё зав...рушылася, пр...чнулася, заспявала, зашу.мела, заг...маніла. (Трг.)
    Практыкаванне 27. Замест кропак устаўце о, э або а і растлумачце іх напісанне.
    1)	Я шчаслівы, што я разам пяю песні з к...мсамолам. (Куп.) 2) Украіна, цвеце любы чараўнічай сілы, р...в...люцыя з Усходу цябе абудзіла. (Куп.) 3) Хай пышным цветам расцвітае с...вецкі родны мой прастор! (Кс.) 4) У дні вайны, ў часіны ліхалецця перамагла с...вецкая сям’я, бо нас вяла мудрэйшая на свеце партыя К.муністычная мая! (Вал.) 5) Шмат чаго зрабілі к...мунары ўжо: выраслі будынкі над балот мяжой. (Куп.) 6) Краіна С...ветаў паўстала над светам, як новае сонца зямлі. (Кс.) 7) Мікалай Гаўрылавіч Ч...рнышэўскі быў вялікі рускі вучоны, пісьменнік і р...в,..люцыянер. 8) А на рэчцы на Арэсе растуць ...кцябраты, піянеры, к...мсамольцы — з б...льШ...В1ЦКІМ гартам. (Куп.) 9) На д...манстрацыі сцягі неслі перадавыя людзі заводаў, фабрык, устаноў.
    Практыкаванне 28. Спішыце, устаўляючы замест кропак патрэбныя літары. Растлумачце іх правапіс.
    Ге...графія, мат...рыял, літ...ратура, т...атр, д...манстрацыя, адр...с, т...леграма, р...петыцыя, р...прадуктар.
    Практыкаванне 29. Прачытаііце сказы і разбярыце іх па члепах сказа.
    1)	Між лоз купчастых дрэмле срэбны Нёман. (Астр.) 2) Звонкае рэха панесла па лесе трэск. (С.) 3) Цёплы вецярок ласкава цалуе твар. (Шам.) 4) Дзьмуў вільготны прадранішні ветрык. (Шам.) 5) Поўны месяц высока стаіць над палямі. (Д. Б.)
    13
    § 9.	Правапіс галосных ё, е, я.
    і Літара ё пішацца толькі пад націскам: палёт, зялёны, лёд.
    Ненаціскныя е, ё ў першым складзе перад націскам перадаюцца на пісьме праз я:
    сцёны— сцяна, зёмлі— зямлА, дзёнь — дзянёк, лён — лянбк, нёс — нясў. Выключэннем з’яўляюцца словы: дзевяць — дзевяты, дзесяуь — дзесяты, семнаццаць — семнаццаты, васемнаццауь — васемнаццаты.
    Ва ўсіх іншых складах асновы як перад націскам, так і пасля націску пішацца е: нерухбмы, зеленавапіы, вбсень, пбезд, вбзера.
    У імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах ненаціскное е ў першым складзе перад націскам перадаецца на пісьме праз .я: Сяргёй, Аляксёй, Бялінскі, Бядўля, Нява^
    Заўвага. У некаторых імёнах, прозвішчах і геаграфічньіх назвах ненаціскное е захоўваецца, напрыклад: Герасім, Еўропа, Егіпет, Неапаль і інш.
    He і без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пішуцца празе; не была, без меры.
    Пры злітным напісанні не і без становяцца часткаю асновы і падпарадкоўваюцца агульнаму правілу аб пераходзе е ў я: нялёгкі, невялікі, бясспрэчны, безупь'інны.
    У словах іншамоўнага паходжання е ў я ў першым складзе перад націскам не пераходзіць: сезбн, бетбн, медаль, бензін, артылерь’іст, пербн і інш.
    Карэннае я захоўваецца на пісьме незалежна ад націску: яр—я равь'і — ярына, мяккі — мяккавбты, цйжкі — цяжкаваты — цяжар.
    Практыкаванне 30. Змяніце словы так, каб е, ё перайшлі ў я; пастаўце націск, галосную ў першым складзе перад націскам падкрэсліце.
    У з о р. След — сляды, вёдры — вядрб.
    Землі, сёстры, снег, селянін, леснікі, цецерукі, сцены, сем’і, вёсны, мёд, песняры, мётлы, цесляры, вербы.
    Практыкаванне 31. Спішыце словы і замест кропак устаўце прапушчаныя літары е, ё або я. У кожным слове пастаўце націск.
    С...ЛО, С...ЛВСКІ, С...Л...НІН, с...ляне, перас...ленне, зас...ленне; вы...зд, ПО...ЗД, за...зд, пера...зны, аб’...здчык, з’...зд, пад’...зджаць; в...сна, в...сенні, в...снавы, прадв...сне, в...снянкі; п...сня, п...ю, п...сняр, сп...вы, сп...вак, сп...ваць, сп...вакі; з...мля, з...мляны, з...млі, з...мельны; пал...т, л...цвць, выл...т, выл...цець, л...тчык, выл...таць; св...т, св...тло, высв...тліць, асв,..тленне, св...тліца, св...тавы.
    14
    Практыкаванне 32. Спішыце ў слоўнікі словы ў алфавітным парадку, пастаўце ў іх націскі. Запомніце напісанне гэтых слоў.
    Яравы, ярына, яравізацыя, сеялка, веялка, сувязь, завязь, дробязь, боязь, мяккаваты, пояс, заяц, дзевяць, дзесяць, месяц, тысяча, дзеянне, погляд, догляд, памяць, Прыпяць, выцягнуць.
    Практыкаванне 33. Спішыце сказы і замест кропак устаўце прапушчаныя літары е або я.
    1)	Жыты ў полі стаялі сц...ной. Набіраліся сілы аўсы, ячм...ні. (Лыньк..) 2) Хоць вец...р быў і н... вельмі моцны, але воз...ра хвал...валася. (Гам.) 3) Ц...рушыў рэдкі сн...жок. Пушыстыя сн...жынкі павольна, нібы танулі, спускаліся на з...млю. (Шам.) 4) Аб новым Палессі складаць будуць песні складна п...сн...ры. (Куп.) 5) Мы ў дружбе светлай н...разлучны, адно мы мораакіян. Н...хай жыве наш н...ўміручы саюз рабочых і с...лян. (Астр.) 6) Раніца была цудоўная, сонца асв...тляла в,..ршыні ліп, пажаўцелых пад свежым дыханнем вос.,.ні. (Пн.) 7) Н...яркая, маленькая в...сёлка ўкруг мес...ца ледзь бачна зіхаціць. (Бч.) 8) Замерзла рэчка між л...самі, б...розы голымі сукамі спл...ліся з вольхамі над ёю. (Кс.) 9) Сц...ной стаіць пшаніца залатая абапал вузкай сцежкі пал...вой. (Іс.)
    Практыкаванне 34. 3 дадзенымі словамі складзіце сказы. Падкрэсліце ў іншамоўных словах галосную ў першым складзе перад націска.м.
    Гербарый, зямля, метрычныя, вясна, секунда, сям’я, мяцеліца, элеватар, вядро, кавалерыст, ляснік, артылерысты.
    Практыкаванне 35. Спішыце сказы і ўстаўце замест кропак е або я.
    1)	Ноч была цёмная, цёплая і б...з ветру. (Л. Т.) 2) Панад Прып...ццю між л...соў, п...скоў і балот туліцца н...в...лічкая вёсачка. (Кс.) 3) На п...роне было многа народу: праводзілі ад’...зджаючых на цалінныя землі. 4) Акалічны народ гуслі знаў гусл...ра. (Куп.) 5) Савецкія п...хацінцы і кавал...рысты, артыл...рысты і танкісты, лётчыкі і маракі пакрылі с...бе н...ўміручай славай. 6) Ракоча трактар, зноў раскрываючы ўлонне з...млі для з...рнят. (Бр.) 7) Каля пасады л...сніковай ц...гнуўся гожаю падковай стары, высокі лес ц...ністы. (Кс.) 8) Устал...валася вясна! Дубы з...лёны плашч адзелі, і зарунела ...рына. (Кс.) 9) Як люблю я задумлівы шэл...ст б...роз, хвалі жыта, св...тло перадранішніх рос! (Панч.)
    13
    Практыкаванне 36. Спішыце і замест кропак устаўце прапушчаныя літары.
    УРАЧЫСТАЕ АБЯЦАННЕ ЮНАГА ПІЯНЕРА С...ВЕЦКАГА С...ЮЗА.
    Я, юны піянер С...вецкага С...юза, перад тварам сваіх т...варышаў урачыста аб...цаю: горача любіць сваю С...вецкую Р...дзіму, жыць, вучыцца і зм...гацца, як зав...шчаў в...лікі Ленін, як вучыць К...муністычная партыя.
    § 10.	Правапіс злучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у словах іншамоўнага паходжання.
    У словах іншамоўнага паходжання злучэнне іо (ыо) пад! націскам перадаецца праз іё (ыё): біёлаг, патрыёт.Рыён, а не пад націскам праз ія (ыя): патрыятычны, біялогія, бібліятэка. Злучэнне іа (ыа) заўсёды перадаецца праз ія (ыя): геніАльны, сацыялізм, спецыяльны.
    Злучэнне іе (ые) перадаецца нязменна: гігіенічны, арыенціроўка.
    У іншых злучэннях галосныя не змяняюцца: паэт, тэатр, геаметрыя, але акіян.
    Практыкаванне 37. Спішыце ў алфавітным парадку ў свае слоўнікі словы іншамоўнага паходжання, падкрэсліце выдзеленыя злучэнні.
    Інтэрнацыянальны, авіяцыя, біёлаг, індустрыялізацыя, філіял, патрыятычны, гігіенічны, акіян, сацыялістычны, матэрыял, тэатральны, энтузіязм, стадыён, меліяратары, дыяграма, геаграфія.
    Практыкаеанне 38. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары.
    1)	Кгмуністычная партыя няспынна клапоціцца аб задавальненні растучых матэры...льных і культурных патрэб народа. 2) Савецкі Саюз — магутная сацы...лістычная дзяржава. 3) У сэрцы кожнага патры...та жыве светлы вобраз Міхаіла Іванавіча Калініна. 4) Пры нашай біблі...тэцы адкрыта чытальная зала. 5) Заўсёды выконваііце правілы гігі...ны. 6) Ды...лог — гэта гутарка паміж дзвюма або некалькімі асобамі. 7) На стады...не адбыліся спаборніцтвы лёгкаатлетаў. 8) Мы былі ў кіно на першым се...нсе.
    § 11.	Звонкія і глухія зычныя.
    Зычныя гукі падзяляюцца назвонкія і глухія. [ Звонкія зычныя ўтвараюцца пры ўдзеле голасу і шуму. Да звонкіх зычных адносяцца: б, в, г, д, дж, дз, ж, з, л, м, н, р.