• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Восем кніг, дзевяць вучняў, дванаццаць шпакоў, чатырнаццаць яблынь, дзевяноста гоў, пяць аленяў, адзінаццаць вулляў.
    яблыкаў, пятнаццаць трактараў, сто плу
    Скланенне лічэбнікаў 50, 60, 70, 80.
    н.	пяцьдзесят	шэсцьдзесят	восемдзесят
    р.	пяцідзесяці	шасцідзесяці	васьмідзесяці
    д.	пяцідзесяці	шасцідзесяці	васьмідзесяці
    в.	пяцьдзесят	шэсцьдзесят	восемдзесят
    т.	пяццюдзесяццю	шасцюдзесяццю	васьмюдзесяццю
    м.	(аб) пяцідзесяці	(аб) шасцідзесяці	(аб) васьмідзесяці
    Скланенне лічэбнікаў 200, 300, 400, 500, 600, 700, 800, 900.
    Н.	дзвесце	шэсцьсот.	дзевяцьсот
    Р.	двухсот	шасцісот	дзевяцісот
    д.	двумстам	шасцістам	дзевяцістам
    В.	дзвесце	шэсцьсот	дзевяцьсот
    Т.	двумастамі	шасцюстамі	дзевяццюстамі
    м.	(аб) двухстах	(аб) шасцістах	(аб) дзевяцістах
    1.	Пры скланенні складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, а таксама ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі.
    2.	У складаных лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад пяцісот да дзевяцісот ва ўскосных склонах, апрача вінавальнага і творнага, першая частка пішацца гэтак жа, як і ў родным склоне: пяцідзесяці, іаасцідзесяці, васьмідзесяці; пяцісот, шасцісот, сямісот, васьмісот, дзевяцісот; пяцістам, шасцістам, васьмістам, дзевяцістам і г. д.
    3.	У канцы першай часткі складаных лічэбнікаў пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот, а таксама ў сярэдзіне лічэбнікаў мільён, мільярд пішацца мяккі знак.
    4.	Колькасныя лічэбнікі ад пяці да дзевяцісот, калі яны стаяць у назоўным (або ў падобным да яго вінавальным) склоне, патрабуюць ад назоўнікаў роднага склону множнага ліку; ва ўсіх жа астатніх склонах яны дапасуюцца да назоўнікаў, напрыклад: пяць сталоў, дзесяць вучняў, семсот кніг; пяці сталам, дзесяці вучням, сямістам кнігам.
    102
    Практыкаванне 262. Праскланяйце вусна лічэбнікі з наэоўнікамі. Запішыце іх у сшыткі, паставіўшы ў творным склоне.
    Семдзесят сталоў, трыста парт, шэсцьдзесят вучняў, семсот рублёў, пяцьдзесят аўтамашын, дзевяцьсот метраў, дзвесце яблынь, пяцьдзесят вулляў, шэсцьсот гектараў.
    Практыкаванне 263. Спішыце, замяняючы лікі словамі.
    1)	У Савецкім Саюзе ў 80 з лішнім разоў больш лясоў, чым у Італіі, у 50 разоў больш, чым у Францыі, у 15 — 20 разоў больш, чым у Швецыі і Фінляндыі. 2) У гадзіне 60 мінут, у мінуце 60 секунд. 3) Параход з 500 экскурсантамі адышоў ад прыстані. 4) Было ўжо каля 12 гадзін дня. 5) Піянерважатая з 20 вучнямі працавалі ў школьным садзе. 6) Мы прайшлі за дзень больш 30 кіламетраў. 7) У нашым школьным садзе расце 80 яблынь, 15 груш, 20 сліў, 30 вішань. 8) У нашай школе каля 600 вучняў. 9) Ад Мінска да Масквы больш 700 кіламетраў.
    Скланенне састаўных колькасных лічэбнікаў.
    Склон	Састаўны колькасны лічэбнік 567
    н. в. р. д. т. м.	пяцьсот	шэсцьдзесят	сем пяцісот	шасцідзесяці	сямі пяцістам	шасцідзесяці	сямі пяццюстамі	шасцюдзесяццю	сямю (аб) пяцістах	шасцідзесяці	сямі
    || У састаўных колькасных лічэбніках змяняецца кожнае слова.Ц Практыкаванне 264. Праскланяйце вусна лічэбнікі разам з назоўнікамі. Чатырыста восемдзесят восем рублёў, трыста дваццаць шэсць дзён, шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць вучняў, дзевяцьсот дзевяноста дзевяць кніг, семсот семдзесят сем сшыткаў.
    Практыкаванне 265. Спішыце сказы. Лікі замяніце словамі Словы, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным склоне і ліку.
    1)	У калгасе ўзаралі 1 засеялі 1376 (гектар) абложных зямель. 2) У нашай школе 734 (вучань). 3) У школьнай бібліятэцы налічваецца 9780 (кніга). 4) Школьны кіёск атрымаў 2542 (новы падручнік), 5698 (сшытак). 5) У калгасегадуецца 532 (карова), 286 (конь), 1253 (авечка), 780 (свіння).
    Практыкаванпе 266. Прачытайце сказы ўголас, потым спішыце іх, замяняючы лікі словамі. Замест кропак дапішыце прапушчаныя канчаткі.
    1)	На набыццё новых кніг выдаткавана больш 5680 рубл... .
    2)	У нашым калгасе пабудавалі 87 нов... хат. 3) У горадзе пабу
    103
    давалі 93 нов... будынк... . 4) Пасадка дрэў была зроблена 248 вучн... . 5) У калгасным садзе было 544 дрэв... ды ў гэтым годзе пасадзілі яшчэ 236 саджанц... . 6) Ад клуба да школы было не больш 150 метр... . 7) У мастацкіх гуртках прымае ўдзел больш 241 вучн... . 8) Прывезлі ў кіёск 402 падручнік... і 5400 сшытк... .
    § 75.	Парадкавыя лічэбнікі.
    1.	Усе парадкавыя лічэбнікі, апрача лічэбнікаў першы і другі, утвараюцца ад аднакарэнных колькасных, напрыклад: тры — трэці, чатыры — чацвёрты, дзесяць — дзесяты, трыццаць — трыццаты і г. д.
    2.	Парадкавыя лічэбнікі змяняюцца, як і прыметнікі, у ліках, родах і склонах і дапасуюцца да назоўнікаў, напрыклад: шосты клас, шостага класа, шостыя класы; пятая кніга, пятай кнігі, пятыя кнігі і г. д.
    3.	У састаўных парадкавых лічэбніках змяняецца толькі апошняе слова.
    Н.
    Р.
    д. в.
    т. м.
    тысяча семсот пяцьдзесят трэці тысяча семсот. пяцьдзесят трэцяга тысяча семсот пяцьдзесят трэцяму як Н. або Р.
    тысяча семсот пяцьдзесят трэцім (аб) тысяча семсот пяцьдзесят трэцім
    4.	У лічэбніках дзевяты, дзесяты е захоўваецца ў першым складзе перад націскам.
    5.	Складаныя парадкавыя лічэбнікі, якія заканчваюцца на тысячны, мільённы, мільярдны, пішуцца ў адно слова, напрыклад: сямітысячны, чатырохмільённы, дзесяцімільярдны, дваццаціпяцітысячны.
    Практыкаванне 267. Праскланяйце вусна лічэбнікі.
    Пяты, сёмы, чатырнаццаты, сто сорак восьмы, дзвесце пяцьдзесят шосты, шэсцьсот сорак дзевяты і шэсцьсот сорак дзевяць, тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят пяты і тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят пяць.
    Практыкаванне 268. Спішыце, замяняючы лікі словамі.
    1)	М. I. Калінін нарадзіўся ў 1875 годзе, а памёру 1946 годзе. 2) Вялікая Айчынная вайна пачалася ў 1941 годзе, a скончылася ў 1945 годзе. 3) У 1905 годзе Янка Купала надрукаваў свой першы верш «Мужык». 4) У 1956 годзе народнаму пісьменніку Беларусі Кандрату Крапіве споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння. 5) A. М. Горкі нарадзіўся 28 сакавіка 1868 года, а памёр 18 чэрвеня 1936 года.
    104
    Практыкаванне 269. Выдзеленыя лікі і словы замяніце складанымі лічэбнікамі ці складанымі прыметнікамі. Перапішыце, ставячы складаныя прыметнікі і лічэбнікі перад назоўнІкамі.
    У з о р. Хлопчык, якому /0 год — дзесяцігадовы хлопчык.
    1)	Дзяўчынка, якой 11 год. 2) Шост даўжынёю ў 3 метры. 3) Даходы калгаса ў 5 мільёнаў. 4) Марка каштоўнасцю ў 4 капейкм5) Дзіця, якому 8 месяцаў. 6) Перапынак працягласцю ў 20 хвілін. 7) Бочка ўмяшчальнасцю 500 літраў. 8) Дрэвы вышынёю ў 25 метраў. 9) Фігура, якая мае форму чатырохвугольніка. 10) Водпуск на 2 месяцы. 11) Насельніцтва горада ў 200 тысяч. 12) Адпачынак працягласцю ў 3 тыдні.
    Практыкаванне 270. На пастаўленыя пытанні дайце поўныя адказы, спачатку вусна, а затым пісьмова.
    1)	Колькі табе год? 2) У якім класе ты вучышся? 3) Колькі ў вашым класе вучняў? 4) Колькі ў вашым класе дзяўчынак? 5) Колькі ў вашым класе хлопчыкаў? 6) Колькі ў вашым класе піянераў? 7) Калі пачынаюцца заняткі ў вашай школе? 8) Колькі кніжак прачытана табою ў гэтым годзе?
    Практыкаванне 271. Спішыце, замяняючы лікі словамі і дапісваючы прапушчаныя канчаткі. Падкрэсліце лічэбнікі і вусна разбярыце кожны з іх.
    1)	Любімы дзіцячы пісьменнік Аркадзь Гайдар нарадзіўся 22 лютага 1904 год... . 2) Міша дагнаў сваіх таварышаў па брыгадзе і зараз выконваў дзённую норму на 130—150 працэнт... . (Шашк.) 3) Аўстралійскі эўкаліпт дасягае 155 метр... вышыні. 4) У 1954 годз... калгасамі і саўгасамі Алтайскага края здадзена і прададзена дзяржаве 222 мільён... пудоў збожжа, на 125 мільён... пудоў больш, чым у 1953 годз... . 5) Гераічная абарона Севастопаля ў 1941 — 1942 гадах склала адну з бліскучых старонак Вялікай Айчыннай вайны. 6) Тэрыторыя Чэхаславакіі — 127,9 тысяч... квадратных кіламетраў. Насельніцтва— 12,5 мільён... чалавек. 7) Самая высокая на зямным шары горная вяршыня — Эверэст, вышыня яе — 8880 метр... . 8) Кіт — самая вялікая жывёла на зямлі. Асобныя яго віды дасягаюць даўжыні 30 метр... і вагі да 160 тон. 9) У сярэдняй паласе нашай краіны бяроза жыве ў сярэднім 100—150 гадоў, дуб — да 300, сасна — да 400 гадоў. Некаторыя ліпы дасягаюць 1000гадовага ўзросту, яліны— 1200гадовага. На Каўказе ціс дажывае да 2—3 тысяч гадоў. 10) У 1953 годз... на Ленінскіх гарах адкрыліся новыя будынкі Маскоўскага універсітэта. У іх размешчана 168 аўдытор..., каля 1700 лабараторн... памяшканн... . У агульным памяшканні для студэнтаў і аспірантаў каля 6 тысяч пако.... 11) 3 1949 па 1954 год прафсаюзы СССР забяспечылі каля 4 500 000 рабо
    105
    чых і служачых санаторнакурортным лячэннем. 12) У сасновых і яловых іголках у 5—8 разоў больш вітаміну «С», чым у апельсінах і лімонах. 3 тысячы кілаграмаў хвойнага вецця можна атрымаць 300 грамаў гэтага каштоўнага вітаміну. Гэта прыкладна такая колькасць, якая неабходна ў год для 20 чалавек.
    ЗАЙМЕННІК.
    § 76. Агульнае паняцце аб займенніках.
    Займеннікі — гэта словы, якія не называюць прадметаў, іх прымет, колькасці, а толькі ўказваюць на іх, напрыклад: ён, такі, той, гэты, столькі.
    Параўнаем: /) Васіль добра вучыцца. Ён вельмі старанны. (Займеннік ён у друтім сказе толькі ўказвае на прадмет, але не называе яго.) 2) Сёння сонечны дзень. Такі ж дзень быў і ўчора. (У другім сказе займеннік такі толькі ўказвае на прымету прадмета, але не называе гэтую прымету.) Ён прачытаў дваццаць кніг. Столькі ж кніг прачыталі і мы. (У другім сказе займеннік столькі ўказвае на колькасць прадметаў, але не называе гэтую колькасць.)
    Практыкаванне 272. Спішыце, падкрэсліце займеннікі і адкажыце, на што яны ўказваюць.
    1) Снег ішоў усю ноч. Ён заслаў белым покрывам поле, луг, дарогі. 2) Прыляцелі з выраю жаваранкі, яны звонкімі спевамі віталі прыход вясны. 3) Наступілі халодныя, марозныя дні. Такія дні бываюць у пачатку студзеня. 4) «Навальніца сціхае, — заўважыў Бірук, — калі загадаеце, я вас з лесу правяду». (Трг.) 5) Сказаў Смалячкоў аднагодкам сваім: «Я заўтра паеду, сябры, у Ленінград». (Бр.) 6) У нашым доме пяць паверхаў, столькі ж паверхаў і ў суседнім доме.
    § 11. Разрады займеннікаў.
    Па значэнню займеннікі дзеляцца на такія разрады:
    1.	Асабовыя: 1я асоба—я, мы; 2ая асоба — ты, вы; 3яя асоба — ён, яна, яно, яны.
    2.	3 в а р о т н ы: сябе.
    3.	П р ы н а л е ж н ы я: мой, твой, сеой, наш, ваш, іхні.
    4.	Указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі.