• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    5.	П ы т а л ь н ы я: хто? што? які? каторы? чый? колькі?
    6.	Адносныя: тыя ж, што і пытальныя, толькі без пытання, ужываюцца для сувязі асобных сказаў, напрыклад: 1) Мы спыніліся пад вялікім дубам, які рос на паляне сярод лесу. 2) Люблю я дарогі, што ляглі між гор. (Кс.)
    106
    7.	Азначальныя: увесь, усякі, кожны, сам, самы, інйіы.
    8.	Неазначальныя: нехта, нешта, нейкі, нечы, некаторы, некалькі, хтосьці, штосьці, чыйсьці, якісьці, хтонебудзь, штонебудзь, чыйнебудзь, якінебудзь, абыхто, абышто, абыякі. Утвараюцца неазначальныя займеннікі ад пытальных займеннікаў шляхам далучэння да іх часціц небудзь, абы, сьці або адмоўя не.
    9.	А д м о ў н ы я: ніхто, нішто, ніякі, нічый.
    Практыкаванне 273. Уважліва прачытайце тэкст і скажыце, да якога разраду па значэнню адносяцца займеннікі. Выпішыце іх па разрадах у такім парадку, як яны дадзены ў падручніку (§ 77).
    МАЛЕНЬКІЯ САМАЛЕЦІКІ.
    Пчолы — нібы тыя самалёцікі. Адны з гэтых самалёцікаў лёгка ўзнімаюцца ўвысь ды з вясёлым звонам ляцяць сваёй дарогай да аблюбаваных кветак, другія — прызямляюцца, цяжка нагружаныя свежым нектарам і гіЫлком. Зрабіўшы пасадку, яны нейкі час махаюць крыльцамі, нібы адсопваючыся, потым шустра бягуць у шчыліну лятка. Іншыядык нават і ў домік свой не забягаюць, а перадаюць здабычу наЬІльшчыкам, што стаяць тут напагатове. А самі пчолы спяшаюцца назад: вельмі ж салодкі, відаць, мёд на тых кветках, адкуль яны прыляцелі. Жмурачыся ад слепячага сонца, Міхалка махае ім рукой: «Шчаслівай вам дарогі!»
    «Колькі ж яны зробяць вылетаў за дзень! Колькі кветак апыляць, колькі мёду пазносяць у свае соты! Нялёгкая праца, — разважае Міхалка.—Аднак жа працуюць яны з такой ахвотай, што кожны пазайздросціць».
    (Паводле А. Я к і м о в і ч а.)
    Практыкаванне 274. Складзіце па два сказы з займеннікамі хто, што, які, каторы, чый, каб у адным выпадку яны былі пытальным!, а ў другім — адноснымі.
    Узор. 1. Што ты будзеш вечарам рабіць?
    2.	Васіль адказаў, што ён пойдзе ў бібліятэку.
    § 78. Скланенне займеннікаў.
    Адны займеннікі, падобна назоўнікам, змяняюць свае канчаткі ў склонах, напрыклад: ты, цябе, табе, табою, аб табе.
    Другія займеннікі змяняюць свае канчаткі падобна прыметнікам: у склонах, родах і ліках, напрыклад: наш клас, найіа ійкола, наша памяшканнв; нашы класы, нашы школы, нашы памяшканні і г. д.
    107
    1. Скланенне асабовых займеннікаў.
    X о ч Q	Першая асоба		Другая асоба		Трэцяя асоба	
    	Адзіночны лік	Множны лік	Адзіночны лік	Множны лік	Адзіночны лік	Множны лік
    н.	я	мы	ты	вы	ён, яно, яна	яны
    р.	мяне	нас	цябе	вас	яго, яе	іх
    д.	мне	нам	табе	вам	яму, ёй	ім
    в.	мяне	нас	цябе	вас	яго, яе	іх
    т.	мной (ою)	намі	табой(ою )	вамі	ім, ёй (ёю)	імі
    м.	(аба) мне	(аб) нас	(аб) табе	(аб) вас	(аб) ім,(аб) ёй	(аб) іх
    Назоўны склон асабовых займеннікаў адрозніваецца ад астатніх склонаў сваёй асновай; я, мяне, мне; ты, цябе, табе; яны, іх, ім і г. д.
    2.	Скланенне зваротнага займенніка сябе.
    Н. —	В. сябе
    Р. сябе	Т. сабой (ою)
    Д. сабе	М. (аб) сабе
    Зваротны займеннік сябе не мае роду, ліку, асобы і назоўнага склону. У сказе ён заўсёды бывае дапаўненнем. Займеннік сябе адносіцца да ўсіх лікаў і асоб, напрыклад: Д зрабіў сабе паліцу для кніг. Рабі не толькі для сябе, але і для другіх. Ён мала гаварыў аб сабе.
    Практыкаванне 275. Прыдумайце і запішыце сказы з наступнымі словамі: нада мною, са мною, аба мне, перада мною; да іх, аб іх школе; да сябе, з сабою, аб сабе.
    3. Скланенне займенніка той.
    Склон	Адзіночны л і к		М Н 0 ж н ы л і к
    	Мужчынскі і ніякі род	Жаночы род	Для ўсіх родаў
    н. р. д. В. Т. М.	той	тое таго таму як Н. або Р. тое тым (аб) тым	тая той (тае) той тую той (ою) (аб) той	тыя тых тым як Н. або Р. тымі (аб) тых
    108
    1.	Займеннікі гэты, каторы, які, такі, усякі, кожны, наш, ваш скланяюцца, як той.
    2.	Займеннікі наш, ваш у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага ліку ўсіх трох родаў маюць кароткую форму, напрыклад: наш калгас, ваш. карандаш; наша мора, ваша вядро; наша школа, ваша сястра', нашы моры, вашы карандашы, нашы школы.
    Практыкаванне 276. Вусна праскланяйце займеннікі разам з назоўнікамі.
    Той дом, гэта практыкаванне, кожная мінута; наш клас, наша возера, наша школа; ваш каток, ваша акно, ваша сястра.
    4. Скланенне займенніка чый.
    Склон	Адзіночны лік		Множны лік
    	Мужчынскі і ніякі род	Жаночы род	Для ўсіх родаў
    н. р. д. в. т. м.	чый	чыё чыйго чыйму як Н. або Р. чыё чыім (аб) чыім	чыя чыёй (чые) чыёй чыю чыёй (ёю) (аб) чыёй	чые чыіх чыім як Н. або Р. чыімі (аб) чыіх
    Займеннікі мой, твой, свой скланяюцца, як займеннік чый. Гэтыя займеннікі замест галоснага ў канчатку ў родным і давальным склонах адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду маюць й, напрыклад: чыйго, майго, твайго, свайго; чыйму, майму, твайму, свайму.
    У назоўным склоне множнага ліку займеннікі чый, мой, твой, свой маюць канчатак е, напрыклад: чые, мае, твае, I свае.
    Практыкаванне 277. Вусна зоўнікамі.
    праскланяйце займеннікі разам з на
    Чый сшытак, чыё дзіця, чыя мая Радзіма; твой голас, тваё рад, сваё жаданне, свая школа.
    кніга; мой клас, маё заданне, ўражанне, твая задача; свой го
    109
    5. Скланенне займеннікаў сам і самы.
    Склон	Адзіночны лік		Множны л і к
    	Мужчынскі і ніякі род	Жаночы род	Для ўсіх родаў
    н.	сам самб	сама	самі
    р.	самдга	самбй	саміх
    д.	самбму	самбй	самім
    в.	самбга самб	самўю (самў)	саміх
    т.	самім	самбй (бю)	самімі
    м.	(аб) самім	(аб) самбй	' (аб) саміх
    н.	самы	самае	самая	самыя
    р.	самага	самай	самых
    д.	самаму	самай	самым
    в.	як Н. або Р. самае	самую	як Н. або Р.
    т.	самым	самай (аю)	саліымі
    м.	(аб) самым	(аб) самай	(аб) самых
    1.	Займеннікі сам і самы змяняюцца, як звычайныя прыметнікі.
    2.	У займенніку сам ва ўсіх склонах, апрача назоўнага склону множнага ліку, націск падае на канчатак, напрыклад: самбга, самдму, самім, аб самім.
    У	займенніку самы ва ўсіх склонах націск падае на аснову, напрыклад: самы, самага, самаму, самым, аб самым.
    Практыкаванне 278. Спішыце сказы, устаўляючы замест кропак прапушчаныя займеннікі сам або самы ў адпаведным склоне.
    1) Нас сустрэў з ліхтаром у руках ... гаспадар. 2) Мы выбіраем у Вярхоўны Савет ... лепшых людзей нашай краіны. 3) Мы спыніліся каля ... рэчкі і ... сталі рыхтаваць усё для начлегу. 4) Маскоўскае метро —... лепшае ў свеце. 5) Віця з Мішам ... пабудавалі новую мадэль планёра. 6) ... гаспадыні ў хаце не было. 7) Пад ... вокнамі школы раслі кветкі. 8) У ... сэрцы пушчы выкапана зямлянка. (Бяд.) 9) Сад быў пасаджан ...вучнямі. 10) Ён не спыняў камбайна да ... вечара. 11) 3 ... рання да вечара кіпела работа на прышкольным участку. 12) Над ... возерам ляталі чайкірыбаловы.
    110
    Практыкаванне 279. Складзіце вусна шэсць сказаў з займеннікамі сам, самы, ужываючы іх у розных склонах.
    6.	Скланенне займеннікаў хто, што, нехта, нешта, ніхто, нішто.
    н.	хто	што	нехта	нешта	ніхто	нішто
    р.	каго	чаго	некага	нечага	нікога	нічога
    д.	каму	чаму	некаму	нечаму	нікому	нічому
    в.	каго	што	некага	нешта	ні (на)кога	ні(на) што
    т.	кім	чым	некім	нечым	нікім	нічым
    м.	(аб) кім	(аб)чым	не (аб) кім (аб) некім	не(аб) чым (аб) нечым	ні (аб) кім	ні (аб) чым
    Практыкаванне 280. Праскланяйце вусна займеннікі: хто, што, нехта, нешта; ніхто; нішто.
    § 79. Правапіс займеннікаў.
    1.	Прыназоўнікі з займеннікамі пішуцца заўсёды асобна, напрыклад: з імі, у яго, ва ўсякім, перад намі і г. д.
    2.	У неазначальных займенніках, апрача займенніка некаторы, націск падае на адмоўе не, напрыклад: нёхта, нёшта, нёкага, нёчага і г. д.
    У адмоўных займенніках націск ніколі не падае на часціцу ні, напрыклад: ніхтд, ніштб, нікбга, нічбга, нікдму, нічбму і Г. д.
    3.	He і ні пішуцца з неазначальнымі і адмоўнымі займеннікамі разам, калі гэтыя займеннікі ўжываюцца без прыназоўнікаў, напрыклад: 1) Ніхто не адставаў у рабоце. 2) Нікога на дарозе не было. 3) Нехта запеў вясёлую песню. 4) Нечым было зачарпнуць вады.
    Калі ж ёсць прыназоўнік, то ён ставіцца пасля адмоўя. Тады адмоўе, прыназоўнік і займеннік пішуцца асобна, у тры словы, напрыклад: 1) Hi з кім не сустрэўся. 2) Hi на што не звяртаў увагі.
    4.	Неазначальныя займеннікі некаторы, нейкі, нечы з адмоўем не пішуцца заўсёды разам, напрыклад: у некаторых дамах, у нейкім лесе.
    Практыкаванне 281. Спішыце і растлумачце злітнае і раздзельнае напісанне не, ні з займеннікамі. Вусна вызначце склон займеннікаў.
    1) Некаторыя расліны заўсёды бываюць зялёныя. 2) Само нішто не прыходзіць у рукі. 3) За намі ўслед шагае, але нам ні
    Ш
    ў чым не памагае. (Цень.) 4) Лянівы ні над чым не задумваецца, ні аб чым не пытае, нічым не цікавіцца. 5) Болей ніхто нам жыцця не атруціць, ніхто не пакрыўдзіць, »іхто не засмуціць. (Бр.) 6) Hi ў якой рабоце мы не павінны быць апошнімі. 7) Няма нічога на свеце, што магло б закрыць Днепр, (Гог.) 8) У пакоі нікога не было, акрамя старой. (С.) 9) Народ не сагнеш, не пакорыш нічым, ніякім прымусам, ні здзекам. (Бр.) 10) Нам не страшны ніякія перашкоды. 11)Герасім ішоў, ні аб чым не думаючы, ні на што не звяртаючы ўвагі. (Трг.)
    Практыкаванне 282. Устаўце патрэбныя па сэнсу займеннікі: адмоўныя ці неазначальныя.
    1)	He бачыў... . 2) Расказаў ... . 3) He пагаварыў ... . 4) He пытаў ... . 5) He сустрэў ... . 6) Разглядаў ... . 7) He думаў ... . 8) Думаў... . 9) He параіўся... . 10) Параіцца... . 11) Пісаў... . 12) He напісаў ... . 13) He мае патрэбы ... . 14) He глядзеў ... .
    Практыкаванне 283. Складзіце сказы з дадзенымі неазначальнымі і адмоўнымі займеннікамі.
    Нечым, не аб чым, нічым, ні аб чым, нехта, нейкі, не з кім, ніхто, ні з чым, нішто, ніякі, ні ў якім.
    § 80. Правапіс займеннікаў з часціцамі небудзь, абы, сьці.
    1.	Займеннікі з часціцамі небудзь, абы пішуцца праз злучок, напрыклад: якінебудзь, кагонебудзь, абыхто, абышто, абыякі.
    2.	Часціца сьці з займеннікамі пішацца разам, напрыклад: штосьці, хтосьці, чагосьці, кагосьці, чамусьці, камусьці і г. д.
    Практыкаванне 284. Спішыце сказы, падкрэсліце часціцы небудзь, абы, сьці і растлумачце іх напісанне.
    1)	Ен расказваў сваім сябрам штосьці цікавае. 2) Чутна было, як хтосьці спускаўся па лесвіцы. 3) У лесе чутны былі чыесьці галасы. 4) Абыкаму гэту справу даручаць нельга. 5) Кагосьці голасна паклікалі. 6) Ен раскажа штонебудзь цікавае пра сваё падарожжа.