• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    66
    (сырасць), суніцамі, асіннікам, балотнымі травамі. (Мел.) 8) Лес акрыўся тонкай (ткань), сіняй дужкаю лёг гай, за крывой далёкай (грань) тоне ў бляску яго край. (Кс.) 9) Сценкі печкі напаліліся да (чырвань). 10) Сярод таварышаў Сцёпка выдзяляўся сваёю (стараннасць) ў навуцы, сваёю (сталасць) і (сур'ёзнасць). (К.с.) 11) Ужо цёмная ноч густа заткала (цемрадзь) вуліцу. (Кс.) 12) Маці спынілася на парозе і, затуліўшы вочы (далонь), азірнулася. (М. Г.)
    Практыкаванне 171. Спішыце сказы. Замест кропак у адных выпадках дапішыце прапушчаныя канчаткі, у другіх — устаўце прапушчаныя літары. Вусна вызначце склон і скланенне выдзеленых назоўнікаў.
    1)	Чалавек бачыць вач..., чуе вуш..., нюхаенсс..., каштуе язык... і мацае пал...цамі. (Л. Т.) 2) Спакой прырод... заўладаў, на ясным неб... зоркі ззялі. (Лерм.) 3) У прац..., у навуц..., як партыя вучыць, мы будзем наперад ісці! (С. М.) 4) На пасты свае выходзяць трактар...сты, к...валі, аграномы, пал...воды — уладары ўсёй з...млі. (М. К.) 5) Пі...нерская арганізацыя падрыхтоўвае пі...нераў да ўступленн... ў рады ВЛКСМ. 6) I. У. Мічурын заклікаў юнае пакале...е нашай краіны вырошчваць міл...ёны саджанцаў яблын..., груш, сліў, вінаград..., маліны. Юныя мічурынцы паспяхова ажыццяўляюць гэты заклік вялікага сад...вода. 7) Па высокім неб... плылі абры...кі хмар, і ўсё было прасторным на зямл... . (К. Ч.) 8) Со...ца пачало хіліцца за стромкія вяршын... высачэзных елак, пацямнелі дубы на другім бераз... . (Лыньк.) 9) Снег... выпала амаль па кален... . Ён л...жаў на пал..., па зарасл..., па дарог.... (П.) 10) Шчасце ў прац..., у светлым здз...йсненн... надзей, шчасце ў тым, каб змагацца за шчасц... людзей. (К) П) Разл...глася в...сна над зямл... яснымі днямі ды цёплымі в...трамі. (К. Ч.) 12) He злічыць тваіх, Радзіма, рэк, азёр, л...соў, далін. 13)Скрозь па ўзгорк... с...лення звінелі мутныя ручаі. (С.)
    § 47. Рознаскланяльныя назоўнікі.
    Склон	Адзіночны лік			
    н.	імя	дзіця	цяля (ё)	селянін
    р.	імя (імені)	дзіцяці	цяляці	селяніна
    д.	імю (імені)	дзіцяці	цяляці	селяніну
    в.	імя	дзіця	цяля (ё)	селяніна
    т.	імем (іменем)	дзіцём	цялём	селянінам
    м.	(аб)імі(імені)	(аб) дзіцяці	(аб) цяляці	(аб) селяніне (у)
    6*
    67
    о	Множны лік			
    н. р. д. в. т. м.	імі (Імёны) імяў (імёнаў) імям (імёнам) імі (імёны) імямі (імёнамі) (аб) імях (імёнах)	дзеці дзяцей дзецям дзяцей <дзецьмі \дзяцьмі [дзёцямі (аб) дзецях	цяляты цялят цялятам цялят цялятамі (аб) цялятах	сяляне сялян сялянам сялян сялянамі (аб) сялянах
    Некаторыя назоўнікі не належаць ні да аднаго з трох тыпаў скланення. Яны называюцца рознаскланяльнымі.
    Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца:
    1)	назоўнікі на мя: імя, племя і інш.;
    2)	назоўнікі, якія абазначаюць назвы маладых істот: цяля (ё), ягня (ё) і інш.;
    3)	назоўнікі тыпу селянін, мінчанін з суфіксамі янін, анін у назоўным склоне.
    Рознаскланяльныя назоўнікі на мя ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку, могуць ужывацца з суфіксам ен і без яго, напрыклад: імені або імя, іменем або імгм, аб імеяі або аб імі, імёнамі або імямі.
    Назоўнікі полымя і вьшя скланяюцца без суфікса ен: полымю, полымем; вымю, вымем і г. д.
    Назоўчікі, абазначаючыя назвы маладых істот, ва ўсіх склонах, апрача назоўнага, вінавальнага і творнага склонаў адз. ліку, маюць суфікс ят (яц), напрыклад: ягня (ё)ягняці, ягнятьг, кураня (ё) — кураняці, кураняты.
    Слова дзіця мае суфікс яц у родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку: дзіцяці, аб дзіцяці.
    Назоўнікі з суфіксамі янін, анін у назоўным склоне | множнага ліку маюць канчатак е. Акрамя таго, ва ўсіх склоI нах у множным ліку ў іх выпадае суфікс Ін, напрыклад: гра| мадзянін — грамадзяне, палачанін — палачане.
    Практыкаванне 172. Спішыце прыклады. Словы, што стаяць у дужках, пастаўце ў патрэбных склонах, дужкі апусціце.
    1)	Яркім (полымя) кветкі гараць. 2) Беларускі дзяржаўны універсітэт (імя) У. I. Леніна штогод дае Савецкай краіне сотні выдатных спецыялістаў. 3) Я з’яўляюся (грамадзянін) Савецкага Саюза. 4) У калгасе наладжан добры догляд за маладымі (ягняты), (парасяты), (кураняты). 5) Усяму свету вядомы (імёны, імі) выдатных савецкіх вучоных. 6) Горад Горкі назвалі (імя) вялікага рускага пісьменніка М. Горкага. 7) Адбылася таварыская сустрэча па футболу (кіяўляне) з (мінчане).
    68
    8) Весела і радасна жывецца (дзеці) у Савецкім Саюзе. 9) Дзікая качка асцярожна вывела з чароту сваіх (качаняты).
    § 48. Утварэнне назоўнікаў.
    Назоўнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі:
    1.	Пры дапамозе суфіксаў. Гэта самы пашыраны спосаб утварэння назоўнікаў, напрыклад: камень— каменшчык, брыгада — брыгадзір, грузіць— грузчык, касіць— касец, новы — навіна, сыры — сырасць.
    2.	Пры дапамозе суфіксаў і прыставак адначасова, напрык лад: піла — напільнік, печ — запечак — прыпечак.
    3.	Пры дапамозе складання асноў, напрыклад: гадаваць жывёлу — жывёлагадоўля, чзрпаць зямлю — землечарпалка.
    Практыкаванне 173. Прачытайце і растлумачце, якім чынам утвораны выдзеленыя назоўнікі.
    Сеяць — сеялка, белы — белізна, чорная зямля — чарназём, распрацоўваць торф — торфараспрацоўка, лавіць звера — звералоў, лоўкі — лоўкасць, хуткі — хуткасць, футбол — футбаліст, гармонь — гарманіст, вучыцца — вучань, лятаць — лётчык, чытаць — чытач, рукаў — нарукаўнік, лес — пералесак, гара — узгорак.
    § 49.	Утварэнне назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў.
    Пры дапамозе суфіксаў утвараюцца назоўнікі, розныя па значэнню.
    1.	Адны суфіксы надаюць назоўнікам сэнсавае адценне памяншальнасці, ласкальнасці, павелічальнасці, напрыклад: ключ — ключык, воз — возік, рука — ручка— ручыійча, зара — зоранька, матыль — матылёк — матылёчак, pad — радок — радочак.
    2.	Другія суфіксы служаць для ўтварэння назоўнікаў, якія абазначаюць назвы людзей, напрыклад: загадаць— загадчык, вугаль — вугальшчык, мора — марак, чыгунка — чыгуначнік, трактар — трактарыст.
    3.	Трэція суфіксы дапамагаюць утвараць назоўнікі, абазначаючыя розныя назвы прадметаў, рэчаў, напрыклад: сшыць — сшытак, гадзіна — гадзіннік, бяроза — бярозавік, салома — саломіна, сеяць — сеялка.
    4.	Чацвёртыя дапамагаюць утвараць назоўнікі, якія абазначаюць прыметы і дзеянні, напрыклад: чорны — чарната, прыгожы — прыгожасць, малаціць — малацьба, прасіць — просьба.
    Практыкаванне 174. Выпішыце спачатку назоўнікі са значэннем ласкальнасці, памяншальнасці і павелічальнасці, потым назоўнікі, якія абазначаюць назвы людзей, пасля — назвы прадметаў, рэчаў і нарэшце назоўнікі, якія абазначаюць прыметы I дзеянні. Падкрэсліце суфіксы.
    Возік, галоўка, маладосць, крывізна, падпіска, чыстка, бетоншчык, грузчык, каменшчык, пячнік, дворнік, чыгуначнік,
    69
    дарожанька, пеўнік, дабрата, ручышча, свежасць, шырыня, бадзёрасць, спецыяліст, каменьчык.
    § 50.	Правапіс памяншальналаскальных суфіксаў назоўнікаў.
    1.	У памяншальналаскальных суфіксах еньк, аньк, а таксама пасля мяккага « перад суфіксам к пішацца мяккі знак, напрыклад: цёценька, дарожанька, вішанька, песенька.
    Пасля мяккага н перад памяншальналаскальным суфіксам чык мяккі знак захоўваецца, напрыклад: каменьчык, праменьчык, карэньчык, але кончык, венчык.
    2.	Трэба адрозніваць суфікс ік (ык) ад суфікса ак. Калі пры скланенні назоўнікаў галосны гук у суфіксе выпадае, то патрэбна пісаць ак: васілёчак — васілёчка, кусочак — кусочка, а калі не выпадае, то пішацца ік (ык), напрыклад: носік — носіка, карандашык — карандашыка.
    Практыкаванне 175. Спішыце практыкаванне, падкрэсліваючы ў другім слове кожнай пары суфікс.
    Зара — зоранька, дарога — дарожанька, цёця — цёценька, рэчка — рэчанька, Віця — Віценька, Каця — Каценька.
    Пракпіыкаванне 176. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце назоўнікі з суфіксамі еньк, аньк, к. Складзіце з імі сказы і запішыце іх.
    Яблыня, бяроза, дарога, вішня, рэчка, Вася.
    Практыкаванне 177. Аддадзеных назоўнікаў пры дапамозе суфікса чык утварыце новыя назоўнікі. ЗапіШыне іх. Складзіце вусна сказы з гэтымі назоўнікамі.
    Камень, канец, агонь, корань, прамень, рэмень, чыгун.
    Практыкаванне 178. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце назоўнікі з суфіксамі ік (ык) або ак. Запішыце іх.
    Воз — возік, кусок — кусочак, калач, канверт, гарох, нож, унук, ключ, васілёк, званок, клубок, мяч.
    Практыкаванне 179. Ад дзеясловаў утварыце назоўнікі пры дапамозе суфіксаў ок (ак).
    Матаць, штурхаць, скакаць, зляпіць, віць, мазаць, гуртаваць, скруціць.
    Практыкаванне 180. Ад прыведзеных назоўнікаў пры дапамозе адпавед. ных суфіксаў утварыце новыя назоўнікі з памяншальным значэннем.
    Бот, агарод, сшытак, хлопец, квадрат, ванна, стол, апельсін, партфель, палец.
    70
    Практыкаванне 181. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце назоўнікі з суфіксамі ок або ік (ык) і складзіце з імі сказы. Назоўнікі можна ставіць у любым склоне.
    Ліст, луг, кут, дом, ключ, нос, сад, карандаш.
    § 51.	Правапіс суфіксаў чык, шчык у назоўніках, якія абазначаюць назвы людзей.
    У назоўніках, якія абазначаюць назвы людзей, пасля д, т, з, с, ж пішацца суфікс чык, а пасля іншых зычных — шчык, напрыклад: загадчык, газетчык, грузчык, разносчык, перабежчык; наборшчык, бетоншчык, счэтйчык.
    Мяккі знак перад суфіксам шчык пішацца толькі пасля л, напрыкладі сігналыйчык, бялільшчык.
    Практыкаванне 182. Спішыце словы, утвараючы ад іх пры дапамозе суфіксаў чык, шчык назоўнікі, якія абазначаюць назвы людзеіі. Суфіксы падкрэсліце.
    Перавозіць, дакладваць, разведаць, аб’ездзіць, перапісаць, заказаць, бракаваць, счэп, бетон, набор, канат, водаправод, прыём, змазка, пай.
    Практыкаванне 183. Ад дадзеных слоў утварыце назоўнікі з суфіксамі чык або шчык.
    Бяліць — бялільшчык, аўтамат — аўпшматчык, падаваць, кацёл, карабель, піла, падпіска, атынкаваць, бурыць, паднос, набіраць.
    Практыкаванне 184. Спішыце 1 замест кропак дапішыце суфіксы чык або шчык.
    Рэз..., воз..., кулямёт..., звар..., даклад..., пераказ..., перанос..., бакен..., сігналь..., барабан..., піль..., кладаў..., вярбоў..., сплаў....
    Практыкаванне 185. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя суфіксы
    1)	Дробна стукалі барабан...і, трубілі сігналь...і, крычалі звеннявыя. (А. Г.) 2) Сняжынкі жвавыя гуляюць, сад... і двор... засцілаюць бялюткім, чыстым палаценцам. (Кс.) 3) У лесе кожная мясцінка — луж..., палян...а, баравін...а — асобны твар і выраз мае. (Кс.) 4) Акунь... спрытна страпянуўся, мян...завала ўзварухнуўся, яшчэ мян... ды пара плотак, — ну вось Ta66 і заработак. (Кс.) 5) Агень... дзеці раскладалі, паленцы, трэсачкі збіралі. (Кс.) 6) Ходзіць сіл..., а за ім кап... — здабываюць калач. (Трактар і плуг на ворыве.) 7) На левым беразе ў шнуроч... зялёных дрэў пралёг радоч... . (Кс.) 8) Дзесьці далёка спявае, адлятаючы, званоч... падарожнай тройкі. (М. Г.) 9) Раслі ў лесе ел...і, зялёныя, купчастыя. На ел...ах