• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Вішня, яблыня, груша, зіма, назва, пальма, вежа, пушча, хваля, лінейка, змейка.
    Практыкаванне 147. Напішыце невялікае апавяданне на адну з тэм «У ягады», «Лоўля рыбы». У апавяданні выкарыстайце наступныя назоўнікі, паставіўшы іх па магчымасці ў родным/давальным, творным або месным склонах адзіночнага ці множнага ліку.
    1.	Дзяўчынка, сасна, елка, бяроза, ліпа, раса, паляна, трава, ягада, суніца, чарніца, птушка, песня.
    2.	Лета, вёска, раса, рэчка, вада, вядзёрка, лодка, вуда, лёска, рыба, плотка.
    56
    § 43. Другое скланенне.
    £	Склон	Аснова на цвёрды зычны			
    2 х S’ О X й <	н. р. д. в. т. м.	слон слана слану як Р, сланом (аб) слане	лес лесу лесу як Н. лесам (у) лесе	гняздо гнязда гнязду як Н. гняздом (у) гняздзе	слова слова слову як Н. словам (аб) слове
    3 X * о X <	н. р. д. в. т. м.	сланы сланоў сланам як Р. сланамі (аб)сланах	лясы лясоў лясам як Н. лясамі (аб) лясах	гнёзды гнёзд (аў) гнёздам як Н. гнёздамі (у) гнёздах	словы слоў словам як Н. словамі (аб) словах
    X ^	Склон	Аснова на зацвярдзелы зычны			
    2	н.	таварыій	іпрактар	дождж	мора
    X O’	р.	таварыша	тракгпара	дажджу	мора
    о	д.	тавароійіу	трактару	дажджу	мору
    т	в.	як Р.	як Н.	як Н.	як Н.
    К	т.	таварышам	трактарам	дажджом	морам
    	м.	(аб) таварышу	(аб)трактары	(аб)дажджы	(аб) моры
    	н.	таварышы	трактары	дажджьі	моры
    3	р.	таварышаў	трактараў	дажджоў	мораў
    X	д.	таварыійам	трактарам	дажджам	морам
    о	в.	як Р.	як Н.	як Н.	як Н.
    X	т.	таварышамі	трактарамі	дажджамі	морамі
    	м.	(аб) тава	(аб) трак	(аб)даждж	(аб) мор
    		рышах	тарах	ах	ах
    57
    Лік	Склон	Аснова на мяккі зычны і на «			
    2 X S' о X CO K <	н. p. д. в. т. м.	каваль каваля кавалю як Р. кавалём (аб) кавалю	гай гаю гаю як Н. гаем (У) гаі	алень аленя аленю як Р. амнем (аб) алені	пыпганне пытання пыпіанню як Н. пытаннем (у) пытанні
    X o X	н. р. д. в. т. м.	кавалі кавалёў кавалям як Р. кавалямі (аб)кавалях	гаі гаёў гаям як Н. гаямі (у) гаях	алені аленяў аленям як Р. аленямі (аб) аленях	пытанні пытанняў пытанням як Н. пытаннямі (у) пытаннях
    Лік	Склон	Аснова на г, к, х		
    2 X о X co X <	Н. Р. д. в. т. м.	снег снегу снегу як Н. снегам (на) снягу (на) снезе	калгаснік калгасніка калгасніку як Р. калгаснікам (аб) калгасніку	кажух кажуха кажуху як Н. кажухом (у) кажуху (у) кажусе
    2 X м о X	н. р. д. в. т. м.	снягі снягоў снягам як Н. снягамі (аб) снягах	калгаснікі калгаснікаў калгаснікам як Р. калгаснікамі (аб) калгасніках	кажухі Лажухоў кажухам як Н. кажухамі (у) кажухах
    58
    Скланенне назоўнікаў вока і вуха:
    Склон	Адзіночны лік	
    Н.	вока	вуха
    Р.	вока	вуха
    д.	воку	вуху
    в.	як Н.	як Н.
    т.	вокам	вухам
    м.	(у) воку	(У) вуху
    Склон	Множны ЛІК	
    Н.	вочы	вушы
    Р.	вачэй	вушэй
    д.	вачам	вуйіам
    в.	як Н.	як Н.
    т.	(вачамі	вушамі
    	[вачмі	вушмі
    м.	(у) вачах	(у) вушах
    § 44.	Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў другога скланення.
    1	У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі мужчынскага роду другога скланення маюць канчаткі а (я) і у (ю).
    Канчатак у (ю) пішацца:
    а)	У назоўніках, якія абазначаюць разумовыя (непрадметныя) паняцці, дзеянні, стан, пачуцці, напрыклад: розуму, бегу, лёіпу, настрою, спакою, сну, болю, жалю, страху.
    б)	У назоўніках, якія абазначаюць навуковыя тэорыі і грамадскія фармацыі, напрыклад: дарвінізму, матэрыялізму, феадалізму, капіталізму.
    Словы сацыялізм, камунізм, марксізм, ленінізм у родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак а.
    в)	У назоўніках, якія абазначаюць назвы зборных прадметаў, рэчываў, матэрыялаў, з’яў прыроды, напрыклад: лесу, натоўпу, гароху, ячменю, мёду, воску, клею, торфу, цэменту, ветру, грому.
    Але: хлеба, аўса.
    г)	У назоўніках, якія абазначаюць хімічныя элементы і злучэнні, напрыклад: кіслароду, вадароду, цынку, алюмінію, фасфарыту.
    Ва ўсіх астатніх выпадках у родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду пішацца канчатак а (я), напрыклад: настаўніка, вучня, каня, вала, трактара, завода, камбайна, гарсавета, Віцебска, пальца, дня, года.
    3	а ў в а г а. Некаторыя назоўнікі ў залежнасці ад сэнсу, які яны набываюць, могуць мець канчаткі а (я) або у (ю), напрыклад:
    1) Мы адпачывалі каля клёна (абазначае канкрэтны прадмет). 2) Разнастайныя рэчы выраб ляюць з клёну (абазначае матэрыял).
    Назоўнікі ніякага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак а (я), напрыклад: возера, сяла, мора, жыцця, пер'я, практыкавання.
    Практыкаванне 148. Праскланяйце ў адзіночным ліку дадзеныя ніжэй
    назоўнікі:
    клас, дрэва, возера, конь, вучань, заданне, токар, размах, сцяг.
    59
    Практыкавлнне 149. Спішыце сказы і вусна вызначце род, склон і скланенне выдзеленых назоўнікаў.
    1)	Гарачы паўднёвы вецер шпарка сушыў збажыну. (Хадк.) 2) Бярозы к долу нахіляюць вецце. (Астр.) 3) Ужо сонца ўгору падхадзіла, на лісцях роску асушыла. (К<) 4) А гэта ветрык дураслівы траве зялёнай чэша грывы. (Х~с.) 5) Мір пераможа вайну. 6) Абвілася краіна ў кветкі, кліча сонца і месяц у сведкі. (Куп.) 7) Раніца ружавіла зямлю. Трава піла халодную pacy (X. Ч.) 8) Піянер, пасадзі дрэва і вырасці яго! 9) Высокае сонца дарыла зямлі святло і цяплынь. (Хадк.) 10) Любіце кнігу — крыніцу ведаў. (М. Г.) 11) I дубкрапак і куст малы стаяць у мудрым задуменні. (Хс) 12) Праменні сонца асвятлілі дуб.
    Практыкаванне 150. Складзіце па два сказы на кожны з дадзеных назоўнікаў, паставіўшы іх у родным і вінавальным склонах.
    Агонь, настаўнік, мядзведзь, завод, брыгадзір, камбайн, снег, калгас, вугаль, бег.
    Практыкаванне 151. Пастаўце дадзеныя назоўнікі ў родным склоне; падкрэсліце беглыя галосныя.
    У з о р. Палец — пальца. гром — грому.
    Дзень, гром, Мінск, кілаграм, пясок, матэрыял, рубель, вол, пень, алень, сон, воск, верасень, цэмент, лён, дазвол, васілёк, камб’айнер, тбкар, розум, кісларод, саўгас, Ленінград.
    Практыкаваннс 152. Спішыце сказы. Назоўнікі, якія стаяць у дужках пастаўцс ў патрэбным склоне. Канчаткі падкрэсліце, дужкі апусціце.
    1)	3 лугавога (бок) каля (мост) быў шырокі плёс. Максім саскочыў з (воз) і спыніўся на мосце. (Шам.) 2) Свісталі птушкі на прыдарожных прысадах, у кустах (алешнік) і (лазняк). 3 далёкага (лес) даносілася бадзёрае кукаванне зязюлі. Прырода радасна сустракала з’яўленне новага (дзень). (Чарн.) 3) Кара была мокрая ад (туман). (К. Ч.) 4) Маладая трава блішчыць вясёлым бляскам (ізумруд). (Трг.) 5) Агледзіць дзядзька букты, віры, картофель зварыць і (гарох), і надзіць рыбу ён патроху. (Хс) 6) 3 ляснога (гуйічар) асцярожна выпаўзаў змрок. (Шам.) 7) Тым часам з паўднёвага (захад) падымалася злавесная хмара. (Хс.) 8) 3за (Нёман) даносілася глухое гурчанне (гром). (Кс) 9) Кусты прыпадалі да самага (дол). (Кс.) Ю) Сямтам трэсне дрэва ад (мароз). (Л. Т.) 11) Пад вечар з (усход) падзьмуў лёгкі свежы ветрык. (П. К ) 12) Адліга прыйшла пасля завірухі і (вецер). (Bad.)
    60
    Практыкаванне 153. Пастаўце дадзеныя назоўнікі ў родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку і складзіце з імі сказы.
    У з о р. Яны прыйшлі з палявання (родны скл.}
    Раніцаю выехалі на паляванне (вінавальны скл.).
    Шчасце, насенне, надвор’е, чытанне, купанне, поле, даручэнне.
    Практыкаванне 154. Спішыце сказы, дапісваючы прапушчаныя канчаткі.
    1)	На цалінных землях мы пачынаем будаваць новае жыцц... . (Пр.) 2) Якое раздолл... ў зялёным бары! (fix.) 3) Пад нагамі ляжала мяккае сухое лісц... . 4) На вузкай прагаліне ўзвышалася малое земляное ўмацаванн... . (Пн.) 5) Шуміць і гамоніць Савецкае Палесс..., і новыя акорды чуваць у гэтым шуме і ў гэтым гомане. (Кс) 6) Малады высокі дуб з густою шапкай галл... і лісц... стаяў на беразе Дняпра. (Шам.) 7) Яшчэад ранн... блінцы пякліся на сняданн... . (Кс.) 8) Івась ніколі не прапускаў здарэнн... сустракаць пасажырскі цягнік. (К.с.) 9) Бераг, падмываемы вадой, паволі асоўваўся і агаляў тоўстае карэнн... старога дуба. (Кс.) 10) Кожны раз, калі маці давалі якоенебудзь даручэнн,.., яе моцна ахапляла жаданн... выканаць гэтую справу хутка і добра, і яна ўжо не магла думаць ні пра што, апрача свайго заданн... . (М. Г.) 11) Надвор’... змянілася адразу. (Кс.)
    2.	Канчатак ом пад націскам і ам не пад націскам у творным склоне адзіночнага ліку маюць назоўнікі другога скланення з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны і на г, к, х, напрыклад: святлбм, агарбдам, нажбм, мбрам, лўгам, макам, кажухбм.
    Назоўнікі другога скланення з асновай на мяккі зычны і на й у творным склоне адзіночнага ліку пад націскам маюць канчатак ём, а не пад націскам—ем, напрыклад: салаўём, жыццём, гербем, практыкаваннем.
    Практыкаванне 155. Пастаўце назоўнікі ў творным склоне адзіночнага ліку, націскныя канчаткі падкрэсліце адной рыскай, а ненаціскныя — дзвюма.
    У з о р. Вецер — вётрам, мяійок — мяшкбм.
    Агонь, твор, конь, стол, арол, надвор’е, узвышша, друкар, насенне, піянер, шчасце, Талаш, Васіль, Міхась, будаўніцтва, садоўніцтва, клён, вецер, здароўе, чытач, войска.
    Пракпіыкаванне 156. Перапішыце сказы. дапісваючы прапушчаныя канчаткі.
    1) Пахлі прасторы і хлеб..., і бор..., сад..., гурк... на гародзе. (Астр.) 2) Жыта буйна каласіцца, нахіляецца чал... . Ячмяні, аўсы, пшаніца заняліся кажух... . (Бр.) 3) А ляны —як гля
    61
    нуць вок..., сінім полымем цвілі. (Бр.) 4) Грэчка запалала густацвет... яркім, задыміў над пол... красавання пыл. (Бр.) 5) Заспяваў салавей звонкім голас..., і запахла з палёў спелым колас... . (Г.) 6) Ціхія ясныя дні пасля дажджоў палалі сонц... . (К. Ч.) 7) Пад вясл... і шаст... ласкава плёхала ды булькала вада. (fl. Б.) 8) Возер... блакітным заіскрыў лянок. (Бр.) 9) Над туман... Нявы, над сівым Петраград... першы вольны Кастрычнік заззяў на ўвесь свет. (Гаўр.) 10) Над нашай Радзімай агн... незгасальным нам ленінскі свеціць прамень. (Кс.) 11) Кожную восень над гэтым пол... і лясамі праляталі жоравы і гусі. (If. Ч.)
    Практыкаванне 157. Складзіце сказы, ужываючы дадзеныя словы ў творным склоне адзіночнага ліку.
    Поле, насенне, камсамолец, ткач, кравец, піянер, герой, мора, каваль.
    3.	Канчатак е ў месным склоне адзіночнага ліку маюць назоўнікі другога скланення з асновай на цвёрды зычны, а таксама з асновай на г, х, калі г, х чаргуюцца з з і с, напрыклад: у доме, у калгасе, на сяле, на лузе, у гаросе.
    Канчатак і ў месным склоне маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і на й, напрыклад: у ліпені, у практыкаванні, у маі, на ўзмор’і.