Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
Практыкаванне 225. Спішыце сказы. Дапішыце канчаткі прыметнікаў. Вызначце вусна род, лік і склон прыметнікаў.
1) Патрывожаная лугав... мята разлівала навокал востр... пах. Пад абрывіст... берагам несупынна гнаў Нёман празрыст... хвалі, нібы жыв... срэбра. (Кс) 2) Люблю я лесу шум вясенн... і першы ранн... птушак спеў. (Г.) 3) Пакляўся Багдан пры народзе на вернасць дзяржаўн... Маскве. (П. В.) 4) Звонк... ранішн... вуліцамі ішлі на работу дзённ... змены. На далёк... краявідзе ўставала сонца. (С.) 5) Пад нагамі паскрыпвае свеж... марозн... снег. (Я. Б.) 6) Спакойн... хвалі ляніва ўспаўзалі на пясок і адыходзілі назад, пакідаючы белую стужку лёгк... пены. Свеж... вецер зрэдку павяваў з марск... начн... далі. (С.) 7) Шэр... лісце серабрыст... хвалямі калыхалася скрозь. (С.) 8) А пша
86
ніца, якая пшаніца навокал! Густ..., чыст..., высок... . (Д. Б.) 9) Гарач..., як сонца, крылат..., як вецер, наш сцяг пурпуров..., адзін... на свеце. (Гл.) 10) У мокр... халодн... восень лісцян... дрэвы чарнеюць. 11) Высока роўн... шнурамі злятаўся вырай жураўлін... . (Кс.) 12) Неба былошэр..., халодн..., нібы ў позн... дажджлів... восень. (Лыньк.)
§ 62. Прыналежныя прыметнікі на оў (аў), ёў (еў), ін (ын) і іх скланенне.
| Прыналежныя прыметнікі, якія канчаюцца на оў (аў), \ёў (еў), ін (ын), абазначаюць прыналежнасць чалавеку ці жывёле, напрыклад: бацькаў партфель (партфель бацькі), сястрын веласіпед (веласіпед сястры), ластаўчын шчэбет (шчэбет ластаўкі).
Прыналежныя прыметнікі з суфіксам ін (ын) утвараюцца ад назоўнікаў жаночага роду на а (я), напрыклад: сястра — сястрын, бабуля— бабулін.
Прыналежныя прыметнікі з суфіксамі оў (аў), ёў (еў) утвараюцца толькі ад назоўнікаў мужчынскага роду, напрыклад: шавец — шауцоў, дзядзька— дзядзькаў, Вася — Васеў.
Прыналежныя прыметнікі з суфіксамі оў (аў), ёў (~еў), ін (ын) ва ўсіх склонах, за выключэннем назоўнага і вінавальнага (калі ён падобен да назоўнага), маюць канчаткі поўных прыметнікаў, напрыклад: бацькавага, бацькаваму, бацькавымі і г. д.
S о о Адзіночны лік М Н 0 ж н ы л і к
Мужчынскі род Ніякі род Жаночы род Для ўсіх родаў
н. р. д. в. т. м. дзядзькаў дзядзькава дзядзькавага дзядзькаваму як Н. або Р.; як Н. дзядзькавым (аб) дзядзькавым дзядзькава дзядзькавай(ае) дзядзькавай дзядзькаву дзядзькавай (аю) (аб) дзядзькавай дзядзькавы дзядзькавых дзядзькавым як Н. або Р. дзядзькавымі абдзядзькавых
н. р. д. в. т. м. сястрын сестрыно сестрынога сестрыному як Н. або Р.; як Н. сестрыным (аб) сестрыным сестрына сестрыной (ое) сестрыной сестрыну сестрыной(ою) (аб) сестрыной сестрыны сестрыных сестрыным як Н. або Р. сестрынымі аб сестрыных
87
Прозвішчы на оў (аў), ёў (еў), ін (ын) змяняюць свае канчаткі ва ўсіх склонах, за выключэннем творнага, як назоўнікі другога скланення, напрыклад: студэнта Барысава, Барысаву, Барысавым, аб Барысаве.
У творным склоне адзіночнага ліку прозвішчы маюць канчатак ым (вучнем Пуійчыным, трактарыстам Літуевым, аграномам Батурыным).
Заўвага. У замежных прозвішчах у творным склоне адзіночнага ліку пішацца канчатак ам, напрыкладі Дарвінам, Чаплінам.
У назвах населеных пунктаў на аў (оў), ёў (еў), ін (ын), іна (ына), ава (ова), ева (ёва) у творным склоне адзіночнага ліку пішацца канчатак ам (ом), напрыклад: горад Калінін — Калінінам, Барысаў — Барысазам, Сормава — Сормавам, Барадзіно — Барадзіном.
Практыкаванне 226. Наступныя пары слоў праскланяйце ў адзіночным ліку:
таварыш Кіраў, горад Кіраў; Сцяпан Разін, горад Разін; паэт Пушкін, горад Пушкін; студэнт Кобрын, горад Кобрын.
Практыкаванне 227. Пры спісванні замяніце назоўнікі роднага склону прыналежнымі прыметнікамі.
Карандаш брата — братаў карандаш, хустка сястры, кніга Мішы, партфель цёці, мяч Колі, ружжо бацькі, паліто дзеда, градка Соні, сшытак Тані, сястра Васіля.
§ 63. Пераход прыметнікаў у назоўнікі.
Прыметнікі мсгуць набываць значэнне назоўнікаў.
Прыметнікі становяцца назоўнікамі тады, калі яны ўжываюцца ў сказе без назоўніка і абазначаюць прадметы, г. зн. людзей, рэчы і г. д. Напрыклад:
1. Стары зайшоў у пакой. Хто зайшоў? — Стары.
У гэтым сказе слова стары з’яўляецца назоўнікам.
2. Стары чалавек зайшоў у пакой. Які чалавек? — Стары. У гэтым сказе слова стары з’яўляецца прыметнікам.
Некаторыя прыметнікі канчаткова перайшлі ў назоўнікі. Такія прыметнікі не абазначаюць прымет прадмета, а толькі прадметы, не змяняюцца ў родзе, не дапасуюцца да назоўнікаў, але маюць склонавыя канчаткі прыметнікаў, напрыклад: ляснічы, ляснічага, ляснічаму і г. д.; паляўнічы, ігаляўнічага, паляўнічаму і г. д.
Ёсць прыметнікі, якія могуць ужывацца як у значэнні назоўніка, так і ў значэнні прыметніка, напрыклад: 1) Сталовая была недалёка ад йіколы. (Слова сталовая — назоўнік.) 2) Сталоеая пасуда была чыста вымыта. (Слова сталовая — прыметнік.)
88
Практыкаванне 228. Выпішыце спачатку тыя словы, якія ўжываюцца як назоўнікі і прыметнікі, потым тыя, якія ўжываюцца толькі ў якасці назоўнікаў
Вучоны, булачная, маставая, рабочы, дзяжурны, лёгкія, хворы, пярэдняя, гаручае, набярэжная, насякомае, знаёмы, верхавы, уборачная, марожанае, ляснічы, паляўнічы.
Практыкаванне 229. Складзіце (вусна) сказы, каб дадзеныя словы ўжываліся ў іх як назоўнікі. Можна ставіць словы ў розных склонах
Рулявы, дзяжурны, важаты, вучоны, пасыльны, вартавы, знаёмы, смелы, веставы, ваенны.
Практыкаванне 230. Дадзеныя назоўнікі пастаўце ў множным ліку. Практыкаванне спішьше.
Набярэжная, пярэдняя, маставая, насякомае, стары, верхавы, знаёмы, гасціная, булачная, вагонаважатая, дзяжурны.
§ 64. Утварэнне прыметн«каў.
Прыметнікі, як і назоўнікі, утвараюцца рознымі спосабамі. Часцей за ўсё прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў, напрыклад: бе/іарус— беларускі, серабро — серабрысты, зіма — зімні.
Некаторыя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў і прыставак адначасова, напрыклад: без страху — бясстрашны, пад вадой — надводны.
Толькі пры дапамозе прыставак прыметнікі ўтвараюцца радзей, напрыклад: без вусоў — бязвусы.
Прыметнікі ўтвараюцца і пры дапамозе складання асноў, напрыклад: чорныя бровы — чарнабровы, высокая якасць — высакаякасны.
Практыкаванне 231. Спішыце. падкрэсліце прыметнікі і адкажыце,
якімі спосабамі яны ўтвораны.
Крухмал — крухмальны, інкубатар — інкубатарны, каваль — кавальскі, сталяр — сталярны, друкар — друкарскі, пад’ём — пад’ёмны, сельская гаспадарка — сельскагаспадарчы, гаварыць — гаварлівы, сон — сонны, глыбокая вада — глыбакаводны, пад вадою — падводны, за ракою — зарэчны, пры горадзе — прыгарадны, за морам — заморскі, церабіць лён — ільноцерабільны, чэрпаць зямлю — землечарпальны, пад зямлёю — падземны, будаваць машыны — машынабудаўнічы.
89
S 65. Суфіксы, якія ўтвараюць прыметнікі ад прыметнікаў.
Пры дапамозе суфіксаў ават, ява/п, еньк, эньк, аньк ад прыметнікаў утвараюцца прыметнікі.
Суфіксы ават, яват надаюць значэнне непаўнаты якасці, напрыклад! зялёны— зеленаваты (не зусім зялёны), сіні — сіняваты (не зусім сіні).
Суфікс яват пішацца пасля мяккіх зычных (сіняваты), а пасля астатніх зычных пішацца ават (рыжаваты, чырванаваты).
Суфіксы еньк, эньк, аньк надаюць ласкальнае значэнне, напрыклад: малады— маладзенькі, дарагі — даражэнькі, прыгожы — прыгожанькі.
У суфіксах еньк, эньк, аньк пасля н заўсёды пішацца мяккі знак, напрыклад: гладзенькі, добранькі.
Суфікс еньк пішацца пасля мяккіх зычных, цвёрдых і г, к, х: зялёненькі, лёгенькі; пасля зацвярдзелых зычных пад націскам пішацца суфікс эньк, а не пад націскам — аньк; старёнькі, дббранькі.
Практыкаванне 232. Ад дадзеных прыметнікаў утварыце прыметнікі зсуфіксамі ават, яват.
Жоўты, сіні, рыжы, шэры, стары, тонкі, вузкі, нізкі, малы.
Практыкаванне 233. Ад дадзеных прыметнікаў утварыце прыметнікі з суфіксамі еньк, эньк, аньк.
Ціхі, свежы, шэры, зялёны, малады, стары, белы, востры, вузкі, чырвоны, круглы, добры, смачны, дарагі, лёгкі, стройны.
Пракпгыкаванне 234. Спішыце сказы. Замест кропак устаўце суфіксы ават, яват, еньк, эньк або аньк. Вусна адкажыце, якое значэнне яны надаюць прыметнікам.
1) Бел...ія курачкі з падпечку глядзяць. (Зубы.) 2) У мал...ім гаршчочку кашка смачная. (Арэх.) 3) Дымок танюткі, бел...ы павіваецца над хатай. (Кс.) 4) Светлыя кропелькі расы калыхаліся на маладз...іх, яшчэ зусім кволых каласках. (^к.) 5) А ветрык лёг...і, паўднёвы зусім прыціхне ўскрай лясоў. (Кс.) 6) Чырвон...і коцік па дрэве бяжыць. (Агонь.) 7) 3пад яловага кусточка вылез бел...і грыбок. (Т.) 8) Увесь бераг уяўляў сабою сін... ўю сцяну сасновага бору. 9) Многа слаўн...іх куточкаў ёсць у нашым краі. (Кс.) 10) Доўга працавалі ластаўкі, і вылепілі яны харош...ае кругл...ае гняздзечка. (Кс.)
90
§ 66. Суфіксы, якія ўтвараюць прыметнікі ад Іншых часцін мовы.
Суфіксы ск, к, н, енн (энн), іст (ыст), уч(юч), ач~ (яч), лів, чыв служаць для ўтварэння прыметнікаў ад іншых часцін мовы, напрыклад: горад — гарадскі, вязнуць— вязкі, кніга — кніжны, форма— форменны, страх—страшэнны, хваля — хвалісты, плячо— плячысты, пахнуць— пахучы, вісець— вісячы, маўчаць— маўклівы, ужывацца — ужыўчывы.
Практыкаванне 235. Ад дадзеных слоў утварыцв прыметнікі пры дапамозе суфіксаў ск, к, н, енн (энн), Іст (ыст), лів, уч(ЮЧ).
Ленінград, завод, горад; ламаць, гнуць; народ, школа, культура, спрыт; форма, страх, здароўе; валакно, смала, лес; гонар, дапытацца, палохацца, гаманіць, саромецца; блішчаць, пячы.
Практыкаванне 236. Спішыце і падкрэсліце ў прыметніках суфіксы. Вусна адкажыце, ад якіх слоў утвораны прыметнікі.
Пажоўклы ліст, мёрзлая зямля, звялыя кветкі, замшэлыя балоты, сціслы адказ, абрывісты бераг, урачысты сход, валакністы лён, шчаслівае дзяцінства, марозны дзень, гаманлівы ручай, задзірлівы певень, спрытны хлопчык, культурны адпачынак.
Практыкаванне 237. Спішыце і ў выдзеленых прыметніках падкрэсліце суфіксы.
1) Вераснёвыя вятры прыносілі з сабою звон лістоў 1 жураўліны развітальны крык. (М. Т.) 2) Люблю лугі квяцістыя, люблю шумлівы гай, палеткі каласістыя,—цябе, мой родны край! (Р.) 3) Астап прачнуўся ад залівістага сабачага брэху. (Лыньк.) 4) Надыходзіў час веснавога бездарожжа. (Кс). 5) Жыта шуміць ядраным коласам. (Г.) 6) Прыгожыя таксама летнія туманныя дні, хоць паляўнічыя іх і не любяць. (Трг.) 7) Блудзіць па полі парыўны і мяккі вецер. (С.) 8) Сняжынкі спадаюць на ціхі дол чысцюткайчысцюткай беллю. (Бр.) 9) Падаюць сняжынкі, дыяментыросы, падаюць бялюткі за маім акном. (Тр.) 10) Гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты. (Кс.) 11) А гэты ветрык дураслівы траве зялёнай чэша грывы. (Кс.) 12) Штодзень і штовечар ляцелі з усіх балконаў парашуты — малыя, маленькія, малюсенькія і малюпасенькія. (Лыньк.) 13) Каля дарогі стаяла старая дуплаватая ліпа.