• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Назоўнікі другога скланення з зацвярдзелай асновай у месным склоне маюць канчатак ы, напрыклад: у шалашы, у ліхтары, на сонцы, на возеры.
    Назоўнікі другога скланення, калі яны абазначаюць асобу чалавека, незалежна ад характару асновы ў месным склоне маюць канчатак у (ю), напрыклад: аб кавалю, аб вучню, аб герою, аб шахцёру, аб таварыійу, аб Сцяпану, аб Міхасю.
    Назоўнікі другога скланення з асновай на к, а таксама з асновай на г і х, калі апошнія не чаргуюцца з з і с, у месным склоне маюць канчатак у, напрыклад: на пяску, на суку, у садку, на сцягу, на рагу, у руху.
    3	а ў в а г а. Назоўнік малако ў месным склоне адзіночнага ліку мае канчатак э: у малацэ.
    Практыкаванне 158. Пастаўце назоўнікі ў месным склоне адзіночнага ліку. Канчаткі падкрэсліце.
    У з о р. Мора — на моры.
    Мароз, трамвай, памяшканне, камунар, конь, вядро, чэрвень, вока, таварыш, Ігнат, гурок, снег, пірог, вуха, паветра, лес, камсамолец, вугаль, кравец, лужок, мора, калодзеж, пакой, настаўнік, піянер.
    62
    Практыкаванне 159. Спішыце сказы. Замест кропак дапішыце канчаткі назоўнікаў. Вусна вызначце склон назоўнікаў.
    1)	Перад намі ў сонц..., у зорах будучыня наша. (К.уп.) 2) Сябрам усёй зямлі — салют! Хай будзе мір на свец.... (Марйі.) 3) Лёд аж ззяе на катк..., лёгка бегаць на лядк...| (С. М.) 4) Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я пабыць у людзях, паглядзець, як месяц на неб... начуе, як блукае ў лес... мядзведзь. (Куп.) 5) На двар... ўсюды пахне вясною, усе сады зацвілі. (Г.) 6) Як віхры, машыны бягуць па зямлі, па мор... па сінім плывуць караблі. (Куп.) 7) На блакіц... вясновага неба пабліскваюць белыя крыллі галубоў. (Бр.) 8) На адным канц... балота была хата жураўля, на другім канц... балота чапля шэрая жыла. (М. Т.) 9) У сузор’... савецкіх рэспублік, сябры, і мой край пяцікутнаю зоркай гарыць. (М. Т.) 10) На балоц... моцна пахла вільгаццю. (Шам.) 11) Любы сэрцу Міхаські праца ў пол..., паходы, марыць ён у калгас... заставацца заўсёды. (Кір.) 12) На велізарным дуб... стаяў на адной назе задуменны бусел. 13) А дзядзька ў чоўн...—сонца ў кол...! (Кс.)
    Пракпіыкаванне 160. Спішыце сказы. Словы, што стаяць у дужках, пастаўце ў патрэбным склоне, канчаткі падкрэсліце. Дужкі апусціце.
    1)	На рэчку хлопцы выбягалі крыху пакоўзацца па (лёд) ці так пабегаць на свабодзе. (Кс.) 2) Засвецяць у (іней) праменні, як найдаражэйшыя каменні. (Кс.) 3) Мы ідзём у (сонца) з сонцам маладым паходам. (Куп.) 4) Сею я, сею радочкамі ў (поле) лён валакністы, лён шаўкавісты. (Р.) 5) Над полем спяваюць жаваранкі ў (неба). 6) У высокім (ійацёр) спіць бяссмертны акын — верны друг чабаноў, іх адданейшы сын. (Панч.) 7) Ячмяні вусатыя лашчацца па (твар). (Бр.) 8) Вясёлы гром, нібы грукат колаў, пакаціўся па (неба). (fl. Б.) 9) Лес і луг, на (луг) кветкі. (Бр.) 10) На (узбярэжжа) балота, пад садам, было ціха і прытульна. (С.) 11) Сонца села, але ў (лес) яшчэ светла. (Трг.) 12) Маленькія камарыкітаўкунчыкі кучкамі гулялі на (сонца). (Кс.) 13) Наша праца не ідзе марна ў (поле), на (завод). (Куп.) 14) У кожным (дрэва) свае спевы, а ў (хор) іх акорд адзін. (Кс.) 15) Ходзіць ветрык на (прыволле), носіць шолах мнагадумны, бае байку лес разумны аб (раздолле). (Кс.) 16) На (двор) пахмурнела, і паліў дождж. (Бяд).
    Практыкаванне 161. Складзіце сказы, ужываючы дадзеныя назоўнікі ў месным склоне.
    Паўгоддзе, гербарый, аўтамабіль, агарод, інжынер, Васіль, памяшканне, лётчык, збожжа, лес, мядзведзь.
    4.	Назоўнікі другога скланення з асновай на цвёрды і на зацвярдзелы зычны, а таксама на г, к, х пад націскам у родным склоне множнага ліку маюць канчатак оў, а не пад націскам аў, напрыклад: каласбў, бардў, лугдў; агарддаў, піянёраў, лётчыкаў.
    63
    3 асновай на мяккі зычны, а таксама на « назоўнікі другога скланення ў родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчатак ёў, а не пад націска,м —яў: палёў, краёў; заданняў, гербяў.
    Некаторыя назоўнікі другога скланення, асабліва ніякага роду, у родным склоне множнага ліку могуць ужывацца без канчатка, напрыклад: дзён, многа год, дрэў, азёр, сёл, але могуць мець і канчатак оў (аў): гадоў, азёраў, сёлаў.
    Наступныя назоўнікі другога скланення ў родным склоне множнага ліку маюць канчаткі ей, эй, ай: людзей, коней, гоней, вачэй, вушэй, грошай.
    Практыкаванне 162. Спішыце, ставячы назоўнікі адзіночнага ліку ў родным склоне множнага ліку.
    У з о р. Сад — садоў, край — краёў.
    Вагон, бой, практыкаванне, салавей, агонь, вядро, рой, ручай, цэх, мора, верабей, дрэва, герой, вуха, пірог, юбілей, памідор, месца, кілаграм, партызан, камбайнер.
    Практыкаванне 163. Спішыце сказы; назоўнікі, што стаяць у дужках, пастаўце ў родным склоне множнага ліку; дужкі апусціце.
    1)	Я чую шум рознагалосы (лес), (луг), дзе звоняць косы ў часе дружнай касавіцы. (Кс) 2) Новыя рэйкі праніжуць абшары (лес), (балота). (Марш.) 3) Многія выпускнікі вырашылі набыць спецыяльнасці (аграном), (заатэхнік), (камбайнер), (трактарыст). 4) Пасля поўдня моцна прыгрэла сонца, і з (дрэва) закапала снегавая вада. (К. Ч) 5) Вітайце (баец) і любімых (герой), адважных (пілот) і смелых (танкіст). (12 п.) 6) Колькі на Доне станіц і (курган), колькі на Волзе (яр) і (вір), колькі паднята зямель нечапаных, пройдзена колькі гарачых (шлях)1 (М. Л) 7) 3 калгасных град здымалі вялікія качаны капусты, шмат (гурок) і (памідор). 8) Колькі прастору ў зялёным бары, колькі (дзіва) усякіх пабачыш! 9) 3 двух (бок) лугу на ўзгорках рос лес. 10) Неба з паўднёвага боку заценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх (воблака). (Кс.)
    Практыкаванне 164. Складзіце сказы з дадзенымі назоўнікамі, ужываючы іх у родным склоне множнага ліку.
    Месца, ландыш, звяно, сок, балота, зубр, конь, вучань, лось. 15. Назоўнікі другога скланення ў давальным склоне множ I нага ліку маюць канчаткі ам (ям), напрыклад: плугам, I трактарам, азёрам, аленям, заданням, узгор'ям.
    Практыкасанне 165. Пастаўце дадзеныя назоўнікі ў творным склоне адзіночнага ліку і ў давальным склоне множнага ліку. Канчаткі падкрэсліце.
    У з о р. Здарэнне — эдарэннем — здарэнням.
    Край, практыкаванне, возера, верабей, жаданне, стол, вучань, пралетарый, алень, гай, сузор’е.
    64
    Практыкаванне 166. Спішыце сказы і замест кропак дапішыце канчаткі назоўнікаў, вусна вызначце іх склон і лік.
    1)	Снег пух... ападаў на верасы. (Кс.) 2) Аб крыгі крыгі з шум... труцца. (Кс.) 3) I дружна першыя ўсходы гамоняць возер... жывым. (Пр.) 4) Птушкі голасна і здольна смяюцца мілым шчабятанн... і поўняць луг сваім спяванн... . (Кс.) 5) Ад сценак печкі веяла цяпл... . 6) Вучн... далі дамашняе заданне. 7) Вучн... своечасова выканана заданне. 8) Ален... далі адпачыць. 9) За старым ален... ішлі маладыя. 10) За вагонам вагон імчыцца зме... ліхім. (Кс.) П) Мы, моцныя дух..., душой маладыя, бачым камуны агні залатыя. (Бр.) 12) Ад моцнага ветру зямля закурылася пыл... . 13) Марознае паветра вясёлым хмел... кружыла галаву. 14) Няма меж багацц... нашай Радзімы. 15) Расцвілі ружыкветкі над кра... . (Тр.) 16) Пад ліпеньскім сонечным ззянн... песня мірнае працы звініць. (Астр.)
    Практыкаванне 167. Складзіце па 2 сказы з дадзенымі ніжэй назоўнікамі, ставячы іх у творным склоне адзіночнага ліку і ў давальным множнага
    У з о р. Задача развязана вучнем. Вучням далі заданне.
    Пытанне, ключ, таварыш, вядро, агонь, поле, шпак.
    § 45. Трэцяе скланенне.
    *	X о ч	Аснова на зацвярдзелы зычны	Аснова на мяккі зычны і на б, п, в, ф, м		
    3 X х о X CO е( <	н. р. д. в. т. м.	печ печы печы печ печчу (аб) печы	сенажаць сенажаці сенажаці сенажаць сенажаццю (аб) сенажаці	косць косці косці косць косцю (аб) косці	верф верфі еерфі верф верф’ю (аб) верфі
    X * о X	н. р. д. в. т. м.	печы (пячэй [печаў печам як Н. печамі (аб) печах	сенажаці сенажац ей (яў) сенажацям як Н. сенажацямі (аб)сенажацях	косці касцей касцям як Н. (касцямі \касцьмі (аб) касцях	верфі еерфей (яў) верфям як Н. верфямі (аб) верфях
    5 М. I. Жыркевіч, ч. I
    65
    § 46.	Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў трэцяга скланення.
    1.	Назоўнікі трэцяга скланення адзіночнага ліку з асновай на мяккі зычны і на б, п, м, в, ф у родным, давальным і месным склонах маюць канчатак і, з асновай на зацвярдзелы зычны —ы, напрыклад: моладзі, вытворчасці, верфі, печы.
    2.	У творным склоне адзіночнага ліку назоўнікі трэцяга скланення з асновай на зацвярдзелы зычны, акрамя назоўнікаў з асновай на р, маюць канчатак у, а з асновай на мяккі зычны —ю. Пры гэтым апошні зычны асновы, калі ён стаіць пасля галоснага, падвойваецца: ноччу, мышшу, арцеллю, соллю, а калі стаіць пасля зычнага, то падваення не бывае: радасцю, ураджайнасцю, вытворчасцю.
    Назоўнікі трэцяга скланення з асновай на зычныя б, п, м, в, ф, р у творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатакю, перад якім ставіцца апостраф. Пры гэтым зычныя асновы не падвойваюцца: верф’ю, Об’ю, Сібір'ю.
    3 а ў в а г а. Некаторыя назоўнікі трэцяга скланення з мяккай асновай у творным склоне адзіночнага ліку побач з канчаткамі у (ю) могуць мець канчаткі ёй (ёю) пад націскам і яй (яю) не пад націскам, напрыклад: кроС/ю і крывёй (ёю), плынню і плыняй (яю).
    3.	У родным склоне множнага ліку назоўнікі трэцяга скланення ў залежнасці ад асновы маюць канчаткі ей (яў) або эй (аў), напрыклад: сенажацей і сенажацяў (пры мяккай аснове), пячэй і печаў (пры зацвярдзелай аснове).
    Практыкаванне 168. Спішыце назоўнікі і пастаўце іх у творным склоне адзіночнага ліку, канчаткі падкрэсліце.
    У з о р. Мыш — мышшу.
    Печ, косць, ведамасць, вобласць, рысь, туш (фарба), медзь, радасць, соль, моладзь, восень, сталь, злосць, столь.
    Практыкаванне 169. Складзіце па 2 сказы з кожным з дадзеных ніжэй назоўнікаў трэцяга скланення, паставіўшы іх у адным выпадку ў родным склоне адзіночнага ліку, у другім — у месным.
    Радасць, прыстань, карусель, восень, ноч, моладзь, шэрсць.
    Практыкаванне 170. Спішыце сказы, ставячы назоўнікі ў дужках у патрэбным склоне і ліку. Дужкі апусціце.
    1)	Начавалі мы ў шалашы на (сенажаць). 2) Зямля закрасавала (свежасць) траў. (С.) 3) Асенняю (вільгаць) нясло ад ракі. (Лыньк.) 4) Шалаш не працякаў, і ў такую (непагадзь) можна было смела выспацца. (А. Г.) 5) Каля самай (прыстань) стаяў параход. 6) Хісталіся ў (цемрадзь) стройныя таполі. 7) Паветра было поўнае (вільгаць) і паху хвоі. Уночы, калі паветра напаўняецца (вільгаць), пахі мацнеюць. Пахне застаялай